Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Толькі ў канцы 30-х навукова-тэарэтычныя ўрокі міфалагічнай школы, бібліяграфічнай школы, культурна-гістарычнай школы, марксісцкай школы былі ўспрыняты М. Ларчанкам, В. Барысенкам, Ю. Пшырковым, Р. Бярозкіным...
«Мадэль» навуковых школ
Сучасная тэорыя беларускай літаратуры налічвае некалькі тыпаў гума-нітарных ведаў, сярод якіх прырода навуковых ведаў, навуковая школа, мадэль «філасофіі літаратуры», інавацыйныя адкрыцці і стратэгіі. Зразумела, што любая навуковая школа ўзнікае, развіваецца на працягу досыць вялікага часу, аб’ядноўвае вакол яе стваральніка або стваральнікаў дзясяткі творчых асоб, звязвае іх рознымі адносінамі пераемнасці і супрацьстаяння з іншымі прад-стаўнікамі класічных навукова-тэарэтычных ведаў. Навуковыя ідэі, канцэпцыі і тэорыі той ці іншай навуковай школы нараджаюцца і паглыбляюцца дастат-кова працяглы перыяд і нарэшце саступаюць месца змене чарговай куль-турнай парадыгмы і іншай сістэме камунікацыі.
У нацыянальным літаратуразнаўстве вылучаюцца асобныя навуковыя напрамкі або галіны ведаў, у асяродку якіх узнікаюць навуковыя школы.
96
Аўтары вучэбнага дапаможніка «Уводзіны ў літаратуразнаўства» В. П. Рагойша, М. П. Кенька, Т. А. Марозава ў частцы 1 «Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка» пачынаюць гісторыю беларускай літаратуры і нацыянальнага літаратуразнаўства з вывучэння розных відаў і жанраў фаль-клору. У сістэме сучасных еўрапейскіх навук і навуковых школ, пішуць уні-версітэцкія тэарэтыкі, фалькларыстыка яднаецца не толькі з літаратуразнаў-ствам, але і з этнаграфіяй, мовазнаўствам, музыказнаўствам і інш. [50, ч. 1, с. 40]. У аўтара энцыклапедычнага слоўніка тэрмінаў «Эстетнка. Теорня лнтературы» Ю. Б. Борава навуковы тэрмін «фольклорнстнка» (гл. «фольклор») адсутнічае і замяняецца тэрмінам «мнфологня» (гл. «мнф») [19, с. 251, 493], Назва на-прамку ў фалькларыстыцы і літаратуразнаўстве «міфалагічная школа» ўжы-ваецца ў рускім слоўніку калектыву аўтараў «Русскнй энцнклопеднческнй словарь».
У вышэй згаданым вучэбным дапаможніку «Уводзіны ў літаратуразнаў-ства» сярод унутрыгаліновых і міжгаліновых напрамкаў пералічваюцца вер-шазнаўства, перакладазнаўства, кампаратывістыка і герменеўтыка. Гісторыя «вершазнаўства» сцісла, але дакладна выкладзена аўтарамі дапаможніка. Наву-ковая «школа вершазнаўства», якая сфарміравалася ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя, уключана ў пералік навуковых школ у нашай манаграфіі. Названы яе навуковыя напрамкі: метрыка, строфіка, фоніка, прасодыя беларускай мовы і інш. Названы яе заснавальнікі: I. Дз. Ралько, В. П. Рагойша. У гэтай галіне працавалі М. М. Грынчык, A. А. Лойка, A. С. Яскевіч, A. К. Кабаковіч, Г. М. Кі-сліцына, Т. А. Аляшкевіч (Ціхановіч), Т. Б. Мацюхіна, А. У Нанас (Плешкунова).
У пераліку вядучых навуковых школ, якія дзейнічаюць у сферы акадэ-мічнай і ўніверсітэцкай навукі і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускага літаратуразнаўства, можна назваць параўнаўча-гістарычную і тыпалагічную, псіхалагічную, структуралісцкую, тэксталагічную. Ёсць усе падставы прагна-заваць у бліжэйшым будучым і ўключаць у спіс новых навуковых школ школу герменеўтычную (звязаная з навукай аб інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту і чы-тацкім успрыманні), духоўна-гістарычную (выяўляе сувязі мастацкай творчасці з духоўна-рэлігійнымі аспектамі і вывучае біблейскія матывы, вобразы, топасы), нараталагічную (засяроджваецца на працэсе творчага ўспрыняцця мастацкага тэксту, яго сацыяльнага функцыянавання, на праблеме чытача). Звяртае на сябе пільную ўвагу антрапалагічнае літаратуразнаўства, гісторыка-функцы-янальнае літаратуразнаўства, тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для вырашэння праблем рэцэптыўнай эстэтыкі, кагнітыўнага падыходу, сінергетыкі, фонасе-мантыкі, інтэртэкстуальнасці, інтэрмедыяльнасці і інш.
Актывізацыя даследаванняў паэтыкі і эстэтыкі, сацыялогіі і філасофіі літа-ратуры дазваляе разважаць пра перспектывы сацыялагічнага і культуралагіч-нага падыходу. Паняцце навуковай школы збліжае сукупнасць яе ўдзельнікаў, супадзенне норм дачыненняў, уяўленняў пра свае задачы і праблемы. Наву-ковыя школы выконваюць сваю ролю ў тым выпадку, калі выразна ўсведам-ляюць сваё відавочнае месца ў творчай дзейнасці. «Адной з ключавых
97
навуковазнаўчых праблем, якія на працягу апошніх дзесяцігоддзяў вызнача-юць дзяржаўную палітыку ў адносінах да навукі, - пісаў у сваёй манаграфіі «Уводзіны ў гуманітарную метадалогію» A. Р. Бермус, - з’яўлялася вызначэнне сутнасці навуковых ведаў, ідэнтыфікацыя навуковых уяўленняў у сістэме грамадскіх, дзяржаўна-палітычных і культурных каардынат. Адносіны да навукі і да постаці вучонага не былі абыякавымі, і нават у тым выпадку, калі прадметам даследавання станавіліся досыць абстрактныя або далёкія ад жыц-ця рэчы (напрыклад, міфалогія старажытных народаў або асаблівасці інжы-нернага мыслення), за кожным напрамкам даследаванняў угадваўся нейкі падтэкст, які меў непасрэднае дачыненне да палітыка-эканамічнай рэальнасці, якая акружае чалавека» [13, с. 32],
Паняцце навуковай школы карэніцца ў еўрапейскай культуры больш глы-бока, чым ва ўсходнеславянскай традыцыі. Зноў жа A. Р. Берман называе асноўнай прычынай узнікненне яе ў сярэднявечных акадэміях, якія мелі статус прыкметнай незалежнасці ад дзяржавы. Што, як вядома з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, было ўласціва і Віленскай акадэміі. Менавіта ўмяшаль-ніцтва Расійскай імперыі перыяду кіравання Мікалая Першага было галоўнай прычынай яе закрыцця ў 1831 г., што паўплывала на навуковыя традыцыі і акадэмічныя звычаі аўтаномных навуковых калектываў.
A. Р. Бермус вызначае сем аспектаў, якія дазваляюць вывучаць навуковую школу як спецыфічны гуманітарны феномен: 1) ідэнтычнасць навуковай школы, якая ўплывае на ўнутранае адзінства калектыва вучоных (адзінства праграмы даследаванняў, прыналежнасць да адзінай сістэмы спасылак і навуковых камунікацый); 2) вытокі навуковай школы і сітуацыя фарміравання, якія вы-значаюць пэўную навуковую або агульнагуманітарную традыцыю, сітуацыя ўзнікнення ўплывае на станаўленне і развіццё ідэй і на грамадскі і культурны кантэкст; 3) базавыя ідэі і праграмы даследчыкаў, якія рэалізуюцца і падля-гаюць пастаяннай крытычнай пераацэнцы і перагляду; 4) асноўныя этапы развіцця навуковай школы, якія залежаць ад ролі пераемнасці культурнай традыцыі і ўплываюць на напрамкі навуковых даследаванняў, а гэта азначае -і на культурны працэс наогул; 5) мадэль навукова-адукацыйнага калектыва, якая рэалізуецца ў працэсе навуковай дзейнасці, калі адбываецца пошук новай тэматыкі даследаванняў і іх напрамкаў; 6) сфера паўторнай канцэптуалізацыі, калі на пэўным этапе першасныя ідэі навуковай школы вычэрпваюцца, стано-вяцца звыклымі і відавочнымі, калі навуковая школа рэарганізуецца вакол новага сэнсавага і метадалагічнага цэнтра і адбываецца змена пакаленняў; 7) асноўныя вынікі і перспектывы развіцця навуковых ідэй, калі прынцыповую ролю іграе разуменне асноўных вынікаў функцыянавання навуковай школы, ацэньваюцца сувязі з першаснымі ідэямі і другаснымі канцэпцыямі, а таксама вызначаецца магчымасць трансфармацыі навуковых ідэй і канцэпцый.
A. Р. Бермус нагадвае і пра змены ў свеце, якія адбываюцца ў апошні час і ўплываюць на змены якасных і змястоўных паказчыкаў навуковай дзейнасці, калі вылучаюццатры асноўныя выклікі: 1) выклік навуковага і метадалагічнага
98
плюралізму, які ўплывае на акадэмічную мабільнасць і ўспрымаецца як маг-чымасць набыцця вопыту навучання і супрацьстаяння традыцыйным уяў-ленням; 2) выклік навуковай камунікацыі, калі навуковая школа дзейнічае як фільтр, які забяспечвае захаванне пэўных прынятых у навуковым калектыве прынцыпаў навуковасці і разуменне каштоўнасці «ідэалагічнай чысціні» ва ўмовах лавінападобнага нарастання колькасці навуковай інфармацыі, непа-збежнасці міжнародных кантактаў; 3) выклік навуковай інфраструктуры, калі навука другой паловы XX і пачатку XXI стагоддзя перастае функцыянаваць як самастойная сацыяльная структура і ўключаецца ў складаныя гуманітарныя агламерацыі (транснацыянальны бізнес, дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраван-не, тэлекамунікацыйнае асяроддзе), а ўзнікненне і развіццё навуковых школ, арыентаваных на каштоўнасці пазнання, ускладняецца [13, с. 35-39],
Умовы «лабараторнай» арганізацыі навукі ствараюць сур’ёзныя праблемы, калі змястоўны і канструктыўны дыялог навуковых школ паміж сабой і ды-ялог з еўрапейскімі культурамі страчвае свае магчымасці. Паводле назіранняў A. Р. Бермуса, ён абмяжоўваецца да сферы «маналагічнага маўлення», з аднаго боку, і «дысгарманічнага шматгалосся» - з другога. Неабходнасць і нават непазбежнасць навуковага дыялогу сапраўды вызначаецца самой прыродай навуковых ведаў, у нашай сітуацыі - літаратуразнаўчых ведаў. «Спецыфіка ж гуманітарнага пазнання, - адзначае даследчык, - заключаецца якраз у тым, што суб’ект і аб’ект пазнання злітыя ў адно цэлае, што і абумоўлівае немаг-чымасць адзінай універсальнай логікі пазнання ўсёй шматстайнасці, якая ўзнікае ў гэтым перапляценні. Адначасова ва ўмовах шматстайнасці пунктаў погляду і поглядаў выяўляецца магчымасць больш поўнага разумення рэаль-насці, якая вывучаецца» [13, с. 40],
У цэнтры дыялогу навуковых школ, у тым ліку і дыялогу з еўрапейскімі культурамі, узнікае шмат праблем: несупадзенне паняційнага апарата; сацы-яльна-псіхалагічная несумяшчальнасць і палітычнае рознагалоссе прадстаў-нікоў розных плыняў у навуцы; спрэчкі аб прыярытэце ў атрыманні тых ці іншых вынікаў; своеасаблівае «замыканне» ведаў, калі яны не разглядаюцца як супастаўляльныя і суадносяцца з рознымі «слоўнымі гульнямі»; раства-рэнне навукі ў праектах (эканамічных, геапалітычных, сацыяльных і інш.), у выніку страчваецца магчымасць свабоднага абмеркавання атрыманых ведаў; адбываецца зніжэнне грамадскага статусу навукі, калі ўзнікаюць пошукі крыніц фінансавання навуковых даследаванняў, атрымання і размеркавання грантаў і г. д.
Г л а в a 2
АЎТАРСКАЯ САМАРЭФЛЕКСІЯ Ў МАСТАЦКІМ I НЕМАСТАЦКІМ ДЫСКУРСЕ
Аўтарская, пісьменніцкая самарэфлексія як аснова самаідэнтыфікацыі творцы, усведамлення сябе суб’ектам творчага працэсу, выяўляецца як у ма-стацкіх творах, так і ў напісаных гэтым аўтарам тэкстах рознага характару, якія нельга аднесці да ліку мастацкіх.