• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    М. В. Петухова, аўтар главы «Інтэрмедыяльнасць творчасці аўтараў уні-версальнага тыпу», на матэрыяле творчасці аўтараў універсальнага тыпу (аўта-раў, якія ў сваёй дзейнасці сумяшчалі некалькі творчых практык - У Галубок, К. Каганец, М. Шагал, Ф. Рушчыц і інш.) прааналізавала наватарскую з’яву інтэрмедыяльнасці (адметны тып арганізацыі мастацкага тэксту, заснаваны на міжмастацкіх карэляцыях). Глава прысвечана аналізу сутнасці тэорыі
    9
    інтэрмедыяльнасці, акрэслены асноўныя класіфікацыі інтэрмедыяльных уза-емадзеянняў і вылучана паняцце «аўтар універсальнага тыпу». У падраздзеле «Інтэрмедыяльная прастора творчасці Уладзіслава Галубка» на падставе класіфікацыі В. Вольфа прааналізаваны міжмастацкія ўзаемадзеянні ў твор-часці У Галубка: з’ява інтэрмедыяльнай імітацыі, плюральнай медыяльнасці і інтэрмедыяльнай тэматызацыі. Праца скіравана на распрацоўку міжды-сцыплінарнага падыходу да вывучэння ўзаемадзеянняў мастацкай літаратуры з іншымі відамі мастацтва, вербальнага і візуальнага, славеснага і жыва-піснага.
    Ю. А. Масарэнка дапоўніла тэарэтычную главу «Літаратурна-мастацкі тэкст праз тэорыю аб’ектыўнага карэляту і «новых адзінстваў», у свой час створаную Т. С. Эліётам як тэорыя літаратурна-крытычнага аналізу, за кошт літаратурнай практыкі. Паглыблена паняцце «паэтычная эмоцыя» і «паэты-чнае пачуццё» і яго роля ў эстэтычна абгрунтаваным тлумачэнні асноўнай мастацкай ідэі твора. Паняцце «аб’ектыўны карэлят», на думку даследчыцы, калі мець на ўвазе спадчыну Т. С. Эліёта і яе прачытанне ў сучаснай літа-ратурнай сітуацыі, «сэнсава затуманенае» і «не зусім поўнае». У практыцы аналізу літаратурна-мастацкага тэксту само паняцце «тэкст», апынаючыся ў цэнтры актуальнага культуралагічнага дыскурсу, набывае «асаблівае зна-чэнне». Свае тэарэтычныя высновы даследчыца вывярае на ўважлівым выву-чэнні беларускай «лірыкі» і «малой прозы», сярод якой вылучае вершы М. Багдановіча, прысвечаныя С. Палуяну, сібірскага абразка М. Гарэцкага «Агні» і іншых беларускіх аўтараў. Даследчыца робіць вывад, што эліётаўскае паняцце «аб’ектыўны карэлят» прыдатна да аналізу літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў. На матэрыяле верша Максіма Танка «Светлячок» пра-ведзены семіятычны аналіз з выкарыстаннем навуковай тэорыі аб’ектыўнага карэляту і «аб’ектыўных адзінстваў». Канкрэтызаваны паняцці «паэтычнае пачуццё» і «паэтычная эмоцыя», канцэпты «эмацыянальнасць», «экспрэсіў-насць» і «эматыўнасць» у дачыненні да «малой формы» прозы. Разгледжаны паняцці «карэляцыя», «аб’ектыўны карэлят» у сферы літаратуразнаўчага (на фоне філасофскага, псіхалагічнага, лінгвістычнага) ужывання. Практычная частка даследавання ўяўляе з сябе аналітычны матэрыял, у якім з пункту гледжання тэорыі аб’ектыўнага карэляту разглядаецца верш «Зімовая радасць» (1924) Юркі Лявоннага і прапануецца адмысловы падыход да метадалогіі выяўлення паэтычнай эмоцыі ў вершаваным літаратурным тэксце.
    Канчатковыя навукова-тэарэтычныя высновы могуць быць сфармуліра-ваны наступным чынам: даследаванне фундаментальных змен у прыродзе, мэтах і задачах сучасных літаратурных ведаў немагчыма без разумення таго, што тэорыя літаратуры з’яўляецца адкрытай сістэмай сучасных літаратурных ведаў; вывучэнне гістарычнага і сучаснага вопыту літаратуразнаўчых школ і мадэляванне навукова перспектыўных напрамкаў мастацка-эстэтычнага раз-віцця і вызначэнне грамадскага статусу беларускай літаратурнай навукі ў сі-стэме сучасных сродкаў камунікацыі, выяўленне прыярытэтных напрамкаў
    10
    творчага пошуку і выпрацоўка інавацыйных стратэгій немагчымыя без сі-стэмнага аналізу эстэтычных законаў і катэгарыяльна-паняційнага апарата сучаснай літаратурнай тэорыі; асэнсаванне праблемы трыадзінства Аўтар-Тэкст—Чытач у сучасным літаратуразнаўчым дыскурсе, пазнанне філасофіі літа-ратуры ў яе беларускім варыянце, аналіз «жаночага» і «мужчынскага» пісьма ў святле гендэрных тэорый, спасціжэнне інавацыйных стратэгій даследавання этапаў фарміравання літаратурнага канона на працягу ўсёй гісторыі нацы-янальнай літаратуры, разуменне зместу паняцця «літаратура нулявых» («nonfiction»), якое ў розных краінах мае сваю спецыфіку, адлюстраваную і ў тэр-міналогіі, вымагае навуковых даследаванняў, каб зменшыць адсутнасць сувязі паміж рэальнымі сучаснымі літаратурнымі творамі і іх патэнцыяльнымі спажыўцамі, здзейсніць асэнсаваны акцэнт на сацыялагічным вывучэнні па-няцця «чытач», «масавы чытач», «народны чытач», «карыстальнік інтэрнэту».
    Найбольш значныя навукова-тэарэтычныя вынікі вызначаны ў наступных відавочных звестках:
    1.	Літаратурныя веды аб паходжанні, сутнасці і законах развіцця маста-цкага слова ўваходзяць у сістэму сучасных сацыяльных і гуманітарных навук і забяспечваюць усе звенні адзінай структуры эстэтычнага выхавання ў нашай краіне. Літаратуразнаўства цесна звязана з беларусазнаўствам, якое працяглы час было літаратурацэнтрычным і выконвала свае функцыі асэнсавання пра-блем тэорыі і гісторыі нацыянальнай літаратуры, яно мае сваёй мэтай паста-янны маніторынг сучаснага літаратурнага працэсу, вызначае і прагназуе іна-вацыйную стратэгію і напрамак літаратурна-эстэтычнага развіцця.
    2.	Адной з відавочных праблем сучаснага беларускага літаратуразнаўства з’яўляецца парадаксальная адсутнасць масавага чытача нацыянальнай літара-туры, што ў пэўнай ступені ставіць пад сумненне многія яе мастацка-творчыя дасягненні. Пытанне, як паўплываць на тое, каб айчыннае прыгожае пісьмен-ства набыло колішнюю масавую папулярнасць, не знаходзіцца ў кампетэнцыі тэорыі літаратуры. Аднак у сучаснай Новай Літаратурнай Сітуацыі ў высокай ступені запатрабаваны навуковыя даследаванні, здольныя ўздзейнічаць на недаравальнае становішча, якое ўзнікла паміж несумненнымі творчымі дасягненнямі найбольш таленавітых беларускіх пісьменнікаў і відавочным чытацкім попытам, калі не толькі Вялікая Літаратура патрабуе нараджэння Вялікага Чытача, але і Вялікі Чытач патрабуе з’яўлення Вялікай Літаратуры.
    У якасці ілюстратыўнага літаратурнага матэрыялу можна прывесці калек-тыўныя манаграфіі навуковых супрацоўнікаў аддзела «Літаратура пераход-нага перыяду: тэарэтычныя асновы літаратурнага працэсу» (2007), «Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010), «Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры» (2011), аўтарскія мана-графіі акадэміка У. В. Гніламёдава «Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію» (2001), «На рубеже веков: Русская поэзня Беларусн» (2013), М. А. Тычыны «Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння» (2012), «Філасофія літаратуры: беларускі варыянт» (2014), «Народ і вайна» (2015),
    11
    Я. А. Гарадніцкага «Мастацкі свет беларускай літаратуры XX стагоддзя» (2005), «Паэтыка беларускай літаратуры XX стагоддзя: суб’ектна-аб’ектныя суадносіны» (2010), «Літаратура як мастацтва: Камунікатыўнасць, Інтэрмеды-яльнасць, Наратыўнасць» (2014), С. У. Калядка «Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі» (2014), «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. Т. 1» (2016), Т. А. Аляшкевіч «Фонасемантыка паэтычнага твора Алеся Разанава» (2014), Г. М. Кісліцынай «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006), «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010), «Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў» (2015), Т. Б. Мацюхінай «Беларускі імпрэсіянізм» (2015), а таксама гісторыю падрыхтоўкі Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка ў 13 тамах, у якой прымалі ўдзел навуковыя супрацоўнікі аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры (2006-2012). Дастаткова грунтоўныя звесткі пра актуальнасць, навуковую навізну, практычную значнасць, спосабы камерцыялізацыі, сферу і маштабы выкарыстання вынікаў прыведзены ў сучасных сродках масавай інфармацыі.
    Распрацаваныя навуковыя ідэі і канцэпцыі, вызначаныя навуковыя напра-мкі і інавацыйныя стратэгіі ствараюць надзейную аснову для перспектыўнай ацэнкі беларускай тэорыі і гісторыі літаратуры як адкрытай сістэмы сучасных літаратурных ведаў, глыбокага разумення ролі навуковых і літаратурных школ, асаблівага месца аўтара як творчай асобы ў мастацка-эстэтычным пра-цэсе, строгага асэнсавання такіх складаных сучасных паняццяў, як літаратура пакалення «нулявых» у люстэрку сусветных літаратурных практык, як «куль-турны градыент», які паказвае напрамак хуткага ўзрастання творчых функ-цый і працэсаў, якія сутнасна змянілі беларускую культуру ў апошняй чвэрці мінулага стагоддзя і пачатку новага стагоддзя і тысячагоддзя, вярнулі да жыцця такое паняцце, як «станаўленне літаратурнага канона», і выклікалі павышаную зацікаўленасць да феномена фонасемантычнай сінергіі, а таксама складанага спалучэння вербальнага і візуальнага ў літаратуры, апісанага даследчыкамі.
    Навуковыя ідэі і адкрыцці тэарэтыкаў літаратуры ўплываюць на навуко-выя пошукі сучасных гісторыкаў літаратуры і літаратурных крытыкаў, прад-стаўнікоў дапаможных навуковых дысцыплін - тэксталогіі, эўрыстыкі, архіва-знаўства, бібліяграфіі, на сучасны творчы працэс, уздзейнічаюць на ход дзяржаўна-культурнага будаўніцтва, духоўна-маральнага і эстэтычна-адука-цыйнага выхавання, высока ацэньваюць ролю матэматычных ведаў, лічбавых тэхналогій, на свой лад рэанімуюць архаічныя мадэлі свядомасці.
    3	улікам гэтага аналізу, на аснове наяўнага навукова-тэхнічнага патэн-цыялу, сфарміраванай навуковай школы, запатрабаванасці вынікаў, прапаноў па арганізацыі прарыўных напрамкаў і інавацыйных стратэгій, можна забя-спечыць інтэнсіўнае развіццё беларускай навукі і фарміраванне перспектыўнай спецыялізацыі Беларусі, што дае падставы для інтэграцыі нацыянальнай навукі ў сусветную навуковую прастору.
    Г л а в a 1
    ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ ЯК АДКРЫТАЯ СІСТЭМА СУЧАСНЫХ ЛІТАРАТУРНЫХ ВЕДАЎ У ДЫЯЛОГУ ЕЎРАПЕЙСКІХ КУЛЬТУР
    Кожны з нас, каму выпала доля жыць на мяжы XX і XXI стагоддзяў, больш за тое, пашанцавала апынуцца на вяршыні першага і другога тысяча-годдзя і мець рэдкую магчымасць агледзець прастору мінулага і зазірнуць у заўтрашні дзень, адчувае таямнічую трывогу. На нашых вачах імкліва знікае той «цудоўны і ярасны свет» (па словах пісьменніка Андрэя Платонава), у якім мы нарадзіліся, і настойліва нагадвае аб сабе таямнічы і трывожны новы свет бясконцага паскарэння, дзе назаўсёды страчваюцца звыклыя ідэалы і ўзнікаюць дзівосныя каштоўнасці. «Чалавек адукаваны», які шчодра ўбіраў у сябе «апошняе слова» навуковых ведаў, непрыкметна і няўхільна саступае сваё месца «чалавеку культуры», які хутка засвойвае новыя веды, стыль жыцця, формы дзейнасці, духоўныя каштоўнасці.