• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    С.	Палуян меў на ўвазе 1909 год. У артыкуле апошняга «За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911-1913 гг.» як водгук на мінулыя сумненні было захапленне: «...бачым, што беларуская пісьменнасць расце». I як працяг сяброўскага дыялогу з С. Палуянам, якога ўжо не стала, М. Багда-новіч дае ацэнку творчых поспехаў Я. Купалы і «яго вялікай, пекна выданай кнізе «Шляхам жыцця»; «3 радасцю бачым, што талент Купалы развіваецца, з’яўляюцца новыя мэты, новыя спосабы творчасці, новыя формы і вобразы.
    82
    He толькі нядоля нашай вёскі ды нацыянальныя справы Беларушчыны ціка-вяць яго. Ужо і краса прыроды і краса кахання знайшлі сабе месца ў яго творах. Там-сям прабіваецца жывы гумар. Ёсць колькі санетаў (праўда, не зусім без-даганных), баек, вершаў накшталт народнай песні, ёсць спробы скарыстаць з народных сімвалаў і г. д. Галоўнае ж тое, што ўсё гэта ў многіх вершах Купалы зроблена надзвычай пекна, з праўдзівым уменнем ды з вялікім пад’ё-мам пачуцця. Часта-густа спатыкаецца прыгожая будова верша, цікавая па спля-ценні строк, расстаноўцы рыфм, ужыванню цэзур; разнастайнасць рытмаў з іх усягдашняй лёгкасцю ды моцным разгонам; краса, свежасць і паўназычнасць рыфм, звінячых не толькі на канцы, але і пасярэдзіне строк; гучнасць слоў, падабраных да верша, і шмат што іншае. Усё гэта робіць такое ўражанне, што не хочацца нават казаць аб розных недахватах, без каторых, вядома, у такой вялікай кнізе і не можна абыйсціся. Але маем надзею, што сам Купала зверне на гэта ўвагу» [22, с. 223-224].
    М. Мушынскі, зрабіўшы выснову, што М. Багдановіч па праву можа «лічыцца адным з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага літаратура-знаўства», звярнуў увагу на тэарэтычную аснову яго прац, у якую «пакладзены тэарэтыка-метадалагічныя прынцыпы культурна-гістарычнай школы, якая займала вядучае становішча ў рускай акадэмічнай навуцы канца XIX - па-чатку XX ст. Яе галоўныя пастулаты - вывучэнне літаратуры ў сувязі з гра-мадска-палітычнымі ўмовамі жыцця і духоўным развіццём, даследаванне нацыянальнай асаблівасці кожнай літаратуры, сталая ўвага не толькі да вяр-шынных мастацкіх з’яў, але і да твораў менш значных, увогуле да ўсяго масіву моўнай творчасці, у тым ліку да старажытнай пісьменнасці, фальклору, этна-графіі, дакументалістыкі і мемуарных жанраў як надзейнай крыніцы выву-чэння побыту, нораваў, звычаяў і псіхалогіі, маральнага стану народа. Прад-стаўнікі школы ўнеслі метадалогію ў літаратуразнаўства і тым самым садзейнічалі яго фарміраванню як навуковай дысцыпліны. На першы план імі ставіліся пошукі заканамернасцей літаратурнага развіцця, выпрацоўка сістэм-нага ўяўлення пра літаратуру» [42, т. 1, с. 83],
    Mae рацыю М. Мушынскі і тады, калі ўдакладняе, што М. Багадановіч, засвоіўшы прынцыпы культурна-гістарычнай школы, «разам з тым істотна ўзбагаціў яе метадалогію, пераадолеў уласцівую школе недаацэнку эстэтыч-най прыроды мастацтва, яго лірыка-суб’ектыўных, нерэалістычных форм адлюстравання рэчаіснасці, такіх, напрыклад, як сімвалізм, імпрэсіянізм, ра-мантызм. I ў гэтым вялікая заслуга М. Багдановіча перад беларускім літара-туразнаўствам і крытыкай» [42, т. 1, с. 84],
    У артыкуле «Забыты шлях» М. Багдановіч акцэнтаваў увагу беларускіх літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў на творчыя адкрыцці і дасягненні заходнееўрапейскіх школ: «за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя еўрапейская пратаптывала болей ста год. 3 нашых вершаў можна было б лёгка зрабіць «кароткі паўтарыцельны курс» еўрапейскіх пісьменніцкіх напрамкаў апошняга
    83
    веку. Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсьце, мадэрнізм -усё гэтае, іншы раз нават у іх розных кірунках, адбіла наша паэзія, праўда, найчасцей бегла, няпоўна, але ўсё ж такі адбіла. Вялікую ўнутраную руха-васць мае яна - аб гэтым не можа быць і споркі». А ў завяршэнні размовы пра «шляхі», «напрамкі» і «кірункі» М. Багдановіч дадае яшчэ «ўсяго некалькі апошніх слоў»: «Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год са-бралі ў скарбніцу светавай культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіва-ючы свайго, - гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі» [22, с. 287-291],
    У. Конан, аўтар энцыклапедычнага артыкула «Культурна-гістарычная школа», у свой час удакладняў, што прадстаўнікі гэтай школы празмерна надавалі набліжэнню мастацтва да іншых форм грамадскай свядомасці і «не заўсёды ўлічвалі яго эстэтычную спецыфіку, часам глядзелі на літаратуру і асабліва фальклор як на гістарычны дакумент ці крыніцу для вывучэння сацыяльнай псіхалогіі і культуры народа», што ў выніку «часткова выявілася ў канцэпцыі «культурных цыклаў», паводле якой кожная з’ява культуры ўні-кальная, узнікае толькі ў пэўным рэгіёне, распаўсюджваецца з адзінага цэнтра праз культурны ўплыў». Улічваючы пазнейшыя пасля ўзнікнення і станаў-лення культурна-гістарычнай школы адкрыцці ў навуцы, у тым ліку і славу-тыя развагі М. Багдановіча, У Конан досыць упэўнена сцвярджаў, што гэта школа «прэтэндавала на пераадоленне эстэтычнага суб’ектывізму ў аналізе мастацкіх твораў і набліжэнне гуманітарнай навукі да метадаў матэматыкі і прыродазнаўства з іх дакладна ўстаноўленымі заканамернасцямі і бясспрэч-нымі фактамі» [25, с. 158],
    Ідэі культурна-гістарычнай школы паўплывалі на літаратурна-мастацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі першай трэці XX ст. Імкненне сцвердзіць эстэтычную сутнасць літаратурных ведаў, прыроды, функцый, сацыяльна-грамадскага значэння літаратуры і мастацтва, растлумачыць навуковы пады-ход да глыбокага і ўсебаковага аналізу літаратурнага тэксту, неабходнасць вывучэння і асэнсавання заканамернасцей творчага працэсу, растлумачыць ролю і значэнне тэорыі, гісторыі літаратуры і літаратурнай крытыкі ўласціва такім беларускім літаратуразнаўцам, як А. Луцкевіч, С. Палуян, М. Багдановіч, В. Ластоўскі, М. Гарэцкі, А. Бульба, Л. Гмырак, у 20-30-я гады таго ж ста-годдзя 3. Бядуля, М. Гарэцкі, М. Байкоў, А. Вазнясенскі, I. Замоцін, М. Піяту-ховіч, А. Бабарэка, М. Зарэцкі, У Дзяржынскі, Ант. Адамовіч і інш. У канцы 30-х навукова-тэарэтычныя ўрокі культурна-гістарычнай школы ўспрынялі М. Ларчанка, В. Барысенка, Ю. Пшыркоў, Р. Бярозкін.
    84
    Марксісцкая школа
    Псторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя, нягледзячы на падкрэслена стараннае жаданне прадстаўнікоў марксісцка-ленінскай літаратуразнаўчай школы пазбавіцца ад яе рэальнага і досыць працяглага па часе існавання, усё ж змяшчае ў сабе шматлікія сляды названай школы. Між тым вядома, што літаратурна-крытычная думка заходнееўрапейскіх літаратуразнаўцаў і іх калег у ЗША цікавіцца досыць складанай сістэмай сучасных літаратуразнаўчых ідэй, метадаў навуковага даследавання, крытычных падыходаў, без якіх немаг-чыма стварэнне цэласнага малюнку сучаснага літаратурнага працэсу. Больш за тое, называе XX стагоддзе «векам крытыкі», тым самым падкрэслівае, што літаратуразнаўства стала «пагрозліва» самастойнай часткай гісторыі літара-туры, ператварылася са «служанкі» літаратуры ў яе «гаспадыню». Англамоўны літаратуразнаўца М. Арнольд называе крытыку «больш нізкім узроўнем літаратурнага выяўлення ў параўнанні з мастацкай творчасцю», а яго калега Н. Фрай аспрэчвае сказанае: «Я сыходжу з прынцыпу, што крытыка з’яўляецца не проста часткай культурнай дзейнасці, а яе цэнтральнай часткай». Тым не менш, «несумяшчальнасць», як і «блізкасць» розных напрамкаў і школ, выклі-кае цікавасць у сучаснага літаратуразнаўцы, бо ўключае ў сябе дзясяткі школ, сотні імёнаў, тысячы кніг і безліч літаратуразнаўчых артыкулаў [44, с. 4-5].
    Асноўныя літаратуразнаўчыя школы і напрамкі маюць інтэрнацыянальны характар, аднак жа ўсе іх рэальныя праявы ў нашай літаратурнай навуцы адрозніваюцца самабытнасцю, абумоўленай нацыянальным літаратурным матэ-рыялам і літаратурнымітрадыцыямі. Сваё адметнае месцаўлітаратуразнаўстве заняло марксісцкае літаратуразнаўства, у якім у апошнія часы знаходзіцца шмат пазітыўнага (тое ж бліскучае вызначэнне класічнага рэалізму Фрыд-рыхам Энгельсам: «тыповыя характары ў тыповых абставінах»), Такая над-звычай шматпланавая навукова-тэарэтычная аснова літаратуразнаўства, віда-вочная блізкасць з рэальным жыццём і мастацкай літаратурай забяспечвае навуцы пра літаратуру і літаратурнай крытыцы прыкметнае месца ў сучасным духоўным і культурным жыцці Захаду, урэшце адгукаецца ў нацыянальным літаратуразнаўстве, якое застаецца тым не менш само сабой.
    Маркс і Энгельс разглядалі мастацтва і літаратуру як цалкам незалежную надбудову над навуковымі законамі грамадскага развіцця і над эканамічным базісам, як асаблівы від духоўнага асваення свету, які мае шмат агульнага з філасофіяй, сацыялогіяй, мараллю і адрозніваецца ад іх. На аснове дыялек-тычнага і гістарычнага матэрыялізму яны раскрылі асноўныя эстэтычныя катэгорыі і паняцці, асаблівасці развіцця літаратуры і літаратурнай барацьбы на розных этапах гісторыі чалавецтва: у першабытным грамадстве, у эпоху антычнасці, у часы сярэднявечча, Адраджэння, у перыяд класіцызму, Асвет-ніцтва, рамантызму, крытычнага рэалізму. Шмат увагі яны аддавалі паняццям светапогляду мастака, тэндэнцыйнасці літаратуры, пытанням «шылерызацыі» (герой як рупар ідэй аўтара) і «шэкспірызацыі» (ідэі аўтара раскрываюцца
    85
    праз сістэму мастацкіх вобразаў). Распрацаваная Марксам і Энгельсам мета-далогія літаратурнага аналізу твораў дапамагала ім высока ацэньваць напі-санае Гётэ, Бальзака, Эжэна Сю «Парыжскія таямніцы», Ласаля «Франц фон Зікінген», Мінны Каўцкай «Старое і новае», Маргарэт Гаркнес «Гарадская дзяўчына» і інш. Героя свайго часу, сцвярджалі яны, трэба паказваць суровымі рэмбрандтаўскімі фарбамі ва ўсёй іх жыццёвай праўдзівасці, а не з катурнамі на нагах і арэолам вакол галавы, капіталізм варожа ставіцца да мастацтва і паэзіі, мастацтва не памірае, калі знікае прыватная ўласнасць, сыйдзе ў мі-нулае само паняцце пра адчужэнне, надыйдзе пэўная эмансіпацыя ўсіх чала-вечых пачуццяў і ўласцівасцей, свабоднае развіццё індывіда, мастацтва стане блізкім усім, кожны, хто мае іскру таленту, можа развіваць яго ў меру сваіх сіл і здольнасцей. Менавіта ў камуністычным грамадстве адбудзецца поўнае зліццё вялікай ідэйнай глыбіні, усвядомленага гістарычнага сэнсу ў літара-туры і мастацтве з шэкспіраўскай жыццёвай паўнатой.