• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    А. Мортан асобна адзначаў творчую традыцыю У Блэйка, якая выявілася ў яго веры ў магчымасць чалавека «дасягнуць новай цэласнасці» і якую варта вярнуць у сучасны погляд на ролю і значэнне літаратуры. У артыкуле «Т. Эліёт у маім жыцці» А. Мортан разважаў пра традыцыю і наватарства і падкрэсліваў іх праяву ў паэме «Бясплодная зямля», дзе паэт таленавіта апісаў новую сітуацыю ў жыцці Англіі пасля Першай сусветнай вайны. Т. Эліёт, на думку А. Моргана, адшукаў новыя формы выяўлення ў паказе характэрных для гэтага часу хаосу, заняпаду, разгубленасці.
    Пасля Другой сусветнай вайны англійскія крытыкі-марксісты працягвалі жыццё «марксісцкай школы». Прадстаўнік англійскіх літаратуразнаўцаў ака-дэмічнай сацыякультурнай арыентацыі А. Кетл сыходзіў у сваёй навуковай дзейнасці з таго, што «нам належыць разглядаць літаратуру і саміх сябе не як
    89
    абстрактныя істоты, а ў межах гісторыі». Пры гэтым ён далёкі ад таго, каб быць у захапленні ад вульгарна-сацыялагічнага схематызму. «Канчатковая мэта літаратуразнаўства, — лічыў А. Кетл, - гэта ацэнка мастацкага твора, вынесенага меркаваннем аб ім» [44, с. 26]. Гэтая ацэнка не залежыць ад таго, якое сацыяльнае гучанне мае твор або які ўплыў ён аказаў на гістарычны працэс. Літаратуразнаўца пераканаўча прадэманстраваў у сваіх працах ка-штоўнасць наватарскіх намаганняў такіх выдатных англійскіх пісьменнікаў, як В. Вульф і Д. Г. Лоўрэнс. А. Кетл застаўся верны сацыяльна-гістарычнаму і дыялектычнаму метаду, які выяўляе меру пачуцця, усведамлення і паказу асноўных асаблівасцей сваёй эпохі.
    У 60-я гады XX ст. элементы марксісцкай метадалогіі выкарыстоўвалі сусветнавядомыя філосафы і літаратуразнаўцы Г. Маркузэ і Э. Фром. Най-больш тыповым прадстаўніком леварадыкальнай крытыкі лічыўся аўтар кнігі «Марксізм і літаратурная крытыка» Т. Іглтон: яго прывабліваў да сябе экстрэмізм, бунтарства і анархія «новых» левых, а наогул захапляла вольная трактоўка марксісцкай метадалогіі. Як сведчаць вышэй пералічаныя імёны і кнігі, марксісцкая крытыка і яе школа ў Англіі не зніклі з гарызонту сучаснай літаратуры.
    Вырашаліся гэтыя надзённыя пытанні з пазіцый дыялектыка-матэрыялі-стычнай метадалогіі, якую распрацоўваў услед за К. Марксам і Ф. Энгельсам рускі літаратуразнаўца Г. В. Пляханаў. Ён імкнуўся з марксісцкіх пазіцый вывучаць праблему аб паходжанні мастацтва, аб класавай барацьбе ў літа-ратуры і мастацтве ХІХ-ХХ стст., не прымаў літаратурную прадукцыю дэка-дэнтаў, досыць высока ацэньваў літаратурную творчасць Максіма Горкага.
    Праблемы літаратуры і мастацтва займалі прыкметнае месца і ў тэарэтыч-най і практычнай дзейнасці У. I. Леніна. У энцыклапедычным артыкуле «Ленін У I. пра літаратуру і мастацтва» яго аўтар У Конан пералічвае прычыны абумоўленасці гістарычных падзей і людскіх учынкаў, філасофскіх і навуко-вых тэорый, палітычных сістэм і маральна-прававых норм эстэтыкі і мастац-кіх форм. Марксісцка-ленінская дыялектыка, на думку У Конана, адпавядае пазнанню чалавечай культуры, імкненню ствараць новае пры абавязковым захаванні пераемнасці літаратурна-мастацкіх традыцый, пераходу адмаўлення адмаўлення, вырашэння ўнутраных супярэчнасцей: «Марксісцка-ленінская дыялектыка ёсць погляд на быццё, грамадства і культуру як на безупынную творчасць. Адсюль настойлівае сцвярджэнне Леніным сацыяльнай актыўнасці і творчых адносін да рэчаіснасці... Гэтым абумоўлены і характэрны для ленінскіх прац прынцып адзінства тэорыі і практыкі, філасофіі і сацыяльнага дзеяння, мастацтва і яго грамадскіх функцый, літаратуры і палітыкі» [25, т. 3, с. 219-220].
    Вышэй узнятым праблемам літаратуры і мастацтва прысвечана праца У. I. Леніна «Партыйная арганізацыя і партыйная літаратура» (1905), якая стала па сутнасці асноўнай на працяглы час не толькі для «партыйнага друку», «партыйных арганізацый», «літаратурнай часткі партыйнай справы пралета-
    90
    рыяту», але і для «літаратурнай справы», «літаратурнай творчасці», «свабоды друку». 3 аднаго боку, адыйдзе назаўсёды «праклятая пара эзопаўскага маў-лення, літаратурнага халопства, рабскай мовы, ідэйнага прыгонніцтва, ... ад якога задыхалася ўсё жывое і свежае на Русі», а з другога - «літаратура па-вінна стаць партыйнай», «сацыялістычны пралетарыят павінен высунуць прынцып партыйнай літаратуры, развіць гэты прынцып і правесці яго ў жыццё ў магчыма больш поўнай і цэласнай форме», «літаратурная справа павінна стаць часткай агульнапралетарскай справы», «літаратары павінны ўвайсці абавязкова ў партыйныя арганізацыі», «за ўсёй гэтай работай павінен сачыць арганізаваны сацыялістычны пралетарыят, усю яе кантраляваць»... Уражвае слова, якое ўвесь час паўтараецца: «павінна». У. I. Ленін ведаў, што «ператва-рэнне літаратурнай справы» не можа адбыцца адразу, што сказанае ім у мані-фесце камуністычнай партыі можа здацца «парадоксам» або «насмешкай над чытачамі»: «Як! Вы хочаце падпарадкавання калектыўнасці такой тонкай, індывідуальнай справы, як літаратурная творчасць! Вы хочаце, каб рабочыя па большасці галасоў вырашалі пытанні навукі, філасофіі, эстэтыкі! Вы адмаў-ляеце абсалютную свободу абсалютна-індывідуальнай ідэйнай творчасці!»
    Правадыр камуністычнай партыі супакойвае тых, хто сумняваецца: «раз-мова ідзе аб партыйнай літаратуры», «кожны вольны пісаць і гаварыць усё, што ён жадае, без самых малых абмежаванняў», - і нечакана для чытачоў нагадвае пра іншы бок справы: «Але кожны вольны саюз (у тым ліку партыя) вольны таксама гнаць такіх членаў, якія карыстаюцца фірмай партыі для пропаведзі антыпартыйных поглядаў», «Свабода слова і друку павінна быць поўная. Але ж і свабода саюзаў павінна быць поўная», «У нас моцныя страў-нікі, мы цвёрдакаменныя марксісты». Усе прамовы «паноў прыхільнікаў бур-жуазнай «свабоды крытыкі» Ленін аб’яўляе «крывадушнасцю»: «Ці свабодныя вы ад вашага буржуазнага выдаўца, пан пісьменнік? ад вашай буржуазнай публікі, якая патрабуе ад вас парнаграфіі ў раманах і карцінах, прастытуцыі ў выглядзе «дапаўнення» да «святога» сцэнічнага мастацтва?» Сацыялісты, пераканана завяршае свой маналог аўтар працы, выкрываюць гэта крывадуш-ша, каб супрацьставіць ёй сапраўды «свабодную літаратуру»: «Гэта будзе свабодная літаратура, таму што яна будзе служыць не перанасычнай гераіні, не «верхнім дзесяці тысячам», якія смуткуюць і пакутуюць ад атлусцення, а мільёнам і дзясяткам мільёнаў працоўных, якія складаюць росквіт краіны, яе моц, яе будучыню» [46, с. 9-14].
    Ленінская тэорыя адлюстравання, якая вывучала сутнасць навуковага пазнання навакольнага свету, абапіралася не толькі на спасціжэнне абсалют-най ісціны, але і на культурна-мастацкія і эстэтычна-этычныя каштоўнасці. У. I. Ленін, як вядома, захапляўся стваральнікамі перадавой тэорыі літаратуры, такімі як В. Р. Бялінскі, A. I. Герцэн, М. Г. Чарнышэўскі, Г. В. Пляханаў, вы-датнымі рускімі пісьменнікамі, як Л. Талстой, М. Горкі. Пра Л. Талстога ён напісаў некалькі артыкулаў: «Леў Талстой, як люстэрка рускай рэвалюцыі», «Л. М. Талстой», «Л. М. Талстой і сучасны рабочы рух», «Талстой і пралетарская
    91
    барацьба», «Л. М. Талстой і яго эпоха», у якіх разглядаў з пазіцыі марксісцкай дыялектыкі яго філасофскія, эстэтычныя і палітычныя погляды, абмежава-насць сялянска-патрыярхальнай ідэалогіі і мастацкую моц яго рэалістычнага метаду. У перапісцы і сяброўскіх гутарках з A. М. Горкім Ленін высока ацэнь-ваў яго аўтарытэт у справе пралетарскай літаратуры, сацыяльную і палітыч-ную ролю многіх яго твораў, а раман «Маці» наогул лічыў адкрыццём шляху да сацыялістычнага рэалізму, і ў той жа час крытыкаваў яго «богашукаль-ніцтва» і не прымаў яго пацыфізм.
    Літаратурны працэс XX стагоддзя адлюстраваў у сабе эпоху, поўную трагічных падзей, развіваўся як своеасаблівая драма з пралогам і эпілогам. Першы акт: падзел беларускай літаратуры на савецкую і эмігранцкую, другі: сцвярджэнне сацыялістычнага рэалізму, трэці - Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны перыяд, чацвёрты - хрушчоўская адліга і брэжнеўскі застой, пяты - пачатак і канец перабудовы, шосты - канец XX стагоддзя і пралог у XXI стагоддзе. Марксісцка-ленінская літаратурная школа ў Беларусі заха-піла амаль цалкам савецкі перыяд, калі ўлічваць і эпоху шасцідзясятніцтва. Класікі марксізму яшчэ ў канцы XIX ст. ацэньвалі вынікі развіцця капіталізму і зазіралі ў пачатак XX стагоддзя, калі павінны паводле іх фантазіі ўзнікнуць элементы сацыялістычнага грамадства: «...сацыялістычны тэндэнцыйны раман, -пісаў Ф. Энгельс, - поўнасцю выконвае, на мой погляд, сваё прызначэнне, калі, праўдзіва адлюстроўваючы рэальныя адносіны, разрывае пануючыя ўмоў-ныя ілюзіі аб прыродзе гэтых адносін, расхіствае аптымізм буржуазнага свету, пасяляе сумненні адносна нязменнасці асноў існуючага, - хоць бы аўтар і не прапаноўваў пры гэтым ніякага пэўнага вырашэння і нават часам не ставіўся відавочна на чый-небудзь бок» [25, т. 3, с. 392]. Зазіралі яны і ў «камуністычнае далёка», калі адбудзецца далучэнне ўсіх людзей да літаратурна-мастацкіх каштоўнасцей.
    У. I. Ленін, ацэньваючы глыбіню дыялектычнага аналізу літаратуры і ма-стацтва, значна апярэджваў адкрыцці аўтараў фантастычных раманаў. «Яго працы, - адзначаў У Конан, - сталі метадалагічнай асновай для выпрацоўкі прынцыпаў культурнай рэвалюцыі, у чым моцна абнадзеіў на кароткі час беларускіх «маладнякоўцаў», а часткова і «ўзвышаўцаў» (У. Дубоўка натхнёна клікаў у заўтра: «Сячэце ў камені трывалыя ўсходы, // да яснай мэты шлях кладзіце просты. // Нягледзячы на хібы, перашкоды, - Штурмуйце будучыні аванпосты!»). Ленін улічваў унутраныя заканамернасці і эстэтычную спецы-фіку мастацкай творчасці: яна «менш за ўсё паддаецца механічнаму раўнан-ню, нівеліраванню», патрабуе «большай прасторы асабістай ініцыятывы», прасторы «думкі і фантазіі, формы і зместу» [25, т. 3, с. 28], Спробы тэарэтыкаў «Пралеткульта» абсалютызаваць вульгарна-сацыялагічныя падыходы да зда-быткаў культурнай спадчыны, адмовіць прыроду мастацкіх каштоўнасцей, стварыць «чыста пралетарскую культуру» непакоілі Леніна, і ён назваў раз-мову пра выміранне традыцый «лухтой».
    92
    Беларускае літаратуразнаўства і літаратурная крытыка 20-х гадоў у склада-ных умовах станаўлення навукова-крытычнай думкі, радыкальнага абнаў-лення творчых поглядаў на мастацкае слова, дзіўнае неразуменне сапраўднай ролі пісьменніка ў грамадскім жыцці ўспрымала многія названыя спробы легкадумнай выявай вонкавай «навізны» і «левізны». «Наша літаратура пера-жывае грунтоўную перабудову, - пісала газета «Савецкая Беларусь», - бо тыя настроі і матывы, якія панавалі ў дарэвалюцыйную эпоху, цяпер страцілі сваю жыццёвасць. У нас зусім няма крытыкі... Трэба памятаць тое, што, стварыўшы пралетарскую крытыку, мы гэтым самым значна дапаможам стварэнню сапраўднай беларускай літаратуры» [47].