Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
5
індывідуальнага стылю пісьменніка, аналізуюцца спосабы і прыёмы аргані-зацыі нараталагічнага дыскурсу ў творах беларускіх класікаў. Разглядаецца тыпалогія выяўлення аўтарскай прысутнасці ў літаратурным творы і роля аўтара ў творчым працэсе, погляды пісьменнікаў на ўласную творчасць і літаратурны працэс у нататках і дзённікавых запісах, у творах дакументаль-нага характару, якія па сваіх жанравых адзнаках набліжаюцца да мастацкай прозы. Аўтар як стваральнік літаратурнага твора суадносіцца ў мастацка-камунікацыйнай прасторы з іншымі суб’ектамі - апавядальнікам, героем, чытачом. Аб’ектам даследавання становіцца аўтарская мастацкая самарэфлек-сія, якая выяўляецца як у літаратурных творах, так і ў пісьмовых матэрыялах немастацкага характару (дзённіках, нататках, эпісталярыі і г. д.).
Да паняццяў, якія сталі актуальнымі ў апошнія гады ў беларускім літа-ратуразнаўстве, лічыць Г. М. Кісліцына, можна аднесці і паняцце «non-fiction», хоць пад згаданым тэрмінам не толькі чытачы, але і даследчыкі разумеюць часам вельмі розныя рэчы, і, перш за ўсё, застаецца незразумелым сам яго аб’ём. На Захадзе, дзе гэтым тэрмінам карыстаюцца даўно, пад ім разумеюць, як правіла, любую немастацкую літаратуру. Гэтае паняцце больш шырокае, чым проста літаратурны жанр. Менавіта спробай дыверсіфікацыі кніжнага рынку можна патлумачыць раптоўнае з’яўленне гэтага англамоўнага тэрміна ў сён-няшнім паўсядзённым ужытку. Разам з тым, разуменне зместу паняцця «nonfiction» у розных краінах мае сваю спецыфіку, адлюстраваную ў тым ліку і ў тэр-міналогіі. Адной з відавочных праблем сённяшняга беларускага літаратуразнаў-ства з’яўляецца парадаксальная адсутнасць чытача нацыянальнай літаратуры, што пэўным чынам ставіць пад сумнеў усе яе дасягненні. I хоць пытанне пра тое, як зрабіць айчыннае прыгожае пісьменства папулярным, не знаходзіцца ў кампетэнцыі літаратуразнаўцаў, зразумела, што сёння як ніколі раней патра-буюцца навуковыя даследаванні, якія паспрыялі б памяншэнню той прорвы, што ўтварылася паміж рэальнымі тэкстамі і патэнцыйнымі спажыўцамі.
Гендэрная праблематыка, нягледзячы на пройдзены этап усеагульнага заха-плення ёю, на думку С. У. Калядкі, мае свае рэсурсы і матэрыял для навуковага даследавання. Аб тым, што прастора вывучэння адкрывае свае неабдымныя параметры, сведчыць раздзел, які прываблівае сучаснага чытача сваёй назвай: «Жаночае» і «мужчынскае» пісьмо ў сучаснай беларускай паэзіі». У паэтычны твор навуковы інструментарый эмоцыі і эматыўнасці ўваходзіць як адзін з узроўняў яго арганізацыі. Падаецца трактоўка паэтычнай эмоцыі ў святле дасягненняў эматыялогіі. Распрацавана мадэль чытацкіх рэакцый на мастацкі твор, якая складаецца з трох узроўняў: 1) «веру - не веру»; 2) узровень успрыняцця знешніх эматыўных знакаў; 3) узровень эмпатыі.
У перыяд падцэнзурнага існавання, як сведчыць Л. Г. Кісялёва, прыкметна занядбана даўняе паняцце «літаратурнага канона». Менавіта на вывучэнне гісторыі і вызначэнне суаднесенасці нацыянальнага і сусветнага канонаў, этапаў фарміравання беларускага літаратурнага канона, кананізацыі класікаў беларускай літаратуры XIX ст., межаў літаратурнага канона, іх трансфармацыі,
6
сувязі літаратурнага канона з нацыянальнай адукацыяй, грунтоўна, а часам з дасціпным гумарам, звяртае ўвагу сучаснага чытача даследчыца. Раскры-тыя адрозненні паміж трыма тыпамі літаратурнага канона: інстытуцыйным (базавым для нацыянальнай адукацыі і выяўленым у навучальных праграмах, падручніках і хрэстаматыях), актуальным (зафіксаваным у літаратурнай кры-тыцы) і модным (звязаным з кнігавыдавецкай дзейнасцю). Даследуецца гісто-рыя паняцця «канон», якое ў беларускім літаратуразнаўстве налічвае тысяча-годдзе. Працэсы кананізацыі лепшых твораў надзвычай складаныя: у часы Сярэднявечча- кананізацыя «Жыція Еўфрасінні Полацкай», «Слова пра паход Ігара», у часы Адраджэння - «Біблія» Францыска Скарыны», адкрыцці А. Мальдзіса цэлай эпохі XVIII стагоддзя... На прыкладзе творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча разгледжаны пачатковыя этапы фарміравання айчыннага літа-ратурнага канона, вызначаны грамадска-культурныя асяродкі, спрычыненыя да гэтага працэсу, а таксама прааналізавана поле культурнай вытворчасці, ва ўмовах якой даводзілася функцыянаваць беларускім пачынальнікам. Даслед-чыца вызначыла грамадска-культурныя асяродкі і інстытуцыі, якія спрычы-ніліся да фарміравання беларускага літаратурнага канона ў пачатку XX ст., прааналізавала асноўныя механізмы кананізацыі ў гэты перыяд. Напрыклад, у 1920-я гады ў «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага, у літаратурнай спадчыне А. Бабарэкі. Або ў неспрыяльныя для паняцця «кананізацыя» спро-бы М. Ларчанкі сцвердзіць многія тэксты, асуджаныя на забыццё крытыкамі накшталт Л. Бэндэ... Прааналізаваны этапы фарміравання так званага інсты-туцыйнага (школьнага) канона ў Беларусі. На падставе гэтага аналізу ўдалося пацвердзіць рабочую гіпотэзу, што адукацыйная сістэма рэтранслюе толькі легітымныя ўзоры культуры і пашырае легітымныя мадэлі інтэрпрэтацыі гэтых узораў; легітымнасць жа гэтая вызначаецца ідэалогіяй, што пануе ў грамадстве на тым ці іншым этапе яго развіцця. Адпаведна, са зменай ідэ-алогіі адбываюцца даволі істотныя трансфармацыі і ў інстытуцыйным каноне. Л. Г. Кісялёва вывучыла знешнія (часавыя, прасторавыя, ідэалагічныя, моў-ныя, уласна эстэтычныя) і ўнутраныя межы канона, даследавала механізмы іх пашырэння.
Т. А. Аляшкевіч звярнула ўвагу на феномен фонасемантычнай сінергіі, на гукавыяўленчую сістэму паэтычнай мовы, беларускую фонасемантычную школу, назвала ўнутраныя пункты судакранання паняцця сінергетыкі з сістэ-май паэтычнага тэксту, сярод якіх паняцце складанай нелінейнай сістэмы, флуктуацыі, кропкі біфуркацыі, параметры парадку, вызначыла статус фона-семантычных складнікаў паэтычнага тэксту ў сінергетычнай сістэме (фанемы пры ўзаемадзеянні ствараюць нешта большае, чым проста гукаспалучэнні, выступаюць энергетычным патэнцыялам, у выніку чаго ствараюцца фонасе-мантычныя рады і прыводзяць усю сістэму паэтычнага твора да працэсу сэнсапараджэння). Фонасемантычныя элементы, сцвярджае даследчыца, маюць унікальныя якасці: фанемы пры ўзаемадзеянні ствараюць штосьці большае, чым проста гукаспалучэнні; яны выступаюць энергетычным патэнцыялам,
7
пры нагнятанні якога ўтвараюцца фонасемантычныя рады, што прыводзяць усю сістэму паэтычнага твора да працэсу сэнсапараджэння. Увесь існуючы матэрыял па фанетыцы і фаналогіі (працы A. I. Падлужнага, Л. Ц. Выгоннай, П. В. Садоўскага, A. А. Крывіцкага і інш.) можа быць выкарыстаны даслед-чыкамі для выяўлення не толькі агульных заканамернасцей праяў фонасе-мантыкі ў паэтычных тэкстах, але і рэпрэзентацыі яе спецыфікі на прыкладзе беларускага мастацкага слова. Аб’ектам даследавання з’яўляюцца паэтычныя творы, якія разглядаюцца з пункту погляду ўзаемазалежнасці плана выра-жэння і плана зместу іх гукакомплексаў і гукаспалучэнняў. Ва ўмовах сінер-гетычнага функцыянавання гукавога ўзроўню паэтычнага твора вывучаюцца асаблівасці стварэння складаных гукакомплексных утварэнняў (фанесцем = тэкстафанем = фанематопаў = фанасем).
A. М. Мікус, аўтар главы «Гісторыка-тэарэтычныя канцэпцыі масавай (формульнай) літаратуры» здзейсніла збор, вывучэнне, сістэматызацыю літа-ратурных крыніц па тэме, структурыравала канцэпцыю тэмы, паказала раз-віццё фантастычнага жанру ў святле сучасных літаратурных ведаў і вызначыла месца і значэнне жанраў масавай (формульнай) літаратуры ў сучасным бе-ларускім літаратурным працэсе. Навізна і актуальнасць працы заключаюцца ў выкарыстанні беларускага нацыянальнага дыскурсу ў жанрах, якія перша-пачаткова склаліся ў заходнееўрапейскай культурнай прасторы. Магчымасці варыянтнай трансфармацыі ў рознай ступені праяўляюцца ў беларускіх узо-рах масавай літаратуры фэнтэзі, кіберпанка, чылера. Даследчыцай прааналі-заваны варыянтныя магчымасці формульных жанраў беларускай літаратуры: тэма нацыянальнага дыскурсу ілюструе працэс інавацыйнай трансфармацыі формулы. Беларуская літаратура, пры ўсёй уласцівай ёй экзістэнцыйнай гер-метычнасці, падкрэслівае факт яе прысутнасці ў сучасным дыялогу нацы-янальных культур. Прадметам даследавання з’яўляюцца варыянтныя магчы-масці формульнай прагматыкі адзначаных жанраў (фэнтэзі, кіберпанка, чылера) на прыкладзе тэкстаў беларускай літаратуры. У сувязі з тым, што жанр фэнтэзі ў беларускай сітуацыі цесна звязаны з фальклорнай казкай, арыентацыя яго на нацыянальныя фальклорна-міфалагічныя канцэпты з’яўляецца лагічнай.
Т. Б. Мацюхіна ў адпаведным раздзеле вызначыла гіпотэзу і канцэпцыю паняццяў «літаратурная школа» і «навуковая школа», раскрыла спецыфіку сім-валізму як мастацкай школы, у супастаўляльным плане разгледзела паняцці «сімвал» і «вобраз», вывела генезіс і назвала сэнсавызначальныя прыкметы, пазнаёміла чытача з найбольш яркімі прадстаўнікамі сімвалізму ў Беларусі і спецыфікай беларускага сімвалізму. У раздзеле выяўлены традыцыйныя і наватарскія ўласцівасці імпрэсіяністычнага мыслення на прыкладзе аўтараў навуковых работ К. Моклера, Л. Андрэева, С. Логіша, Р. Куліевай, Л. Тарасюк, Т. Студзенкі і інш. У рэчышчы імпрэсіяністычнай парадыгмы, сцвярджае аўтар працы, вызначаецца ідэя: само па сабе слова выконвае намінатыўную функцыю,аднакукантэксце мастацкагатвораяно набывае эмоцыястваральныя ўласцівасці і ўжо можа разглядацца ў маштабным кантэксце, пачынаючы
8
з фанемнага ўзроўню мовы і заканчваючы сінтаксічным - пры пабудове за-кончанага мастацкага выказвання. Вытокі сімвалізму і імпрэсіянізму бяруць свой пачатак у «музыцы слова», сугестыі, сінестэзіі. У раздзеле ўважліва вывучаны навуковыя матэрыялы, прысвечаныя беларускай школе неараман-тызму (Е. Лявонава, I. Воран, А. Луцкевіч і інш.), супастаўлены яго прыкметы з адзнакамі класічнага рамантызму канца XVIII і пачатку XIX ст. Праана-лізавана спецыфіка выяўлення і ўспрымання неарамантызму ў беларускай літаратуры з апорай на гістарычны, нацыянальны, эстэтычны кантэкст. Увага звяртаецца і на адметныя прыкметы сімвалу, яго генезіс, адрозненні ад іншых мастацкіх сродкаў. Эмацыянальнае ўздзеянне мастацкага твора на чытача асэнсоўваецца праз прызму сімвалісцкага мыслення.
Аўтар главы «Паэтыка камічнага ў беларускамоўнай прозе XIX стагоддзя» А. У Нанас пасля даследавання беларускамоўнай паэзіі XIX ст. і значэння ролі камічнага ў станаўленні нацыянальнай свядомасці грунтоўна вывучала беларускамоўную гумарыстычную прозу XIX ст., пачынаючы з навуковага аналізу камічнага ў творчасці беларускага пісьменніка А. Пшчолкі. У рабоце даследуюцца і сістэматызуюцца з дапамогай распрацаванай класіфікацыі пры-ёмы стварэння камічнага ў гумарыстычных апавяданнях аўтара, аналізуюцца тэндэнцыі ў выкарыстанні пэўных прыёмаў, прасочваюцца жанрава-стылявыя асаблівасці гумарыстычнай творчасці пісьменніка. Распрацоўваецца міжды-сцыплінарны падыход да вывучэння праяў катэгорыі камічнага (спалучаль-насць сродкаў мастацкай мовы ў камічным творы), таксама вывучаецца камічнае ў празаічнай спадчыне беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя -Францішка Багушэвіча, Адама Плуга (апавяданні) і Вінцэнта Дуніна-Марцін-кевіча (ўстаўное апавяданне з п’есы «Залёты»). Грунтоўна і комплексна да-следаваны і сістэматызаваны з дапамогай распрацаванай класіфікацыі, з пры-цягненнем да навуковага і эстэтычнага аналізу прыёмаў стварэння эфекту камічнага ў гумарыстычных апавяданнях вылучаных аўтараў, прасочваюцца заканамернасці і частотнасць выкарыстання пэўных падыходаў, выяўляецца жанрава-стылявая спецыфіка гумарыстычнай творчасці кожнага з пісьменні-каў. Аналіз прыёмаў камічнага набывае асаблівую актуальнасць пры выву-чэнні індывідуальных асаблівасцей гумарыстычнага таленту згаданых пісьмен-нікаў, а таксама пры выяўленні агульных рыс творчасці, ідэйна-мастацкіх зака-намернасцей і мастацкіх сродкаў у гумарыстычнай творчасці аўтараў XIX ст. Даследаванне арыентавана на распрацоўку цэласнага міждысцыплінарнага падыходу да праяў катэгорыі камічнага ў літаратуры (перш за ўсё аналіз па-шырэння спалучальнасці сродкаў мастацкай мовы ў гумарыстычным творы).