• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Відавочна, што развагі пра страту «жыццёвасці» і адсутнасць «крытыкі» мелі рацыю, але ўяўленне аб тым, што менавіта стварэнне «пралетарскай кры-тыкі» зменіць літаратурную сітуацыю, несумненна перабольшвала магчы-масці тагачаснай маладой крытыкі.
    М. Мушынскі, аўтар раздзела «Крытыка і літаратуразнаўства», кампетэн-тна засведчыў, што «працэс распрацоўкі новых метадалагічных падыходаў аказаўся вельмі складаным, супярэчлівым, а вынікі - не заўсёды плённымі. Нават у прыведзеным вышэй сцвярджэнні праявіўся момант дэкрэтыўнасці: акцэнт там пастаўлены на ідэалагічных задачах - стварыць не высокапрафе-сійную крытыку, а менавіта пралетарскую. Спрыяльным фактарам для раз-віцця літаратурна-крытычнай думкі было, аднак, тое, што ў тагачасным літа-ратурным асяроддзі існавалі розныя падыходы да мастацтва, у тым ліку і по-гляды, пры якіх улічвалася яго спецыфіка як з’явы эстэтычнай. У гэтым якраз і трэба бачыць бясспрэчную заслугу прадстаўнікоў нашаніўскай крытыкі» [42, т. 2, с. 168]. Нашаніўская крытыка ў асобе А. Луцкевіча, С. Палуяна, М. Багдановіча, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, А. Бульбы, Л. Гмырака, якая папоўнілася ў 20-я гады таго ж стагоддзя імёнамі Я. Купалы, 3. Бядулі, Ц. Гар-тнага, М. Чароты, М. Байкова, А. Вазнясенскага, I. Замоціна, М. Піятуховіча, А. Бабарэкі, А. Вольнага, А. Дудара, М. Зарэцкага, У. Дзяржынскага, Ант. Ада-мовіча і інш., узбагацілі літаратурнае жыццё за кошт палемік, дыскусій, вечароў, сустрэч, паездак па краіне...
    Янка Купала, пачынаючы з 1919 года, прадоўжыў серыю артыкулаў, у якіх раскрываліся актуальныя праблемы беларускага нацыянальна-дзяржаўнага і культурнага жыцця: «Адбудова Беларусі», «Больш самачыннасці», «Беларус-кае войска», «Беларускі сцяг уваскрос!», «Моладзь ідзе!», «Незалежнасць», «Незалежная дзяржава і яе народы», «Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год», «Справа беларускага нацыянальнага гімна». Працэс узнікнення пісьмен-ніцкай крытыкі падхапіў Змітрок Бядуля - у яго публіцыстычных артыкулах «Не адным хлебам...», «На рубяжы», «Ад кустарніцтва да мастацкай твор-часці», «Ад гуртковай навуковай працы - да Беларускай Акадэміі навук», «Думкі к часу (Аб нашай літаратуры і нашых літаратарах)», «Б’юцца ў адчы-неныя дзверы», «Маладняк» на Усходняй Беларусі», «Умовы працы нашых пісьменнікаў» ішла шчырая размова пра недастаткова асэнсаваныя пытанні
    93
    гістарычнага, дзяржаўнага, навуковага, культурна-літаратурнага існавання нацыі беларусаў.
    У адным выпадку 3. Бядуля нагадваў пра «Апокрыф» М. Багдановіча: «Кожны народ мае свой асобны стыль ва ўсіх праявах штукарства. У стылі, спосабе выяўляць хараство красуецца душа народа, яго асобны характар, асобнае жыццё, асобнае паняцце хараства» [48, т. 5, с. 385]. У другім - рабіў акцэнт на становішчы беларускай літаратуры: «На рубяжы дзвюх эпох знахо-дзіцца цяпер наша літаратура. Яе сцежкі цягнуцца з бязмежнай гушчы народ-най творчасці, агорнутай туманам старасвецкай міфалогіі, сялянскага быту і даходзяць да бунтарскіх вогнішчаў Чырвонага Кастрычніка. У працягу якіх-колечы двух дзясяткаў гадоў нашага культурна-нацыянальнага адраджэння мы ў нашым маладым мастацтве павінны былі праходзіць тыя стадыі, якія ў іншых народнасцей праходзіліся многімі стагоддзямі» [48, т. 5. с. 409]. У трэцім - у цэнтры ўвагі роздум пра беларускую літаратуру: «У нас да гэтага часу яшчэ няма крытыкі на творы нашых пісьменнікаў... Гэтага пуцяводнага маяка-крытыка ўвесь час чакалі і чытачы і самі нашыя пісьменнікі... Яшчэ ніводнага слова не было сказана аб новых напрамках, аб новых формах у нашай паэзіі... Пасля патрэбна вывучэнне некалькіх еўрапейскіх моваў, марксізму і, галоўным чынам, тэорыі і практыкі літаратурнай творчасці і азна-ямленне з сусветнай літаратурай... У гэтым кірунку трэба браць прыклад з украінскіх пісьменнікаў, якія ідуць у творчасці сваім уласным шляхам і твораць свае ўласныя літаратурныя школы» [48, т. 5, с. 427, 428, 430, 434, 435], Яшчэ ў адным артыкуле ідзе адкрытая размова пра ўмовы працы пісьменнікаў: «нашы пісьменнікі не прафесіяналы, а аматары», «пісьменнікі-стыпендыяты», «пісьменнікі-«крэзы», «дом пісьменнікаў» [48, т. 5, с. 464-468].
    На многіх беларускіх пісьменнікаў моцна ўплывала дзяржаўная ідэалогія -марксізм-ленінізм. Цішка Гартны - аўтар тэтралогіі «Сокі цаліны» - меў гучную палітычную характарыстыку: «пясняр працы і змагання» і «першы пралетарскі паэт Беларусі». Ён ужо ў часы першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў прымаў актыўны ўдзел ў рэвалюцыйнай дзейнасці Капыльскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі, пазней стаў карэспандэнтам бальшавіцкай газеты «Правда», дэпутатам Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпу-татаў, сакратаром Беларускага камісарыята пры ўрадзе РСФСР, Старшынёй Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССБР, дырэктарам Дзяр-жаўнага выдавецтва Беларусі... У 1905 г. трымаў у руках нелегальныя брашуры і лістоўкі на беларускай мове, а ў 1908 г. стаў пастаянным чытачом газеты «Наша Ніва». Пісаў вершы па-беларуску.
    Ц. Гартны-крытык пэўны перыяд сваёй літаратурнай творчасці адмаўляў «эстэтычную» сутнасць паэзіі і не прымаў «чыстага мастацтва». «Як ідэолаг пралетарыяту, бальшавік, - пісала літаратуразнаўца Т. М. Дасаева, - Гартны-пісьменнік цесна знітаваны са сваімі палітычнымі поглядамі. Яго творчасці ўласцівы класавы падыход да падзей і з’яў рэчаіснасці, але адначасова ў ёй выразна акрэслена і гуманістычная пазіцыя» [42, т. 1, с. 363]. Літаратуразнаўца
    94
    Дз. Бугаёў адзначаў супярэчлівасць жыццёвай пазіцыі і натуры Ц. Гартнага: ён падзяляў такую «догму марксісцкай ідэалогіі, як недаацэнку сялянства, -сцверджанні пра яго непаўнацэннасць у параўнанні з рабочымі» [42, т. 1, с. 225]. Як літаратурны крытык, аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій, Ц. Гартны (Зм. Жылуновіч), адзначала Т. М. Дасаева, «не ўспрымаецца сучасным чытачом»: «Класавы падыход да ацэнкі вартасці літаратурных твораў без уліку спецыфікі мастацтва як эстэтычнай з’явы збедніў Гартнага як пісьменніка, а яго пазіцыю літаратурнага крытыка зрабіў спрошчанай і абмежаванай. Гэта выяўляецца ў артыкулах «Этапы развіцця беларускае літаратуры», «Літаратурныя падзеі ў 1926 г.», «Шкоднае ў літаратуры» і інш.» [42, т. 1, с. 378]. Ц. Гартны стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій.
    Урэшце з’явіліся не толькі асобныя літаратурныя групы, якія хутка пера-раслі ў творчыя згуртаванні. М. Мушынскі намаляваў уражлівую карціну гэтай гістарычнай з’явы: «I ў першыя гады існаванне іх мела пазітыўны сэнс: аргані-зацыі садзейнічалі творчаму выяўленню маладых пісьменнікаў і крытыкаў, нейтралізавалі пагрозу уніфікацыі, аднастайнасці, уносілі ў літаратуру і кры-тыку штосьці сваё, адметнае. Менавіта так і адбывалася ў той час ідэйна-мастацкае ўзбагачэнне літаратуры і крытычнай думкі» [42, т. 2, с. 170], Старэйшае па даце свайго ўзнікнення згуртаванне «Полымя» (1922-1932) мела на мэце «збіранне і выяўленне маладых беларускіх літаратурных сіл», «раз-віццё і ўдасканальванне нацыянальнай формы». Вакол гэтага згуртавання і аднайменнага часопіса аб’ядналіся ў асноўным пісьменнікі-класікі, якія ў літаратурнай барацьбе розных напрамкаў займалі цэнтрысцкую пазіцыю (Я. Купала, Я. Колас, 3. Жылуновіч, Я. Нёманскі, М. Грамыка, У. Галубок і інш.). Вакол часопіса «Маладняк» і аднайменнага згуртавання (1923-1928) сышліся пераважна маладыя літаратары, якія мелі як мінімум некалькі пачатковых літаратурных публікацый. Яго кіруючыя органы складалі М. Чарот, А. Воль-ны, А. Дудар, А. Александровіч і інш. За 2 гады свайго існавання, да часу свайго Першага з’езда, згуртаванне налічвала каля 500 яго сяброў. Сваёй мэтай і задачай маладнякоўцы лічылі ажыццяўленне ў беларускай мастацкай творчасці «ідэй матэрыялізму, марксізму і ленінізму». «Маладняк» неўзабаве перарос у БелАПП (1928-1932) і арыентаваўся на палітычныя лозунгі і мастац-кія ўстаноўкі расійскага РАПП, сярод якіх на першых месцах стаялі дзяржаў-ная ідэалогія - марксізм-ленінізм і яго носьбіты - маладыя літаратары.
    Літаратурнае згуртаванне «Узвышша» (1926-1931) узнікла пасля публіка-цыі Пастановы ЦК РКП(б) «Аб палітыцы партыі ў вобласці мастацкай літара-туры» (ад 18 чэрвеня 1925 г.), у якой сярод агульных палажэнняў было сказана: «...партыя не можа звязаць сябе прыналежнасцю да якога-небудзь накірунка ў вобласці літаратурнай формы... таму партыя павінна выказацца за свабоднае спаборніцтва розных груповак і плыняў у дадзенай вобласці... усякае іншае рашэнне пытання было б казённа-бюракратычным псеўдарашэннем» [49, с. 346]. 26 мая 1926 г. адбылося Пасяджэнне ЦБ «Маладняка», на якім была зачытана і абмеркавана Заява Я. Пушчы, А. Бабарэкі, К. Чорнага, К. Крапівы аб выхадзе
    95
    са складу аб’яднання, a 20 жніўня 1926 г. на Арганізацыйным сходзе ўстаноў-цаў беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша» быў ужо прыняты Статут згуртавання. Да вышэй названых прозвішчаў далучаны под-пісы 3. Бядулі, В. Шашалевіча, М. Лужаніна, С. Дарожнага, П. Глебкі, У. Ду-боўкі [42, т. 2, с. 528, 536-540]. Пазней гэты шэраг заснавальнікаў папоўніўся прозвішчамі У Жылкі, Л. Калюгі, Ант. Адамовіча, Т. Кляшторнага, А. Мрыя.
    Сярод мэт і задач у праграмных дакументах «Узвышша» называлася ажыц-цяўленне праз культуру беларускай мовы, жыццёвую сімволіку мастацкага твора, яго канцэнтрацыйную вобразнасць, дынамічнасць кампазіцыі, беларус-кую жанравасць, адзінства творча-мастацкай ідэі, разнастайнасць фармальных рэальнасцей, аквітызм. Праграма адмаўляла прымітыўна-дагматычнае разу-менне сутнасці літаратуры і імітацыю праблемнага асэнсавання жыцця. Даніна часу таксама прысутнічала ў дакументах у выглядзе пажадання, каб літаратура «была зброяй у руках пралетарыяту», мела за мэту «развіццё беларускае пралетарскае літаратуры».
    Наватарская праграма «Узвышша» не знайшла належнага водгуку найперш у БелАППа, пра што выразна сведчаць публічныя выпады ў тагачасным друку, выяўленыя літаратуразнаўцам М. Мушынскім: Т. Глыбоцкі «Аб фаль-шы камертонаў», «Я сягоння ўсім чужы», «Дэпешы без адраса», «Літаратурныя сектанты», «Пад пралетарскай шыльдай», «Літаратурнае балота», 3. Жылу-новіч «Ці сапраўды Узвышша ёсць «узвышша» і інш. Літаратурнае згуртаванне «Узвышша» спыніла існаванне.
    У 30-х гадах беларуская «Марксісцка-ленінская школа» працягвала сваё існаванне, але ў скажона-просталінейных формах «артыкулаў» Л. Бэндэ, А. Кучара, А. Сянкевіча, Д. Мірончыка, У Гесэна, Л. Якаўлева, С. Будзінскага і многіх іншых штатных прадстаўнікоў ваяўнічай кагорты.