• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Калі паэт-рамантык А. Міцкевіч ужо пераадолеў эстэтычную рэгламента-ванасць класіцыстаў і шпарка засвойваў рамантызм як з’яву, якая абапіраецца на нацыянальную гісторыю і беларускі фальклор, то паэт-класік Я. Баршчэў-скі, паводле слоў Ю. Барташэвіча, «пад уплывам новых уяўленняў пакрысе ператвараўся ў рамантыка», які, каб выказаць нацыянальнае ва ўмовах пера-следу ўсяго беларускага звярнуўся да айчыннай архаікі і міфатворчасці, да іншасказальных форм творчасці, да прытчы, да фантастыкі. Ян Баршчэўскі адзін з першых у Беларусі адчуў, што нарматыўная эстэтыка класіцызму, якую спавядалі яго папярэднікі яшчэ на пачатку XIX ст., не выяўляе рэальнай літаратурнай зацікаўленасці да таго, чым жыве народ і да чаго імкнецца гра-мадства, што ўрэшце асветніцкія ідэалы «розуму» і «натуральнай прыроды», якія тлумачаць учынкі герояў «разумнай воляй» і «канкрэтным паказам ася-роддзя», саступаюць сентыменталізму, а рамантычны стан чалавечай душы ставіць пад сумненне асноўныя прынцыпы асветніцкай эстэтыкі.
    Р. Падбярэскі з захапленнем называе дзясяткі імёнаў і прозвішчаў «разу-мовых прадстаўнікоў», пісьменнікаў, якія ў мінулыя часы былі прыхільнікамі «вялікіх узораў класіцызму» і якія былі «падхопленыя вірам заходніх ідэй, драбнеючы ў пераймальніцтве, не развівалі ўласнага духу, не ткалі канвы з саміх сябе, а слепа трымаючыся славутых узораў, ніколі не выказвалі нацы-янальнага духу, бо самі яго не мелі і не разумелі. У іх творах не адлюстроў-валіся ані мясцовасць, ані дух краю» [32, с. 362].
    Асобна выдзелены «ў навейшы час» Ян Аношка, бо «быў найбліжэй да нацыянальнага духу: ён уносіў нямала свайго, як паказваюць вершыкі, якія -
    62
    я няраз гэта чуў - паўтараюць на Беларусі». Р. Падбярэскі згадвае верш «Сатыра пра гарэлку» і цытуе яго пачатак, вядомы «ў вуснай перадачы». Акрэслівае ў агульным яго жыццё («збіты з дарогі няўдачамі, убога і заўчасна скончыў жыццё недзе ў карчме восем год таму»; паэтка, драматург, перакладчыца Т. Урублеўская пасля яго смерці, памёр не пазней 1827 года, пісала пра гэта ў прадмове да зборніка, які, адзначае Р. Падбярэскі, «я не бачыў, таму суд мой пра яго можа быць заўчасны»), дае кароткую характарыстыку яго таленту: «быў гэта чалавек з сапраўдным паэтычным талентам», «пісаў панегірыкі, дзе яго добра прымалі і з’едлівыя сатыры, дзе з ім не байрамавалі» (ад ісламскага свята Байрам - банкетаваць), «умеў ён таксама расчуліцца, і вось тады якраз і відаць, што ён паэт» (прыводзіцца пачатак яго «песенкі»), «а ўвогуле ён нагадвае Карпінскага (Ф. Карпінскі, «прадстаўнік сентыменталізму ў польскай літаратуры», «шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці фальклор, у т. л. і бела-рускі»), а вясёлымі творамі - Раймунда Корсака («паэт, перакладчык», «тварыў пад уплывам сентыменталізму, пісаў палітычныя і сатырычна-гума-рыстычныя вершы», «удзельнічаў у паўстанні 1794 г.»), «асабліва тыя песні паэмы «Бібейды», якія я чытаў у рукапісе» («славутае «Bibejdy» часткова дру-кавалася ў «Tygodniku Wilenskim»), «Тэкля Урублеўская падрыхтавала і выдала ў 1828 г. томік «Poezye» (Полацк), у які ўвайшло 47 вершаў паэта».
    3 усіх пісьменнікаў, паводле слоў Р. Падбярэскага, «толькі два могуць заслугоўваць назвы беларускіх народных».
    Францішак Рысінскі (1741-1825) - «аўтар мноства напісаных з нагоды і лёткіх вершыкаў, лёгкіх, вясёлых, дасціпных, у якіх звяртае ўвагу і між-вольна прымушае задумацца філасофская, часам знянацку кінутая думка, заснаваная на глыбокім веданні свету і людзей, выяўляе і рэдкі талент, і розум, падтрыманыя навукай і роздумам». Першыя звесткі пра літаратурную дзей-насць Ф. Рысінскага, адзначае ў каментарыях М. Хаўстовіч, датуюцца 1819 го-дам: «Нехта X. D. апублікаваў у «Tygodniku Wilenskim» (nr 149) нататку, у якой даводзіў, што верш «Pod dobry humor do Kasi» належыць пяру не Раймонда Корсака, а Францішка Рысінскага. Захавалася каля 20 вершаваных твораў паэта. На думку У Мархеля, з’яўляецца аўтарам макаранічных беларуска-польскіх мініяцюр «Плач пакінутага каханай» і «За пекнай паненкай аж душа сумуе», хоць гэтыя мініяцюры нішто іншае, а макаранічны верш «Залёты аднаго гайдука да прачкі» (выяўлены Я. Янушкевічам у г. зв. «Раптуляры Дароты Даманавічоўны»)» [32, с. 57].
    Р. Падбярэскі адзначае такія асаблівасці паэтычнага таленту Ф. Рысінскага, як тое, што «праследаваў ён з’едлівай мовай камізму сваіх сабратоў», пісаў вершы з нагоды, «у якіх заўсёды хапала пругкасці, выказвалі нейкі грубаваты гумар, адценне камізму, уласцівага аднаму толькі сярэдняму класу беларускай шляхты», а таксама тое, што «малюючы часам якую-небудзь агульнавядомую асобу, яны мелі велізарны поспех і абляталі ў вуснай перадачы ўсю Беларусь», «сталі такія папулярныя, што не знойдзеш ні дома, ні асобы на Беларусі, якія б не ведалі на памяць хоць бы ўрыўка з якога верша Рысінскага». Асобна аўтар
    63
    кароткага творчага партрэта паэта робіць выснову, у якой выказвае сваю галоўную думку пра беларускіх народных, «што нас, уласна, больш за ўсё цікавіць»: «Быў ён праўдалюб, рэзаў вострую праўду кожнаму: і чыноўніку, і духоўнаму, і калегу, і роўнаму сабе шляхціцу, і сябрам, і суседзям, не мінаў нават прыгожага полу, да якога меў немалы інтарэс. Грубаватым гумарам ён трапіў у жылку нацыянальнае схільнасці і так зліўся з думкамі сабратоў, што яго асобныя выразы сталі ў многіх мясцінах прыказкамі, як правінцыяльная мудрасць. Хоць геній Рысінскага і не адпавядае ўсім умовам чыста нацы-янальнага пісьменніка, аднак вялікая яго папулярнасць дазваляе яму заслу-жыць гэтае найменне» [32, с. 363-364], У заключэнне Р. Падбярэскі, «каб пака-заць дух Рысінскага», прыводзіць некалькі ўзораў яго вершаў, «якія кружаць у вуснай перадачы, а цалкам ніколі не маглі быць друкаванымі».
    Другім пісьменнікам, якіх Р. Падбярэскі залічаў у разрад беларускіх нацыянальных, ён называе Ігната Манькоўскага (каля 1765 - 1831). Менавіта яго ён называе аўтарам «Энеіды наізнанку» (так у Р. Падбярэскага), якога далучае да аўтараў пародый у тым жа родзе, як травеставаныя на нямецкую мову А. Блумаўэрам, на ўкраінскую (маларасійскую) I. Катлярэўскім, на поль-скую Ф. Хатомскім (у Р. Падбярэскага - Хамянтоўскім). Звесткі пра I. Мань-коўскага як аўтара «Энеіды навыварат» аспрэчаны Г. Кісялёвым на той пад-ставе, што ён не меў дачыненняў з паўночнай Смаленшчынай. М. Хаўстовіч лічыць зусім верагодным той факт, што «ён нарадзіўся ў ваколіцах Вяліжа, бо там доўгі час працаваў сакратаром ніжняга земскага суда ягоны малодшы брат Антон Манькоўскі». Асобна даследчык дадае колішняе меркаванне вер-шазнаўцы I. Ралько, што ў паэме «Энеіда навыварат» выкарыстоўваўся дзяр-жавінскі ямб, і напамінае, што менавіта гэты час, 90-я гады XVII ст., Р. Пад-бярэскі лічыў часам узнікнення паэмы: «Менавіта гэтая страфа выкарыстана пры напісанні беларускае «Энеіды» [32, с. 59].
    I. Манькоўскага называе Р. Падбярэскі аўтарам паэмы, бо «гэта чыста нацыянальная беларуская паэма па духу і форме. Апрача таго, гэта самае дасканалае выяўленне таго грубаватага беларускага гумару, які ў формах мовы больш асвечанага класа праявіўся ў Рысінскага. Больш за апошняга знаёмы з побытам мяшчан і класа земляробаў ён пакінуў помнік духу, сілы і чыстых форм беларускай гаворкі. Таму вечна жыць будзе ў народнай памяці». Р. Падбярэскі называе шэраг мястэчак і гарадоў, дзе адбываюцца вялікія кір-машы і дзе можна было чуць урыўкі з паэмы.
    «Апрача цікавасці літаратурна-бытавой, а таксама гістарычнага значэння, -лічыць Р. Падбярэскі, - далучаецца тут яшчэ бясконца важнае значэнне філа-лагічнае, як цікавага помніка мовы, ад якой не засталося амаль ніякіх пісьмо-вых слядоў» [32, с. 367], Яго ўражвае той факт, што ні пра Манькоўскага, ні пра Рысінскага «дагэтуль ні слова нідзе не напісана». Улічваючы тое, што артыкул Р. Падбярэскага надрукаваны ў 1844 г., варта згадзіцца з сумненнем, выказаным у каментарыях М. Хаўстовічам: «Відавочна, Р. Падбярэскі не ведаў беларускамоўных літаратурных твораў XVIII - першае паловы XIX ст.» [29, с. 25],
    64
    Тэорыя міфалагічнай школы, тым не менш, моцна паўплывала на пісьмен-ніцкую дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча, аб чым сведчаць яго раннія творы «Чарадзейная вада», «Спаборніцтва музыкаў», «Рэкруцкі жыдоўскі набор», згаданыя ў наш час даследчыкам Я. Я. Янушкевічам, аб якіх, па яго словах, захаваліся толькі назвы і часткова сюжэтныя лініі. Вобраз войта Навума Пры-гаворкі, галоўнага героя камедыі «Сялянка» («Ідылія»), які бліскуча ілюстра-ваў багатыя магчымасці добра вядомага ў першым паўгоддзі XIX ст. жанру ідыліі: яго дасціпны гумар, шчодры набор прымавак, жыццёвую практычнасць і адвагу, такую неабходную для часоў станаўлення маладой беларускай літа-ратуры, якая аднаўляла такім чынам сваю даўнюю гісторыю і занядбаныя фальклорна-міфалагічныя традыцыі, па сутнасці, нагадвала пра паўзабытыя мастацкія магчымасці літаратурнай эпохі сентыменталізму. Уплыў вобразных адкрыццяў міфалагічнай школы нагадваў аб сабе ў вершах В. Дуніна-Мар-цінкевіча «Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна», «Прыпяць», «Літвінка»: тое, што працяглы час у перыяд росквіту рамантызму і першых адзнак класічнага рэлізму ўспрымалася як празмернае захапленне пачуццёвым гуманізмам (англ. sentimental і франц. sentiment), насамрэч нагадвала пра чалавечнасць, цікаўнасць да простага люду, якая магла напамінаць пра наіў-насць і адсталасць. Ці не таму сентыменталізм В. Дуніна-Марцінкевіча так адкрыта нагадваў сучаснікам пра вершы Я. Чачота, яго «Да мілых мужычкоў», «Як то добра, калі мужык...», «Быў я колісь кавалём...»?
    Міфалагічная школа выразна нагадвала аб сабе ў вершы, які застаўся адзіным, Ф. Савіча «Там блізка Пінска» («Дзе ж тое шчасце падзелася»), у баладах «Маліны» і «Васілёк» А. Ходзькі, «Ляшка» Т. Лады-Заблоцкага, баладах і вершаваных апавяданнях А. Грот-Спасоўскага, у жанры гавэнды, які прыйшоў на змену баладам, верш «Паштальён» У. Сыракомлі, названы ім «народная гавэнда» (вершаванае апавяданне пра каханне і смерць), у макара-нічным вершы «Лямант раскаханага» і баладзе «Нячысцік» А. Рыпінскага, вершы-скарзе «Заграй, заграй, хлопча малы...» П. Багрыма, гімне «Да абраза цудоўнай Маткі Боскай бялыніцкай над Дняпром» і думцы «Салдатка» А. Вярыгі-Дарэўскага, драматургічным абразку «Адвячорак» («Аказія ў карч-ме пад Фальковічамі») Г. Марцінкевіча, у аснове сюжэта якога знаходзіцца ананімны верш-гутарка «Вясна, голад, перапала», напісаны напярэдадні ад-мены прыгоннага права «пра свабоду дараваную і свабоду здабытую», у паэме «Мачыха» Адэлі з Устроні, у некаторых вершах Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, 3. Бядулі...