Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
51
Гістарычнае спазненне нашага народа - у параўнанні з еўрапейскімі суседзямі - было адносным і ўмоўным. Як бы там не было, але беларусы ў канцы XVIII і пачатку XIX ст. сталі на шлях агульнаеўрапейскага развіцця і рашуча ўвайшлі ў эпоху новай еўрапейскай гісторыі, хутка і ахвотна ўспры-маючы еўрапейскую культуру і літаратуру, яе ўзлёты і шпаркі рост. Беларускае жыццё, нягледзячы ні на што, адрозніваецца своеасаблівым размахам і тэмпам культурнага развіцця, сапраўды «некласічным», здзіўляючым «паскораным» тэмпам руху з уласцівым яму сцяжэннем і збліжэннем асноўных ступеней і стадый, калі адна з гэтых стадый можа набываць гібрыдныя і змешаныя формы. У выніку, калі гаварыць пра літаратурны працэс, класіцызм можа суіснаваць у творчасці аднаго літаратурнага пакалення з асветніцкім рэаліз-мам, а той у сваю чаргу дапаўняцца сентыменталізмам, а ў творчасці аднаго і таго ж пісьменніка рамантызм паступова саступае сваё месца рэалізму (Ян Баршчэўскі), або амаль усе вышэй пералічаныя літаратурныя напрамкі спалучаюцца ў адно дзівоснае цэлае, складаную, гратэскную з’яву (В. Дунін-Марцінкевіч).
У творчасці «нашаніўцаў», стваральнікаў «класічнага перыяду» найноў-шай беларускай літаратуры, асабліва натуральна прыжылося паняцце «сінкрэ-тызму», дзе спалучаліся нацыянальныя і агульнаеўрапейскія традыцыі, фаль-клор і класіка, наогул шматлікія якасна адрозныя з’явы, што да нашага часу выклікаюць у даследчыкаў шмат пытанняў, на якія дагэтуль няма адказу. Як не мае адказу пытанне пра нацыянальны менталітэт беларусаў, загадка твор-часці не толькі М. Багдановіча, але і Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, В. Ла-стоўскага, А. Гаруна, М. Гарэцкага...
Навуковыя школы ў Беларусі ХІХ-ХХІ стст.
Навуковыя школы ў беларускай літаратуры, як пэўная супольнасць глы-бінных духоўна-эстэтычных асноў, якая яднае шэрагі мастакоў слова агуль-нымі творчымі ўстаноўкамі, мэтамі і задачамі, адзінствам нацыянальных культурна-мастацкіх традыцый, блізкасцю светаадчування і светапогляду, абумоўленых падабенствам культурна-гістарычнай сітуацыі, узніклі ў канцы XVIII і пачатку XIX ст. у эпоху еўрапейскага рамантызму.
У пераліку навуковых школ першае месца займае міфалагічная школа як навуковы кірунак у тагачаснай фалькларыстыцы і літаратуразнаўстве, якія ў Беларусі нараджаліся і развіваліся ўслед за тэарэтычнымі адкрыццямі заходнееўрапейскіх філалагічных навук, прадстаўнікі якіх надавалі нацыя-нальнаму фальклору і міфалогіі ўніверсальнае значэнне як крыніцы культуры. Польская, украінская, беларуская, руская міфалагічныя школы да нашага часу, са зразумелымі творчымі ўзлётамі і часовымі перапынкамі, калі яе метадалогія і высновы, паводле вызначэння фалькларыста Л. М. Салавей, падвяргаліся крытыцы, у канчатковым выніку сапраўды адыгралі і адыгрываюць важную
52
ролю «ў актывізацыі вывучэння фальклору, у абгрунтаванні народнасці мастацтва, заклалі асновы параўнальнага вывучэння міфалогіі, фальклору і літаратуры» [25, т. 3, с. 644-645].
У другой палове XIX ст. у заходнееўрапейскім і рускім літаратуразнаўстве ўзнікла культурна-гістарычная школа, у аснове якой ляжалі навуковыя прын-цыпы філасофіі пазітывізму, прадстаўнікі якой (А. Конт, Г. Спенсер) спавядалі «нейтральнасць», «аб’ектывізм», «беспартыйнасць», а галоўнай задачай навукі лічылася накапленне фактаў. У Беларусі культурна-гістарычная школа сфармі-равалася ў 20-30-я гады XX ст.
Біяграфічная школа (у іншых вызначэннях — біяграфічны метад) у беларус-кім літаратуразнаўстве атрымала пашырэнне ў 20-30-я гады XX ст. 3 часоў Ш. А. Сент-Бёва, французскага крытыка і паэта, стваральніка і найбуйнейшага прадстаўніка біяграфічнага метада, лічылася, што творчым пачаткам літара-туры і мастацтва з’яўляецца вывучэнне творчасці пісьменніка як выяўленне яго асабістага жыццёвага вопыту.
У 60-70-я гады XX ст. у беларускім літаратуразнаўстве сфарміравалася вершазнаўчая школа. Яе заснавальнікам з’яўляецца літаратуразнаўца і верша-знаўца I. Д. Ралько. Асноўныя навуковыя напрамкі - метрыка, строфіка, фоніка, прасодыя беларускай мовы.
У другой палове XX ст. і ў пачатку XXI ст. сярод вядучых навуковых школ у беларускім літаратуразнаўстве, якія атрымалі сваё творчае развіццё і дзей-нічаюць, а таксама не ў апошнюю чаргу атрымалі прызнанне вучоных-літа-ратуразнаўцаў за межамі Рэспублікі Беларусь, можна ўключыць у пералік такія школы, як параўнальна-гістарычная і тыпалагічная, псіхалагічная, семіётыка-структуралісцкая, тэксталагічная.
На працягу ўсяго XX ст. у беларускім літаратуразнаўстве ў цэнтры ўвагі знаходзілася марксісцкая школа, якая прэтэндавала на метадалагічны гегама-нізм і на валоданне вышэйшай ісцінай.
У пачатку XXI ст. у беларускай літаратурнай навуцы фарміруюцца школы -рытуальна-міфалагічная, сацыялагічная, этычна-этнічная, семантычна-сімва-лічная, фонасемантычная, герменеўтычная, духоўна-гістарычная, вершазнаўча-матэматычная, рэцэптыўна-фенаменалагічная, нараталагічная, кагнітыўны па-дыход, сінергетыка, біяпаэтыка, гісторыка-функцыянальнае літаратуразнаўства...
Актывізацыя навуковых даследаванняў паэтыкі і эстэтыкі, сацыялогіі і фі-ласофіі, агульнага філалагічнага метаду беларускай літаратуры дазваляе раз-важаць пра перспектывы сацыялагічнага, агульнафілалагічнага і культура-лагічнага падыходаў. Эпоха постмадэрнізму артыкулявала феномены інтэр-тэкстуальнага дыялогу (узаемадзеянне тэксту з тэкстамі) і інтэрмедыяльнага дыялогу (семіятычнае ўспрыняцце мастацтва як інфармацыйнай сістэмы). Узнікае неабходнасць і ў такім напрамку, як «філасофія літаратуры», якая засяроджваецца на даследаванні фундаментальных праблем прыроды маста-цкай літаратуры, яе мэт і задач.
53
Міфалагічная школа
Міфалагічная школа як тэарэтычны напрамак у фалькларыстыцы і літара-туразнаўстве ўзнікла ў заходнееўрапейскай філалагічнай навуцы ў пачатку XIX ст., калі распачалася эпоха рамантызму. Прадстаўнікі гэтай школы ў Гер-маніі, філосаф і эстэтык Ф. Шэлінг і браты А. і Ф. Шлегелі, лічылі перша-асновай народнай творчасці міфалогію, народжаную народнай фантазіяй, якая ў мастацка-вобразнай форме асэнсоўвае з’явы рэлігіі і культуры. Менавіта міф, паводле высновы Шэлінга, кладзецца ў аснову філасофіі мастацтва, калі мастацка-эстэтычнае сузіранне, а не розум і не развага, адказвае на пытанне, як інтэлект пазнае свет.
«Мастацтва, - пісаў Шэлінг, - ёсць для філосафа найвышэйшае таму, што яно адкрывае яго позірку святая святых, дзе як бы палымнее ў вечным і адпачатковым яднанні тое, што ў прыродзе і ў гісторыі падзелена, што ў жыцці і ў дзейнасці, як і ў мысленні, - вечна павінна пазбягаць адно аднаго. Уяўленне аб прыродзе, якое штучна выбудоўвае філосаф, для мастацтва адпа-чатковае і натуральнае. Тое, што мы называем прыродай, - паэма, схаваная ад нас таямнічымі, цудоўнымі пісьмёнамі. I калі б загадка змагла б адкрыцца, мы пабачылі б адысею духу, які, дзівосным чынам блукаючы, у пошуках самога сябе бяжыць ад самога сябе. Бо праз пачуццёвы свет за напаўпра-нікальную дымку туману толькі мроіцца, як мроіцца сэнс у словах, нейкая краіна фантазіі, да якой мы імкнемся» [26, с. 122],
Рамантыкі з іх парывам да бясконцага сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, у падпарадкаванне матэрыі духу. А. Шлегель, як адзін з прадстаўнікоў «йенскага рамантызму», выказваў імкненне «да ўсе-агульнасці з’яў, да ўніверсалізму» і разважаў пра «ўрачыстасць ідэалаў гар-моніі ў чалавечым грамадстве». Яго брат Ф. Шлегель, які захапляўся антыч-насцю і лічыў грэчаскую паэзію «залатым векам» яднання, сцвярджаў, што сучасны свет можа выратаваць «эстэтычная рэвалюцыя», якая верне чалаве-цтва да «аб’ектыўнага хараства»: «Эстэтычны светапогляд істотна ўкаранёны ў дух чалавека, а ў сваім выключным панаванні становіцца гульлівай летуцен-насцю... Гэтая летуценнасць, гэта нямужнае пантэістычнае галавакружэнне, гэтая гульня форм невартыя вялікай эпохі і не да месца. Пазнанне мастацтва і пачуццё прыроды застануцца, пакуль мы застанемся немцамі; але сіла і сур’ёзнасць ісціны, цвёрдая вера ў Бога і ў наша прызванне павінна стаць на першае месца...» [26, с. 128],
Удзельнікі «школы йенскага рамантызму», «йенцы», былі перакананы ў першаступеннай ролі мастацтва ў быцці чалавека, і наогул у светапабудове.
Асобнае месца ў міфалагічнай школе займаюць працы братоў Якаба і Віль-гельма Грым, якія ўваходзілі ў гурток «гейдэльбергскіх рамантыкаў», што ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нямецкай філалагічнай навукі і фалькларыстыкі. Народная паэзія, сцвярджалі браты Грым, мае «боскае паходжанне», фальклор -«неўсвядомленая і безасабовая творчасць «народнай душы». У іх трохтомным
54
фальклорным зборніку «Дзіцячыя і сямейныя казкі» і асабліва ў кнізе «Нямецкая міфалогія» выкладзены «асноўныя палажэнні міфалагічнай тэорыі і распрацаваны прынцыпы прымянення параўнаўчага метаду для ўзнаўлення старажытных асноў мовы, міфалогіі і народнай паэзіі». У супадзенні сюжэтаў, якія сустракаюцца ў фальклоры індаеўрапейскіх народаў, міфолагі шукалі пацвярджэнне тэорый індаеўрапейскага «праміфа» і «прамовы» [26, с. 220].
У Заходняй Еўропе ў міфалагічнай школе атрымалі развіццё два навуковыя напрамкі: «этымалагічны» - лінгвістычная рэканструкцыя пачатковага сэнсу міфа (А. Кун, Германія) і «аналагічны» - параўнанне падобных па змесце міфаў (М. Мілер, Англія). У Расіі прынцыпы першага напрамку распрацоўваў Ф. I. Буслаеў - герояў былін узводзіў да міфаў аб узнікненні рэк (Дунай, Днепр, Дон, Днестр), аб веліканах, якія жывуць у гарах, бо рыхлая глеба, зямля не вытрымлівае іх цяжар і моц (Святагор).
Мовазнаўца A. А. Патабня крытычна ўспрымаў этымалагічны напрамак, які ў міфалагічнай школе вызнаваў А. Кун: «Міфічнае і неміфічнае мысленне апрыёрныя ў тым сэнсе, што прадвызначаюць найперш спазнанае (намі самімі або папярэднімі пакаленнямі), захаванае да сённяшняга імгнення з дапамогай слова і паказу. Сам паказ растлумачваецца толькі з дапамогай слова. Слова існуе на ступені развіцця ніжэйшай, чым тая, на якую паказваюць прасцейшыя міфы, якія ўзніклі да нас.
Кожны раз, калі новая з’ява выклікае да тлумачэння раней спазнаную, з гэтага ранейшага запасу з’яўляецца ў свядомасці патрэбнае слова. Яно вызна-чае рэчышча для напрамку думкі.