Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
* * *
Аўтар у тым або іншым выглядзе абавязкова выяўляе сваю прысутнасць у літаратурным творы. Гэта адна з асноўных аўтарскіх іпастасей, якая можа вызначацца як «вобраз аўтара», аўтарскае «я», голас аўтара і г. д.
Але вобраз аўтара можа выразна вымалёўвацца перад чытачом не толькі пры ўспрыманні ім мастацкіх твораў, створаных гэтым пісьменнікам. Вобраз аўтара, яго ідэі, погляды на мастацтва, на чалавека і свет, акрэсліваюцца таксама і пры чытанні немастацкіх тэкстаў пісьменніка. Надзвычай выразна гэта праяўляецца якраз у «Аповесці для сябе» Барыса Мікуліча, як, зрэшты, і ў запісах многіх іншых беларускіх пісьменнікаў.
Г л а в a 3
АКТУАЛЬНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Ў ЛЮСТЭРКУ СУСВЕТНЫХ ЛІТАРАТУРНЫХ ПРАКТЫК
Уводзіны
Адной з відавочных праблем сённяшняга беларускага літаратуразнаўства з’яўляецца парадаксальная адсутнасць чытача нацыянальнай літаратуры, што пэўным чынам ставіць пад сумнеў усе яе дасягненні. I хоць пытанне пра тое, як зрабіць айчыннае прыгожае пісьменства папулярным, не знаходзіцца ў кам-петэнцыі літаратуразнаўцаў, зразумела, што сёння як ніколі раней патрабу-юцца навуковыя даследаванні, якія б хоць у нейкай меры паспрыялі памянь-шэнню той прорвы, што ўтварылася паміж рэальнымі тэкстамі і патэнцыйнымі спажыўцамі.
Таму сёння склалася неабходнасць не проста агледзець і прааналізаваць бягучы нацыянальны літаратурны працэс, але і выявіць і асэнсаваць найбольш важныя для развіцця айчыннай культуры творы, тэарэтычна абаснаваўшы іх актуальнасць. Беларускае літаратуразнаўства мае рэальную патрэбу ў стварэн-ні цэласнай канцэпцыі актуальнай нацыянальнай літаратуры, якая б дапамагла выкладчыкам, пісьменнікам і чытачам больш глыбока арыентавацца ў прыродзе мастацкіх з’яў сучаснасці. Разуменне таго, чым ёсць актуальная літаратура дае шырока вядомая думка С. С. Аверынцава, які заўважыў, што кнігі бягучага літаратурнага працэсу дзеляцца ва ўяўленні чытача «не на добрыя і дрэнныя (па сваім мастацкім узроўні), а на неабходныя і на тыя, без якіх можна абый-сціся», прычым «кнігі неабходныя бываюць недасканалымі і наадварот» [1; 2].
Актуальная літаратура - гэта сукупнасць мастацкіх твораў розных аўта-раў і якасці, але блізкіх у падыходзе да адлюстравання новых праблем свядо-масці. Творы актуальнай літаратуры востра, часам негатыўна ўспрымаюцца чытачом, якія часта аказваюцца не гатовымі менавіта да фармальнай навізны выяўлення рэчаіснасці, але без іх гісторыя нацыянальнай літаратуры будзе выглядаць няпоўнай, бо менавіта яны замацоўваюць формы новай мастацкай мовы, менавіта яны пачынаюць новую творчую інэрцыю.
Розныя ў сюжэтах і стылістыцы, яны, тым не менш, валодаюць пэўнай агульнасцю структуры, якая, падобна асобнаму тэксту, можа быць раскладзе-на на пэўныя ўзаемазвязаныя планы шляхам аналізу, у працэсе якога выяўля-юцца формы і паняцці гэтай новай мастацкай мовы. Гэтая мова фарміруецца ў перыяды зрухаў культурных парадыгмаў. Апошні такі «тэктанічны зрух» адбыўся ў канцы 1980-х гадоў. Нягледзячы на тое што з таго часу прайшло
118
амаль чвэрць стагоддзя, не так многа літаратуразнаўчых прац, прысвечаных гэтаму перыяду.
Адной з першых айчынных кніг, дзе апісваліся і аналізаваліся працэсы, якія адбываліся ў нацыянальнай літаратуры ў перадапошнім дзесяцігоддзі XX ст., сталі тамы «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя», створа-най калектывам Інстытута літаратуры НАН Беларусі. На жаль, «Гісторыя» пакуль не займела тэарэтычнага працягу, нягледзячы на высокі ўзровень ціка-васці грамадства менавіта да сучаснай беларускай літаратуры, у тым ліку і да літаратуры «нулявых» (гэтым словам у сучасным літаратуразнаўстве харак-тарызуюць літаратурны працэс ад 2000 да 2010 г., маючы на ўвазе не толькі лічбы ў даце, але і суб’ектыўнае адчуванне спустошанасці мастацкага слова). Аднак «Гісторыя» істотна паўплывала на інтэрпрэтацыю літаратурных па-дзей 1985 - 1990-х гадоў, сфарміраваўшы пэўны літаратуразнаўчы канон, за межы якога мала хто з беларускіх даследчыкаў выходзіў пасля.
Сярод іншых работ такога напрамку варта адзначыць «Сучасную літара-туру Беларусі» А. Бельскага, якая па зразумелых прычынах саступала ма-штабнай «Гісторыі», але стала адным з самых папулярных выданняў, прысве-чаных актуальнай літаратуры нашай краіны. Разам з тым, відавочна, што гэтыя даследаванні мелі гістарычную, а не тэарэтычную скіраванасць, і былі пры-званыя, у першую чаргу, зафіксаваць тыя змены, што адбыліся ў айчыннай літаратуры за апошнюю чвэрць стагоддзя.
Больш заглыблены тэарэтычны аналіз тых зрухаў, што адбыліся з маста-цтвам слова, з’явіўся пазней, ужо ў першым дзесяцігоддзі новага стагоддзя. Сярод такіх аналітычных прац варта вылучыць калектыўныя манаграфіі су-працоўнікаў НАН Беларусі. Гэта «Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтыч-ныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу», «Сучасная літаратура: каар-дынаты ідэйна-мастацкага пошуку», «Чалавечае вымярэнне ў сучаснай бела-рускай літаратуры», «Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры». У гэтых манаграфіях «сучасны літаратурны працэс выву-чаецца ў тэарэтычным ключы як дынамічная сістэма ідэйных і мастацкіх каштоўнасцей», а таксама зроблены «навуковыя высновы аб нацыянальнай спецыфіцы эстэтычнага працэсу» [3; 4],
Да гэтага часу практычна адсутнічаюць работы, прысвечаныя вывучэнню дзейнасці літаратурных суполак, якія ў 1985 - 1990-х гадах былі рухавіком грамадска-культурнага жыцця краіны. Немагчыма пераацэніць той унёсак, які зрабілі для абнаўлення састарэлых мастацка-эстэтычных форм такія твор-чыя аб’яднанні, як «Тутэйшыя», «Таварыства Вольных літаратараў», «Бум-Бам-Літ» і інш., якія праз творчасць сваіх удзельнікаў задавалі не толькі но-вую літаратурную моду, але і фармулявалі ў сваіх маніфестах і праграмных артыкулах ідэйна-эстэтычныя прынцыпы свайго творчага пакалення. Як па-казвае вопыт літаратуры, у перыяды гістарычных пераўтварэнняў, задача падрыхтоўкі чытача да новых мастацкіх узораў кладзецца ў першую чаргу на маладыя сілы, на новую літаратурную генерацыю, якая, як правіла, і вы-
119
яўляе калектыўныя высілкі па стварэнні новай мастацкай мовы, адэкватнай задачам часу.
На жаль, даследаванняў, якія апісвалі і асэнсоўвалі гэтыя высілкі, піто матэрыялізаваліся не толькі ў праграмных маніфестах, але выяўляліся на ўзроўні паэтыкі, практычна няма. Рэдкім выключэннем сталі «Разам і паасоб-ку: таварыства «Тутэйшыя: гісторыя, асобы, жанры» А. Бязлепкінай (2003). Другой кнігай, дзе сур’ёзна і глыбока даследуюцца эстэтычныя маніфесты, гісторыя і творчасць асобных сяброў літаратурнай суполкі ў кантэксце нацыя-нальнай літаратуры, стала выданне «Bialoruski postmodernizm. Literatura poko-lenia Bum-Bam-Litu» польскай даследчыцы K. Бартноўскай. Кніга выйшла ў Варшаве ў 2009 г. на польскай мове.
Нельга не згадаць грунтоўную манаграфію другога замежнага даследчыка -англійскага літаратуразнаўцы Арнольда МакМіліна «Writing in a cold climate: Belarusian literature from the 1970s to the present day» (2010), якая ў 2011 г. з’яві-лася па-беларуску пад назвай «Пісьменства ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 70-х гадоў XX да нашых дзён».
Кніга ўяўляе з сябе тысячастаронкавую манаграфію, якая з поўным на тое правам можа называцца энцыклапедыяй сённяшняга літаратурнага жыцця Беларусі. У гэтым даследаванні згадваюцца больш за 700 пісьменніцкіх імёнаў, толькі спіс бібліяграфічных крыніц складае 40 старонак. Нельга згадаць ні-чога ў айчыннай філалагічнай навуцы, што б хоць аддалена нагадвала макмі-лінаўскую манаграфію, калі браць зробленае адным чалавекам, а не калек-тывам аўтараў. Кніга складаецца з 16 раздзелаў, дадаткова падзеленых на главы, дзе разглядаецца творчасць практычна ўсіх больш-менш вядомых беларускіх аўтараў, пачынаючы з 1970-х гадоў. Але найбольш поўна адлюстраваныя мена-віта падзеі першага дзесяцігоддзя XXI ст. Трэба адзначыць, што з’яўляючыся навукоўцам з сусветным іменем, чый аўтарытэт не падлягае сумневу, Арнольд Макмілін у сваіх працах не прытрымліваецца таго акадэмічнага стылю, які прыналежны працам беларускіх навукоўцаў. «Пісьменства ў халодным клі-маце: беларуская літаратура ад 1970-х гадоў да нашых дзён» больш нагадвае канцэптуальна звязаныя партрэты асобных беларускіх пісьменнікаў і мастацкіх суполак, напісаныя жывой мовай, больш прыдатнай для літаратурнай крытыкі.
Відавочна, што літаратурная крытыка не можа падмяняць літаратуразнаў-чыя даследаванні цалкам: навуковы падыход да вывучаемых тэкстаў хара-ктарызуецца якраз адсутнасцю адзнак, з той прычыны, што часцяком праз выбар самаўпэўненага даследчыка, які абсалютызуе свой густ, страчваецца гістарычная значнасць ведаў. Прыйманне альбо непрыйманне той ці іншай эстэтыкі параджае крытычную слепату, якая прыводзіць да таго, што са-праўды актуальныя творы становяцца вядомымі шырокай публіцы ўжо праз многія гады пасля друкавання. Беларуская літаратура поўная такіх прыкладаў.
Разам з тым, тое, што пазней нашчадкі ўспрымаюць як класічны канон, у момант свайго нараджэння складалася з калектыўных высілкаў пісьменнікаў рознага ўзроўню. I калі мы хочам сапраўды ведаць як нараджаюцца з’явы
120
літаратуры, якія пазней набудуць статус парадыгмальных, то павінны дасле-даваць матэрыял не ў залежнасці ад таго даўні ён ці свежы, мае характар папулярны ці скіраваны на інтэлектуальную частку насельніцтва, а выбіраць тое, што фіксуе змены на розных узроўнях тэксту - ад настрою, атмасферы, вобразу часу да чыста фармальных паказчыкаў, такіх як рытм, рыфма, архітэк-тоніка. Такі веерны, на першы погляд, хаатычны выбар абумоўлены тым, што даследчык не можа ведаць, што «выстраліць» у будучыні, і часцяком выму-шаны абапірацца толькі на сваю навуковую інтуіцыю і частату ўзнікнення тых ці іншых дэталяў, якія маюць тэндэнцыю да павелічэння.
Нягледзячы на тое што на сённяшні час беларускае літаратуразнаўства выкарыстоўвае матэрыялы айчыннай літаратурнай крытыкі ў вельмі невялікім аб’ёме з той прычыны, што вельмі мала саміх даследаванняў, прысвечаных сучаснасці, відавочна, што сітуацыя можа змяніцца ўжо ў бліжэйшы час, таму што, не зважаючы на цвёрдасць прынцыпаў акадэмічнага літаратуразнаўства, яно ўсё ж не з’яўляецца дагматычным. I раней ці пазней прыйдзе да слушнасці падыходаў, якія распрацаваны еўрапейскімі даследчыкамі для вывучэння аб’ектаў, што знаходзяцца ў невялікай часавай дыстанцыі.