• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Знаходзячыся пасля адбыцця тэрміну яшчэ ў Ашхабадзе, удалечыні ад радзімы, Б. Мікуліч імкнецца зазірнуць хоць краем вока на тое, што там дзеецца зараз у літаратуры, якую яму давялося пакінуць дзясятак гадоў таму, ці, дакладней, з якой ён быў прымусова выдалены, выкраслены як быццам бы назаўжды. Запіс ад 20.IV.47: «От дурного настроення укрылся в госбнблнот., просмотрел комплект «Лнтгаз» за этот год. й стало еіце горше. Некнй Кула-ковскнй на сов(еіцаннн) молод. пнсателей говорнт о бел. лнт., перечнсляет нмена молодых. Я нх даже выпнсал в запнсную кннжку, чтоб уразуметь. Ясно, что бел. лнт. выросла, как выросла респ-ка с 1934 г., н, может, ей до меня дей-ствмтельно нет дела» [5, с. 104]. Для пісьменніка, які жыў раней актыўным творчым жыццём і які, аднак, разумее, што гэта было ў эпоху, якая ўжо адый-шла, закончылася, новы стан рэчаў прадстае, сапраўды, як «новая літаратурная сітуацыя». Новыя імёны, невядомыя творы, непрадказальныя адносіны і ўста-ноўкі... «Перелнстывал лнсты газеты, а сердце болело. Без меня росла н созда-валася культура, о которой я мечтал. Горько мне, очень. Н, ндя по солнечным улнцам Ашх., подумалось о предстояшей поездке н о бесперспектнвностн. Неужелн мне осталось только «функцноннровать»?» [5, с. 104].
    Як самая жахлівая і непажаданая альтэрнатыва надзеям і творчым пам-кненням паўстае менавіта такая магчымасць - функцыянаваць, г. зн. проста існаваць, назаўсёды адмовіўшыся ад спроб рэалізацыі сябе як творчай асобы,
    110
    a, па сутнасці, адмовіўшыся наогул ад сябе. Дарэчы, нягледзячы на выключа-насць з творчага працэсу і аддаленасць ад літаратурнага жыцця ў Беларусі, Б. Мікуліч вельмі дакладна і пранікліва ўспрымае і аналізуе тыя творы бела-рускіх аўтараў, якія трапляюцца яму. Пры гэтым яго ацэнкі даволі крытычныя. Каментуючы прачытанае ў даступных яму нумарах беларускіх літаратурных часопісаў, Б. Мікуліч нячаста знаходзіў у іх штосьці сапраўды вартае і значнае. «3 вершаў у «Беларусі» толькі адзін добры - «Наваселле» Танка. Наогул, ён мне чымсьці вельмі імпануе, хаця ёсць у яго паэзіі багата «шлаку» [5, с. 106], Сказана, як бачым, і зацікаўлена, і патрабавальна, з ацэнкай прадстаўнікоў «новай хвалі» паводле крытэрыяў высокай мастацкасці. У той час (канец 40-х -пачатак 50-х гадоў) літаратура, калі ацэньваць яе па вялікім рахунку, са-праўды, знаходзілася не на вельмі высокім мастацкім узроўні.
    Пазней, па вяртанні Б. Мікуліча ў Беларусь і пры больш блізкім знаёмстве з новымі творамі пісьменнікаў, яго ацэнкі часам становяцца нават больш рэзкімі. Да прыкладу: «Поэма Кнреенкн - возмутнтельна...» [5, с. 149],
    1947-1948 гады, праведзеныя Б. Мікулічам на радзіме, у Бабруйску і на Лагойшчыне, для самога пісьменніка былі даволі плённымі. За гэты час напі-сана ім не так і мала, хоць і непараўнальна з тым, што зроблена ў першай палове 1930-х гадоў, як і з тым, што ён мог бы ажыццявіць пры існаванні належ-ных умоў для творчасці. He давала разгарнуцца, тармазіла творчы працэс пачуццё няпэўнасці, якое не пакідала ўвесь гэты час празаіка.
    «Аповесць для сябе» Б. Мікуліча - гэта яскравы дакумент-сведчанне часу, аповесць пра тое, як ішло няроўнае змаганне творчай асобы з пануючай сістэмай за права быць мастаком. Унутраны сюжэт аповесці, які робіць яе не проста зборам запісаў, трымаецца якраз на напружаным драматызме сутык-нення творчых памкненняў пісьменніка, яго жадання рэалізаваць свой талент і бяздушнай, безасабовай і антычалавечай сілы, якая супрацьстаіць гэтаму. Аўтар зыходзіць з набытага ў выключных перыпетыях уласнага цяжкага вопыту, ён мае ўяўленні пра складанасць сваёй сітуацыі, разумее, што вельмі няпроста пераадолець абставіны, якія склаліся. Аднак яго веданне ўсё-такі абмежавана.
    Чытач дзённіка-аповесці Б. Мікуліча ведае значна больш, яму вядомы не толькі падспудныя прычыны цяжкасцей, з якімі сутыкаецца аўтар-герой, але і яго далейшы лёс. Неадназначныя паводзіны тых людзей (кіраўнікоў саюза пісьменнікаў, рэдактараў), ад якіх залежыць дазвол на публікаванне твораў апальнага пісьменніка, іх двухсэнсоўныя адказы і водзывы, абяцанні і адтэр-міноўкі, уяўляюць з сябе толькі знешні пласт рэальнасці, які бачны аўтару. Прычыны ж карэняцца значна глыбей, яны не могуць быць раскрытымі непа-срэдна, паколькі складаюць самую патаемную сутнасць той сістэмы адно-сін, якая мае надасабовы характар і заклікана якраз прыдушыць асабовае ў чалавеку.
    Пісьменнік змагаецца з нябачным ворагам, «рассеяным» паўсюль, і ад гэтага безвыходнасць яго становішча, якая не ўсведамляецца ім, але прадчуваецца,
    111
    выяўляецца яшчэ больш абвострана і драматычна. Пытанні, якія задаюцца самому сабе (але таксама і таму знешняму, неахопнаму свядомасцю, што супрацьстаіць пагрозлівай перашкодай) - гэта пытанні непазбежна рытарыч-ныя і бязадрасныя. «Каб хаця хапіла ў мяне вытрымкі дачакацца адказаў на лісты - я напісаў і Броўку і Танку. Няўжо ўся мая праца пойдзе марна? Я прымушаю сябе стрымлівацца, а са здароўем горш і горш» [5, с. 195].
    Б. Мікуліч, які жыве не ў Мінску, дасылае ў сталіцу рукапісы сваіх твораў, вядзе актыўную перапіску з названымі вышэй і іншымі адрасатамі, ад якіх залежыць (на яго думку) лёс яго рукапісаў. Ён настойліва працягвае «стукацца сваімі творамі» ў зачыненыя для яго дзверы, не ўсведамляючы да канца, што ад тых, да каго ён звяртаецца, па сутнасці, нічога не залежыць, што яны, нават пры ўсёй асабістай спагадлівасці і добразычлівасці сваіх да яго адносін, застаюцца элементамі жорстка арганізаванай сістэмы, якая не прадугледжвае індывідуальнай ініцыятывы. Дадзенымі абставінамі тлумачацца тыя няхітрыя «ўлоўкі», якімі карыстаюцца тыя, да каго звяртаецца Б. Мікуліч: «Атрымаў ад Міхася Лынькова ліст, у якім ён, спасылаючыся на перагрузку ў інстутыце, піша, што аповесці перадаў Танку» [5, с. 193]. «Нарэшце Броўка сказаў, што сам пазвоніць Бондару і пагутарыць з ім (але я ў гэта не веру). Ну, а як з дру-каваннем? «Бачыш, калі цябе рэабілітуюць, пытанне вырашыцца само сабой. Я ж упэўнены, хоць і не чытаў, што ты пішаш добра. Стаховіч і Карпаў прачытаюць і напішуць табе, а я, выбачай, вельмі заняты» [5, с. 154-155] і г. д. Дарэчы, па іроніі лёсу рукапіс Мікуліча патрапляе акурат да таго Стаховіча, пасрэдны раман якога з такім пачуццём непрымання чытаў і каментаваў аўтар «Аповесці для сябе».
    Чаканне вызвалення, калі пісьменнік быў у лагеры і высылцы, у непра-цяглы перыяд знаходжання на радзіме змянілася на чаканне іншага характару -чаканне станоўчага вырашэння праблемы выхаду да чытача яго твораў. Творы пісьменніка былі, па сутнасці, такімі ж зняволенымі, як і ён сам. I ў псіхала-гічным плане гэты стан трывожнага чакання быў не менш напружаным і ўра-злівым. Пра тое, што Б. Мікуліч штодня жыў пад прэсінгам такога знясіль-ваючага чакання, сведчаць многія запісы ў аповесці. «й больше - ннчего» (5.ХІІ.47), «Астатняе без змен» (21.XII.47), «I ўсё чакаю» (22.ХІІ.47), «Ніякіх змен» (29.1.48), «Навін ніякіх? Ніякіх» (6.ІІ.48) і г. д.
    А вось запіс, у якім псіхалагічны цяжар чакання змен у сваім становішчы на паўдарозе да літаратуры выявіўся ў Б. Мікуліча з надзвычайнай экспрэсіяй -амаль што як стан фізічнай пакуты: «Адчуваю, як нервовы дрож і нябачанае фізічнае напружанне, як электрычнасць, працінаюць маё хворае цела. Варажы -не варажы, але чакаць робіцца ўсё цяжэй» [5, с. 169].
    Чым жа ўсё-такі абумоўлена такое моцнае імкненне пісьменніка менавіта да публікацыі сваіх твораў? Чаму нельга было прымірыцца з вымушаным пісан-нем твораў «у шуфляду»? Мы ведаем, што многія аўтары так і рабілі. Праўда, гэта ў большай ступені датычыцца рускіх пісьменнікаў. Твораў беларускіх пісьменнікаў, неапублікаваных пры іх жыцці, параўнальна невялікая колькасць.
    112
    Сярод найбольш значных - творы якраз дзённікава-мемуарнага характару. Апрача «Аповесці для сябе» Б. Мікуліча варта назваць у першую чаргу, безу-моўна, «Споведзь» Л. Геніюш. Адсутнасць вялікай колькасці ўласна мастацкіх літаратурных твораў, якія б свядома пісаліся «ў шуфляду», тлумачыцца даследчыкамі ў асноўным тым, што беларускія пісьменнікі імкнуліся адапта-вацца да прапанаваных умоў, уключаючы механізм «самарэдагавання».
    У выпадку з Б. Мікулічам матывацыя аўтара на публікацыю твораў мае сваю спецыфіку, абумоўленую яго жыццёвым і пісьменніцкім лёсам, складана-сцю той сітуацыі, у якой ён знаходзіўся. Для яго вельмі важным быў якраз сам факт публікацыі, як прызнання (пацвярджэння) пісьменніцкага статусу, свед-чання пра яго грамадзянскую і мастакоўскую паўнавартаснасць. Надзвычай балюча закранула Б. Мікуліча адна фраза ў лісце блізкай яму жанчыны, з якой ён у свой час пазнаёміўся завочна, па перапісцы, і да якой адразу пасля вызвалення паехаў у Ашхабад. Гэта мастачка Вольга Юшкевіч, якая загінула ў 1948 г. пад час ашхабадскага землятрусу. Разрыў яе адносін з Б. Мікулічам быў ініцыяваны органамі, таму ліст мастачкі да сястры пісьменніка і меў, мабыць, знарок рэзкую танальнасць. Фраза ж, якая ўразіла пісьменніка і якую ён выпісаў у дзённіку, датычылася якраз яго «паўнавартаснасці»: «Ніякіх навін, апрача... таго, што Мурка атрымала ліст ад О. С. «Передайте Б. М., чтобы он мне ннчего не пнсал, пока... пока (так і напісала — два разы!) он не станет полноценным гр-ном». Кропка» [5, с. 122],
    Гэтая думка пра «непаўнавартаснасць» няраз усплыве ў свядомасці аўтара «Аповесці для сябе» і зафіксуецца на яе старонках. Менавіта яна перашкаджала разгарнуцца на поўную моц яго мастацкаму патэнцыялу, скоўвала яго твор-чыя памкненні. Даказаць не толькі сабе, але і іншым сваю мастакоўскую паўнавартаснасць, а цераз яе і сваю грамадзянскую паўнавартаснасць, было для Б. Мікуліча задачай першачарговага значэння. Эстэтычнае і сацыяльнае былі для яго, як прадстаўніка пакалення, што прыйшло ў літаратуру ў 1930-я гады, нераздзельна знітаванымі. I яшчэ больш актуальным і безальтэрнатыў-ным гэтае адзінства паўставала як сродак вырашэння ўзніклай сітуацыі.
    3 гэтага вынікала немагчымасць, перш за ўсё псіхалагічная, «пісаць без адрасу». Безадраснасць пісьма ўспрымалася як адступленне ад намечанай мэты. «Калі я ўчора сказаў сёстрам, што я апошні раз пішу «без адрасу», яны са мной не згадзіліся, - Мура сказала: пішы, менш будзеш думаць. Можа, яна і мае рацыю, але такое неакрэсленае становішча немагчыма» [5, с. 123]. Пісьменнік шмат разоў заўважае ў сваіх запісах пра тое, што ён не можа пера-адолець у сабе гэты псіхалагічны бар’ер, не можа пагадзіцца з тым, што яго праца не знойдзе ніякага водгуку. У такім выпадку лепш зусім нічога не пісаць, замаўчаць не нейкі час, пакуль не паявіцца хоць якая-небудзь яснасць у гэтым пытанні, пакуль не блісне хоць слабая надзея. «Цяжка і нудна без любімай работы, але больш рабіць «без адраса» я не магу... Пачакаем» [5, с. 143],