Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Перашкаджала творчай працы не толькі адсутнасць перспектывы выхаду да чытача, не лепшую ролю адыгрывалі таксама духоўная прыгнечанасць,
113
нервовае напружанне. Запісваючы адзін з накідаў задумы твора - «кнігі высокага пафасу без шматлікіх людзей», Б. Мікуліч заўважае: «Але працаваць над такой кнігай можна будзе толькі тады, калі будуць «умовы» - яснасць перспектывы і спакойныя нервы» [5, с. 164],
Для вяртання душэўнай раўнавагі ў Б. Мікуліча быў іншы выпрабаваны сродак - чытанне. Пры тым чытанне такой літаратуры, якая магла супакоіць, настроіць на гарманічны лад. Тут варта спыніцца больш падрабязна на чытац-кіх прыярытэтах пісьменніка, паколькі яны выяўляюць яго эстэтыку, адмет-насць яго светабачання. Перш за ўсё прыкмячаецца, што Б. Мікуліч - несум-ненны прыхільнік рэалістычнай літаратуры, якая адпавядае яго разуменню суадносін жыццёвай рэальнасці і мастацкага свету літаратуры. Вялікае значэнне для яго мае выразна выбудаваны сюжэт, які аказвае ўплыў на фарміраванне канцэптасферы літаратурнага твора. Вось як выражаюцца адносіны аўтара да мадэрнісцкай літаратуры: «Взял Пруста (!!!), броснл, это - ужасные кннгн, то-мнтельные, спокойствне нх - кажуіцееся, чувствуешь себя, как в паутнне му-ха, а она, очевндно, очень тревожно себя чувствует, судя по поведенню, - так н прн чтеннн прустовскнх кннг» [5, с. 127],
Супастаўляючы творчасць А. Купрына і Л. Андрэева, аўтар аддае безумоў-ную перавагу першаму з іх, характарызуючы яго творы, як «крынічна-крыштальныя» [5, с. 109]. «Мяцежнасць» Л. Андрэева на гэтым фоне прадстае «вычурнай і зломленай», а яго «вера ў чалавека» уяўляецца Б. Мікулічу «шыльдай ці маскай, пад якой - душэўная пустата» [5, с. 109]. I далей непры-манне выражана яшчэ больш яскрава: «... у Андрэева нават лепшае, што ён стварыў <...> «Жнзнь Васнлня Фнвейского», прасякнута хваравітасцю і аддае пахам бруднай плоці, гноем на корпіі» [5, с. 109], Заключае пасаж пра Л. Анд-рэева катэгарычны вывад: «Закрыў гэтыя кнігі назаўсёды» [5, с. 109],
Далей ідзе працяг разваг на гэтую ж тэму - тэму адмоўнага ўплыву «хваравітай» літаратуры - і тут Б. Мікуліч выказвае наогул суб’ектыўна-скрайняе меркаванне, па-сутнасці, адмаўляючы ў праве на існаванне ўсім творам, якія не даюць душэўнага заспакаення. Прызнацца, даволі дзіўна чытаць наступныя радкі, у якіх фармулюецца пазіцыя аўтара па гэтым пытанні, і дзе вельмі ж лёгка «выкрэсліваюцца» з літаратуры вялікія пісьменнікі: «Калі літаратура (мастацтва) павінны пасяляць у чалавека бадзёрасць і мужнасць (уключаючы сюды і лонданаўскае), то з яе выкрэсліваюцца Дастаеўскі, Анд-рэеў, Ахматава (апошнія - з эпігонамі і прыспешнікамі). Ранні Горкі застаецца, бо за «нзломамн» любоўных пакут - прага да іншага, а не самамэта. Блок - не ў залік. Чэхаў таксама» [5, с. 109],
Вышэй прыведзены фрагмент, мабыць, не падлягае адназначнаму тракта-ванню. Відавочна, што дадзены пазначаны суб’ектыўнасцю тэкст варта разгля-даць у цеснай сувязі з тымі перажываннямі, якімі вызначаўся псіхалагічны стан аўтара на канкрэтным часавым прамежку, калі ён знаходзіўся на жыц-цёвым раздарожжы, а душу яго апаноўвалі сумненні, адчай, зняверанасць,
114
пераплеценыя з прагай творчага здзяйснення. Пісьменнік імкнуўся да чагосьці супрацьлеглага свайму неспакойнаму душэўнаму стану.
Трэба адзначыць, што ў словах Б. Мікуліча ўсё-такі прысутнічае не столькі канстатацыя, як умоўнасць дапушчэння пэўнай сітуацыі, на што паказвае сама форма выказвання: «калі літаратура...». Гэта значыць, што Ф. Дастаеўскі і іншыя «выкрэсліваюцца» з літаратуры пры дапушчэнні толькі аднаго напра-мку літаратурнага развіцця, калі літаратура выкарыстоўваецца як інструмент суцяшэння, узбадзёрвання чалавека, яго падтрымкі ў невыносным быцці. Няма сумнення, што дадзеная місія літаратуры з’яўляецца пачэснай і неабход-най. Творы таго ж Дж. Лондана выдатна выконваюць такое прызначэнне, пасяляючы ў чалавеку прагу да жыцця і змагання. Аднак немагчыма звесці ўсю шматстайнасць мэт і поліфункцыянальнасць літаратуры да нейкага аднаго, псіхалагічна матываванага, прызначэння. Карыснасць літаратуры відавочная, аднак утылітарнасць падыходу да яе сумнеўная.
У разглядаемым намі ўрыўку шмат што выклікае нязгоду з аўтарам. Чаму Ф. Дастаеўскі безагаворачна «выкрэсліваецца», а «ранняму Горкаму» ўсё ж такі робіцца скідка? Чаму за «нзломамн» любоўных пакут у творах другога заўважаецца «прага да іншага», а ў першага - не? Тым больш незразумела, чаму Блок і Чэхаў «не ў залік», і што пад гэтым выразам маецца на ўвазе. Несумненна, што тут больш асабістага, суб’ектыўнага, чым разлічанага на перакананне іншага. Бянтэжыць між тым і само ўжытае аўтарам слова -«выкрэсліваюцца». Для каго ўжо, як для не самога Б. Мікуліча, здавалася б, павінен быць асабіста прачутым увесь трагедыйны сэнс гэтага выразу -«выкрасліць з літаратуры», паколькі ў многім ён прайшоў у сваім жыцці тым жа шляхам, што і аўтар «Нататак з Мёртвага дому».
Што такое быць «выкрасленым з літаратуры» Б. Мікуліч добра ведаў на ўласным вопыце. I тым не менш, для яго літаратура, у якой адкрываецца бездань чалавечага адчаю, паказваюцца цёмныя бакі жыцця, з’яўляецца чужой і непрымальнай. У нейкай ступені, мабыць, аказвалі ўплыў на ўспрыманне творчасці Ф. Дастаеўскага і распаўсюджаныя пры жыцці Б. Мікуліча адносіны да вялікага пісьменніка, як да «злога генія» (характарыстыка М. Горкага). Аднак, нам думаецца, што тут усё ж у значна большай ступені выявіліся аса-бістыя густы. А галоўным у дадзенай канкрэтнай сітуацыі было, напэўна, жаданне знайсці ў літаратурных творах душэўнае заспакаенне. Такое суцяшэнне і часовае забыццё ад згрызот суровай рэчаіснасці давала літаратура іншага плану. Важна падкрэсліць, што гэта была літаратура не забаўляльнага харак-тару, а літаратура, рэалістычная па сваёй прыродзе, якая ставіла важнейшыя філасофскія і маральныя пытанні. Першым у гэтым шэрагу знаходзіўся Л. Тал-стой, чытанне твораў якога, у прыватнасці, рамана «Вайна і мір», прыносіла Б. Мікулічу сапраўдную асалоду. «Многа чытаю. Але пасля ўсялякіх кніг -бяру «Вайну і мір», прачытваю некалькі старонак, і ўвесь свет выглядае інакш, нервы супакойваюцца, і забываеш аб асабістых нягодах. Гэта - моц! Божа мой, якая!» [5, с. 197], I яшчэ адзін запіс пра псіхалагічнае ўздзеянне
115
стылю вялікага рускага пісьменніка: «Вечарамі чытаю Талстога, гэта - як лекі...» [5, с. 200],
Прыкметна, што дабратворнае ўздзеянне на псіхалагічны стан Б. Мікуліча аказваюць якраз творы шырокага эпічнага гучання, у якіх жыццё паўстае ў маштабных і гарманічна ўраўнаважаных формах. «Сагу о Форсайтах» скон-чыў. Побач з Талстым можна паставіць гэту выдатную кнігу. Такія раздзелы, як «Місія Сомса да Ірэн наконт Флер», геніяльныя» [5, с. 123], Эпічнасць твораў Ф. Дастаеўскага, пра адносіны да якіх Б. Мікуліча ўжо згадвалася, мае іншае вырашэнне. Вельмі паказальную характарыстыку гэтым творам і выяў-ленаму ў іх светаадчуванню дае Б. Мікуліч незадоўга да свайго вызвалення. «Вндел сон: задержалн натрн месяца. Сны такне понятны. Попался «Двойннк» Достоевского, чнтаю, но «понемногу». Очевндно, я неглубокнй человек, т. к. не могу «прнноровнться» к чтенмю этого велнкого пнсателя. Я думаю так: лнтература должна давать перспектмву человеку, вселять бодрость, надежду, веру. Лнтература, действуюіцая на пснхнку как болезнь, вселяюіцая в душу человеческую меланхолню н отчаянне, - лнтература такая плохая, вредная. Всегда прн чтеннн Достоевского было оодуіценне фнзнческой тяжестн, тоскн. Только «Запнскн нз Мертвого дома» прочел с любопытством, как оно в срав-неннн с нынешннм. Уднвнтельный язык «Двойннка» - тяжелый, вязкнй, по-вторяюіцнйся, тормозяіцнй действне, нсключаюіцнй всякую дннамнку. Днаме-трально протнвоположен Толстой co светлой внутренней радостью его кннг» [5, с. 75-76]. Думкі Б. Мікуліча цікавыя ў плане супастаўлення ўражанняў ад светапогляднага «арэолу», які акружае твор, і ад яго паэтыкі.
Мабыць, наогул самым распаўсюджаным заблуджэннем пры інтэрпрэтацыі літаратурнага твора з’яўляецца змешванне/неадрозненне мастацкай (унутры-тэкставай) і пазатэкставай рэальнасці. Нельга сказаць, каб Б. Мікуліч у дадзе-ным выпадку цалкам падмяняў гэтыя паняцці, аднак усё ж такі відавочна, што агульнае яго ўражанне ад творчасці Ф. Дастаеўскага зыходзіць найперш ад успрымання змястоўнага плану твораў, той рэальнасці, якая з’яўляецца рэферэнтнай у адносінах да тэксту і нараталагічных спосабаў выражэння. Праўда, Б. Мікуліч звяртае ўвагу таксама і на мову «Двойннка», лічачы і яе адным з фактараў, што ўскладняюць пранікненне ў мастацкі свет пісьменніка. Пастулюемая ім «дыяметральная супрацьлегласць» мовы твораў Ф. Дастаеў-скага і Л. Талстога заклікана яшчэ больш кантрасна абазначыць водападзел паміж светапогляднымі дамінантамі мастацкіх сістэм гэтых пісьменнікаў. Тут аднак аўтарам упускаецца з пад увагі, што мова Л. Талстога таксама не надта аблегчаная, як і тое, што не ўсе творы гэтага пісьменніка прасякнуты «светлой внутренней радостью».
Можа скласціся ўражанне, што Б. Мікуліч прагнуў забыць, выкрасліць з памяці тое «дастаеўскае», з чым ён сутыкнуўся ў лагернай рэчаіснасці. Гэта не зусім так. У свядомасці пісьменніка гэты экзістэнцыйны досвед захоўваўся глыбока ўкаранёным, іншая справа, што ён не мог стаць тэмай твораў, якія Б. Мікуліч пісаў у той час і якія імкнуўся пабачыць апублікаванымі. Але
116
ў некаторых мясцінах «Аповесці для сябе» ён знайшоў пэўнае адлюстраванне. Вось паказальны прыклад. «Меня научнлн многому: полному подчнненню, голоду, лжн н уменню рвать все, что попадает в рукн (чем я не пользовался, т. к. последнне 6 лет жнл в особых условнях, а прнвык довольствоваться малым), проходнть мнмо падаюіцнх на ходу, как птнцы в большой мороз, обесснлен-ных пнлнгрнмов, мнмо слез, горя, кошмаров... Тысячн людей прошлн перед глазамн, н каждый нз ннх - это феномен, двулнкое божество, особо поверты-ваюіцееся перед адмнннстрацней н особо - перед намн, жмвутнмн рядом. Я свндетель н полного обнаження человеческой душн н превраіцення цнвнлн-зованного человека в «голого зверя», свндетель странных эволюцнй — н в ту н в другую сторону» [5, с. 56-57].
Занатаванымі на старонках дзённіка-аповесці засталіся некалькі вострых эпізодаў з лагернага жыцця Б. Мікуліча, якія пры іншых абставінах, калі б больш шчасліва склаўся яго жыццёвы і пісьменніцкі лёс, маглі легчы ў аснову сюжэтаў праўдзівых і суровых твораў.