Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
У энцыклапедычным артыкуле «Маркс К. і Энгельс Ф. пра літаратуру і мастацтва» У. Конан асобна адзначаў ранні перыяд жыцця і дзейнасці класі-каў марксізму: «У студэнцкія гады Маркс пісаў вершы і палітычныя эпіграмы, прасякнутыя бунтарскімі, вольналюбівымі матывамі, а ў празаічных творах высмейваў абмежаванасць абывацеля і адукаванага філістэра. Раннія вершы, нарысы і артыкулы Энгельса адлюстравалі фарміраванне ў яго рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Маркс і Энгельс грунтоўна вывучалі гісторыю літаратуры, асноўныя творы класічнай эстэтыкі. У іх ранніх творах, асабліва ў дысертацыі Маркса «Розніца паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і натурфіла-софіяй Эпікура» (1839-1841), публіцыстыцы 1842 г., адчуваецца ўплыў прагрэ-сіўных эстэтычных ідэй Гегеля (палітычная свабода, гарманічнае адзінства чалавечай асобы, грамадства і прыроды як умова росквіту антычнай мастац-кай культуры; мастацкая прырода старажытнагрэчаскай рэлігіі і яе ўплыў на ўсебаковае развіццё пластычных мастацтваў), адлюстраваліся працэсы фармі-равання рэвалюцыйнага светапогляду заснавальнікаў навуковага сацыялізму, рэвалюцыйна-дэмакратычная праграма па пытаннях грамадска-палітычных умоў развіцця літаратуры (крытыка дэспатызму цэнзуры, ідэя адказнасці пісьменніка перад грамадствам, арыентацыя на заканамернасці мастацкай творчасці, крытыка суб’ектывізму). У першай палове 1840-х гадоў адбыўся пераход Маркса і Энгельса ад ідэалістычнай дыялектыкі да дыялектычнага матэрыялізму і ад рэвалюцыйнага дэмакратызму да навуковага сацыялізму...» [45, т. 3, с. 443],
Цэласны агляд марксісцкай філасофіі, палітэканоміі, сацыялогіі і эстэтыкі дае магчымасць уявіць стан грамадства на пэўнай стадыі, калі эстэтычныя ідэалы, увасобленыя ў літаратуру і мастацтва, маюць гістарычна зменлівы характар. На ўзыходзячай ступені свайго станаўлення, росквіту і заняпаду ду-хоўныя прадстаўнікі пануючага класа здольныя ствараць мастацкія каштоў-насці агульнанароднага і агульнанацыянальнага значэння, на зыходнай жа сту-пені яны становяцца кансерватыўнай і рэакцыйнай сілай, і эстафету высокай
86
мастацкай культуры перахопліваюць прадстаўнікі прагрэсіўных класаў. «Такім чынам, - падводзіць вынікі У. Конан, - ствараюцца перадумовы паступальнага развіцця прагрэсіўнай мастацкай культуры, пераемнасці ў галіне літаратуры і іншых відаў мастацтва» [45, т. 3, с. 444]. Маркс і Энгельс прызнавалі ўнутраныя законы развіцця мастацкай літаратуры і яе ўздзеянне на ўсе сферы грамадскага жыцця.
Адна з найважнейшых праблем мастацкага метаду - гэта праблема рэ-алізму. «Адэкватнай формай мастацкага спасціжэння праўды жыцця, - уда-кладняе У. Конан і цытуе словы Энгельса, - з’яўляецца мастацкі вобраз як дыялектычнае адзінства агульнага і асаблівага, тыповага і індывідуальнага, зместу і формы, ісціны і красы. У рэалістычным творы кожны герой - «тып, але разам з тым і зусім пэўная асоба, «гэты», як выказваецца стары Гегель, ды так яно і павінна быць», бо «...рэалізм мае на ўвазе, апрача праўдзівасці дэта-ляў, праўдзівае ўзнаўленне тыповых характараў у тыповых абставінах» [45, т. 3, с. 445], Дзякуючы ўсебаковаму і цэласнаму адлюстраванню рэчаіснасці, рэалі-стычная літаратура здольна спаборнічаць з навуковай літаратурай, а нярэдка апярэджваць яе: з твораў А. Бальзака, пісаў Энгельс, ён «нават у сэнсе экана-мічных дэталяў даведаўся больш (напрыклад, аб пераразмеркаванні рухомай і нерухомай маёмасці пасля рэвалюцыі), чым з кніг усіх спецыялістаў - гісто-рыкаў, эканамістаў, статыстыкаў гэтага перыяду, разам узятых». Рэалізм «можа выявіцца нават незалежна ад поглядаў аўтара... У гэтым, - адзначаў Энгельс, -я бачу адну з вялікіх перамог рэалізму...» [45, т. 3, с. 35-37]. Маркс, у свою чаргу, прапанаваў драматургу Ф. Ласалю вучыцца ў Шэкспіра і адмовіцца ад рамантычнага эпігонства: героі ператварыліся «ў простыя рупары духу часу». Энгельс раіў драматургу маляваць вобразы герояў Сялянскай вайны 1524-1525 гадоў у Германіі без ідэалізацыі і прыкрас, «суровымі рэмбрандтаўскімі фарбамі ва ўсёй сваёй жыццёвай праўдзе» [45, т. 3, с. 445],
Маркс і Энгельс глыбока цікавіліся лёсам усходніх народаў і іх культурай, у тым ліку і жыхароў беларускага краю. Энгельс адзначаў шматнацыянальную структуру Вялікага Княства Літоўскага, стварэнне якога выратавала Герма-нію ад татара-мангольскага нашэсця, прызнаваў ужо для XV-XVI стст. факт існавання самастойнай беларускай мовы і вызначаў яе месца ў агульнай сям’і славянскіх моў, падтрымліваў рэвалюцыйна-вызваленчы рух у Польшчы, Літве, Беларусі і прызнаваў для ўсіх народаў права на нацыянальнае самавызначэнне [45, т. 3, с. 446],
Марксісцкая літаратурная крытыка ў Англіі і ЗША - сярод іх адэптаў былі артадаксальныя марксісты - нарадзілася ў 20-я гады XX ст. Яна атрымала назву, якая пазней гучала як «вульгарны сацыялагізм», і разглядала творчасць толькі праз прызму класавай барацьбы. Росквіт яе выпаў на 30-я гады - цяжкі ў эканамічным плане час. Многія літаратуразнаўцы-марксісты звярталіся да марксізму як да сродку выратавання ад жыццёвых цяжкасцей.
Каля вытокаў марксісцкай крытыкі стаяў добра вядомы ў савецкую эпоху пісьменнік, гісторык, публіцыст, крытык Р. Фокс, які рана загінуў у Іспаніі,
87
змагаючыся ў шэрагах Інтэрнацыянальнай брыгады. Ён праз меру просталі-нейна звязваў якасць твора з ідэалогіяй яго творцы. Яго даследчы метад набыў больш тонкі і гнуткі падыход у час напісання асноўнай літаратуразнаўчай працы «Раман і народ», у савецкія часы папулярнай сярод літаратуразнаўцаў. Асаблівы акцэнт Р. Фокс рабіў на тэндэнцыйнасць і палітычную актыўнасць літаратуры і звяртаў увагу на пісьменнікаў, якія выказваюць рэвалюцыйна-прагрэсіўны дух свайго часу. Яго клопатам быў тагачасны крызіс раманнай формы - суб’ектывізм, лічыў ён, прывёў М. Пруста і Д. Джойса «да бязглуздай тэорыі, быццам задача мастацтва не стварэнне чалавечай асобы, а яе распад» [44, с. 47], Перакананы аптыміст Р. Фокс, як лічыць рускі літаратуразнаўца A. С. Казлоў, аўтар кнігі «Літаратуразнаўства Англіі і ЗША XX стагоддзя», імкнуўся «выратаваць асобу ад бяздушнага анатаміравання», «верыць у леп-шыя якасці чалавека і справядліва асуджае аднабаковае і прыніжальнае ўяў-ленне яго ў якасці бездухоўнай і прымітыўнай істоты» [44, с. 68],
Савецкаму чытачу ў свой час быў добра вядомы англійскі літаратуразнаўца К. Кадуэл, аўтар тэарэтычнай працы «Ілюзіі і рэальнасць: пра крыніцы паэзіі». Літаратурныя праблемы асвятляюцца і ў кнізе «Эцюды пра заміранне куль-туры». К. Кадуэл імкнуўся вырашыць найбольш з іх кардынальныя: сутнасць мастацтва, узаемаадносіны літаратуры і навукі, адрозненні паміж паэзіяй і прозай, псіхалагічны і сацыяльны статус творчай асобы. Мастацтва - перш за ўсё «адзін з бакоў грамадскага жыцця» і адзін са спосабаў «выкрышталізацыі» чалавека з прыроднага свету: «Паэзія пачынаецца з выкрыкаў першабытных паляўнічых і зборшчыкаў пладоў, з дапамогай якіх чалавек спрабуе падпарад-каваць сабе прыроду...». У класавым грамадстве, лічыў К. Кадуэл, сацыяльная сутнасць літаратуры і мастацтва скажаецца і зводзіцца да лозунга «мастацтва дзеля мастацтва», які, па сутнасці, азначае смерць усякага мастацтва наогул: «Наша патрабаванне, каб мастацтва... стала пралетарскім, не азначае патра-бавання ўжываць у мастацтве дагматычныя катэгорыі і выкарыстоўваць марк-сісцкую фразеалогію» [44, с. 69]. У 20-30-я гады XX ст. гэты заклік азначаў -робіць выснову A. С. Казлоў - ствараць «пралетарскую літаратуру».
К. Кадуэл (1907-1937) за сваё кароткае жыццё аднак паспеў выказаць свае меркаванні пра такія пытанні, як узаемадачыненні мастацтва і навукі («навука займаецца знешнім светам, а мастацтва - унутраным»), сутнасць адрознення паэзіі і прозы («Чалавек ад афіняніна да старажытнага брыта, а потым да лонданца, па сваіх прыродных даных... не змяніўся. Змены ў ім адбыліся толь-кі ў сувязі з сацыяльнымі зменамі. Паэзія адлюстроўвае гэта пастаянства»), К. Кадуэл прыкметна апярэджваў свой час, калі разважаў пра тое, што паэзія перадумоўлівае семантычную шматзначнасць, гукавы сімвалізм, абертоны, высокую асацыятыўнасць, эматыўнасць паэтычнай мовы, у той час як проза семантычна больш аднастайная: «Паэт канцэнтруе ўвагу чытача на эмацы-янальным гучанні слоў», паэзія ў адрозненне ад прозы выяўляе не вонкавы, а «ўнутраны свет, нязменную сарцавіну генатыпу», найбольш інстынктыўную і «туманную» сферу чалавечай свядомасці» [44, с. 70], A. С. Казлоў адзначае
88
і факты тэрміналагічнай блытаніны К. Кадуэла, уласцівай сучаснаму літара-туразнаўству і выяўленую ў разуменні паняцця «сімвал» не больш як «знак», а паэзія з’ява «несімвалічная».
А. Уэст - у марксісцкай школе ў Англіі 30-х гадоў быў прыкметнай асобай. Яго хваляваў крызісны стан філасофіі і ён імкнуўся паказаць марксізм як вучэнне, якое дазваляе выйсці з тупіка. У кнізе «Крызіс і крытыка» (1937) даследаваны праблемы літаратуры і філасофіі.
Даследчыка цікавіла метадалогія трох найбольш вядомых англійскіх кры-тыкаў - Т. Эліёта, Г. Рыда, А. Рычардса. Т. Эліёт, на яго думку, імкнуўся падкрэсліць індывідуальнасць традыцыі і не верыў паняццю «індывідуальны талент». Г. Рыд цікавіцца бессвядомымі вытокамі творчасці і «пашырае» творчую асобу. А. Рычардс вывучае літаратурны твор з пункту погляду чы-тача, а не аўтара. Творчая асоба, на погляд А. Уэста, ва ўсіх выпадках адыхо-дзіць на другі план. Пераважае імкненне вырашаць праблемы літаратуры і мастацтва, не выходзячы за межы буржуазнага грамадства і баючыся рады-кальных змен, якія прапануюць марксісты. А. Уэст абвінавачвае немарксісцкае літаратуразнаўства ў тэндэнцыйнасці, калі адмаўляецца бунтарская сутнасць рамантызму, а «перакананасць у варожнасці навукі і паэзіі знікае не з пароды самой навукі, а з недахопу веры ў сацыялізм» [44, с. 73], падкрэсліваецца «класавы» падыход да літаратуры.
Старэйшына марксісцкага літаратуразнаўства ў Англіі А. Мортан даска-нала вывучаў творчасць У Блэйка: «Блэйк быў сведкам таго, як развіццё капі-талізму ператварала чалавека цэласнага ў прыгнечанага, у спецыялізаванага працаўніка. Уся сімволіка Блэйка вырастае з гэтай тэмы адчужэння чалавека ад самога сябе і яго барацьбы за тое, каб вярнуць сабе страчаную цэласнасць» [44, с. 124]. Заслугай Блэйка Мортан лічыў тое, што ён ацаніў «шчарбатасць» сучаснага яму матэрыялізму і супрацьстаўляў яму дыялектычнае бачанне свету. Літаратуразнаўца A. С. Казлоў высока цаніў сцвярджэнне А. Мортана, што У Блэйк верыў у чалавека і яго магчымасці дасягнуць новай цэласнасці, але не за кошт пазбаўлення ад пакутаў і ачышчэння ад зла, а якраз наадварот -прайшоўшы праз пакуты і зло.