Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Адметна структураваны твор Б. Мікуліча і ў наратыўным плане. Апісанне абставін паўсядзённага існавання, бягучых спраў і падзей пераплятаецца з успамінамі пра мінулае, пра той свет, які папярэднічаў асабістай катастрофе. Тут змяшчаюцца вельмі цікавыя, шматпланавыя, суб’ектыўна афарбаваныя партрэты пісьменнікаў старэйшага пакалення - Купалы, Бядулі... Постаці класікаў пад пяром Б. Мікуліча паўстаюць жывымі, некананізаванымі асобамі. Аўтарам адзначаецца шырыня натуры Купалы, «рухомасць» яго характару. Купала «в жнзнн - обаятельный, веселый, радушный, но всегда «неожндан-ный», «шнрокнй», «меняюіцнйся». На людях - это скромный, вспыхнваюіцнй застенчнвостью (в его годы!) человек, но в тесном кругу, за стаканом внна (особенно у себя в квартнре) - это был всепокоряюіцнй добродушный, обая-тельный н блестяіцнй хозянн н собеседннк» [5, с. 31]. 3 псіхалагічнай прані-клівасцю разважае Б. Мікуліч над тым, што магло ляжаць у аснове паводзін, ладу жыцця вялікага паэта. «Любовь к шумным компанням, шнрокое хлебо-сольство заменяло обонм Луцевнчам отсутствне детей. Порой казалось, что наеднне этнм двум замечательным людям как-то тяжело, острота юных чувств ведь давно ослабла, а семьн не получнлось. Может быть, поэтому н вертелнсь в доме у Купалы постоянно разные людн, родственннкн, знакомые, учнтеля, пнсателн. Но нногда душевные тревогн бросалн Купалу в однночество, н тог-да он много пнл н был угрюм...» [5, с. 33],
Адзначае Б. Мікуліч і такую рысу ў характары Купалы, якая заключалася ў «болезненном прнслушнваннн к отзывам, к толкам о его творчестве» [5, с. 31]. Аўтар, як бачым, называе гэтую рысу нават «болезненной», зыходзячы, несум-ненна, са свайго ўласнага стаўлення да ацэнак іншых. Для яго дзіўнай і незра-зумелай выглядае такая залежнасць ад меркаванняў крытыкі або людзей нават не вельмі кампетэнтных. «Мастер н однн нз вождей лнтературы, он, казалось бы, мог пренебречь пересудамн н толкамн «меньшой братнн» (странно, но его редко окружалн талантлнвые, равные ему людн). Тем не менее н он н жена его, веселая, говорлнвая н мнлейшая Владнслава Францевна, подчеркнуто вннма-тельно «ловнлн» все оценкн, коллекцноннровалн газетные вырезкн» [5, с. 31],
Малюючы вобраз 3. Бядулі, з якім ён, жывучы па суседстве, блізка сы-шоўся, Б. Мікуліч заўважае, што «ў характары гэтага мілага чалавека часта
107
паяўлялася некаторая няўпэўненасць, нясмеласць. Любімае «Божа ж мой!» мела вялікую гаму адценняў - ад здзіўлення да захаплення» [5, с. 141], Аўтар аповесці бачыць постаць 3. Бядулі нейкім чынам дыстанцыяванай, адасоб-ленай ад пісьменніцкай супольнасці. «Было такое впечатленне, - піша ён, -что какое-то «однночество» окружает этого большого художннка белорусской лнтературы, что однн бегут его, а другнх чуждается он сам» [5, с. 25],
Жорсткія, магчыма, і занадта абагульненыя і суб’ектыўныя, ацэнкі дае Б. Мікуліч у сваіх успамінах пэўным бакам літаратурнага жыцця трыццатых гадоў, так званай багеме. «Мннск вскоре обернулся своей обыденіцнной - нз-дательство, несколько комнат ДП [дома пісьменнікаў. -Я. Г], частые пнрушкн, однообразные. Уднвнтельно ннзок был уровень лнтераторов» [5, с. 24], I таксама рэзка і адназначна заяўляецца ў іншым месцы: «Когда я попал в сре-ду мннскнх лнтераторов, первые нллюзнн отрочества потерпелн крах: богема, дрязгн, скучное времяпрепровожденне, стяжательство н страшная ограннчен-ность многйх поразчлй меня» [5, с. 51], Сказана ўсё гэта, мабыць, залішне жорстка і, можа, не зусім справядліва. «Узровень» - гэта паняцце адноснае і ў многім залежнае ад пункту гледжання на яго. У дадзеным выпадку віда-вочна, што аўтар глядзіць на літаратурныя і побытавыя з’явы (пэўным чынам іх змешваючы) з вышыні ідэальных уяўленняў свайго юнацтва. 3 другога боку, памятаючы аб тым, што патрабавальнасць і нераўнадушнасць значна актывізуюць творчую дзейнасць, можна і пагадзіцца з такой крытычнай на-строенасцю аўтара. Крытычны погляд на літаратурнае жыццё сведчыў пра тое, што ёсць патэнцыял для пераадолення негатыву. Дарэчы, не выключана, што менавіта такія пасажы ў тэксце Б. Мікуліча былі прычынай паўторнага «арышту» рукапісу ў сямідзясятыя гады, пра які піша С. Грахоўскі. Менавіта С. Грахоўскаму належыць асноўная заслуга ў знаходжанні і вяртанні твора ў літаратуру. Гэты годны ўчынак, дарэчы, здзейснены паэтам, аб творчасці якога ў аповесці выказаны не толькі станоўчыя меркаванні.
Крытычна выказваецца Б. Мікуліч і пра свае ўласныя творы. Асабліва гэта датычыцца твораў першага, дарэпрэсіўнага перыяду яго творчасці. Пра адзін са сваіх асноўных твораў - аповесць «Дружба» гаворыцца аўтарам, што нягле-дзячы на тое, што яна добра ацэнена нават «врагамй», ён сам цяпер ведае, што «это слабо» [5, с. 10-11], А вось ацэнкі, якія даюцца першым празаічным вопытам: «Н я напйсал глупый, но йскреннйй этюд «Па дарогах» [5, с. 13], «Это был пернод «Рояля», «Песнй о дружбе» - найвных новелл й этюдов, ко-торые хорошй былй бы для стйхов, но для рассказов — легковесны» [5, с. 15], «...Я с замнраннем сердца чйтал глупенькйй этюд «Музыка» [5, с. 15],
Цікава адзначыць, што танальнасць даволі прыкметна змяняецца тады, калі Б. Мікуліч характарызуе ўласныя творы, напісаныя ў 1946-1948 гг., у нядоўгі перыяд «вяртання ў літаратуру». Запіс ад 6.IV.47: «Перапісваю, шліфую. Ці спатрэбіцца? Шчыра: аповесць напісана на 5+» [5, с. 99], 16.VII.47: «Ніколі не было такой паўнаты творчасці, такой гармоніі думкі з яе выра-жэннем, адным словам хачу - магу» [5, с. 129]. 25.VII.47: «Пяць гадзін раніцы.
108
Учора, не адрываючыся, перапісваў і «дабіў» Шостакаў. Адменная рэч!» (Маецца на ўвазе апавяданне «Жыццяпіс Вінцэся Шастака») [5, с. 131].
Пры супастаўленні гэтых ацэнак з тымі, што дадзены ранейшым творам, патрэбна ўлічваць наступныя моманты. Па-першае, адыгрывае сваю ролю адсут-насць у дадзеным выпадку часавай дыстанцыі - творы ацэньваюцца аўтарам «па гарачых слядах», калі яшчэ не ачах напал творчага натхнення, захаплення самім працэсам пісьма. Па-другое, адпаведны настрой падтрымліваецца моцным жаданнем сцвердзіцца як творца, даказаць сабе і іншым магчымасць «вяртання ў літаратуру». А памкненні такія былі надзвычай сур’ёзнымі, паколькі на шалях лёсу было самае галоўнае ў жыцці, яго сэнс. Пра тое, што для яго значыць літаратурная творчасць, далучанасць да мастацтва, знаходзім шмат прызнанняў на старонках кнігі-дзённіка Б. Мікуліча. Вось гэтыя свед-чанні: «Несмотря на событня, я все-такн должен попытать судьбу. А нет - не жнтье мне без нскусства!» [5, с. 28]. «А жыць без літаратуры я, мусіць, не здолею» [5, с. 185],
Зважаючы на такія катэгарычныя меркаванні Б. Мікуліча наконт абранага лёсу, яго неаддзялімасці ад мастацтва, яшчэ больш драматычнымі, вымуша-нымі жорсткімі абставінамі рэальнасці, выглядаюць давераныя дзённіку ваганні і сумненні ў магчымасці ажыццяўлення жыццёвай мары. Б. Мікуліч імкнуўся зноў узыйсці на «кругі свае», вярнуцца ў літаратуру, зноў стаць беларускім літаратарам, увайсці ў пісьменніцкае асяроддзе. Аднак ён узважваў рэальныя магчымасці дасягнення гэтай мэты. Цяжар няпэўнасці дыктаваў такія горкія, прасякнутыя адначасова і спадзяваннем і зняверанасцю, радкі: «Калі б ужо ведаць, што мае надзеі на Мінск дарэмныя (як гэта будзе страшна), дык трэба было б усур’ёз думаць аб іншым» [5, с. 86].
У характары Б. Мікуліча, як нам уяўляецца, наогул спалучаліся, дыялек-тычна ўзаемна накладваліся псіхалагічныя адзнакі рознага плану: захопле-насць справай жыцця - літаратурай, непераадольная цяга да мастацкага слова, з аднаго боку, а з другога - пэўны рацыяналізм у развагах і адносінах да жыццёвых фактаў. Тым больш, што само жыццё вымагала цвярозага і ўзва-жанага разліку, абдумвання ўсіх магчымых варыянтаў развіцця падзей.
У першай частцы аповесці даволі шмат запісаў датычыцца працы Б. Мі-куліча над паэтычнымі творамі, у прыватнасці над паэмай «Юность». Пра адносіны пісьменніка да гэтых твораў, якія пісаліся на рускай мове, сведчаць запісы: «Особенно хорошо н легко работалось сегодня, пятая глава получнлась певучей н сразу окраснла всю поэму чем-то жнвым н теплым. Боюсь рнто-рнчностн н бравурностн, легкнй флер романтнкн должен лечь на всю веіць. Подошел теперь к самому тяжелому - к заключнтельной частн, от которой завнснт, собственно, звучанне всей «Юностн». Нужны здесь снмволы на рнтме вступлення - так получнтся своеобразная рамка для всей веіцй» (26.VIII.46) [5, с. 23], I яшчэ запіс, які гаворыць пра значэнне, якое аўтар надаваў гучанню паэмы і яе ўспрыманню «на гук» слухачамі: «...сндел до позднего вечера вчера н сделал несколько строф «Юностн», на чем, может быть, н остановлюсь.
109
Нужно выбрать 2-3 человек нз нанболее культурных знакомых н провернть поэму на чтеннн н на слушателях. Она полежнт немного, образы поостынут м тогда - шлнфовать» [5, с. 30]. Згадвае Б. Мікуліч і свае «снбнрскне стнхн», напісаныя, відавочна, у ссыльны перыяд, і заяўляе пра свой намер «стучаться этнмн стнхамн во все дверн» [5, с. 79], Зрэшты, ужо пасля вызвалення, у 1947 г., Б. Мікуліч заўважыць, што ён «ніколі не надаваў сур’ёзнай увагі сваім верш. практыкаванням» [5, с. 93],
Гаворыцца ў дзённіку Б. Мікуліча і пра нейкую сувязь яго з часопісам «Культура н жнзнь», пра прапанову супрацоўніцтва, якая мела месца з боку рэдакцыі. Аднак усё гэта было пераважана і адсунута ў бок памкненнем да звароту ў ранейшае рэчышча - ва ўлонне нацыянальнай літаратуры, хоць пісьменнік і прадчуваў, што яму зноў суджана прайсці там своеасаблівы «інкубатарскі перыяд» [5, с. 89].
Вызваленне ад высылкі дало магчымасць скіраваць намаганні менавіта ў гэты бок - да ўзнаўлення творчай працы на беларускай мове, да напісання на ёй новых твораў. Але сумненні, выкліканыя няўпэўненасцю ў магчымасці друкавацца, быць прызнаным у якасці беларускага пісьменніка, заставаліся і час ад часу гэта знаходзіла адлюстраванне ў дзённіку. «Працую, працую... Заўтра тры месяцы, як я вольна дыхаю... Як мала часу, але як багата ўражанняў! А можа, я дарма трачу час над сваёй пісанінай? Ці пабачыць яна свет?» [5, с. 91]. Такія пытанні даймалі Б. Мікуліча пастаянна, пытанні, якія адлюстроўвалі яго душэўны стан, пытанні, на якія не было адказу. «Вясна павялічыла тугу. Ці будзе выйсце? Ці дадуць месца пад сонцам? Невядомасць горш усяго» [5, с. 99].