• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Мастацкія і немастацкія тэксты вызначаюцца шэрагам істотных адрознен-няў, і перш за ўсё тым, што адносяцца да розных тыпаў дыскурсу, або да розных сфер інтэлектуальнай дзейнасці чалавека. Для нас важна вылучыць і яшчэ адно адрозненне, якое палягае ў сферы камунікацыі. Мастацкая літара-тура з камунікатыўнага пункту гледжання ўяўляе з сябе спецыфічны від перадачы інфармацыі ад суб’екта творчага працэсу да рэцыпіента, або ад адра-санта да адрасата. Аднак існуе і такая разнавіднасць камунікацыі, як аўтака-мунікацыя, дзе той, хто перадае інфармацыю, і той, хто яе атрымоўвае, як заўважаў Ю. Лотман, «могуць сумясціцца ў адной асобе» [1, с. 19]. Ён адзначаў даволі значную распаўсюджанасць такіх выпадкаў, калі «адзін і той самы інды-від выступае і як адрасант і як адрасат паведамлення (нататкі «на памяць», дзённікі, запісныя кніжкі)» [1, с. 21]. Камунікатыўную адметнасць названых разнавіднасцей тэксту даследчык бачыў у тым, што інфармацыя ў дадзеным выпадку «перадаецца не ў прасторы, а ў часе і служыць сродкам самааргані-зацыі асобы» [1, с. 21], Сапраўды, названыя разнавіднасці тэксту разлічаны ў асноўным, на так бы мовіць, унутранае карыстанне. Хоць правесці выразна акрэсленую мяжу тут усё-такі даволі складана, паколькі ў шэрагу выпадкаў яны могуць выконваць і іншыя функцыі. Пасля смерці пісьменніка такія тэк-сты часта публікуюцца з адпаведнымі каментарыямі, становячыся аб’ектамі агульнай увагі.
    У чым заключаецца адрозненне паміж мастацкай рэфлексіяй і мастацкай самарэфлексіяй? Першая з іх уяўляе з сябе роздум аўтара над прыродай мастацкай творчасці наогул. Другая ж - гэта роздум аўтара, скіраваны на сітуацыю ўласнай мастацкай творчасці, вынік назірання над уласным творчым працэсам. У гэтым, другім, выпадку ўласныя пачуцці, думкі, псіха-эмацыйны стан становяцца для аўтара аб’ектам назіранняў і падставай для вывядзення пэўных вынікаў. Гэта каштоўны матэрыял для псіхалогіі творчасці, паколькі ён сыходзіць з уласнага вопыту пісьменніка.
    100
    Назіранні і развагі пісьменніка над творчым працэсам, апрача іх значэння як выяўлення мастацкага вопыту аўтара, яго ўласных поглядаў на літаратуру, уносяць яшчэ і пэўны ўклад у літаратуразнаўчую навуку. Каштоўнасць такога ўкладу вызначаецца тым, што гэта нібы погляд «знутры», назіранні аўтара над самім сабою, над працэсам стварэння ўласнага твора. Мабыць, можна сцвярджаць, што ў такіх выпадках пісьменнік у нейкай ступені выконвае і літаратуразнаўчую функцыю, функцыю даследчыка літаратуры. Яго ўласны мастацкі вопыт уступае ва ўзаемадзеянне з уяўленнямі пра літаратурны пра-цэс і агульныя заканамернасці літаратурнай творчасці. Зыходзячы са свайго мастацкага вопыту, адштурхоўваючыся ад канкрэтыкі непасрэднай працы над стварэннем асобнага літаратурнага твора, пісьменнік прыходзіць да пэўных абагульненняў адносна шляхоў развіцця ўсёй літаратуры, паколькі сябе ён бачыць неад’емнай часцінкай агульнага мастацкага працэсу.
    Да характарыстыкі літаратуры ў цэлым пісьменнік падыходзіць, безумоў-на, як мастак слова. Яго аналітычныя здольнасці неаддзелены ад цэласнага, эстэтычна арыентаванага светапогляду, які паяднаны з індывідуальнай твор-чай манерай і стылявой характэрнасцю яго твораў. Аднак менавіта гэтым і каштоўны ўклад пісьменніка ў распрацоўку тэарэтычных пытанняў літара-турнай творчасці. Пункт гледжання мастака-практыка прыўносіць у даследчае поле літаратуразнаўства пэўную навізну бачання. Чалавек, які сам займаецца стварэннем літаратуры, мае магчымасць скарыстаць свой аўтарскі досвед пры разглядзе творчасці іншых аўтараў або пэўных аспектаў творчага працэсу. Гэта, вядома, не дае гарантыі таго, што пісьменніцкі досвед абавязкова пры-нясе станоўчы эфект. Аднак у шэрагу выпадкаў дадзены досвед можа аказацца якраз не лішнім.
    Сярод разнавіднасцей літаратурнай крытыкі існуе і такая, як пісьменніцкая крытыка. Неабходнасць яе вылучэння ў асобную разнавіднасць, відавочна, абумоўлена не толькі тым, што гэта крытыка, якая пішацца пісьменнікамі, але і тым, што дадзены від крытыкі вызначаецца пэўнымі адметнымі якасцямі.
    У сферы псіхалогіі творчасці саманазіранні аўтара, калі ў якасці аб’екта даследавання бяруцца ўласныя адчуванні і інтэнцыі суб’екта рэфлексіі, уяўляюць з сябе найбольш даставерны ў эмпірычным плане матэрыял. Уласна кажучы, літаратурная творчасць якраз і вызначаецца тым, што аб’ектам ана-лізу і ўвасаблення ў творы пісьменніка прадстае і ён сам. Асабліва гэта даты-чыцца лірычнага спосабу выражэння, калі ўнутраны свет суб’екта творчасці становіцца, па сутнасці, асноўнай тэмай твора.
    * * *
    У «Полымі» за 2014 г. былі апублікаваны пад загалоўкам «Паэма майго маленства» ўспаміны М. Лобана. Гэты тэкст пры жыцці аўтара не друкаваўся. У раздзеле «Святло рамантыкі» М. Лобан згадвае пра першыя свае літара-турныя практыкаванні і называе фактары, якія спрыялі абуджэнню цягі да літаратурнай творчасці. Асноўным пабуджальным імпульсам, па яго прызнанні,
    101
    было знаёмства з творамі як вядомых беларускіх пісьменнікаў, так і пачат-коўцаў, якія друкаваліся на старонках газеты «Беларуская вёска». Трэба заўважыць, што дадзены матыў (калі іншыя пішуць, то чаму б не паспрабаваць і мне) быў адным з самых распаўсюджаных у асяроддзі літаратурнай моладзі 1920-х гадоў, калі назіралася хваля масавага далучэння да літаратурнай творчасці.
    М. Лобан, адзін з прыкметных беларускіх празаікаў, раманіст, пачынаў, як і многія з яго пакалення, з паэтычнай практыкі. «Я пачаў пісаць вершы, і не толькі вершы, а і вялікую паэму, і мне думалася, што можна напісаць вялікі твор, не маючы ніякага папярэдне складзенага сюжэта, ідэйнай задумы, што твор можна выцягнуць, выпрасці з першай удалай фразы» [2, с. 64], У дадзе-ных словах адчуваецца вопыт не толькі на гэты час ужо сталага майстра, але і менавіта празаіка, для якога загадзя прадуманы план буйнога твора ўяў-ляецца несумненнай неабходнасцю.
    Аўтар зыходзіць тут з пазіцыі эпіка, для якога важныя канструктыўныя моманты творчага працэсу, які імкнецца ахапіць свядомасцю патэнцыяльную структуру ўласнага наратыву. Гэтыя прынцыпы ён спрабуе дастасаваць да паэтычнай творчасці, не беручы пад увагу, што ў дадзенай сферы прэваліруе якасна іншы падыход, паколькі аснову паэзіі складае лірыка. Лірычны спосаб выражэння якраз і ўключае ў сябе абазначаны метафарычна М. Лобанам прыём, калі тэкст твора быццам «выпрадаецца» з першай фразы, слова або нават інтанацыі, гукавога вобраза.
    Зыходзячы з першых сваіх літаратурных спроб, М. Лобан імкнецца зрабіць пэўныя высновы. Адна з найбольш істотных - гэта выснова пра значэнне для творчасці жыццёвага вопыту. Жывучы падчас вучобы на двухгадовых курсах пры Слуцкім педтэхнікуме ў перанаселеным пакойчыку інтэрната, хлопец зразумеў, што ў такіх умовах немагчыма засяродзіцца на творчай працы. Таму ён спецыяльна наймае пакой для таго, каб паспрабаваць «пісаць». Такое сама-затачэнне ў своеасаблівую «вежу са слановай косці» вынікаў не дало. Даклад-ней, вынік быў, але яго можна назваць «ад адваротнага». Пісьменнік-пача-тковец пераканаўся ў марнасці такога падыходу.
    «Але вот мінуліся два тыдні спакойнага на адзіноце жыцця. За гэты час я нічога не напісаў. I тым не менш яны прынеслі мне, можа, самую вялікую карысць - я зразумеў, што сапраўдная творчасць прыйдзе тады, калі ты ацежалееш грузам жыццёвых уражанняў і калі гэтыя жыццёвыя ўражанні не будуць мяшком, хаатычна напханым фактамі, а тады калі ты навучышся сваім розумам і вокам пранікаць у самую глыбіню жыццёвага «хаосу», навучышся заўважаць і глыбока разумець працэсы, якія адбываюцца ў ім» [2, с. 79],
    Праніклівыя развагі над каштоўнасцю для пісьменніка жыццёвага вопыту і характарам яго выкарыстання ў літаратурнай творчасці ў большай ступені належаць, мабыць, не тагачаснаму юнаку, а сталаму аўтару ўспамінаў. Пра гэта ён і сам заўважае: «Вядома, у тыя гады не было такога выразнага разу-мення сваіх цяжкасцей, але нешта я абмацваў у гэтым кірунку» [2, с. 79]. Дадзены
    102
    тэкст ствараўся з даволі значнай часавай дыстанцыі, аднак яго аўтар грунта-ваўся на тагачасных адчуваннях, выяўляў сітуацыю творчых пошукаў, хара-ктэрную для ранняй пары яго станаўлення як пісьменніка. У фокусе яго ўвагі -пытанне аб тым, калі і пры якіх умовах выяўляе сябе «падрыхтаванасць да мастацкай творчасці». Высновы на гэты конт робіць, несумненна, ужо вопыт-ны майстар, за плячыма якога значныя мастацкія здабыткі: «У розных лю-дзей па-рознаму, хутка ці замаруджана, прыходзіць гэта падрыхтаванасць да мастацкай творчасці. Прыход яе залежыць ад інтэнсіўнасці жыцця, пазнанне жыцця павінна прыйсці не шляхам такога моднага «вывучэння жыцця», а шляхам непасрэднага жыцця, жыцця на разцы» [2, с. 79],
    М. Лобан не ўдакладняе, да якога канкрэтна часу адносіцца згадваемы ім імператыў «вывучэння жыцця». У савецкай літаратуры, уласна кажучы, заў-сёды існавала практыка далучэння пісьменніка да форм калектыўнага спазнання жыцця; да прыкладу, паездкі па краіне, наведванні прадпрыемстваў, калгасаў і г. д. Увайшло у абыход такое паняцце, як «творчая паездка». Аўтар якраз і выступае супраць такой дырэктыўна навязваемай «моды», проціпастаўляючы ёй ідывідуальна-творчы спосаб спазнання жыцця - «шлях непасрэднага жыцця, жыцця на разцы». Апошні выраз - «жыццё на разцы» - уяўляецца надзвычай сэнсава ёмістым, метафарычным абазначэннем стану пастаяннай нацэленасці мастака на творчае засваенне і выкарыстанне жыццёвых уражан-няў. Аўтар выкарыстаў тут метафарычны выраз, якім збліжаецца творчая дзейнасць пісьменніка і мастака.
    * * *
    Багаты матэрыял, які датычыцца адносін аўтара да літаратурнай творчасці, даюць запісы Янкі Брыля. У брылёўскіх нататках і мініяцюрах раскрываюцца дзве асноўныя тэмы. Першая з іх - жыццёвая рэальнасць, якая ўвасабляецца пісьменнікам з дакументальнай падрабязнасцю і даставернасцю назіральніка-сведкі. Другая - свет кніжнай культуры, паглыбленасць у які была важнейшым фактарам духоўнага жыцця празаіка.
    Жанр «творчай аўтабіяграфіі» маніфестуецца самімі пісьменнікамі. Так, Я. Брыль даў збору сваіх запісаў «Свае старонкі» падзагаловак - «Да творчай аўтабіяграфіі» [3, с. 3], Зыходзячы са змешчаных тут тэкстаў, можна меркаваць аб тым, што аўтар разумее «творчую аўтабіяграфію» шырока - як усё тое, што ўваходзіць у кругагляд пісьменніка, становіцца матэрыялам для творчага асэнсавання.