Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Фалькларыст А. У Марозаў, аўтар энцыклапедычнага артыкула «Міфала-гічная школа», адзначае, што філасофскай асновай для яе стала эстэтыка нямецкіх рамантыкаў Шэлінга і братоў А. і Ф. Шлегеляў, якія крыніцу сусвет-нага мастацтва бачылі ў міфе. Найбольшы ў тэарэтычным плане ўплыў на беларускую фалькларыстыку і беларускую міфалагічную школу аказалі фун-даментальныя даследаванні Ф. Буслаева, А. Афанасьева. 3 пазіцый міфалагічнай школы П. Шпілеўскі адзначаў «добрую захаванасць у беларускім фальклоры
65
рэшткаў старажытных вераванняў», а ў цыкле артыкулаў «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» паказваў Беларусь «як самабытны край з надзвычай багатай вусна-паэтычнай творчасцю». Моцны ўплыў ідэй міфалагічнай школы адчулі А. Кіркор, П. Шэйн, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, Я. Ляцкі. «Фаль-клорныя матэрыялы прадстаўнікоў беларускай Міфалагічнай школы, - робіць выснову А. У. Марозаў, - не страцілі навуковай каштоўнасці. Яны сабралі і даследавалі вялікую вусна-паэтычную спадчыну беларускага народа, зрабілі яго прадметам разгляду вучоных многіх краін, заклалі аснову параўнальнага вывучэння міфалогіі, фальклору і літаратуры» [33, с. 161-162],
У пачатку 20-х гадоў XX ст. уплыў міфалагічнай школы адчулі Я. Драздо-віч, у сучасным беларускім мастацтве язычніцкая міфалогіі нагадвае аб сабе у творчасці Г. Вашчанкі, А. Зіменкі, У Кожуха, А. Марачкіна, У. Савіча, С. Ці-мохава, М. Селяшчука. У артыкулах У. Конана «Міфалагічныя вобразы ў фаль-клоры», «Міфалогія» грунтоўна паказана мастацка-эстэтычная трансфарма-цыя міфалогіі ў розных жанрах вусна-паэтычнай народнай творчасці, апісаны неаднолькавыя этапы развіцця мастацкай культуры ад часоў Эмпедокла, Анаксагора, Плутарха і да часоў I. Канта, Ф. Шэлінга, А. Міцкевіча, Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, ад іх і аж да «Залатой галіны» Дж. Фрэзера і энцыкла-педычнага слоўніка «Беларуская міфалогія», навуковых манаграфій В. Кава-ленкі, М. Грынчыка, Т. Шамякінай, А. Ненадаўца. У артыкуле В. Каваленкі і У Конана «Міфапаэтычныя матывы ў літаратуры» глыбока абгрунтаваны даўнія творчыя сувязі міфалогіі і літаратуры, пачынаючы ад Ф. Скарыны і М. Гусоўскага да Я. Купалы і М. Багдановіча, ад М. Гарэцкага і 3. Бядулі да I. Мележа, Я. Брыля, М. Танка, В. Быкава, У Караткевіча, В. Казько.
«Зварот да матываў і вобразаў, запазычаных з ўсходнеславянскай і антыч-най міфалагічнай спадчыны, - адзначаюць В. Каваленка і У. Конан, - выклі-каны эстэтычнымі запатрабаваннямі мастацкай творчасці (паглыбленне народ-насці, імкненне да вышэйшай ступені філасофска-мастацкага абагульнення -сінкрэтычнасці вобразнага мыслення). Літаратурная міфалагізацыя выступае ў якасці абагульняльнай метафары і сродку літаратурнай паэтызацыі. Міфала-гізаванне дае магчымасць выявіць найважнейшыя тэндэнцыі існавання грама-дства і чалавека ў спрадвечна тыповых і таму асабліва зразумелых якасцях, узбуйненых сацыяльна-псіхалагічных праявах; яна адпавядае важнаму ім-кненню літаратуры да сінтэзу ў адлюстраванні рэчаіснасці і сама служыць сродкам «сінтэзавання», бо дапамагае дабірацца да «каранёў быцця». Багацце нацыянальнай міфалогіі ў літаратуры сведчыць пра глыбіню адлюстравання калектыўнай свядомасці народа, пра ўзровень яго маральнага і духоўнага самавыяўлення... У сучаснай беларускай літаратуры выкарыстанне міфалагіч-ных вобразаў і матываў - плённы сродак ідэйна-мастацкага асэнсавання сучаснага жыцця, выяўлення агульначалавечых праблем» [25, т. 3, с. 645-646],
Літаратуразнаўца Т. Шамякіна адна з першых распрацавала аўтарскія курсы, праграмы і навучальныя дапаможнікі па славянскай міфалогіі для ўні-версітэтаў «Усходнеславянская міфалогія». Яна з’яўляецца навуковым кіраўніком
66
спецсемінара «Міфапаэтычная творчасць», дзе не толькі выкладаюцца веды пра міфалогію, але і адраджаецца аснова сучаснай беларускай міфалагічнай школы.
У вучэбным дапаможніку для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў «Міфалогія Беларусі» Т. Шамякінай [34] у першым раздзеле грунтоўна даследуюцца вытокі беларускай свядомасці: татэмізм, магія, анімізм, фетышызм; мадэль свету ў міфалагічных сістэмах: касмаганічныя, каляндарныя, салярныя, лунарныя, астральныя міфы; з’явы нябесныя ў народных вераваннях, фальклоры і беларускай літаратуры. У дру-гім раздзеле «Круг чалавечага жыцця» апісваецца гістарычная эпоха, калі можна гаварыць пра паходжанне чалавека, узнікненне рас і народаў, пра сведчанні Бібліі пра першалюдзей на Зямлі, нарэшце пра беларусаў як індаеўрапейцаў, арыяў і іх лёс, таямнічы народ рось, пра трансфармацыі культурнага героя. У трэцім раздзеле «Філасофскія праблемы» размова ідзе «пра тую сілу, якой падпарадкавана ўсё», таямніцу нараджэння, выхаванне ў сям’і, міфалагічныя формы шлюбу, мужчыну і жанчыну ў міфалогіі, рэлігіі, літаратуры, эўраномію да Дзевы Марыі, гармонію чалавека і прыроды, чалавека паміж дабром і ліхам, жыццём і смерцю, быццём і небыццём. У чацвёртым раздзеле прапануецца рэканструкцыя сувязі паміж міфалогіяй, літаратурай, культурай. У падраз-дзеле «Культура класічнай Грэцыі і Рыма» з пункту погляду міфалогіі разгля-даецца Траянскі цыкл («Іліяда», «Адысея» Гамера), рэлігія і мастацтва (культ Апалона), антычная лірыка, антычныя містэрыі і нараджэнне драмы (Эсхіл, Сафокл, Еўрыпід), класічная камедыя, міфічная гісторыя (заснаванне Рыма), «залаты век» рымскай паэзіі.
Т. Шамякіна з’яўляецца аўтарам манаграфій «Беларуская класічная літара-тура і міфалогія», «Беларуская класічная традыцыя і міфалогія», «Славянская міфалогія», цыклу навукова-педагагічных артыкулаў па рэканструяванай беларускай міфалогіі «Знакі вечнасці» (часопіс «Роднае слова» з № 7 за 1993 г. па № 1 за 1996 г; 22 артыкулы). Т. Шамякіну цікавяць навуковыя праблемы: міфалогія беларусаў у кантэксце індаеўрапейскай; міфалагічная рэстаўрацыя на аснове фальклору і этнаграфіі; тэорыя і гісторыя сусветнай культуры; твор-часць Я. Коласа ў сувязі з міфапаэтыкай. Аднойчы абраўшы па волі лёсу ці па поклічу ўласнай душы міфалагічны напрамак, даследчыца ішла да навукова абгрунтаваных і тэарэтычна падмацаваных вынікаў паступова, па-жаночы скрупулёзна і дэталёва, з рамантычным захапленнем, накопліваючы назіранні, якія маюць прамое ці ўскоснае дачыненне да працэсу стварэння Нацыяналь-нага Міфа, праводзячы падрабязную, сапраўды карлалінееўскую, класіфіка-цыю неверагоднай колькасці фактаў, не паддаючыся спакусе прыспешыць вынікі даследавання, усебакова абгрунтоўваючы сваю навуковую канцэпцыю, неаднаразова выпрабоўваючы яе на лекцыях і семінарскіх занятках, у друку і на шматлікіх навуковых канферэнцыях.
Даследчыца ўлічыла існуючую ў беларускім літаратуразнаўстве сітуацыю разрыву паміж гісторыяй літаратуры і нацыянальнай міфалогіяй, калі навуковае
67
даследаванне абмяжоўвалася больш ці менш грунтоўнымі паралелямі паміж літаратурай і фальклорам, не выходзячы ў глыбокія пласты мастацкай свядо-масці. Зразумела, многае з таго, што лічыцца недахопам ранейшага літаратура-знаўства, тлумачыцца палітычнай кан’юнктурай, бо ў міфалогіі ў савецкія часы шукалі найперш адлюстраванне данавуковых, ідэалістычных уяўленняў пра свет і чалавека. Т. Шамякіна робіць акцэнт на вывучэнні міфа як «неаб-ходнай умове і першасным матэрыяле дзеля ўсякага мастацтва» (Шэлінг), на даследаванні міфалагічнай паэтыкі і яе «слядоў» у беларускай літаратуры. Па сутнасці, у гэтай асаблівай зацікаўленасці міфалагічнай свядомасцю заключа-ецца асноўны яе пафас, яскрава выяўляецца апраўданае захапленне міфалагіч-ным пачаткам і сістэмна-структурным поглядам на мастацкую літаратуру як на спецыфічную мову шматлікіх незаўважаных і неасэнсаваных навукай фактаў, тыпаў, формул, топасаў і інш. Багацце міфалагічнага матэрыялу нагля-дна дэманструе працэс прарастання з гістарычнага хаосу стройнай вобразнай канцэпцыі свету, уласцівай міфічнай свядомасці. Рацыянальнае і ірацыяналь-нае ў выніку перастаюць успрымацца як радыкальна супрацьлеглыя сферы чалавечай дзейнасці. Наадварот, разумова-рацыянальны пачатак і калектыў-нае несвядомае асэнсоўваюцца як дзве палавінкі аднаго вялікага і шматстай-нага цэлага, кансенсус паміж якімі адкрывае шлях да гармоніі чалавечага існавання і па дарозе вырашае многія раней невырашальныя праблемы.
Літаратуразнаўца Т. Шамякіна мае рацыю і тады, калі ў пошуках глыбін-нага судакранання міфалогіі і мастацкай літаратуры звяртаецца да перыяду станаўлення класічнай традыцыі. Праблему традыцыі ў беларускай літаратуры яна вырашае ў новым ключы, значна пашыраючы агульнае культуралагічнае поле, неапраўдана звужанае ў савецкія часы да спрошчана-маргінальнай пра-блематыкі партыйнасці і народнасці ці больш шырокай, але таксама неўсе-ахопнай праблематыкі рэалізму і рамантызму. Заяўка Т. Шамякінай на распра-цоўку навуковай тэорыі літаратурна-мастацкай традыцыі ў гэтым сэнсе не здаецца празмерна прэтэнцыёзнай і сумніўна-беспадстаўнай, аб чым сведчыць яе напаўненне шматлікімі назіраннямі над працэсам функцыянавання міфала-гічных элементаў у літаратурным працэсе, пачынаючы ад часоў старажытнасці і да сучаснасці.
На самай справе даследчыца прапануе свой метадалагічны карэлят да нядаўніх спрошчаных індуктыўных метадаў, якімі ахвотна карысталіся папя-рэднікі. У выніку грунтоўнага і паслядоўнага вывучэння розных гістарычных этапаў засваення нацыянальнай літаратурай міфалагічнага багацця наша мастацкая літаратура паўстае ў сваёй сістэмна-структурнай цэласнасці і шмат-стайнасці, разгорнутай у часе і прасторы. Да вядомага навуцы прынцыпу храналогіі, які арганізуе мноства канкрэтных праяў літаратурнай творчасці ў арганізаваную сістэму, дадаюцца шырока зразуметыя паняцці «традыцыя» і «класіка», якія значна пашыраюць межы вобразнага мыслення і паглыбляюць нашы ўяўленні аб рэальным узроўні культуры творчасці. Т. Шамякіна разумее складанасць вызначэння асноватворных праяў мастацкай свядомасці і знаходзіць
68
адэкватны прадмету даследавання навуковы крытэрый такога роду вызна-чэння і наступнай класіфікацыі. Гэты крытэрый досыць вядомы, а ў апошнія дзесяцігоддзі і надзвычай распаўсюджаны, менавіта крытэрый «нацыянальных інтарэсаў» у сферы духу, які караніцца ў стварэнні «нацыянальнага стэрэ-атыпу ўспрыняцця беларусамі ўласнай радзімы».