Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Літаратурны тэкст, лічыць Ю. М. Лотман, у пэўных умовах патрабуе стварэння пэўнай «літаратурнай сітуацыі» і асобых паводзін аўтара і слухачоў. У фальклоры мастацкі тэкст вымагае суправаджэння пэўнага рытуалу, гульні, спецыфічных паводзін, літаратурна-побытавых форм, а менавіта - «літара-турны вечар», «літаратурны канцэрт». У адпаведнай сітуацыі межы паміж пу-блічным чытаннем мастацкага тэксту і пазамастацкімі паводзінамі размыва-юцца, побыт тэатралізуецца, стыль паводзін набывае гульнёвае, карнавальнае адценне. У атмасферы салона, кружка, сяброўскага дыспуту, таварыскай бяседы, вусных дыскусій натуральна ўзнікае агульнае адчуванне супольнасці і нараджаецца калектыўная думка пра стварэнне «вольнага таварыства» і пра нараджэнне сяброўскага літаратурнага аб’яднання і праграмнага афармлення арганізацыі. «Паміж прыродай гэтых арганізацый, - адзначае Ю. М. Лотман, -культываваных у іх межах жанру, і густу, і стылю чалавечых стасункаў -характарам сяброўства, нормамі кружковага жыцця з такімі яго праявамі, як альбомы, моўны эзатэрызм, тыпалогіі дзённікаў, перапіскі — існуе непасрэдная сувязь... Літаратурным фактам з’яўляюцца тыя падзеі і адносіны літаратурнага жыцця, якія ўваходзяць у структуру літаратуры эпохі як цэлага... Літаратурны побыт найбольш актыўна вывучаецца ў межах даследавання па семіётыцы культуры» [11, с. 194], У рускіх пісьменнікаў гэта былі літаратурныя салоны, кружкі, таварыская сябрына («Арзамас», «Зялёная лямпа» і інш.), у ліцвінска-беларускіх пісьменнікаў суполкі «філаматы і філарэты», у беларускіх пісьмен-нікаў у Санкт-Пецярбурзе аўтары часопісаў — «Rocznik Literacki», «Nieza-
48
budka», беларускіх студэнтаў у Маскве - газета «Гоман», у самой Беларусі -аўтары «Альбома» А. Вярыгі-Дарэўскага і інш.
«Філолаг, - адзначаў культуролаг С. С. Аверынцаў, - сумяшчае ў сабе лінгвіста, крытыка, гісторыка грамадзянскага побыту, нораваў і культуры, знаўцу іншых гуманітарных, а пры выпадку нават прыродазнаўчых навук -усяго, што ў прынцыпе можа спатрэбіцца дзеля высвятлення таго ці іншага тэксту» [23, с. 97], Да філалагічных навук найперш адносяць мовазнаўства, літаратуразнаўства, у другую чаргу - такія дысцыпліны, як тэксталогія, пале-алогія, бібліяграфія, крыніцазнаўства, архівазнаўства. Унутраная сувязь паміж асобнымі навукамі, якія маюць адносіны да філалагічных, з часам становіцца ўсё больш слабай. Яна стала зусім слабай нават паміж навукамі пра мову і літаратуру. Адсюль узнікае непазбежная неабходнасць далейшай дыферэнцы-яцыі не толькі навуковых інстытутаў, але і аддзелаў, сектараў, лабараторый, усё больш адасабляюцца адзін ад аднаго спецыяльнасці і г. д.
Напрамкі і плыні
У еўрапейскіх літаратурах асобныя напрамкі ўзнікаюць толькі ў новы час, калі мастацкая літаратура набывае адносную самастойнасць у якасці «маста-цтва слова», адасабляючыся ад іншых, немастацкіх літаратурных жанраў. У літаратуру ўладарна ўваходзіць асабісты пачатак, становіцца магчымым выяўленне пункту погляду аўтара, і мастак атрымлівае магчымасць выбару той або іншай жыццёвай і творчай пазіцыі.
Найбольш значнымі напрамкамі ў гісторыі еўрапейскай літаратуры пры-нята лічыць рэнесансны рэалізм, барока, класіцызм, асветніцкі рэалізм, сен-тыменталізм, рамантызм, крытычны рэалізм, натуралізм, сімвалізм, сацыялі-стычны рэалізм. Існаванне гэтых вялікіх напрамкаў у шэрагу нацыянальных літаратур больш або менш агульнапрызнанае. Правамернасць вылучэння другіх - маньерызм, ракако, перадрамантызм, неакласіцызм, неарамантызм, імпрэсіянізм, экспрэсіянізм, мадэрнізм — выклікае спрэчкі. Напрамкі носяць не замкнёны, а адкрыты характар; пераход ад аднаго да другога напрамку мае на ўвазе звычайна прамежкавыя формы (перададраджэнне ў еўрапейскай літа-ратуры XIII-XIV стст., перадрамантызм канца XVIII ст.). Вызначэнне пада-бенства некаторых напрамкаў (напрыклад, барока з рамантызмам і экспрэсі-янізмам) прымушае некаторых даследчыкаў будаваць тыпалагічныя мадэлі больш універсальнага характару: «класіка» і «рамантыка» («закончанае», «за-вершанае» і «бясконцае», «незавершанае») як два асноўныя тыпы мастацтва ў Ф. Штрыха і Б. Крочэ, рэалістычны і нерэалістычны тыпы «стыляў» (фактычна - напрамкаў)» у П. М. Сакуліна. Аднак большасць вучоных лічыць адзінкай асобныя літаратурныя напрамкі і мастацкія плыні і звязаны з імі «вялікі» стыль.
Літаратурныя напрамкі, плыні, школы як тэарэтычныя паняцці ўзніклі ў еўрапейскіх літаратурах у новы час і ўспрымаюцца як з’ява агульнаеўрапейская
49
і інтэрнацыянальная, як частка агульнага грамадска-гістарычнага працэсу. У нацыянальных літаратурах гэтыя паняцці маюць сваё нацыянальнае адценне і своеасаблівасці, абумоўленыя акалічнасцямі культурна-гістарычнага жыцця. Больш за тое, напрамак, плынь, школу нельга вывучаць па-за літаратурным працэсам, гэтак жа як літаратурны працэс - па-за цэласным кантэкстам куль-туры, іншымі відамі мастацтва, мовай, гісторыяй, філасофіяй, як з’явамі між-дысцыплінарных узаемадачыненняў.
У творчасці ідэйна і духоўна блізкіх адзін аднаму пісьменнікаў кожнага пэўнага канкрэтнага гістарычнага перыяду лёгка ўзгадваецца відавочнае пада-бенства, адзінства мастацкага метаду і стылю, зместу і формы. Так, тэарэтык літаратуры Л. I. Цімафееў знаходзіў шмат агульнага ў творчасці савецкіх класікаў М. Горкага, М. Шолахава, А. Фадзеева і тлумачыў гэта тым, што яны стаялі «на аднародных ідэйных пазіцыях», адлюстроўвалі «адзіны працэс грамадскага развіцця», а значыць вынікае «адсюль і адзінства ідэйна-тэма-тычных установак, і, зразумела, адзінства характараў і сродкаў іх ажыццяў-лення - мовы і сюжэта». «Перад намі, - рабіў выснову JI. I. Цімафееў, -«пашыраная вытворчасць» індывідуальнага стылю пісьменніка, у якім інды-відуальнаму светапогляду пісьменніка адпавядае адзінства ідэалагічных пазі-цый, яднаючых шэраг пісьменнікаў, індывідуальны жыццёвы вопыт - адзін-ства грамадскай практыкі, відавочнай і адлюстраванай кожным пісьменнікам па меры яго індывідуальнага вопыту, і, нарэшце, індывідуальнай эвалюцыі пісьменніка адпавядае цэласнае развіццё грамадскай ідэалогіі і практыкі. Зразумела, што такое адзінства ўзнікае на аснове класава-ідэалагічнай блізка-сці шэрагу пісьменнікаў» [24, с. 413],
Часта згаданая вышэй блізкасць так усведамляецца пісьменнікамі, што яны выяўляюць яе ў сваіх творчых дэкларацыях і літаратурных маніфестах, аб’яўляючы сябе прадстаўнікамі пэўнай літаратурнай школы, напрамку і плыні або групоўкай, супольнасцю з пэўнай назвай.
«Зразумела, — удакладняе Л. I. Цімафееў, - што гэта адзінства не заўсёды супадае з пазіцыямі пэўнага класа. Размова ідзе пра творчую блізкасць, якую пісьменнікі могуць ствараць і адольваючы свае класавыя забабоны, хаця практычна класавая блізкасць пісьменнікаў можа з’явіцца такой жа ўмовай, што спрашчае іх творчае збліжэнне. Такім чынам, поруч з індывідуальным стылем пісьменніка мы будзе.м мець справу з больш шырокім, абагульняючым гісторыка-літаратурным паняццем. Мы будзем гэта творчае адзінства абазна-чаць паняццем літаратурнай плыні.
Часцей за ўсё літаратурная плынь афармляецца ў выглядзе літаратурнай школы, якая мае тую ці іншую грамадскую арганізацыю, творчую платформу і г. д., але пры адсутнасці такіх арганізацыйных форм гісторык літаратуры мае права адносіць шэраг пісьменнікаў да пэўнай літаратурнай плыні, кіруючыся адзінствам іх творчых асаблівасцей.
Літаратурная плынь, як відавочна, уяўляе з сябе адзінства асноўных ідэйна-мастацкіх асаблівасцей, якія выяўляюцца ў пэўны гістарычны перыяд
50
у творчасці шэрагу пісьменнікаў, блізкіх адзін аднаму па сваёй ідэалогіі і жыц-цёваму вопыту, па сваім мастацкім метадзе» [24, с. 416-417],
Паняцці напрамку, плыні, школы пашыраюць кола аб’ектыўнай рэчаіс-насці, якое імкнецца ахапіць творчы суб’ект у той ці іншы гістарычны перыяд нацыянальнага існавання, бо ствараюць магчымасць выхаду за індывідуальны кругагляд пісьменніка. Адначасова ў полі далягляду апынаецца творчасць іншых прадстаўнікоў дадзенай літаратурнай суполкі, вызначаецца яго месца і роля ў літаратурным працэсе, урэшце паўстае перад крытычным поглядам само «поле літаратуры» (у тым яго разуменні, якое ў свой час прапанаваў Поль Бурдз’е), адкрываецца шырокая перспектыва творчай эвалюцыі мастац-кай літаратуры ў цэлым як натуральнага выяўлення народнага жыцця ў пэўную гістарычную эпоху. 3 аднаго пункту погляду нацыянальная літара-тура натуральна ўключаецца ў тыпалагічную агульнасць сусветнай літарату-ры, а з другога - яскрава вылучаецца яе нацыянальна-гістарычная спецыфіка, і супастаўленне аднаго напрамку, або плыні, або школы падкрэслівае адно-снасць і ўмоўнасць такога супастаўлення.
Беларуская літаратура ў гэтых адносінах як адна з нацыянальных літара-тур, якая запазнілася, калі мець на ўвазе тэмпы творчага развіцця, і знаходзі-лася ў становішчы «здагону» за нацыянальнымі літаратурамі, якія значна апярэджвалі яе ў сваім гістарычным руху. У тым, што яна апынулася ў такім цяжкім становішчы, беларускі народ менш за ўсё вінаваты, і мелі рацыю пісьменнікі-«нашаніўцы», калі лічылі неабходным наракаць на «вярхі», якія так лёгка і безаглядна перабеглі ў стан тагачасных уладатрымцаў, занядбаўшы ранейшыя дасягненні ліцвінаў і беларусінаў у самых розных сферах эканомікі і культуры, заканадаўства і мастацкай літаратуры і па сутнасці на працяглы перыяд пакінуўшы народныя «нізы» сам-насам. Аднак беларусы як нацыя, якая за часы гістарычнага існавання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў многіх напрамках свайго жыцця і творчай дзейнасці ўсвядо-міла і высока ацаніла свае фізічныя і духоўныя магчымасці, у сваіх песнях, казках, паданнях, баладах захавала глыбінную памяць пра сваю мінулую веліч, нагадвалі так ці інакш сваім сучаснікам і нашчадкам пра сваю працоўную і воінскую славу і не трацілі надзею на будучае адраджэнне і ўзвышэнне.
Беларусы, свядома ці несвядома, абралі адзіна магчымы шлях свайго жыццёвага ўратавання і гістарычнага існавання, калі прынялі гістарычную несправядлівасць у дачыненні сваіх амбіцыйных суседзяў да сябе як непазбеж-насць і на працягу цэлага, з канца XVII і да канца XVIII, стагоддзя жылі сваім жыццём, не вельмі зважаючы на сваіх вераломных суседзяў, якія ўспрымалі свой узлёт як бясконцае свята. Шырокая і паўнаводная рака народнага жыцця ператварылася - выкарыстаем гэты з глыбокім сэнсам вобраз пісьменніка А. Адамовіча - у падземную раку, якая, рана ці позна, накапіўшы ў сабе магут-ную творчую энергію і вялікую веру ў свае магчымасці, вырвецца на павер-хню і пакажа сябе ва ўсёй красе.