Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Фігура Тэарэтыка ў залежнасці ад тыпу дысцыплінарнасці канкрэтызуецца і інстытуцыяналізуецца як Філосаф, Тэолаг, Вучоны. Узаемасувязь і ўзаема-абумоўленасць гэтых персанажаў, якія сімвалізуюць дысцыплінарныя дыс-курсы, была вызначана яшчэ французскім філосафам А. Контам у яго «законах трох стадый» («галоўнага закона развіцця грамадства»): прагрэсіўная змена рэлігіі (тэалогія) метафізікай (філасофія), на змену якой прыходзіць пазітывізм як сістэма «пазітыўных, неспекулятыўных ведаў» (навука). У выніку навука
37
аб’яўляецца вышэйшым тыпам дысцыплінаванасці, адзіна магчымай дысцып-лінай, якая атаясамліваецца з паняццем рацыянальнасці, філасофія ўспрыма-ецца як «памежная самарэферэнцыя культуры», а тэалогія - як «дэізм навыварат».
«Дысцыпліна ведаў», - пішуць філосафы В. Л. Абушэнка і М. Л. Кацук, -абмяжоўвае асобую тэарэтычную прастору, якая мае значэнне «ісцінных» у супрацьвагу «хлуслівым» ведам «няведання» і (або) анты-ведаў (г. зн. пра-сторы «сна розуму», якая нараджае «тэарэтычных» і «метадалагічных» шэль-маў, пачвар і хімер, напрыклад, у ерасях і «псеўданавуках»), Дысцыплінарнае выказванне можа быць памылковым, але ў адпаведнай гістарычнай сітуацыі неабходна супрацьстаўляецца выказванням недысцыплінарных прастор. Тым самым і ажыццяўляецца кантроль над вытворчасцю дыскурсу: дысцыпліна робіць бачнымі толькі тыя дыскурсіўныя падзеі, якія здзейснены па правілах дысцыплінарнасці, г. зн.: 1) адпавядаюць правілам дыскурсу; 2) падпарадкоў-ваюцца дыскурсіўным рытуалам (кваліфікацыя, камунікатыўная пазіцыя, жэсты і паводзіны, якія ствараюць «прадказальную або сапраўдную сілу слоў -іх уздзеянне на тых, да каго яны звернутыя, і межы іх прымусовай сілы»); 3) належаць дыскурсіўным супольнасцям, у якіх забяспечваецца цыркуляцыя дыскурсаў у «зачыненых прасторах» і ажыццяўляецца іх размеркаванне такім чынам, «каб іх гаспадары не здаваліся пазбаўленымі сваёй уласнасці самім гэтым размеркаваннем»); 4) сацыяльна прысвойваюцца і замацоўваюцца на макраўзроўні грамадства пры дапамозе галоўным чынам сістэмы адукацыі, якая «з’яўляецца палітычным сродкам падтрымання або змянення форм прысваення дыскурсаў - з усімі ведамі і сіламі, якія яны за сабой вядуць» [15, с. 322-323, 326],
Прынцып глабальнага эвалюцыянізму не азначае, аднак, імкнення да ўні-фікацыі ўсіх абласцей чалавечых ведаў пра свет альбо іх рэдукцыі да якой-небудзь адной усеахопнай навукі, а нагадвае зноў і зноў аб адзінстве шматстай-насці, пра якую ва ўсе часы пісалі вялікія пісьменнікі ўсіх народаў і культур. Беларуская літаратура ў гэтых адносінах не была выключэннем. Пра багацце і шматстайнасць чалавечага жыцця ў зямным свеце пастаянна напамінаў Якуб Колас («Свет і жыццё мнагалучны, //1 так шматвобразны, выключны, // I разнастайны іх праявы») і Кузьма Чорны («Адзінства шматстайнасці» -такую назву меў адзін з яго самых філасафічных артыкулаў). Сучасная філа-софія ў такім выпадку разважае пра тое, што кожная самая малая сістэма з’яўляецца часткай больш складанага цэлага.
Свет ускладняецца. У выніку ўзмацняецца пошук новых жыццёвых ведаў і новых светапоглядных сэнсаў і адбываецца выпрацоўка новых ідэй і жыц-цёвых стратэгій. Калі мець на ўвазе мастацкую літаратуру і літаратурную навуку, то можна гаварыць пра паглыбленне ведаў, пра прыроду слоўнага мастацтва. Міждысцыплінарнае даследаванне актуальных праблем тэорыі і гісторыі літаратуры і літаратурнай крытыкі дазваляе больш дакладна і пэўна вызначаць грамадскі статус беларускага літаратуразнаўства ў сістэме сацы-яльных і гуманітарных навук, глыбей асэнсаваць сувязі тэорыі літаратуры
38
з сацыяльнымі і гуманітарнымі навукамі, здзяйсняць «прарывы» і «рэйды» ў сферы, якія традыцыйна ўваходзяць у кампетэнцыю прыродазнаўчых навук, адкуль, напрыклад, прыйшла сінергетыка.
Мэтай і задачамі міждысцыплінарнага даследавання з’яўляецца вызна-чэнне месца тэорыі і гісторыі літаратуры, а шырэй - і беларускага літаратура-знаўства ў сістэме сучасных сацыяльных і гуманітарных навук. Назначэнне -тэарэтыка-метадалагічнае забеспячэнне навуковага пошуку на міждысцыплі-нарнай аснове. Зыходныя даныя - надзвычай багаты і шматстайны матэрыял сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з сацыяльнымі і гуманітарнымі навукамі. У адпаведнасці з агульнымі мэтай і задачамі вызначаюцца і распра-цоўваюцца напрамкі навуковага пошуку:
беларускае літаратуразнаўства ў сістэме гуманітарных навук;
літаратура ў сістэме мастацтваў;
эстэтычныя прынцыпы сучаснай літаратурнай крытыкі;
філасофская праблематыка ў сучаснай паэзіі і прозе;
міждысцыплінарны аспект рэцэпцыі літаратурнага тэксту;
паэтыка і лінгвістыка ў міждысцыплінарным дыскурсе;
феномен камічнага як парушэння моўнай нормы;
вербальнае і візуальнае ў творчасці ўніверсальных творцаў;
масавая (клішыраваная формульная і міметычная) літаратура;
асновы канцэпталогіі ў беларускай лірычнай прозе.
Акрамя асноўных задач даследавання, апісаны, абагулены і аб’яднаны ў структурна-цэласнае адзінства навуковыя набыткі літаратуразнаўчых дысцы-плін, якія традыцыйна называюцца дапаможнымі і якія надаюць літаратурнай навуцы фактаграфічную, эмпірычную грунтоўнасць і надзейнасць. Маецца на ўвазе гісторыка-функцыянальнае літаратуразнаўства, рэцэптыўная эстэтыка, канцэпт «літаратурнага поля», паняцце «чытач» як тэарэтычны канструкт і як складнік структуры твора, які вызначае праграму і параметры яго рэцэпцыі, а таксама паняцце «рэальная чытацкая аўдыторыя», спажыванне літаратурнай прадукцыі, тэкстуальныя і выдавецкія стратэгіі і інш.
Заканамерна ўзнікае неабходнасць у вывучэнні праблем памежжа народ-най мовы і мовы літаратурнай, якое заўсёды прыцягвала да сябе магчымасцямі новых навуковых адкрыццяў. Мастацкая літаратура, паводле вызначэння, ствараецца на нацыянальнай мове і не можа быць ненацыянальнай. Тэарэтыч-ная і практычная распрацоўка міждысцыплінарных даследчых праграм, такім чынам, звязана перш за ўсё з вывучэннем моўнай асновы літаратуры.
Літаратурныя напрамкі і школы, жанрава-стылявыя плыні сучаснай бела-рускай літаратуры немагчыма даследаваць і ацэньваць без іх сувязі з моўнымі працэсамі, якія адбываюцца ў духоўным жыцці краіны. Агульныя працэсы развіцця літаратурнай мовы і з’явы мастацкага маўлення як спецыфічнай сферы ўжывання мовы цесна звязаны паміж сабой, а менавіта: жыццёвая рэальнасць набывае ў мастацкай літаратуры сваё вечнае жыццё з дапамогай
39
мовы, а ўласная прырода мовы, у сваю чаргу, сцвярджаецца тымі, хто мае ўладу над словам, каго называюць майстрамі слова, творцамі мовы.
У сучасным беларускім літаратурным працэсе існуе некалькі тыпаў моў-ных дыскурсійных практык, якія выяўляюць свой змест, характар і напрамак развіцця ў творчасці сучасных паэтаў і празаікаў. Сярод іх увагу даследчыкаў прыцягваюць імёны і творы В. Казько, А. Федарэнкі, А. Наварыча, Ю. Стан-кевіча, Б. Пятровіча, Е. Вежнавец, Р. Барадуліна, А. Разанава, А. Хадановіча, В. Жыбуля, С. Прылуцкага. Кожны асобны выканаўца навуковага праекта вылучае дзясяткі імёнаў пісьменнікаў, якія сваёй творчай працай змяняюць ландшафт сучаснага прыгожага пісьменства. Асноўныя з гэтых творчых пра-ктык - біблейскі, міфалагічны, рэалістычны, фантастычны, гульнёва-забаў-ляльны, гендэрны, філасофска-інтэлектуальны, постмадэрнісцкі. Прыкметна павышаецца ўзровень сугестыўнасці мастацкага слова, градус яго філасоф-скай насычанасці. Узрасла цікавасць да сацыяльнай іерархіі мовы, як верхніх, так і ніжніх яе ўзроўняў, да суіснавання моўных патокаў, да такой відавочнай у шматнацыянальнай краіне з’явы, як шматмоўнасць, мультылінгвізм, полі-лінгвізм (а ў сувязі з ім і такое экзатычнае паняцце, як «графічны імперыялізм», а таксама цікавасць да гісторыі лацінкі і кірыліцы).
Назіраецца таксама зварот да этычных і эстэтычных аспектаў мовы, да экстралінгвістычнага фактара, да глыбінных асноў беларускай ментальнасці, якія выяўляюць сябе ў канцэпталогіі, у літаратуразнаўчым дыскурсе, у фона-семантыцы, гукасімвалізме, «філасофіі гуку», у сувязі з чым уся найноўшая культура можа быць вызначана — і гэта не прыгожае перабольшанне — як фонацэнтрычная, інакш кажучы, заснаваная на прэзумпцыі непарыўнай су-вязі голасу і значэння, якое за ім стаіць.
Размова можа ісці аб мовацэнтрызме сучаснай беларускай культуры, які змяніў перыяд былога літаратурацэнтрызму. Моўныя праблемы цікавяць усіх без выключэння. Па меры гістарычнага развіцця мыслення ва ўсіх відах паступова ўзмацняецца яго ўздзеянне на мову, што выяўляецца найперш у пашырэнні і паглыбленні значэння слоў, у колькасным росце лексічнага і фразеалагічнага складу мовы, ва ўдакладненні і дыферэнцыяцыі сінтаксічных сродкаў выражэння сэнсавых адносін.
Такім чынам, мова мастацкай літаратуры, мова эстэтычных каштоўнасцей, сама з’яўляецца мастацкай каштоўнасцю. Майстры слова, выяўляючы шыро-кую семантычную і лексічную спалучальнасць слоў і выказванняў, тым самым падкрэслівалі эстэтычнае хараство і паэтычнае значэнне мовы мастацкай літаратуры. Паэт Ф. Гарсія Лорка пісаў: «Што такое паэзія? А вось што: саюз двух слоў, пра які ніхто не падазраваў, што яны могуць злучыцца і што, злучыўшыся, яны могуць выяўляць новую таямніцу штораз, як іх прамаўля-юць... Хіба не дзіва, што невядомы народны паэт у тры-чатыры радкі ўмяшчае ўсё багацце вышэйшых узлётаў чалавечай душы? У двух радках народнай песні больш тайны, чым ва ўсіх драмах Метэрлінка, — простай, непрыдуманай, свежай і чыстай» [21, с. 12],
40
«Век тэорыі»
Для таго каб пачынаць навуковае даследаванне, лічыў Альберт Эйнштэйн, патрэбна мець як мінімум ідэю, гіпотэзу, канцэпцыю. Калі мець на ўвазе літаратуразнаўчае даследаванне, то нельга пачынаць чытаць мастацкі тэкст, не маючы тэарэтычнага пункту погляду. Аднак існуе і іншы падыход: літара-турную тэорыю нельга вывучаць не маючы ведаў пра тэкст. Прырода сучасных літаратурных ведаў імкнецца спалучыць абодва пункты погляду: маючы пэў-ную тэарэтычную ідэю, лягчэй адшукваць у тэксце факты, якія яе пацвяр-джаюць, а ўважлівае вывучэнне тэксту вымушае звяртацца да тэорыі, каб абгрунтавана адказваць на пытанні.
Максім Багдановіч, нягледзячы на свой па сённяшніх мерках юны ўзрост, натуральна спалучаў у сабе таленты тэарэтыка і гісторыка літаратуры, дар праніклівага літаратурнага крытыка і цярплівую тэксталагічную працу над словам. Ці не таму ён у адной з рэцэнзій выказвае свой погляд на прынцыпы акадэмічных выданняў: тэксты павінны быць «тіцательно выверены н снаб-жены прнмечаннямн, дан вступнтельный очерк, дана, наконец, масса сннмков с портретов, рукопнсей н рнсунков». Больш за тое, павінен быць адпаведны «формат, шрнфт.. прочная бумага верже, то же отсутствне корректурных ошн-бок». Тэксты не павінны прыводзіцца спачатку «в том внде, в котором онн былн первоначально напечатаны», калі вядома, што аўтар «вел упорную ра-боту н над побывавшнмн уже в печатн пронзведеннямн, шлнфовал нх, пересо-здавал, устранял все необдуманное нлн юношескн незрелое», і нельга канчат-ковы аўтарскі варыянт пераносіць у каментарыі, дзе ёсць месца менавіта першапачатковым рэдакцыям [22, т. 2, с. 372-373]. Сучасныя тэкстолагі гэты асноватворны прынцып «аўтарскай волі» трывала засвоілі.