• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Я. Брыль, мабыць, адзін з самых адданых чытанню пісьменнікаў не толькі ў беларускай літаратуры. Многія старонкі яго малафарматнай прозы пры-свечаны аналізу прачытаных (чытаемых) ім твораў. Значэнне чытання для фарміравання асобы падкрэсліваецца Я. Брылём выпісаным ім выказваннем Самюэля Джонсана: «Я ніколі не адчуваў жадання пагутарыць з чалавекам, які напісаў больш, чым прачытаў» [4, с. 30]. Па сутнасці, працэсы чытання і пісьма ў Я. Брыля адбываліся ўвесь час паралельна. Часта ў запісах празаіка
    103
    ўражанні ад прачытанага ў іншых аўтараў асацыятыўна звязваюцца з яго ўла-снай творчасцю, з абставінамі стварэння таго або іншага твора.
    Чытацкі вопыт пісьменніка і яго ўплыў на фарміраванне мастацкага свету, творчай індывідуальнасці аўтара - такая тэма можа быць прадметам спецыяльнага даследавання. Жыццёвая рэальнасць і свет літаратуры ўяўля-юць з сябе дзве аднолькава важныя сферы, якія аказваюць вызначальнае ўздзе-янне на характар літаратурнай творчасці. Пісьменнік, увасабляючы ў творы досвед сваёй экзістэнцыі, не можа пры гэтым не звяртаць увагі на рэальнасць мастацкую, якая з’яўляецца для яго, па сутнасці, такой жа істотнай крыніцай інфармацыі, як і рэчаіснасць.
    У сусветнай літаратуры ёсць выпадкі, калі пісьменнік прысвячаў тэме чытання нават асобную кнігу. Сярод такіх своеасаблівых твораў - «Кнігі ў маім жыцці» Генры Мілера. У гэтай кнізе аўтар падрабязна апісвае прачы-таныя і перачытваемыя ім кнігі, якія зрабілі на яго пэўнае ўражанне. Пры-водзіцца спіс «Ста кніг, якія аказалі на мяне найбольшы ўплыў», а таксама спіс кніг, якія пісьменнік мяркуе яшчэ прачытаць. Я. Брыль, мабыць, таксама мог бы напісаць такую павучальную ў многіх сэнсах кнігу. Аднак ён пайшоў па іншым шляху. Своеасаблівы «дзённік чытання» рассыпаны па яго запісах, уключаны ў плынь разваг над пытаннямі і фактамі, якія непасрэдна не адносяцца да сферы літаратуры. Разам з тым патрэбна заўважыць, што кніж-ныя ўражанні Я. Брыля ўсё ж такі адлюстраваны ў адпаведным жанры, яны асацыююцца менавіта з жанрам пісьменніцкіх запісаў.
    Дастаткова многа ўвагі надае Я. Брыль у сваіх запісах асэнсаванню самой гэтай формы дыскурсу, яго жанравай адметнасці, прыналежнасці да мастацкай літаратуры. Пісьменніка прыводзяць у недаўменне і выклікаюць непрыманне спробы выключыць улюбёны ім жанр з меж літаратуры. «У вас тут проза ці ўспаміны?» Такое пытанне паэтычнай рэдактаркі і здзівіла мяне, і здалося крыўдным. Бо цану ўспамінам, як прозе, я чым далей, то больш упэўнена спасцігаю. Тая проза, якое ў нас, на жаль, на сум ды раздражненне гэтак мала -побач з вялай ды прыблізнай белетрыстыкай, што не можа ўдосталь нагава-рыцца» [3, с. 176].
    Разам з тым Я. Брыль не аспрэчвае таго факту, што запісы не заўсёды змяшчаюць у сабе штосьці надзвычай важнае і істотнае. Цяга да занатоўвання залежыць часта ад настрою пісьменніка, ад таго, што «дыктуе» яму наваколь-ная рэальнасць. «Сонечная, росная раніца, і я весела думаю, як мяне цягне ў добрым настроі запісваць розную драбязу...» [3, с. 187].
    У нейкай ступені жанр літаратурных запісаў - гэта як быццам літаратура «для сябе», у якой аўтар выступае таксама і адрасатам створанага ім тэксту. I ў той жа час гэтае «для сябе» не выключае ў далейшым магчымасці стаць аб’ектам увагі для іншых. Я. Брыль задумваецца над тым, якімі шляхамі можа ажыццяўляцца такая трансфармацыя, ці патрабуюцца з боку аўтара пэўныя крокі ў гэтым напрамку. «Прышвін, «1930 год». А друкуецца гэта праз... пяцьдзесят дзевяць гадоў.
    104
    Вось на што асуджаешся, пішучы «для сябе»...» [3, с. 188].
    Выраз «для сябе» невыпадкова бярэцца Брылём у дадзеным кантэксце ў двукоссі. Сучаснае поле літаратурнай камунікацыі настолькі пранікальнае, што, па сутнасці, аўтару не застаецца магчымасці для захавання якой-небудзь ад яго адмежаванасці, асабліва калі пісьменнік з’яўляецца значнай постаццю. Аб’ектам чытацкай увагі і літаратуразнаўчага аналізу становяцца дзённікавыя запісы, перапіска пісьменніка. Дзённік у многіх выпадках вядзецца, мабыць, не толькі «для сябе». Пісьменнік, робячы дзённікавыя запісы, напэўна, усё-такі ўсведамляе, што яны могуць стаць у будучым даступнымі для чытачоў, увайсці ў кола чытання нароўні з яго мастацкімі творамі. А часамі пісьмен-ніцкія дзённікі і адпачаткова пішуцца з разлікам на іх далейшае апублікаванне.
    Больш складаным, звязаным з пэўнымі маральнымі нюансамі, з’яўляецца пытанне наконт публікацыі эпісталярнай спадчыны пісьменніка. He варта, мабыць, і ў гэтым выпадку катэгарычна выключаць прысутнасці ў свядомасці ці падсвядомасці некаторых аўтараў-адрасантаў думкі аб магчымым абнаро-даванні перапіскі. Буйны пісьменнік, які прадчувае свой будучы статус кла-сіка, хутчэй за ўсё прадугадвае і публікацыю не толькі творчай спадчыны, але і шырокага абсягу матэрыялаў, звязаных з яго жыццём. Несумненна, нас цікавіцьусё, што датычыцца жыццёвых абставін вялікага майстра, выдатнага пісьменніка, паколькі творчасць яго самым непасрэдным чынам знітавана з яго жыццём і біяграфічныя моманты могуць у пэўнай ступені паспрыяць тлумачэнню тых або іншых мясцін літаратурнага тэксту. I ўсё ж калі знаёміш-ся з эпісталярыем пісьменніка, у любым выпадку застаецца пачуццё пэўнай няёмкасці ад парушэння меж інтымнага свету чалавека. Гэтая найбольш прыватная частка напісанага пісьменнікам звычайна займае ў яго выданнях адпаведнае, даволі сціплае, месца, публікуючыся, як правіла, у поўных акадэ-мічных зборах твораў.
    * * *
    Дзённік пісьменніка можа мець і ўласна літаратурную накіраванасць, можа быць арыентаваным паводле сваёй задумы на чытацкую аўдыторыю. У такіх выпадках ён па сваіх мастацкіх якасцях і жанравых параметрах набліжаецца да мастацкай прозы. Яскравым прыкладам такой яўна выражанай мастацкай мэты можа лічыцца «Дневннк пнсателя» Ф. Дастаеўскага, унікаль-ны па сваёй жанравай форме звод мастацка-публіцыстычных тэкстаў вялікага рускага пісьменніка.
    У беларускай літаратуры XX ст. пісьменніцкія дзённікі таксама часам даволі блізка падыходзяць да мастацкай прозы. 3 такіх твораў варта ў першую чаргу назваць дзённікавыя запісы Б. Мікуліча, якія вяліся ім у 1946-1948 га-дах. Рэпрэсаваны пісьменнік быў пазбаўлены магчымасці друкавацца, і таму штодзённыя запісы «для сябе» замянялі яму пэўным чынам літаратурную творчасць. Запісы Б. Мікуліча заканчваюцца наступным чынам:
    105
    «Нтак, ставлю точку. «Повесть для себя»? Нет! Я хочу, чтоб этот «конспект» повестн был для всех, чтоб онн любнлн н ценнлн жнзнь н чтоб не расстава-лнсь с мечтой!..» [5, с. 205]. Канспект аповесці — цікавае, дарэчы, жанравае азначэнне, якім прадвызначаюцца структурныя і стылёвыя асаблівасці сучаснай прозы, скіраванай на выяўленне аўтарскай суб’ектыўнасці. He, не толькі для сябе пісаліся гэтыя радкі горкага часам роздуму, сцвярджае аўтар. У такой назве прыхаваны ўнутраная палемічнасць і супярэчлівасць.
    Спавядальная кніга Б. Мікуліча - твор трагедыйнага гучання. Яна заклю-чае ў сабе аповед пра марныя спробы пісьменніка «вярнуцца ў літаратуру», пра той кароткі, працягам некалькіх гадоў, перыяд, калі ў душы аўтара надзеі змагаліся са зняверанасцю, а неспатольнае жаданне тварыць натыкалася на глухую сцяну непрымання. Пачаўшы пісаць у пятнаццацігадовым узросце і неўзабаве стаўшы адной з прыкметных постацей у айчыннай прозе, Б. Міку-ліч быў арыштаваны ў канцы 1936 года і асуджаны на 10 гадоў сталінскіх лагераў. Пачатак запісаў аповесці прыпадае на той час, калі заканчваўся гэты дзесяцігадовы тэрмін і аўтар рыхтаваўся да новага жыцця, па-за межамі акрэсленага лёсам кола. Вось як пачынаецца першы запіс, пазначаны 16.VIII.46: «Десять дней тому назад мне нсполннлось 34 года. К этому временн любой человек «самоопределяется». Опыт быстротекуіцей жнзнн к этому временн обычно накаплнвается солндный. Все более нлн менее ясно. А у меня?
    Я снова (в который раз!) стою перед дверью в нензвестное...» [5, с. 10].
    Б. Мікуліч кідае кароткі позірк на сваё літаратурнае мінулае, якое засталося за зачыненымі пакуль што для яго дзвярыма: «Позадн - юношеское увлеченне лнтературой (н во нмя скорейшего достнження целн - работа над белорусскнм языком, которым не пользовалнсь в нашей семье), знакомство co средой мннскнх лнтераторов... Упорная работа, чтоб «прнзналн», чтоб счнта-лн свонм. Ведь так непрнятны былн этн косые взгляды на «городского», «нн-теллегентнка», к которым не прнвыкла тогдашняя белорусская лнтература» [5, с. 10],
    Аўтарам акрэсліваецца тут сітуацыя свайго знаходжання ў своеасаблівым кантэксце. Б. Мікуліч, дарэчы, ці не адзіны з літаратараў таго часу, хто так выразна акцэнтаваў дадзеную праблему-адаптацыі выхадцаў з інтэлігентнага (іншамоўнага) асяроддзя да сацыякультурнага мэйнстрыму ў літаратуры, які складаўся на той час пераважна з прадстаўнікоў сялянства. 3 пэўнымі склада-насцямі адаптацыі, уваходжання ў агульны літаратурны працэс сапраўды сутыкаліся такія пісьменнікі, як, да прыкладу, Б. Мікуліч ці Э. Самуйлёнак. Пра апошняга сказана ў «Аповесці...»: «Эд. Самуйлёнок был талантлнв н необычен по творческнм установкам для бел. лнтературы - это нас сблн-знло» [5, с. 39], He абмінула некаторае «адчужэнне» на пачатку ўваходжання ў літаратуру нават М. Багдановіча, пра што можна меркаваць, зыходзячы з адно-сін да яго пэўнай часткі «нашаніўскай» рэдакцыі.
    Такое ў нейкім сэнсе асаблівае становішча выяўлялася не толькі ў тым, што падобныя аўтары імкнуліся паяднаць прыкметы народнага і інтэлегентнага,
    106
    але і ў тым, што яны спалучалі ў сваім унутраным свеце некалькі нацыяналь-ных культур. Аднак рускамоўнасць часткі «Аповесці для сябе» Б. Мікуліча ў большай ступені тлумачыцца ўсё ж такі не яго полікультурнасцю, а грамад-ска-палітычнымі абставінамі. Менавіта тым, што пісьменнік прымусова апынуўся выключаным з беларускамоўнага асяроддзя. Разам з набліжэннем да радзімы, са спробамі вяртання ў літаратуру, адбываецца вяртанне да беларускай мовы. «Аповесць для сябе» - твор унікальны яшчэ і з пункту гледжання яго двух-моўнасці. Першая частка твора напісана цалкам на рускай мове, усе наступныя пераважна на беларускай, хоць беларускамоўны тэкст часам перамяжаецца рускамоўным. Бываюць выпадкі, калі ўнутры аднаго абзаца сыходзяцца роз-намоўныя фразы.