• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Аднак мы ўжо можам гаварыць пра тое, што эпоха, калі «распалася сувязь часоў» (У Шэкспір), а «свет раскалоўся на дзве палавінкі» і «трэшчына пра-ходзіць праз сэрца паэта» (Г. Гейнэ), скончылася. Калі канфліктнае двух-адзінства адкрыта варожых палавінак (Захад і Усход) вядзе ў тупік. Рэд’ярд Кіплінг, на якога часта спасылаюцца, як аўтара формулы «Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход, і з месца яны не сыйдуць, // Пакуль не паўстане Неба з Зямлёй на Страшны гасподні суд», насамрэч меў на ўвазе іншае: героі яго
    16
    балады, нядаўнія ворагі, у выніку бітвы знаходзяць між сабой больш агуль-нага, чым рознага, і прыносяць адзін аднаму «братэрскую клятву» [5, с. 275].
    Размова ідзе пра адзінства, у аснове якога ляжыць дыялог культур, моў і літаратур. Узорам такога цывілізацыйнага адзінства служыць XV Міжна-родны з’езд славістаў, які не так даўно адбыўся ў Беларусі і стаў святам сусвет-най славістыкі і сучаснага беларусазнаўства. Тэорыя літаратуры, поруч з гісто-рыяй літаратуры і літаратурнай крытыкай, кампаратывістыкай і вершазнаўствам, перакладазнаўствам, тэксталогіяй, заняла сваё належнае месца.
    Тэарэтычныя веды разглядаюцца як асобны від сучасных гуманітарных ведаў, якія прыкметна актуалізуюцца ў час радыкальнай змены культурнай парадыгмы. Менавіта тады звыклыя традыцыйныя ўяўленні падвяргаюцца крытычнаму пераасэнсаванню, на іх месца прыходзяць новыя навукова-тэ-арэтычныя ідэі, заварожваюць сваёй былой недаступнасцю новыя паняцці, тэрміны. Адной з асаблівасцей беларускага літаратурна-культурнага працэсу з’яўляецца змена адносна прадказальных і падпарадкаваных эвалюцыйным заканамернасцям перыядаў перыядамі непрадказальнымі, выбуховымі.
    Гісторыя нацыянальнай літаратуры і мастацтва багатая на прыклады таго, як апрабаваныя часам класічныя традыцыі паступова выключаюць магчы-масць выпадковага гістарычнага развіцця і сцвярджаюць дамінуючую ў еўра-пейскай культуры ідэю лінейнасці. Менавіта тады шпарка павялічваюцца шэ-рагі прафесійных літаратараў, надзеленых літаратурнымі ведамі і абдзеленых творчымі здольнасцямі. Аднак непазбежна надыходзіць перыяд, калі трады-цыяналістаў змяняюць наватары, якія адкрываюць новыя гарызонты. Нава-тарскую іх творчасць лічаць памылковай, сучаснікі не адразу належным чы-нам ацэньваюць непрадказальнае як адзіна магчымае.
    Урэшце мы ўсё ж вымушаны адэкватна рэагаваць на з’яўленне новых літаратурных і навуковых школ, нязвыклых «прарыўных ідэй» і нараджэнне інавацыйных стратэгій. Калі гаварыць пра «пераходны перыяд», то знешняй прыкметай змен з’яўляецца трагічны сыход пісьменнікаў-«шасцідзясятнікаў»: М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, Я. Брыля, I. Мележа, I. Шамякіна, А. Макаёнка, Л. Геніюш, Н. Арсенневай, В. Быкава, А. Адамовіча, I. Навуменкі, У Караткевіча, М. Стральцова, В. Адамчыка, I. Чыгрынава, Я. Сіпакова, А. Ку-драўца, У Дамашэвіча, Н. Мацяш, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча...
    Літаратуразнаўца У. Калеснік параўноўваў беларускую літаратуру з лесам і падлескам - адно без другога ўявіць немагчыма. У аглядны перыяд падлесак, пасля таго, як ад дрэў-асілкаў нікога не засталося, апынуўся ў поўнай адзіноце. У выніку эпоха нядаўняга «літаратурацэнтрызму» саступіла месца актуаль-наму «культурацэнтрызму», пачаўся працэс інтэграцыі літаратуразнаўства ў кантэкст культуралогіі. Культуралогія - інтэграцыйная навука, якая сфар-міравалася і развіваецца на памежжы гуманітарных дысцыплін. Як спецыфі-чная галіна гуманітарных і сацыяльных ведаў яна ўсё мацней прыцягвае да сябе даследчыкаў шырынёй ахопу розных навуковых дысцыплін, свабоднай
    17
    арыентацыяй у сацыякультурнай прасторы, выкарыстаннем навуковых інава-цый у сферы метадалагічных падыходаў.
    Мастацкая літаратура і сёння застаецца надзейным асяродкам ведаў пра наш нацыянальны менталітэт, сродкам паглыблення ў сімвалічныя сэнсы архетыпаў і артэфактаў, асваення нетраў падсвядомасці і не страціла імпэт да новых ідэйна-вобразных адкрыццяў. Эпоха самаізаляцыі ад Захаду і заходняй культуры, літаратуры і мастацтва, зразумелая ў эпоху складвання моцнай і незалежнай дзяржаўнасці, перастала працаваць на працэс развіцця эканомікі соцыуму і ўплываць на станаўленне нацыянальнай самасвядомасці ў час паскоранага працэсу інтэграцыі нацый у сусветную глабальную сістэму.
    Гісторыя развіцця навуковых напрамкаў, плыней і школ у сучаснай тэорыі літаратуры наглядна дэманструе магчымасці і перавагі выбранага нашай гуманітарнай навукай шляху да дыялогу еўрапейскіх культур. Калі гаварыць пра навуковыя школы, то даводзіцца абыходзіцца агульным пералікам трады-цыйных літаратуразнаўчых школ, якія ўзніклі ў свой час у літаратуры нашых блізкіх і далёкіх суседзяў і знайшлі сваё творчае прымяненне ва ўмовах станаўлення беларускай літаратурнай навукі.
    На літаратурна-мастацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі канца XIX і першай трэці XX стагоддзя асабліва паўплывалі ідэі і канцэпцыі культурна-гістарычнай школы. Менавіта ў яе рамках распрацоўваліся, паводле назіран-няў У. Конана, «метады даследавання гісторыі сусветнай і нацыянальнай літаратур з улікам агульнакультурнага развіцця нашага рэгіёна, прычынна-выніковых узаемасувязей мастацкай творчасці з геаграфічнымі, сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі, псіхалагічнымі і іншымі фактарамі. Грунтавалася на філасофіі пазітывізму, што прэтэндавала на пераадоленне эстэтычнага суб’ектывізму ў аналізе мастацкіх твораў і набліжэнне гуманітарнай навукі да метадаў матэматыкі і прыродазнаўства з іх дакладна ўстаноўленымі закана-мернасцямі і бясспрэчнымі фактамі» [6, с. 158-159]. Менавіта гэты напрамак у беларускім літаратуразнаўстве 1920-х гадоў пераважаў у творчасці такіх вучоных, як 1.1. Замоцін, а ў 1960-1980-я гады ў навуковых пошуках акадэмі-чных літаратуразнаўцаў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. Гэты наву-ковы напрамак у тыя ж 1920-я гады паўплываў на станаўленне беларускай навукі: у 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, дзе разгарнулася ўсебаковая даследчыцкая дзейнасць у галіне беларускай культуры, а на яго базе ў 1928 г. была створана Акадэмія навук БССР.
    Варта асобна адзначыць, што ўзнікненне навуковых напрамкаў, плыняў і школ звычайна супадала і ў наш час супадае з агульным крызісам тэарэтыка-літаратурнай думкі. Для таго каб пачынаць навуковае даследаванне, лічыў Альберт Эйнштэйн, патрэбна мець як мінімум ідэю, гіпотэзу, канцэпцыю. Калі мець на ўвазе літаратуразнаўчае даследаванне, то нельга пачынаць чы-таць мастацкі тэкст, не маючы тэарэтычнага пункту погляду. Аднак існуе і іншы падыход: літаратурную тэорыю нельга вывучаць не маючы ведаў пра
    18
    тэкст. Прырода сучасных літаратурных ведаў імкнецца спалучыць абодва пункты погляду: маючы пэўную тэарэтычную ідэю, лягчэй адшукваць у тэк-сце факты, якія яе пацвярджаюць, а ўважлівае вывучэнне тэксту вымушае звяртацца да тэорыі, каб абгрунтавана адказваць на пытанні.
    Літаратурны працэс - прадмет асэнсавання найперш літаратурнай кры-тыкі і гісторыі літаратуры. Вядома, ідэі і канцэпцыі тэорыі літаратуры, асобныя элементы тэарэтычных ведаў прысутнічаюць «у знятым выглядзе» ў распра-цоўках гісторыкаў і крытыкаў. Без усвядомленага выбару пэўнага метадала-гічнага падыходу глыбокае і сапраўды навукова-крытычнае асэнсаванне літа-ратурнага працэсу проста немагчыма.
    Тэарэтычны інструментарый літаратуразнаўцаў выдатна працуе, калі да-следуецца класіка, дзе галоўнае - месца, значэнне і роля ў гісторыі - ужо не абмяркоўваецца і дзе ўвага канцэнтруецца на новым, паглыблена-пільным прачытанні, калі выкарыстоўваць тут вядомае азначэнне Р. Барта. Іншая справа - сучасны літаратурны працэс, асэнсаванне яго феноменаў, парадоксаў, дэвіяцый, дзе столькі спрэчнага, закадзіраванага, што патрабуецца хутчэй не літаратурны крытык, а разведчык-дэшыфроўшчык.
    «Суджэнні аб сучаснасці, - пісаў літаратуразнаўца М. Л. Гаспараў, - даюць суддзям больш сродкаў для прыемнага агрэсіўнага самасцвярджэння, і нось-біты культуры гэта цэняць» [7, с. 78], Рух літаратурнага працэсу і тэорыі літа-ратуры рознахуткасны, а спазненне з тэарэтычным асэнсаваннем - прыкмета натуральнай аналітычнай дыстанцыі ад інтуітыўнай змены літаратурна-ма-стацкай кан’юнктуры. Метадалагічна акадэмічны істэблішмент арыентаваны на «рэалістычныя» ўстаноўкі традыцыйнай школы, а «вольная» філалогія суадносіць сябе з эстэтыкай мадэрнізму і постмадэрнізму. Тэарэтык літара-туры, інакш кажучы, падкаваны гуманітарый-культуролаг, у гэтай калізіі іграе авангардную ролю. Аднак у многіх крытычных матэрыялах, якія публікуюцца як у дзяржаўнай, так і ў незалежнай літаратурнай прэсе, пажаданыя тэарэ-тычныя веды не прысутнічаюць, а адсутнічаюць. Замест апрабаваных у саве-цкія і паслясавецкія часы тэарэтычных прынцыпаў, сярод якіх варта назваць эстэтычны падыход, канкрэтна-гістарычны аспект, кантэкстуальнае даследа-ванне, цэласны разгляд, літаратурны этыкет, перад намі вельмі часта, часцей, чым чакаецца, праявы дылетантызму, правінцыялізму, прэтэнцыёзнасці, мазахісцкага самаедства.
    Ад тэорыі літаратуры, звернутай да асэнсавання сучаснага літаратурнага працэсу, патрабуецца павышаная метадалагічная рэфлексія і прыцягненне да даследавання асобых рэсурсаў тэарэтычнай думкі. Па сутнасці, мы маем справу з новым аб’ектам даследавання і новымі задачамі пабудовы універсальнай мадэлі літаратурнага працэсу, калі ўзнікае патрэба ў пераасэнсаванні трады-цыйных уяўленняў пра самую «літаратурнасць літаратуры». Вядома, пазіцыя «філосафа ад літаратуры», а тэорыя літаратуры, на нашу думку, бліжэй да філасофіі, чым да гісторыі, яе залежнасць ад філасофскіх ідэй, канцэпцый, інавацый навідавоку, такая пазіцыя «па-над бойкай» - таксама пазіцыя.
    19
    У літаратурнай перыёдыцы раз-пораз узнікае ці то рытарычнае пытанне, ці то здзеклівы дакор: «А ці існуе наогул літаратурны працэс як такі?» Новая Літаратурная Сітуацыя, калі мець на ўвазе не толькі з’яву сучаснасці, але і тэрміналагічнае азначэнне, нагадвае сітуацыю Вавілона, калі змяшаліся ўсе мовы, ідэі, плыні, жанры, стылі, выявіліся супярэчлівыя ацэнкі нацыянальнай спадчыны, дыскрэдытавалі сябе метадалагічныя падыходы, сацыялагічныя схемы. Мы ўжо гатовы, як у эпоху адкрыцця малекулярных часцінак, у адчаі ўсклікнуць: «Знікла матэрыя! Знікла літаратура! Літаратурны працэс знік!»