• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    75
    дадзеныя чалавеку ад Бога, хочуць, быццам фрак, перашыць на сваю фігуру. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перай-шлі з вуснаў у вусны са старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў» [37, с. 383].
    У аповесцях «Успаміны пра наведванне роднага краю», «Плачка», «Бура», «Госці ў хаце Завальні», «Белая сарока», «Пакутны дух», «Валасы, якія кры-чаць на галаве», «Таварыш у падарожжы», «Рада», як і ва ўсіх 14 апавяданнях чытач напаткае словы апавядальніка і ўважлівага слухача праўды Янкі, біяграфія якога так глыбока выяўляе творчыя адкрыцці Яна Баршчэўскага, якія, чым далей, тым выразней асвятляюць вобраз Беларусі.
    Ці не нагадвае гэта нам філасофска-паэтычны настрой коласаўскага героя Андрэя Лабановіча, апісанне якога мы ў школьныя гады вучылі напамяць: «Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё, і яго глыбокі сэнс і хараство - чалавек і прырода. Бо ніколі не страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна, бо дарогі яго не вызначаны, бо формы яго жыцця і яго адносін да другіх людзей бясконца разнастайныя, канчаткова не выяўлены і ніколі не могуць стаць канчатковымі. А прырода! Колькі вялікага задавальнення дае нам яна! Бо прырода -найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачамі кожнага з нас. А чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы - хіба ж гэта не ёсць шчасце? Адно толькі шкада, што наша жыццё несузмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай» [38, с. 12-13],
    Апавяданне ў вершах «Літаратурныя клопаты» В. Дуніна-Марцінкевіча працяглы час заставалася па-за пільнай увагай беларускіх даследчыкаў. Па-сапраўднаму гэты твор выклікаў цікавасць даследчыцы літаратурнага канона Л. Кісялёвай, якая з’яўляецца аўтарам навуковага артыкула «Стратэгіі дасле-давання літаратурнага канона», змешчанага ў дадзенай калектыўнай манагра-фіі. Гаворка ішла пра спробу «прааналізаваць пачатковыя, прыжыццёвыя этапы кананізацыі пісьменніка, а таксама пашырыць нашы ўяўленні пра поле культурнай вытворчасці, ва ўмовах якога даводзілася функцыянаваць бела-рускім пачынальнікам».
    Даследчыца адзначае, што апавяданне вядзецца ад першай асобы, якая носіць імя Вінцэнты і прозвішча Марцінкевіч, Астатнія персанажы таксама запазычаны з рэальнага жыцця. Гэтак жа не прыдуманы і некаторыя падзеі. Аўтар аднаго з раздзелаў даследавання твора «Літаратарскія клопаты» адзна-чае той факт, што на апавяданне напісаў у свой час рэцэнзію У Сыракомля, у якой выказаў сумненне, «ці да месца такога роду публічная споведзь пра штодзённыя клопаты, праз якія мы праходзім», і зрабіў выснову: «Пры сабе лепш пакінем той хлеб, слязьмі паліты і попелам пасыпаны, які мы ядзім з ласкі барадатых і безбародых прыхільнікаў літаратуры». Л. Кісялёва звярнула ўвагу на тое, што В. Дунін-Марцінкевіч, пішучы гэты твор па-беларуску, адчуваў сябе першапраходцам, таму высока ацэньваў з’яўленне крытычных
    76
    водгукаў: «...гаворка ж ішла не толькі і не столькі пра тое, каб папросту пры-цягнуць увагу да новых твораў, а пра тое, каб сваім аўтарытэтам легітымізаваць штосьці цалкам экстравагантнае, беспрэцэндэнтнае». Даследчыца мела на ўвазе «беларускамоўныя тэксты», і гэтая балючая праблема надзвычай важная і праз паўтары сотні гадоў пасля выхаду «Літаратурных клопатаў».
    В.	Дунін-Марцінкевіч, пішучы свой твор у пачатку свайго ўзыходжання на Алімп, меў на ўвазе той факт, што «пачцівая Беларусь, адгадаўшы мэту, да якой з такой цяжкасцю, а разам і з такой няўдачай асмеліўся імкнуцца, праця-гнула мне руку дапамогі і такім чынам заахвоціла, каб на сваёй няўдзячнай ніве працаваць не спыняўся. Больш, чым я заслугоўваю, адзначыла беднага песняра, які з яе народнай мовай выступіў на ніве краёвай літаратуры» [39, с. 92].
    Аднак акрамя той мэты, якую згадвае ў сваім пісьме В. Дунін-Марцінкевіч, ён меў на ўвазе і такую плынь у еўрапейскай літаратуры, якая была падрых-тавана крызісам асветніцкага рацыяналізму і якая сфарміравала ідэалогію трэцяга саслоўя з яго дамінантай «чалавечай прыроды», якая аддае перавагу «натуральным» пачуццям, а не скампраментаванаму буржуазнай практыкай розуму. Інакш кажучы, В. Дунін-Марцінкевіч і ў часы заняпаду сентымента-лізму заставаўся верным сваім поглядам, у аснове якіх знаходзілася не «разумная» перабудова свету, а вызваленне і ўдасканальванне «натуральных» пачуццяў. Адным з вялікіх адкрыццяў і заваёў сентыменталізму з’яўляецца багаты духоўны свет прасталюдзіна. Менавіта гэта меў на ўвазе як мэту мала-дой беларускай нацыі пісьменнік: «Добры ж люд на гэтай Беларусі! 3 гарачым у сэрцы замілаваннем захоўвае ён даўнейшыя свае простыя звычаі, даўнюю цнатлівасць продкаў сваіх! Там амаль кожны гаспадар з ахвотаю і энтузіязмам паўтарае перад грамадою сваіх сялян усё, што толькі на іх мове надрукавана, паколькі ён гэтых сялян дзецьмі сваімі называе» [39, с. 92].
    У «Літаратарскіх клопатах» выразна адчуваецца ўплыў еўрапейскай «бі-яграфічнай школы», якая ўзнікла незадоўга да таго моманту, калі пісаў свае «апавяданні ў вершах» В. Дунін-Марцінкевіч.
    Уплыў «біяграфічнай школы» моцна чуецца ў вершы П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы», у кнізе мемуараў I. Яцкоўскага «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды», у «Альбоме» А. Вярыгі-Дарэўскага, у вершы В. Каратынскага «Туга на чужой старане», у вершы С. Манькоўскай «Вечар-ніца», у вершах Я. Лучыны «Пагудка», «Вясна», «Усёй трупе дабрадзея Старыц-кага беларускае слова»...
    У беларускім літаратуразнаўстве «біяграфічная школа» мела пашырэнне ў 20-30-я гады XX ст. Яе паслядоўнікамі былі М. Байкоў, М. Піятуховіч. Асобу аўтара і яго біяграфію як асноўны момант мастацкай творчасці вывучалі В. Каваленка, У. Гніламёдаў, А. Адамовіч, Г. Кісялёў, А. Мальдзіс, С. Андраюк, Л. Гарэлік і інш. Апублікавалі свае біяграфіі А. Адамовіч «Vixi», В. Быкаў «Доўгая дарога дадому», В. Тарас «На высьпе ўспамінаў», А. Дракахруст «Что было, то - было», У. Калеснік «Доўг памяці», У. Гніламёдаў «Заставацца сабой...».
    77
    Культурна-гістарычная школа
    Культурна-гістарычная школа - літаратуразнаўчая школа, якая разумее мастацкі твор як частку духоўнай культуры. Знаходзіцца ў цесных сувязях з іншымі відамі мастацтва, улічвае гісторыю сусветнай і нацыянальных літа-ратур, узаемасувязі з геаграфічнымі, сацыяльна-эканамічнымі, палітычна-псі-халагічнымі фактарамі. Філасофскай асновай быў пазітывізм, інакш кажучы станоўчы напрамак філасофіі, які сыходзіў з таго, што ўсе сапраўдныя веды з’яўляюцца ў выніку сумесных дзеянняў спецыяльных навук і не маюць неаб-ходнасці ў вывучэнні светапоглядных праблем, дастаткова толькі апісання з’яў (тэрмін уведзены А. Контам, Г. Спенсерам, I. Тэнам, В. Шэрэрам, А. Пы-піным, А. Ціханрававым і інш.).
    Прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы асобна падкрэслівалі такія яе асаблівасці, як «нейтральнасць», «аб’ектывізм», «беспартыйнасць», асноўнай сваёй задачай лічылі не асваенне, а накапленне фактаў. У грунце светабачання яны знаходзілі папулярную ў другой палове XIX ст. філасофію пазітывізму, якая прываблівала сваім станоўчым напрамкам, сапраўднымі (пазітыўнымі) ведамі, набытымі спецыяльнымі навукамі ў выніку апісання з’яў, пераўтва-рэння негатыўнага паказу аб’екта ў пазітыў.
    Французскі тэарэтык літаратуры і мастацтва I. Тэн лічыў, што літаратура-знаўчае даследаванне павінна грунтавацца на актыўным прыцягненні фактаў: біяграфія пісьменніка і яго псіхалогія, своеасаблівасць «культурнага асярод-дзя», абумоўленасць «расы» біялагічнымі прыкметамі, адрозненнем клімату, мясцовасці і гістарычных акалічнасцей. Класавы характар грамадства і све-тапогляд пісьменніка і мастака I. Тэн, як і В. Шэрэр у Германіі, Г Брандэс у Даніі, Д. Льюіс у Англіі, А. Пыпін, А. Ціханраваў, С. Венгераў, Н. Катлярэўскі ў Расіі, не ўлічваў. Напрыклад, А. Пыпін задачы літаратуразнаўства фарму-ляваў наступным чынам: гісторыя літаратуры «найперш імкнецца ахапіць паэтычную творчасць ва ўсім яе нацыянальным аб’ёме, пачынаючы з яе пер-шых праяў у даўняй народнай паэзіі; другое - не абмяжоўвацца чыста мастац-кай сферай, прыцягваць да даследавання памежныя з’явы народнай і грамадскай думкі і пачуцця, разглядаць матэрыял літаратуры як матэрыял для псіхалогіі народа і грамадства; нарэшце, гэта гісторыя вывучае з’явы літаратуры ў па-раўнанні, у міжнародным узаемадзеянні» [40, с. 170], Адсюль генетычны па-дыход да мастацкіх твораў, пошук «прычын» іх узнікнення, імкненне эмпі-рычную «бачнасць» літаратурнага факта супрацьпастаўляць «нябачным», «пер-шапачатковым сілам», якія знаходзяцца за ім, пазітывісцкі націск на вопытны, канкрэтны характар сацыяльных ведаў і прыпадабненне навук пра «дух» нацыі навукам пра прыроду. Фалькларыст A. М. Весялоўскі лічыў, што куль-турна-гістарычная школа, з аднаго боку, выкарыстоўвае параўнальна-гіста-рычны метад даследавання фальклору, літаратуры, а з другога - аддае належ-нае сувязі літаратуры і мастацтва з умовамі грамадскага развіцця. Дарэчы, аддаваў належнае таксама ўзорам беларускай народнай творчасці.
    78
    Натуралістычны рэдукцыянізм, які прапагандаваўся славутай «натураль-най школай» як пачатковы этап развіцця крытычнага рэалізму ў рускай літара-туры 40-х гадоў XIX ст., замацаванага ў літаратурна-крытычным абыходжанні В. Р. Бялінскім, прымусіў прадстаўнікоў культурна-гістарычнай школы зво-дзіць мастацтва да намаляванага ў ім прадмета, пасіўнага «дакумента» сваёй эпохі (французскі пісьменнік Э. Рэнан вобразна тлумачыў гэта наступным чынам: «Прыгожы не Гамер, прыгожае гамераўскае жыццё, прыгожыя тыя фазісы чалавечага існавання, апісаныя Гамерам»)» [41, с. 131], Менавіта таму культурна-гістарычная школа не заўважала «зваротнага ўплыву» мастацтва на «жыццё», недаацэньвала яго мастацкую спецыфіку, індывідуальнасць твор-цы, распрацоўку навуковых канцэпцый. Да заслуг культурна-гістарычнай школы адносіцца стварэнне гісторый нацыянальных літаратур, падрыхтоўка прынцыпаў параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства і псіхалагічнай школы, накапленне гісторыка-культурнага матэрыялу, вопыту тэксталагічнага ана-лізу. У XX ст. культурна-гістарычная школа распалася на літаратурныя на-прамкі, прадстаўнікі якіх П. Сакулін, Н. Піксанаў (да сярэдзіны 20-х гадоў у Расіі), В. Парынгтон (ЗША), Р. Менедэс Підаль (Іспанія), «універсітэцкая крытыка» ў Францыі (да 60-х гадоў) працягвалі вывучэнне навуковых метада-логій і ўплывалі на вучоных іншых нацыянальных краін.