Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
У Беларусі ідэі і канцэпцыі культурна-гістарычнай школы ўплывалі на літаратурна-мастацкую крытыку і публіцыстыку, пачынаючы з канца XIX -пачатку XX ст. Літаратуразнаўца М. Мушынскі, аўтар навуковых манаграфій, прысвечаных тэорыі і гісторыі беларускага літаратуразнаўства, серыі навуко-вых артыкулаў у «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя», маючы на ўвазе адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі ў другой палове XIX ст., назы-ваў рускамоўныя газеты, якія выходзілі ў Беларусі і выкарыстоўвалі крыніцы матэрыялаў, звязаных з беларускай літаратурай і крытыкай. Гэта прагрэсіўныя грамадска-палітычныя і літаратурныя газеты «Мннскнй лнсток» (1886-1902), «Северо-Западный край» (1902-1905), «Голос провннцнн» (1906-1907), «Жнзнь провннцнн» (1907), «Окранна» (1907-1908), «Мннскнй курьер» (1908), «Мнн-ское эхо» (1908-1909), «Мннскнй голос» (1909-1918) і інш. Абуджэнню літара-турна-крытычных матэрыялаў паспрыяла з’яўленне ў пачатку XX ст. легаль-ных перыядычных выданняў на беларускай мове - газет «Наша доля» (1906), «Наша Ніва» (1906-1915), часопісаў «Саха» (1912), «Маладая Беларусь» (1912-1913), «Лучынка» (1914).
У развіцці і ўзбагачэнні беларускай літаратуры, рабіў выснову М. Мушын-скі, прыкметную ролю іграў зварот да іншых еўрапейскіх літаратур крытыкаў А. Бульбы, У. Самойлы, С. Палуяна, Р. Зямкевіча, А. Навіны (Луцкевіча), В. Ластоўскага, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Гмырака. Напрыклад, праця-гвае літаратуразнаўца, паводле выказвання А. Навіны пра М. Багдановіча: «Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. I лёгка ліюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а кожын формай падыходзіць да думкі. Думак тых - багата, і вось мы бачым у «Вянку» вершы такой формы, такой
79
будовы - часта вельмі рэдкай, якой могуць пахваліцца толькі найбольш куль-турныя народы з найвышэйшай развітай літаратурнай мовай. Здаецца, калі б наш «пясняр красы» меў толькі адну мэту: паказаць, што беларуская мова можа развівацца, як мова літаратурная, - дык ён гэтай мэты дайшоў» [42, т. 1, с. 73].
Аб узроўні тагачаснай літаратурнай крытыкі сведчаць публікацыі В. Ла-стоўскага, прысвечаныя творчасці суседніх народаў, «Эліза Ажэшка», «Леся Украінка». У рэцэнзіі на зборнік «Родныя з’явы» Я. Коласа (Т. Гушчы), творы якога ўключаюцца «ў шырокі агульналітаратурны кантэкст, прыгадаўшы вядомыя імёны ўкраінскага пісьменніка В. Стэфаніка і расійскага пісьменніка А. Чэхава», беларускі празаік «не патурае ім, а творыць сваё, творыць новую цэннасць, выснаваную з характару душы беларуса... Сапраўды багата душа беларускага народа, калі можа выдаць з сябе такія таленты... Вялікая будучыня народа, каторы ў досвітках свайго адраджэння кідае такія перлы» [43, с. 297], Культурна-гістарычная школа і ў гэтым адрозніваецца ад параўнальна-гістарычнага падыходу (кампаратывізму), які, аналізуючы мастацкі твор, акцэнтуе ўвагу на ўзаемадзеяннях у асяродку літаратуры, выяўляе агульна-тыпалагічнае ў мастацкім працэсе, блізкія сувязі мастацкіх твораў з сацы-яльнай рэчаіснасцю, зместу з формай, мастацкім маўленнем. Тыпалогія ма-стацкіх узаемасувязей з’яўляецца тэарэтычнай асновай культурна-гістарыч-нага і параўнаўча-гістарычнага аналізу твора. Супастаўляльна-параўнальнай методыкай, калі ў полі зроку знаходзяцца не толькі блізкія, але і далёкія літаратурныя з’явы, актыўна карысталіся беларускія крытыкі-нашаніўцы.
Адным з важных пытанняў дыскусіі аб шляхах развіцця беларускай літа-ратуры, якая адбывалася на старонках «Нашай Нівы» ў 1913 г., было пытанне аб суадносінах універсальных і ідыёэтнічных пачаткаў у мастацкай творчасці, аб крытэрыях эстэтычнай ацэнкі маладой літаратуры. У артыкуле Ю. Вера-шчакі (В. Ластоўскага) «Сплачвайце доўг», якім адкрылася дыскусія, выказва-ецца патрабаванне, паказальнае для творчага ўзроўню мастацкай думкі таго часу: «...мы, чытаючае і думаючае беларускае грамадзянства, у праве вымагаць чагось для сваёй душы, мерыць іхнюю творчасць меркай еўрапей-скай, якую прыкладаюць усе народы на свеце да творчасці сваіх прарокаў. Так -прарокаў, бо паэта павінен быць вучыцелем і прарокам свайго народа, павінен быць суддзёй і цветам душы яго, павінен выяўляць красу свайго народа і краю» [43, с. 274], У адказе Ю. Верашчаку «Чаму плача песня наша?», падпісаным псеўданімам «Адзін з парнаснікаў» (лічылася, што гэта псеўданім Янкі Купалы або нават самога Ю. Верашчакі), сцвярджалася, што варта не забывацца пра культурна-гістарычнае нацыянальнае становішча беларусаў. Галоўнае, лічыць аўтар адказу, тое, што «ў беларуса будзіцца стала пачуццё свайго «я» і што «паявіліся паэты, песняры свайго, забытага богам і людзьмі, краю і долі народнай». А на пытанне, «прарокі яны ці не прарокі - аб гэтым скажа будучыня» [43, с. 274],
Сэнс літаратурных параўнанняў і паралеляў, якія праводзілі крытыкі на-шаніўскага перыяду, выяўляўся ў тым, каб устанавіць структурную тоеснасць
80
і структурнае адрозненне нацыянальных літаратур. Прычым структурная тоеснасць можа тлумачыцца як генетычнай блізкасцю літаратур, так і гіста-рычнымі сыходжаннямі на розных этапах развіцця.
У артыкулах Л. Гмырака «Яшчэ аб сплачванні доўгу», «Беларускае на-цыянальнае адраджэнне», «Свайго не чурайцеся, чужому навучайцеся», «Нацыя і рэлігія», «Прыгонная спадчына», «Хто з намі, хто проціў нас», В. Ластоўскага «Ці-ткі мы сапраўды цямней за ўсіх?», «Перш за ўсё самі», «Голас сумлен-насці», «Па сваім шляху!», «Ці ёсць расійская і польская культура», Я. Лёсіка «Ці сапраўды мы ніколі не будзем мець свайго Міцкевіча, Пушкіна, Сянкевіча, Талстога?», М. Гарэцкага «Наш тэатр», «Развагі і думкі» гістарычныя параў-нанні і аналогіі ўспрымаюцца як падрыхтоўчы этап да сапраўды тыпалагічнай характарыстыкі літаратуры, выяўлення агульных заканамернасцей яе эстэтыч-нага развіцця.
Беларускія крытыкі нашаніўскай пары не баяліся ставіць вострыя пытанні і даваць на іх, па магчымасці, дакладныя адказы, папраўляць адзін аднаго і быць аб’ектыўнымі ў сваіх ацэнках. Так, В. Ластоўскі, згадзіўшыся з думкай М. Багдановіча, што «нават і чужынцы са старымі і багатымі літаратурамі могуць чагось і ў нас пашукаць», мусіў, аднак, дадаць: «...усё ж такі пакуль што наша літаратура не мае ўсясветнага значэння». Што ўкладваў Ластоўскі ў паняцце «усясветная літаратура»? На прыкладзе перакладаў асобных твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую, украінскую, чэшскую, нямецкую і іншыя мовы ён паказаў, што «перакладаюць нашы творы дагэтуль не таму, што шукаюць у іх разгадак «на трывожачыя душу пытанні, а толькі дзеля таго, што ў гэтых творах адбіваецца наша нацыянальная душа і яе асобны характар, каторы цікавы чужынцам сваёй арыгінальнасцю» [43, с. 284].
Вялікі свет чалавецтва чакае ад беларусаў адказу «на трывожачыя душу пытанні»: «Мы павінны знайсці ў сабе і даць свету новыя думы, сказаць новае слова». Нібы тлумачачы яшчэ раз сэнс слоў «сплачвайце доўг», вакол якіх узніклі бурныя спрэчкі, В. Ластоўскі пісаў, што меў на ўвазе «хоць адну рэч, каторая бы паказвала новыя дарогі чалавецтву», «адзін геніяльны твор, напі-саны па-беларуску». У тагачаснай беларускай літаратуры, па словах крытыка, было шмат каштоўнага: «і хвалюючыя думы, і далікатныя прачулыя перажы-ванні, і цікавыя літаратурныя формы». Аднак ён не знаходзіў у творах сучас-нікаў «шукання новых праўд, новых дарог», «тыпу чалавека будучыні». Тыя «хворыя, калекія тыпы, аджываючыя і аджыўшыя», якія часам сустракаюцца ў гэтых творах, нарадзіліся пад благім уплывам «бульварнай і неўрастэнічнай суседскай літаратуры», як рускай, так і польскай. В. Ластоўскі ўжо разумеў, што ўплывы ўплывам розніца: «Наша літаратура дагэтуль прадстаўляе ў міні-яцюры свойскай масці адбіццё ідэалогіі гэтых вялікіх літаратур, і гэта брыдкі яе грэх». Маладыя пісьменнікі павінны ўдасканальваць свой талент «не на дэкадэнтшчыне, а на ўсясветнай класічнай літаратуры» [43, с. 284-285].
Вопыт еўрапейскай культурна-гістарычнай школы ўплываў не толькі на В. Ластоўскага, але і на С. Палуяна, М. Гарэцкага, Л. Гмырака. Ужо на пачатку
81
мастацкага станаўлення беларускай літаратуры размова лёгка і натуральна пераходзіла ад канкрэтнага разгляду асобных твораў да вялікіх абагульненняў. Колькасна невялікі творчы набытак пачынальнікаў-«парнасаўцаў» ужо дазва-ляў уголас гаварыць пра мэты чалавека, чалавечага роду ў яго паступальным развіцці і пра духоўны ўклад народа ў агульную культурную скарбніцу. Клопат пра будучыню збліжаў пісьменнікаў рознай мастацкай арыентацыі, надаваў іх роздуму мэтанакіраваны характар і змястоўную глыбіню. Так, С. Палуян увёў у беларускую крытыку жанр агляду літаратурных навін за год: «Беларуская літаратура ў 1909 гаду», «Першы беларускі каляндар «Нашае Нівы» на 1910 год» і інш.
Культурна-гістарычная школа выяўлялася, паводле слоў М. Мушынскага, «у яго імкненні вытлумачваць літаратурныя з’явы сацыяльнымі фактарамі, грамадска-палітычнымі ўмовамі. Паміж узроўнем духоўнага стану нацыі і ўзроўнем культуры, літаратуры, лічыць С. Палуян, існуе глыбокая ўзаема-сувязь, дыялектычнае ўзаемадзеянне: «Адраджэнне любога народу пачына-ецца з нараджэння ў яго сваёй уласнай літаратуры. Калі гэта так, то можна сказаць і наадварот: разам з нараджэннем нацыянальнай літаратуры адраджа-ецца і замёршы дух нейкага народу, бо літаратура з’яўляецца паказчыкам духоўнага жыцця яго» [42, т. 1, с. 80-81], С. Палуян адказаў на пытанне, чаму А. Рыпінскі, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі маглі, але не сталі «першымі беларускімі пісьменнікамі»: «Той жа «спольшчаны беларус» А. Рыпінскі хоць і «горача любіў свой край», але глядзеў на яго «толькі праз зафарбаваныя ўсепольскія акуляры». Паводле вызначэння С. Палуяна, «першым літаратурным імем на безлітаратурнай Беларусі» стаў В. Дунін-Марцінкевіч.
М. Мушынскі працягвае развагі пра магчымую недаацэнку пісьменніка як творчай індывідуальнасці і прыводзіць заўвагі С. Палуяна ў адрас Я. Купалы: «Ад гэтага паэта Беларусь можа чакаць многа, калі ён толькі будзе з увагай глядзець за сваім паэтычным развіццём. Талент яго ўжо паказаў нам сябе, ды, на жаль, багата ёсць у яго вершаў неабдуманых, неабробленых. Спатыкаюцца часта і перапевы колькі разоў аднаго і таго ж, бадай тымі самымі словамі. Усё ж такі ў палавіне таго года можна прыкмеціць паварот у яго паэзіі. Новыя творы яго акуратна абдуманыя, тэм розных многа, форма лёгкая, усюды артыстычна апрацаваная. Калі і бачым дзе-якія няхваты, дык відаць і ўнут-раная сур’ёзная работа, праўдзівае разуменне задач літаратуры. Яшчэ нямнога было гэтых новых вершаў, але ўжо можна сказаць, што перад Купалам вялікая будучыня, калі толькі ён не сойдзе з выбранага гасцінца» [42, т. 1, с. 82],