• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Усе іншыя праявы «нацыянальных інтарэсаў», шматразова ўзгаданыя і выву-чаныя Т. Шамякінай, цалкам залежаць ад лёсавызначальнага вобраза-мета-фары Бацькаўшчыны. Глыбока і аргументавана вывучана сама тэхналогія транс-фармацыі міфалагем у мастацкі тэкст, шмат назіранняў зроблена і над пра-цэсам фарміравання класічнай традыцыі. Даследчыца пераасэнсавала ролю і значэнне міфалагічнай спадчыны ў працэсе стварэння беларускай літаратуры, абгрунтавала пашырэнне агульнага культуралагічнага поля, у гістарычным і мастацка-творчым кантэксце якога адбывалася станаўленне навейшай бела-рускай літаратуры, абнародавала неабходнасць пастаноўкі праблематыкі наву-ковай тэорыі літаратурнай традыцыі, вызначыла ролю і значэнне архетыпаў, міфалагем, вобразаў і матываў, выяўленых беларускімі класікамі і сцвер-джаных у нацыянальнай самасвядомасці ў якасці Нацыянальнага Міфа.
    Навуковыя адкрыцці беларускай міфалагічнай школы знаходзяць свой працяг у распрацоўках літаратуразнаўцы і журналісткі М. Кудрашовай на матэрыяле вывучэння паэтыкі беларускіх замоў, іх вобразнага свету, гукавой арганізацыі тэксту. Яе адкрыцці натуральна ўпісваюцца ў праблемнае поле сучаснай тэорыі літаратуры, на прасторы якога актуалізавалася лёсавызна-чальная дылема: быць ці не быць мастацтву слова ў кантэксце радыкальнага павароту да візуальных відаў мастацкай камунікацыі? Пошук ісціны грунту-ецца на рашучым адмаўленні песімістычных суджэнняў аб лёсе прыгожага пісьменства і сцвярджэнні велізарнага эстэтычнага патэнцыялу вобразнага Слова, якое з часоў старажытнасці («Слова пра закон і ласку» Іларыёна, «Слова, каб не забывалі настаўнікаў нашых» Кірылы Тураўскага, «Слова пра паход Ігара») абуджала ў чалавеку парыў да высокага і духоўнага існавання.
    Беларускія замовы як жанр вусна-паэтычнай творчасці, абраныя М. Кудра-шовай у якасці аб’екта даследавання, з’яўляюцца прыдатнай асновай для пастаноўкі і вырашэння актуальных праблем літаратурнай тэорыі. Найперш гэта праблема паходжання, станаўлення і развіцця такой складанай, шмат-узроўневай сістэмы, як мастацкая літаратура, выяўлення і асэнсавання яе глыбінных гістарычна зменлівых узаемаадносін з «моўнай карцінай свету», з фальклорна-міфалагічным мысленнем, з іншымі відамі культуры і мастацтва, з другаснымі мадэліруючымі сістэмамі. Але гэта і агульнафіласофскія прабле-мы дыялектыкі зместу і формы, і спецыфічныя літаратурна-мастацкія праблемы традыцыі і наватарства, паэтыкі і стылістыкі, феномену мастацкага тэксту. Даследчыца выразна выяўляе і паслядоўна артыкулюе сучасную тэндэнцыю да агульнафілалагічнага падыходу да мастацкай творчасці, да стварэння філа-софіі літаратуры, да відавочнай навуковай мадэрнізацыі гуманітарыстыкі, яе ўзыходжання на новы тэарэтычны ўзровень, які дае цэласнае ўяўленне аб
    69
    асноўных законах эстэтычнага асваення свету, прэзентуе сучасны катэгары-яльны апарат не толькі для апісання, каментавання і інтэрпрэтацыі мастацкага твора і літаратурнага працэсу, але і для прагназавання і вызначэння стратэгіі творчасці.
    Вывучэнне замоў і блізкіх ім фальклорных жанраў (заклінанне, плач, наказ, зарок, блаславенне, чары, нагаворы, засцярогі, забароны, просьбы) з пункту погляду сучаснай тэорыі літаратуры дае магчымасць даследчыцы сцвярджаць думку аб іх унікальнай ролі ў жыцці асобнага чалавека і ўсяго народа. Нездар-ма менавіта гэты жанр набывае асаблівую цікавасць і папулярнасць у пава-ротныя моманты прыватнага жыцця чалавека і гісторыі ўсёй нацыі. Прынамсі, відавочная сувязь фальклорных замоў і лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны («Беларускім партызанам» Я. Купалы, «Родная мова» М. Танка, «Надзя-Надзейка» П. Броўкі, «Ліст з палону» А. Куляшова, «Краіна мая» П. Панчанкі). У тым і другім выпадку агульнае - гэта асаблівы эмацыянальны стан душы, вера ў сілу слова, наяўнасць слоўных формул, якія маюць звышнатуральную сілу і звязаныя з магічнымі дзеямі і абрадамі, «цьмяная стылістыка», архаіч-ныя формы сугестыі, зварот да лёсу, абавязковая прысутнасць будучыні і інш.
    Сучасная медытатыўная лірыка, з характэрнай для яе напеўнасцю і музыч-насцю, зваротам да «начнога» боку чалавечай свядомасці, цікавасцю да пад-свядомага ўздзеяння на чытача (і асабліва слухача) нацыянальных архетыпаў, таксама абапіраецца на паэтычную фактуру старадаўніх замоў. Глыбінную сутнасць і дзівосную актуальнасць гэтага фальклорнага жанру, здольнасць беларускага паэтычнага слова гіпнатычна ўплываць, літаральна заварожваць чытача, унушаць яму высокі настрой пачуццяў і думак бліскуча прадэман-стравалі кожны ў свой час - Н. Гілевіч у замовах з кнігі «Да новых венікаў», Р. Барадулін у вершах-малітвах і вершах-псальмах, А. Разанаў у вершаказах і квантэмах, А. Сыс у кнізе «Пан Лес», В. Жыбуль у зборніку паліндромаў «Рогі гор». Актуалізацыя закладзеных у архаічнай паэтыцы замоў эстэтычных магчымасцей, як доказна паказвае М. Кудрашова, адпавядае імкненню сучаснай паэзіі да неадкладнага дзейснага ўмяшальніцтва ў духоўнае жыццё.
    Абраны М. Кудрашовай у якасці галоўнага метаду даследавання структур-ны аналіз, дапоўнены і паглыблены за кошт семіятычнага падыходу, спалу-чаны з гістарычна-генетычным і параўнальна-тыпалагічным метадамі, дазва-ляе грунтоўна вывучыць структурныя (змястоўны, стылістычны, рытмічны, гукапісны) узроўні замоў, унутраную форму і палісемію фальклорнага і літа-ратурнага слова як своеасаблівага будаўнічага матэрыялу для мастацкага твора. Перад намі сучасная тэарэтычная пастаноўка і вырашэнне актуальнай праблемы ўсебаковай і шматузроўневай сувязі фальклорна-міфалагічнай свя-домасці і працэсаў станаўлення адэкватнага выклікам нашай эпохі эстэтычнага мыслення, прыкметнае ўзбагачэнне і паглыбленне літаратуразнаўчага тэрмі-налагічнага апарату за кошт інавацый прыродазнаўчых і дакладных навук, новы, вышэйшы ўзровень тэарэтычнага вывучэння старажытнага жанру замоў і дэманстрацыя мастацкіх магчымасцей сучаснай вобразатворчасці.
    70
    Сямейны пошукавы падрад радаводу Шамякіных годна выяўляецца ў форме філалагічных эцюдаў «Verbo Tenus (У прасторах слова)» і навуковай манагра-фіі «Рэчы ў казачным сусвеце. Змястоўна-фармальная адметнасць чарадзейнай казкі на прыкладзе вобразаў магічных рэчаў» даследчыцы С. Шамякінай. Увага яе, як сведчыць прафесар В. Рагойша ў «Слове да чытача», засяроджана на казачнай творчасці славянскіх народаў, на матывах і вобразах, архетыпах міфалагічнай свядомасці, якія пакуль або зусім не даследаваны, або мала да-следаваны. Асноўныя метады даследаванняў маладога аўтара супастаўляльна-тыпалагічныя, параўнальна-гістарычныя, структурна-семіятычныя, міфала-гічная реканструкцыя. Аб гэтым выразна сведчаць загалоўкі адпаведных раздзелаў: «Слова чароўнага вобразы вечныя», «Міфалагема Крышталёвай Гары ў чарадзейнах казках», «Чарадзейная спадчына продкаў: казачны конь ці гераічная душа?», «Прынцыпы класіфікацыі магічных рэчаў у беларускіх чара-дзейных казках», «Літаратура фэнтэзі: дыферэнцыяцыя паняцця і жанравая характарыстыка», «Магічныя рэчы як праяўленне фетышысцкіх уяўленняў», «Суадносіны функцый і характарыстык магічных рэчаў ад рэальна існаваў-шых прадметаў і з’яў», «Спецыфіка магічных рэчаў у народнай чарадзейнай казцы ў параўнанні з мастацкай літаратурай», «Фармальная (моўная) адмет-насць чарадзейнай казкі», «Полісемія і аманімія ў сістэме назоўнікаў са зна-чэннем магічных рэчаў», «Марфолага-сінтаксічныя асаблівасці мовы жанру чарадзейнай казкі», «Спосабы выражэння назваў магічных рэчаў у беларускіх чарадзейных казках», «Кантэкстуальныя відазмяненні лексем са значэннем магічнай рэчы» і інш.
    Мастацкі вобраз шматпланавы, і кожны новы час знаходзіць у ім непры-кметныя да гэтага таямніцы і прапануе сваю інтэрпрэтацыю. У гэтых адно-сінах мастацкі вобраз імкнецца адпавядаць складанасці і багаццю рэальнага жыцця. Сучасныя даследчыкі адкрываюць нават у такіх традыцыйных жан-рах, як фальклорныя і міфалагічныя, новыя магчымасці сучаснага прачытання таго «экстралінгвістычнага астатку», які выяўляе аналіз. С. Шамякіна ў сваіх кнігах і навуковых артыкулах наглядна дэманструе даследчыя магчымасці актуальных літаратуразнаўчых тэхналогій. Адштурхнуўшыся ад тэарэтычных высноў сваіх папярэднікаў, якія разважалі пра розныя віды мастацкага во-браза, аўтар лагічна працягвае вывучэнне на новым матэрыяле вобразаў-пер-санажаў, вобразаў-локусаў і вобразаў-рэчаў, адзначаючы асобна розныя адно-сіны ў дадзеных вобразах паміж сэнсазместам і вербальным афармленнем. У аснове гэтых змястоўных змен, справядліва лічыць даследчыца, ляжыць прын-цып дадатковасці, інакш кажучы, мастацка-выяўленчыя «прырашчэнні сэнсу».
    У выніку С. Шамякіна прыходзіць да вылучэння асобных кампанентаў змястоўнасці і прапануе іх структуру, з якой варта пагадзіцца, перш за ўсё таму, што яе канцэпцыя «працуе», калі ў якасці прыкладаў разглядаюцца класічныя тэксты народных чарадзейных казак. Тэарэтычны аналіз узаема-адносін паміж рознымі кампанентамі пераконвае - даследчыца мае рацыю, калі робіць выснову аб іх варыянтах. Гэта пацвярджаецца чыста матэматычнымі
    71
    падлікамі відаў і ўрэшце сведчыць аб велізарным багацці мастацкіх магчы-масцей вобраза. Сучасныя тэарэтычныя інавацыі, напрыклад, нелінейныя аперыядычныя сістэмы, якія па-новаму тлумачаць інтуітыўны, падсвядомы характар мастацкай творчасці, дапамагаюць аўтару навуковай працы дадаць да традыцыйных ведаў аб тэорыі мастацкага вобраза свае абрунтаваныя назіранні і арыгінальныя высновы.
    «Некалькі пакаленняў даследчыкаў фальклору сабралі каласальную коль-касць казачных тэкстаў, - нагадвае беларускаму чытачу С. Шамякіна, - яшчэ Адам Міцкевіч сцвярджаў, што беларускі казачны фонд - самы багаты ў Еўропе. Вучоныя XX ст. апрацавалі сабраны матэрыял, правялі яго тэма-тычна-жанравую класіфікацыю. Цяпер наша задача - зразумець сэнс, раскадзі-раваць беларускія казкі, у якіх адлюстраваны не толькі бытавы ўклад продкаў і некаторыя гістарычныя падзеі, звязаныя з тэрыторыяй Беларусі, але і жыц-цёвая філасофія, касмагонія і касмалогія старажытных людзей. Мы імкнуліся паказаць, што яны ўмелі бачыць свет надзвычай паэтычна, а разважалі зусім не горш за нас. Ёсць тут шмат чаму і нам павучыцца. А ўвогуле ведаць менаталітэт продкаў - значыць лепш разумець сваіх суайчыннікаў і бачыць духоўныя перспектывы для народаў цэлым» [35, с. 5].