Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Кастэнка тлумачыць сваё стаўленне да слова наступным чынам: «Драма для паэта - працаваць на самоце цягам дваццаці гадоў дзеля будучыні, пасля прыйсці ў літаратуру, дзе ўсё змянілася... Мастацтва стала бізнэсам, элітарны
124
густ і эстэтыка заменены паняткамі «фармат», «мода». У новым часе шмат шуму, шмат самарэкламы, амбіцый, чужых шасцідзясятніцтву» [9],
Схільныя да эпатажу ўкраінскія літаратуразнаўцы ў «Энцыклапедыі Дра-матыка» больш жорстка характарызуюць «сучукрліт»: «Сучукрліт (калі некалі скарачаецца да слова «сучка») - фармальна, скарачэнне ад «Сучасна украінська література». Нефармальна, назва говорыць сама за сябе. Насамрэч, да літара-туры гэтая хімерная з’ява мае хіба, што вельмі пасрэдныя адносіны, хутчэй да макулатуры. Перыяд сучаснасці ўкраінскай літаратуры звычайна вызначаюць ад пачатку 70-х гадоў і да нашых дзён. У анлайн дыскусіях сучукрліт - гэта звычайна трохі больш вузкі перыяд, які пачынаецца прыблізна з 1985 года, калі за мастацкае каляканне літар узяўся Юрый Андруховіч» [10]. У гэтым артыкуле «Энцыклапедыі» пры наяўнасці даволі здзеклівых выказванняў у бок «сучукрліту» змешчаны і найбольш выразныя цытаты з самых яркіх тво-раў, пададзены асноўныя характарыстыкі, названыя найбуйнейшыя постаці, якія ў розныя перыяды прадстаўлялі гэтую мастацкую з’яву. Сярод іх Юрый Андруховіч, Марыя Маціас, Ірэна Карпа, Сяргей Жадан, Любко Дэрэш, Аксана Забужка, Дмітро Лазуткін, Люко Дашвар, Ірэна Раздабудзька - пісь-меннікі, чые творы добра вядомыя не толькі ўкраінскаму чытачу, але і еўра-пейскаму, праз вялікую колькасць перакладаў іх творчасці, а таксама праз удзел некаторых аўтараў з гэтага спісу ў міжнародных паэтычных спаборніц-твах - слэмах.
Як ужо адзначалася вышэй, на першы погляд, гэты артыкул дэманструе агульнае непрыняцце тых працэсаў, якія адбываюцца ў сучаснай украінскай літаратуры. Аднак агрэгацыя матэрыялаў на гэтую тэму дае разуменне, што аўтары ставяцца іранічна не столькі да саміх новых літаратурных павеваў, колькі да абывацельскага погляду на іх. Дасведчаныя ўкраінскія літаратура-знаўцы і крытыкі, узброеныя ведамі гістарычнага і тэарэтычнага характару, адпачатку разумеюць, што з’яўленне новай мовы літаратуры, той мастацкай мовы, якая адпавядае новай рэальнасці, не можа не выклікаць негатыўнай рэакцыі ў непадрыхтаванага чытача і часцяком імітуюць стыль, які б адпавя-даў разважанням гэтага патэнцыйнага чытача.
Іншым разам такое фальшывае абурэнне сучукрлітам выклікае недаўмен-не, напрыклад, тады калі словазлучэнне рэдукуецца да адкрыта абразлівага «сучка» ў адносінах да нацыянальнай літаратуры. Аднак вывучэнне кантэкс-ту не дае нагоды ўспрымаць гэта ўсур’ёз. Адной з асаблівасцей сённяшняга развіцця сучаснай украінскай літаратуры якраз і з’яўляецца той факт, што ўкраінскія літаратуразнаўцы і літаратурныя крытыкі настолькі ж іранічныя і самаіранічныя, як і пісьменнікі, што моцна адрознівае іх ад беларускіх калег, для якіх мінімальны выхад за межы традыцыйнага акадэмічнага стылю ёсць сур’ёзным парушэннем канвенцый.
У скарачэння «сучукрліт» («укрсучліт») ёсць і сінонім, які больш выкары-стоўваюць у навуковых даследаваннях, а менавіта «актуальная літаратура»
125
(Тамара Гундарава, Саламея Паўлычка, Марко Павлішін). Актуальнай літара-турай прынята называць і аналагічныя з’явы ў сучаснай рускай літаратуры, дзе абрэвіятура вызначэння «сучасная руская літаратура» не мае дадатковага сэнсу, літаратуразнаўцы і крытыкі аперыруюць паняццем «актуальная літара-тура», якое, у сваю чаргу, з’яўляецца вытворным ад вызначэння «актуальнае мастацтва».
У літаратуразнаўцаў існуе некалькі версій, якое менавіта паняцце легла ў падмурак гэтага вызначэння. Па версіі рускага і ўкраінскага крытыка і літа-ратуразнаўцы Макса Фрая, выказанай у «Арт-Азбуке», «слова «актуальны» з’яўляецца эквівалентам англійскага contemporary, якое да гэтага моманту абазначала адначасова contemporary і modern» [11],
С. I. Чупрынін у сваіх літаратурных энцыклапедыях (Русская лнтература сегодня: путеводнтель. - М.: Олма-Пресс, 2003; Русская лнтература сегодня: большой путеводнтель. - М.: Время, 2007; Русская лнтература сегодня: новый путеводнтель. - М.: Время, 2009; Русская лнтература сегодня: малая лнтера-турная энцнклопедня. - М.: Время, 2012) выводзіць этымалогію тэрміна ад «actualis» - той, які дзейнічае, дзейсны, важкі і істотны для цяперашняга часу. Літаратуразнаўца выступае супраць разумення гэтага слова ў якасці сіноніма слову «сучасны» і лічыць, што ў ім ёсць свой уласны сэнс, які ўзыходзіць да познелацінскай крыніцы і які абапіраецца на ўведзенае ўдзельнікамі Праж-скага лінгвістычнага кола паняцце актуалізацыі, то бок выкарыстання вы-яўленчых і выразных сродкаў мовы такім чынам, што яны ўспрымаюцца як незвычайныя, «дэаўтаматызуюцца» [12, с. 5].
Галоўнымі прыкметамі актуальнай літаратуры для гэтага тэарэтыка з’яўляюцца інавацыйнасг)ь і пазакантэкстуальнасць. У свім вызначэнні Чупры-нін абапіраецца на высновы другога расійскага літаратуразнаўцы, якая займа-ецца тэарэтычным вывучэннем з’яў бягучага літаратурнага працэсу, Марыі Бандарэнка: «Такім чынам, - падкрэслівае Марыя Бандарэнка, - прафесійная актуальная літаратура - элітарная, арыентаваная на самарэфлексію, эксперы-мент і інавацыйнасць (у межах гэтай прасторы могуць адначасова канкурыра-ваць некалькі тэндэнцый) - супрацьстаўлена неактуальнай прафесіянальнай літаратуры, арыентаванай на свядомае (ці несвядомае) узнаўленне канону, які некалі быў актуальным, а цяпер увайшоў у архіў». Гэтае разуменне дазваляе асноўнымі апазнавальнымі прыкметамі актуальнасці лічыць, па-першае, інавацыйнасць, па-другое, контра- альбо, па меншай меры, пазаканвенцыйнасць, здольнасць да дэманстратыўнай неадэкватнасці ў адказе на тыя ці іншыя эстэтычныя чаканні» [12, с. 5],
Трэцяй прыкметай актуальнага мастацтва С. I. Чупрынін, услед за М. Фраем, лічыць яго скіраванасць на скандал як адну «з асноўных стратэгій авангарднага мастацтва», таму «з аднаго боку, шырокая грамадскасць даведа-лася пра існаванне актуальнага мастацтва менавіта дзякуючы скандалам, з дру-гога, дзякуючы скандалам легітымнасць актуальнага мастацтва па-ранейшаму сумнеўная» [12, с. 5].
126
Відавочна, што менавіта гэтая скандальнасць, правакатыўнасць знайшла сваё выяўленне ў сэнсавым скарачэнні слова «сучасны» да іранічнага «суч» у абрэвіятурах «сучбелліт» і «сучукрліт».
Істотным падаецца ўдакладненне літаратуразнаўцы адносна сферы ўжы-вання тэрміна «актуальная літаратура», а менавіта яго заўвага пра тое, што першапачаткова паняцце ўзнікла для апісання практыкі маскоўскіх канцэпту-алістаў, але паступова пашырыла сваё значэнне ў сувязі з «музеіфікацыяй» гэтай плыні. Чупрынін паўстае супраць прыватызацыі гэтага тэрміна адной, хоць і паважанай, мастацкай групоўкай.
3 аналагічным патрабаваннем, але ўжо ў другім плане выступае і Ул. Бан-дарэнка, расійскі літаратуразнаўца, крытык, публіцыст у невялікім артыкуле «Актуальная літаратура»: «Я супраць усялякай прыватызацыі літаратурных тэрмінаў, ці то гэта «новы рэалізм», «метафізічны рэалізм» ці «актуальная літаратура» - тым больш мы не матэматыкі». Ён лічыць непрыймальным ужыванне паняцця «актуальная літаратура» толькі адносна элітарных, экспе-рыментальных, авангардысцкіх твораў. Артыкул уяўляе з сябе даволі палымя-ную і эмацыйную палеміку з С. Чупрыніным і яго цёзкай М. Бандарэнка, якіх ён разам з іншымі даследчыкамі абвінавачвае ў свядомым імкненні «загнаць гэты панятак у падполле авангарду альбо нейкай спецыялізаванай літаратуры».
«Па-першае, супрацьстаўляючы актуальнасць захаванню канона альбо традыцыі, Чупрынін і Марыя Бандарэнка толькі падыгрываюць тым жа кан-цэптуалістам, якія лічаць, што актуальнасць - гэта іх і толькі іх прэрагатыва, прэрагатыва таго ж Генадзя Айгі ці Усевалада Някрасава. Што авангардна, тое і актуальна. На мой погляд, поўная лухта. He трэба дастаткова зразумелы тэрмін ператвараць у элемент таямнічай гульні. Вернем яму ранейшы сэнс, і дастаткова» [13].
He пагадзіўся Ул. Бандарэнка і з такім аспектам вызначэння актуальнасці як прафесіяналізм: «Хіба ж прафесіяналамі літаратуры называюць толькі аўтараў зашыфраваных канцэптаў, постмадэрнісцкіх опусаў, якія ніхто не чы-тае? Чым далей ад чытача, ад рэальнасці ў выяўленні, тым больш іх цягне на-зывацца актуальнымі мастакамі, паэтамі, крытыкамі... Я адкідваю прэч гэтую «дэаўтаматызаваную актуальнасць», гэтую дэманстратыўную неадэкватнасць ані часу, ані мове, ані свету чалавека» [13].
На думку Ул. Бандарэнкі, актуальная літаратура - гэта любая таленавітая літаратура, якая адказвае на выклік часу, нават апярэджвае свой час, бо яна прадчувае ўсе будучыя трагедыі і беды чалавецтва, нацыі, дзяржавы, грамад-ства, у якой бы мастацкай традыцыі яна не стваралася» [13].
Цяжка не пагадзіцца з Бандарэнкам, калі ён гаворыць, што ёсць не адна магчымасць быць актуальным. I адпаведна ў розных пісьменнікаў - «розныя актуальнасці, розныя кропкі прарыву ў сапраўднасць». Больш за тое, самі пісьменніцкія спрэчкі таксама ёсць часткай актуальнасці.
Слушным выглядае ўдакладненне, што паняцце «актуальная літаратура» павінна аб’ядноўваць і «кандовых рэалістаў, законных аматараў канона, і ад-
127
чайных наватараў, якія спрабуюць новай мовай замацаваць рэальнасць нашых дзён», бо самае галоўнае - «гэта актуальнасць і дзеяння, і ўспрымання літара-туры». Літаратуразнаўца тлумачыць сваю пазіцыю такім чынам: «Можна быць заўзятым авангардыстам, але апісваць адно толькі трапіўшыя ў архіў дэталі нікому не цікавага быцця, і чым тады той архівіст-наватар адрозніваецца ад эпігона таксама даўно зніклай вясковай прозы? Нічым» [13],
Актуальнасць, паводле Бандарэнкі, - гэта спосаб прарыву да новага быц-ця. Той, хто імкнецца зразумець гэтае новае быццё, пераадолець пропасць не-быцця - той і актуальны. Значнасць жа гэтага паняцця, на думку літаратура-знаўцы, палягае ў тым, што «праз актуальнасць літаратура зноў вяртаецца ў наша грамадства» [13].
3 пажаданнем Ул. Бандарэнкі звязваць актуальнасць літаратуры не столькі з фармальнымі паказчыкамі, колькі з разуменнем новай рэчаіснасці, пошукам сродкаў пераадолення праблем сучаснасці, выпрацоўкай новай канцэпцыі свету і чалавека ў ім, пагаджаецца і ўкраінскі даследчык Уладзімір Ешкілеў.