• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Так, у працах, дзе разглядаюцца аб’екты бягучага літаратурнага працэсу, сёння прынята выкарыстоўваць даследчы метад, які атрымаў назву «прота-сінтэз». Пад гэтым словам звычайна разумеюць агрэгіраванне першаснай інфармацыі, якая маецца ў гатовым выглядзе (гэта могуць быць апублікаваныя даныя, асабістыя назіранні, звесткі, атрыманыя ў прыватнай размове). Прота-сінтэз у літаратуразнаўстве ўяўляе з сябе комплексную характарыстыку эпохі альбо літаратурнай плыні, якая ствараецца ў межавых рамках самога гіста-рычнага этапа [5]. Пры гэтым высновы, зробленыя ў такіх даследаваннях, ма-юць па дамоўленасці характар папярэдніх і не канчатковых. Протасінтэз уяўляе з сябе метадалагічны падыход, які існуе на мяжы тэорыі літаратуры і літара-турнай крытыкі, і гэтае становішча - паміж - з’яўляецца прынцыповым і на-кладае адбітак не толькі на характар інтэрпрэтацыі, але і на адбор інструмен-тарыя, якім карыстаецца даследчык. Абаснаванне гэтага метаду можна сустрэць у працах польскіх і рускіх даследчыкаў літаратуры (М. Орскі, I. Адэльгейм, М. Бандарэнка).
    Слушнасць гэтага шляху пры даследаванні сучаснай літаратуры была абаснавана і ў доктарскай дысертацыі С. I. Чупрыніна «Творческая ннднвнду-альность крнтнкн н лнтературный процесс 1960-1980-х годов» [4], Аднак аса-блівую цікавасць выклікае артыкул Марыі Бандарэнка «Бягучы літаратурны працэс як аб’ект літаратуразнаўства» [2].
    Пры даследаванні бліжэйшага да нас літаратурнага адрэзку - ад пачатку XXI ст. - здаецца натуральным засяродзіцца на тым, як беларускія пісьменнікі бачаць гэты прамежак часу, якой адчуваюць саму духоўную атмасферу, як разумеюць свае задачы. I, безумоўна, галоўнай мэтай такой працы з’яўля-ецца выяўленне асновы, якая ў будучым складзе літаратурны канон, праз выяўленне паэтыкі літаратуры «нулявых»-«дзясятых» як адзінай па сваёй
    121
    эстэтыцы тэкставай прасторы. Задачай даследавання з’яўляецца выяўленне агульнай матрыцы літаратурнай сітуацыі 2000-2015 гг., пры той, аднак, умове, што не будуць згубленыя асаблівасці пісьменніцкай індывідуальнасці і асоб-ных твораў, якія па тых ці іншых прычынах могуць выпадаць з кантэксту.
    Найбольш плённым спосабам даследавання гэтага перыяду ў адсутнасці літаратуразнаўчых прац і невялікага аб’ёму крытычных матэрыялаў выглядае навуковая рэфлексія, якая, па сутнасці, стала самым распаўсюджаным шляхам пры даследаванні актуальных літаратурных з’яў у еўрапейскім літаратуразнаў-стве. Дастаткова прыгадаць імёны такіх даследчыкаў-тэарэтыкаў, як Ю. Кры-сцева, Ж. Батай, М. Яніон, Р. Барт, каб зразумець актуальнасць і плённасць гэтага шляху. Як навуковыя рэфлексіі пісалася і знакамітая «Теорня лнтера-туры» В. Е. Халізева, якая вытрымала ўжо чатыры перавыданні. Такі шлях даследавання выглядае натуральным, бо рэальны ўваход новай мовы выка-звання і яе засваенне адбываецца праз творы бягучага літаратурнага працэсу, а таму і няма сэнсу падзяляць даследаванне на розныя - тэарэтычны і гі-старычны - планы, таму што актуальная літаратура ўсё роўна мае цэласнае ўздзеянне на чытача на ўзроўні «прыняцця/непрыняцця», што, аднак, не выключае больш падрабязнае, спецыялізаванае даследаванне твораў гэтага перыяду ў будучыні.
    Як вядома, на цяперашні час у еўрапейскім літаратуразнаўстве і літаратур-най крытыцы існуе шэраг разнастайных метадаў аналізу з’яў літаратуры. Най-больш вядомыя з іх: біяграфічная школа Ш.-О. Сент-Бёва, культурна-гіста-рычная школа I. Тэна, кембрыджская школа міфакрытыкі, англа-амерыканская «новая крытыка», а таксама напрамкі, якія выкарыстоўваюць для патрэб да-следавання літаратуры напрацоўкі іншых навук, напрыклад, шырока выкары-стоўваецца інтуітывізм А. Бегсана, фрэйдызм, структуралізм, феменалогія, рэцэптыўная эстэтыка, постструктуралізм, дэканструктывізм. На сённяшні дзень самай папулярнай канцэпцыяй для разгляду літаратурна-мастацкіх практык, створаных пасля 1989 г. у постсавецкіх краінах, лічыцца сацыякультурная канцэпцыя, якой аўтар прытрымлівалася і ў ранейшых працах, і будзе пры-трымлівацца ў гэтым даследаванні.
    Аб’ектам даследавання будуць найбольш істотныя з’явы сучаснага літпра-цэсу, прадметам - актуальная літаратура: знакавыя мастацкія тэксты, інтэр-вью пісьменнікаў, прадстаўнікоў найбольш яркіх творчых груповак, а таксама крытычныя артыкулы і дыскусіі, якія з’яўляліся на старонках беларускіх часопісаў і ў інтэрнэце. Аўтар збіраецца прааналізаваць творы як вядомых аўтараў, так і тых, каго сёння называюць «пакаленнем нулявых».
    Як вядома, актуальная творчасць арыентавана не столькі на нацыянальнага, колькі на інтэрнацыянальнага спажыўца (у выпадку з мультымедыйнымі праектамі і паэтычнымі слэмамі варта ўяўляць хутчэй слухача і гледача), што асабліва відавочна ў такіх папулярных жанрах, як слэм і літаратурныя муль-тымедыі. Таму аўтар дадзенага даследавання лічыць неабходным звярнуць на іх асаблівую ўвагу. Зноў жа, у працы, прысвечанай актуальнай літаратуры,
    122
    нельга абмінуць такую яе асаблівасць, як свядомую скіраванасць на скандал як адну са стратэгій прыцягнення ўвагі чытача. Таму менавіта «правакатыў-насць твора», праяўленая ў розных формах, павінна стаць тым агульным сродкам, што знітуе рознаўзроўневыя літаратурныя падзеі, з’явы і тэксты.
    Актуальная літаратура: генезіс і эвалюцыя паняцця
    У 2014 г. у сваім акаўнце ў Facebook мовазнаўца Ул. Кошчанка пакінуў запіс: «Заўважыў, як нашыя літаратары і прыхільнікі беларускай мовы без каліва сумнення нават у афіцыйных сітуацыях ужываюць словы «белмова» і «белліт», а таксама цудоўны прыметнік «белмоўны». Відаць, гэтыя школьныя скарачэнні ў вуснах дарослых і паўдарослых дзядзек і цётак гучаць больш салідна за «беларускую мову», «беларускую літаратуру» і «беларускамоўны». Напрыклад, у афіцыйным навіновым выданні піша журналіст, што «Белмова выходзіць з акопаў літаратуры». «Будзьма беларусамі» раіць «Зрабіце свой Skype белмоўным за 1 хвіліну!». Ці «Свабода» спакойна піша: «Аксана Спрын-чан - пра высакосны белліт. Калі пашукаць у Гугле той «белліт», то адзначылі-ся ці не ўсе нашыя сучасныя літаратары».
    Далей Ул. Кошчанка прыводзіць цікавую статыстыку: «Наш корпус дае некалькі вынікаў на запыт «белмова» і «белліт». Калі набіраем у Гугле «рус-лйт», то маем 2960 вынікаў, «русяз» - 1630, «белмова» - 8530, «белліт» - недзе каля 1500 (з улікам «беллйт»). Няма чаго казаць, што слова «русязычный» увогуле не існуе, як і «русмоўны», дарэчы. Калі ўзяць судносіны з колькасцю насельніцтва і сферай ужывання, то карціна невясёлая выходзіць. Расейцы ўжываюць збольшага гэтыя скароты ў прыватных запісах, якія характарызу-юцца гутарковай мовай, і ў назвах розных бібліятэк. У нас жа гэтыя словы шырока ўжываюць масмедыя і нават пісьменнікі ў сваіх творах» [6],
    Гэтая заўвага мовазнаўцы, пры ўсёй яе слушнасці, патрабуе ўдакладнення, бо скарачэнні «белліт» і «сучбелліт», звязаныя не столькі з моўнымі прабле-мамі, колькі з пытаннямі гісторыі і тэорыі літаратуры. Пачынаючы недзе з 2000 г. пісьменнікі і літаратуразнаўцы сапраўды актыўна сталі карыстацца гэтымі скарачэннямі ў сваіх мастацкіх і крытычных тэкстах.
    Так, паэт постмадэрністычнага напрамку Андрэй Хадановіч у вершы «Дзесяць запаветаў маладых паэтаў» робіць наступную заўвагу:
    «НЕ ЗАБІВАЙ сімпатычных герояў: хопіць і тых, што празаік накроіў. Лепей часьцей беражы сучбелліт клавішаю «delete» [7, с. 61],
    Нават гэты невялікі ўрывак паказвае, што слова «сучбелліт» мае не адмоў-ную, а хутчэй іранічную канатацыю. Дарэчы, так называлася праграма, прысвечаная сучаснай беларускай літаратуры на НЭТ-радыё, якую вяла кры-тык Ася Паплаўская. У Г. М. Кісліцынай таксама ёсць артыкул у назве якога згадваецца гэтае скарачэнне («Сучбелліт і чароўны пендзель»).
    123
    Трэба адзначыць, што з’яўленне гэтага скарачэння ў вершах Андрэя Хада-новіча выглядае не выпадковым, таму што менавіта гэты аўтар мае найболь-шыя дачыненні да сучаснай украінскай літаратуры, альбо да сучукрліту.
    Калі на Беларусі нехта спрабуе знайсці ў скарачэнні момант непавагі да нацыянальнай мовы, то ўжыванне аналагічнага паняцця для літаратуразнаў-цаў і крытыкаў Украіны - абсалютна нармальная практыка.
    Напрыклад, чытаем у Вікіпедыі (электроннай энцыклапедыі); «Пад паняц-цем сучасная ўкраінская літаратура найчасцей разумеюць сукупнасць мастац-кіх твораў, якія былі напісаныя пад час здабывання Украінай незалежнасці ад 1991 года да цяперашняга часу. Такое размежаванне абумоўлена адміраннем пасля 1991 года агульнапрынятага для творцаў СССР стылю сацыялістычнага рэалізму і скасаваннем грамадзянскай цэнзуры. Прынцыповыя змены ва ўкра-інскай літаратуры адбыліся яшчэ ў гады Перабудовы (1985) і асабліва пасля Чарнобыльскай катастрофы (1986).
    Следствам большай свабоды, адкрытасці ўкраінскага грамадства да за-межных уплываў і значна шырэйшых кантактаў з літаратурай іншых краін сучасная ўкраінская літаратура ў асноўным адрозніваецца ад савецкай і класічнай зваротам да забароненых тэм (Галадамор, сексуальнасць, нарко-тыкі, дэвіянтныя паводзіны і г. д.), выкарыстаннем новых стылістычных прыёмаў (постмадэрнізму, неаавангарду, ужыванне нецэнзурнай лексікі і су-ржыка), разнастайнасцю і змяшэннем жанраў, своеасаблівай эпатажнасцю, а таксама асэнсаваннем сацыяльных праблем і гістарычнай памяці. Тэрмін «сучасна украі’нська література» часта скарачаецца як «сучукрліт» або «укр-сучліт» [8],
    Як ужо бачна з цытаты, скарачэнні нясуць не толькі згадку пра час, у які стваралася літаратура, але і маюць пэўную іранічную канатацыю, звязаную з тым, што скарачэнне слова «сучасны» для ўкраінцаў і беларусаў мае невыяў-ны, але ўсё ж негатыўны сэнс (чаго няма і не можа быць у сучаснай рускай літаратуры).
    Выкарыстанне гэтых скарачэнняў у большасці выпадкаў - з’ява настолькі распаўсюджаная, што слова даўно прыняло нейтральную афарбоўку і займела шэраг вытворных. Напрыклад, у матэрыяле, прысвечаным вынікам літаратур-нага году «Укрсучліт-2004», сустракаем назву намінацый - «укрсучлітна кннж-ка року», «укрсучлітна подія року».
    Негатыўную афарбоўку згаданыя скарачэнні маюць у пісьменнікаў старэй-шага ўзросту. Так, у газеце «Зеркало неделн» згадваюць словы слыннай украінскай пісьменніцы Ліны Кастэнка, сказаныя ёю на прэзентацыі кнігі Івана Дзюбы «Ёсць паэты для эпох»: «Я вярнулася ў літаратуру. Але ў якую? У УкрСучЛіт?».