Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Так, у «Малой энцыклапедыі актуальнай літаратуры» (1998) ён піша пра праблему актуальнага: «Праблема звязана са знаходжаннем літаратурнага твора ў часе і метачасе і яго мажлівасці ўтрымоўваць сэнс творчасці ў гэтых вымярэннях. Паняцце «актуальнага» ў літаратуры звязана з аксіялагічнай пра-блемай быцця «каштоўнасцей». Каштоўнасці як патрабаванні да волі і мэты, пакладзеныя на часавыя каардынаты, нараджаюць катэгарыяльнае вымярэнне «актуальнага», каштоўнага сёння. Для літаратуры корпус актуальнага знахо-дзіцца ў метачасе, на перакрыжаванні пажаданых кан’юнктурай ідэй і неза-лежнай ад кан’юнктуры пазачалавечай свабоды, перад якой простае развіццё чалавецтва (прагрэс) ставіць кожнага разу новыя патрабаванні» [14],
Аналіз агрэгіраваных па гэтай тэме тэкстаў прыводзіць да высновы, што праблема фармулявання паняцця «актуальная літаратура» ёсць надзённай праблемай сённяшняй тэорыі літаратуры.
Розніца паміж паняццямі «сучукрліт» і «сучбелліт» і паняццем «акту-альная літаратура» палягае ў тым, што першыя два тэрміны ёсць канкрэтнай рэалізацыяй трэцягаў часе. Скарачэнні «сучбелліт» і «сучукрліт» у большай ступені выкарыстоўваюцца крытыкай і пісьменнікамі, у той час як тэарэтыкі літаратуры аддаюць перавагу тэрміну «актуальная літаратура».
Неабходнасць фармулявання паняцця «актуальная літаратура» выклікана некалькімі прычынамі. Па-першае, недасканаласцю паняцця «сучбелліт», якое хоць і ўвайшло ў літаратурны ўжытак, але мае іранічны падтэкст і не адлюстроўвае ўсіх нюансаў сэнсу, які ўкладаюць у паняцце «актуальнасць». Па-другое, неабходнасцю выдзяляць галоўнае для даследавання беларускай літаратуры сярод множнасці матэрыялаў, які прадстаўляе сучасны літаратур-ны працэс. Па-трэцяе, неадкладнай праблемай вяртання даверу чытача да на-цыянальнай літаратуры.
128
Жанр як прыкмета актуальнасці
Псторыя беларускага слэму
Імкненне вывесці беларускую літаратуру з катакомбаў сучаснай культуры, павялічыць чытацкае кола і надаць літаратуры актуальнасць прывяло суча-сных аўтараў-культуртрэгераў да ідэі правядзення слэмаў, паэтычных спабор-ніцтваў, якія праходзяць па дакладна ўсталяваных правілах. Такія спаборні-цтвы праходзяць ва ўсім свеце, і ў іх дастаткова паспяхова выступаюць беларускія паэты.
Слэм як з’ява ўзнік у ЗША, дзякуючы намаганням інжынера Марка Сміта, які пісаў паэзію з дзевятнаццаці гадоў, а ў 1984 г. правёў першы слэм-турнір. Праз некалькі гадоў гэтыя спаборніцтвы сталі праходзіць ужо рэгулярна ў джаз-клубе «Green Mill Jazz Club» y Чыкага, але ў хуткім часе слэм пашырыўся не толькі на ўвесь амерыканскі кантынент, але і пераможна дайшоў да Еўропы. Задумваліся слэмы як мерапрыемствы, дзе пераможца атрымліваў бы грошы, сабраныя за платны ўваход, таму не толькі ўдзельнікі, але і слухачы былі зацікаўленыя ў слушным выбары. Існуюць разнастайныя віды паэтыч-ных спаборніцтваў: адкрытыя слэмы (можа браць удзел хто заўгодна), мадэ-раваныя (удзельнікі праходзяць папярэдні адбор), камандны слэм (спаборніц-тва паміж камандамі слэмераў), тэматычныя слэмы (усе творы ўдзельнікаў прысвечаныя адной тэме), слэмы Айлэнда (па імені Віблі Айлэнда, творы-імправізацыі пішуцца падчас правядзення слэму) і інш.
Першы беларускі паэтычны слэм адбыўся 1 жніўня 2008 г. Ён праходзіў ў фальварку «Добрыя мыслі» ў межах трэцяга міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак слоў». Пераможцам паэтычнага спаборніцтва стаў паэт Віктар Жыбуль, якому быў прысуджаны спецыяльны прыз ад кіеўскага часопіса «ШО». Другое месца заняла Вера Бурлак, трэцяе - Віталь Рыжкоў. Сярод тых, хто прыняў удзел у паэтычнай баталіі былі як вядомыя аўтары, так і пачаткоўцы. Сярод пачынальнікаў беларускага слэму аказаліся Віктар Ываноў (Лупасін), Валя-рына Кустава, Сяргей Патаранскі, Дзмітрый Строцаў і інш. Мадэратарам пер-шага беларускага слэму быў паэт Андрэй Хадановіч, які выказаў думку, што беларускі слэм у любым выпадку будзе адрознівацца ад падобных мерапры-емстваў у іншых краінах найперш інтэлігентнасцю. У слэме ўдзельнічалі літаратары з Украіны, Расіі, Таджыкістана.
Першы беларускі слэм замацаваў тэндэнцыю, якая стала асабліва заўваж-най у літаратуры «нулявых»: нацыянальная паэзія злучаецца з тэатрам, шоу, бярэ кірунак не столькі ў бок інтэлектуалізму, як гэта было яшчэ зусім ня-даўна, а ў бок візуалізацыі. Адзін з самых вядомых беларускіх слэмераў паэт Віталь Рыжкоў, які неаднойчы перамагаў на спаборніцтвах як у Беларусі, так і ва Украіне лічыць, што «слэм ад звычайных паэтычных чытанняў адрозні-ваецца наяўнасцю моманту гульні, спорту ў мастацтве, якія ствараюць свое-асаблівую атмасферу». «Важны не толькі сам тэкст (хоць варта помніць, што
129
«для вечнасці» застанецца толькі ён), але таксама прысутнасць аўтара і тое, як аўтар выконвае твор, бо ўсё гэта ацэньваюць гледачы» [15, с. 3],
Сярод тэматычных слэмаў можна назваць першы Купалаўскі слэм, які адбыўся ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 5 красавіка 2009 г. Нягледзячы на платны ўваход, ён сабраў каля 20 паэтаў-удзельнікаў, больш за 100 гледачоў і здымачныя групы 2 тэлеканалаў. Традыцыя камерцыйнай заці-каўленасці слэмераў у беларускіх умовах прасочваецца нячаста, але сустрака-ецца. Так, 19 верасня 2009 г. у Палацы мастацтва ў межах арт-фестывалю «Дах-9» адбыўся турнір, дзе ў якасці прэзентаў былі кнігі выдавецтва «Галі-яфы», а пераможца атрымаў грашовы прыз. Сярод выступоўцаў слэму былі такія майстры літаратурнага перфомансу, як Алесь Туровіч, Серж Мінскевіч, Сяргей Календа, Алена Роўда. У першым туры паэты спаборнічалі ў выступах па 2 хвіліны, у другім туры, куды трапілі пяць найлепшых, выступы доўжы-ліся па пяць хвілін.
Наступны беларускі паэтычны турнір не прымусіў сябе доўга чакаць. 13 сне-жня 2009 г. у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбыўся слэм «Зорныя войны: Эпізод 3» паміж камандамі Беларусі і Украіны.
У кастрычніку 2010 года заснавальнік паэтычнага слэму амерыканец Марк Сміт у Музеі гісторыі беларускай літаратуры правёў свае майстар-класы для беларускіх слэмераў. Сустрэча адбылася ў межах Другога англамоўнага паэ-тычнага слэму Беларусі (English Language Poetry Slam - ELPS’2010), які пра-водзіўся ў мінскім клубе «Юла» выключна на англійскай мове і сабраў як вя-домых беларускіх паэтаў (такіх, напрыклад, як Анка Упала), так і пачаткоўцаў, сярод якіх пераважная большасць была студэнтамі МДЛУ У гэтым жа годзе (13 лістапада 2010 г.) на ўжо вядомай пляцоўцы фальварка «Добрыя мыслі» быў правядзены слэм «Вершамі вуліц».
Адным з самых яркіх слэмаў стаў першы міжнародны жаночы фестываль, які адбыўся 25 лютага 2012 г. у межах міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце». У ім удзельнічалі беларускія (М. Аляшкевіч, В. Бурлак, Света «Бенька» Бен, Ася Волкава, Аксана Данільчык, Каця Зыкава, В. Кустава, Т. Нядбай, Ю. Цімафеева, Анка Упала, Віка Трэнас, В. Чайкоўская, А. Спрын-чан) і замежныя паэткі, такія як Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя), Мары Сілкеберг (Швецыя), Олена Стэпаненка (Украіна), а таксама спецыяльны госць Раіса Баравікова. Здабыць перамогу Сольі Крапу дапамагла перакладчыца Алеся Башарымава, якая не толькі перастварыла вершы шведскай паэткі па-беларуску, але і артыстычна іх агучыла. Другое месца заняла адна з самых вядомых і вопытных беларускіх слэмерак Вера Бурлак, а трэцяе - Юля Цімафеева.
Правядзенне беларускіх слэмаў можа быць звязана з пэўнай падзеяй у літаратурным жыцці, напрыклад, юбілеем вядомага пісьменніка і праходзіць у межах прысвечанага яму фестываля (напрыклад, фестываль «Вершы на асфальце» прысвечаны М. Стральцову). Ці прыпадаць на папулярнае свята («Слэм Святога Валянціна», 14 лютага 2013 г.). Гісторыя нацыянальнага слэму
130
ведае і спаборніцтвы, якія вылучаюцца тым, што прывязаныя да пэўнай мяс-цовасці. Так, 24 красавіка 2013 г. праходзіў першы Гарадзенскі слэм, a 14-15 мая 2012 г. - першы паэтычны слэм на Астравеччыне.
Усталяванне традыцыі слэма - з’ява знакавая для нашай культуры. 3 адна-го боку, яна прызваная павялічыць малалікія шэрагі чытачоў. 3 другога - за-даючы пэўную моду, матрыцу актуальнага, яна змяняе саму літаратуру, пры-чым наступствы гэтых змен ужо сёння можна прагназаваць як негатыўныя ў дачыненні літаратуры як да сферы чалавеказнаўства. Менавіта ў паэтычным слэме, як нідзе больш, праявіўся эклектызм, які наогул становіцца пануючай прыкметай культуры эпохі постмадэрну.
Культуролаг, літаратурны крытык, тэлевядучы Анатоль Ульянаў, арганіза-тар паэтычных слэмаў Украіны з 2002 года, лічыць, што галоўнае дасягненне слэму - не толькі тое, што ён стаў выхаваўчым лагерам для маладых паэтаў, дзе ім прадставілася магчымасць вывучыцца прадстаўляць сваю паэзію на-лежным чынам і трэніравацца ва ўменні заводзіць публіку, а ў выпрацоўцы ўласнага стылю. Ульянаў сцвярджае, што галоўнае для слэма - гэта якасць шоу, магчымасць краёва пацешыць публіку і прадставіць больш магчымасцей для выяўлення яе настрояў. Трэба падкрэсліць, што культуролаг не пазбаўляе сур’ёзную літаратуру яе статусу, але нагадвае пра тое, што ў «эпоху відовішч-нага тэлечалавецтва» ў яе з’явіліся канкурэнты ў барацьбе за чытацкую ўвагу. I хоць у сваёй гісторыка-тэарэтычнай працы «Слэм: тэорыя і практыка паэ-тычнай рэвалюцыі» А. Ульянаў не бачыць прамой пагрозы ні той літаратуры, якую сёння прынята называць сучаснай, ні тым больш, класіцы, відавочна, што радыкальныя змены ў культуры ўжо адбыліся і адбываюцца на нашых вачах. Можа, яшчэ і зарана аб’яўляць, што проза і паэзія зліліся, а тэкст пры-раўняўся да шоу, але відавочна, што гэта актуальна для слэму: «Поўная назва слэму ў літаратуры - паэтычны слэм. Гэта значыць мы павінны мець справу, здавалася б, з нейкай формай паэзіі. Але гэта не зусім так. Дакладная дыферы-енцыяцыя паміж прозай і паэзіяй знішчана ў сучаснай літаратуры. Постма-дэрнізм вылізаў усе падобныя прасторы і нацарапаў пазногцем: «Усё адносна. Ісціны няма» [16, с. 30].
Трэба адзначыць, што беларускія паэты, такія як Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Валярына Кустава, Сяргей Мядзьведзеў з лёгкасцю ператварыліся ў слэмераў, пага-дзіўшыся разглядаць паэтычныя турніры як спектакль, відовішча, шоу, дзе га-лоўнае - падабацца публіцы, заслужыць яе ўхвалу ці кароткачасовае пры-знанне. Як ні дзіўна гэта гучыць, але сённяшняя вядомасць маладзейшай (да сарака гадоў) часткі беларускіх пісьменнікаў, звязаная не столькі з тым, што іх творы былі перакладзены на іншыя мовы свету, колькі з тым, што яны вядо-мыя ўдзелам у рознастайных пісьменніцкіх фестывалях, у тым ліку і ў слэ-мах, дзе беларускія выступоўцы займаюць прызавыя месцы. I хоць у слэм-ру-ху шмат крытыкаў (М. Брыных, Дз. Кузьмін), якія справядліва лічаць слэм, калі не выраджэннем, то дакладна перараджэннем літаратуры, відавочна, што