• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Класічная адукацыя, якую атрымаў М. Багдановіч, давала глыбокія веды па тэорыі літаратуры. Ён, аднак, рана зразумеў, што ў справе нацыянальнага Адраджэння беларусаў, якая стала сэнсам яго жыцця і творчасці, фундамен-тальныя веды аб прыродзе, мэце і значэнні літаратуры, а таксама валоданне метадамі і прыёмамі яе даследавання, выяўляюць свой жыватворны патэн-цыял, калі служаць нацыянальнай ідэі.
    Гэта адно з самых моцных уражанняў, якое застаецца пасля чытання не толькі яго лірыкі, але і прозы, публіцыстыкі, літаратурных артыкулаў і рэцэн-зій, а менавіта: яго самаспальванне, захапленне ідэяй Беларускага Адраджэння, і ёсць адказ на пытанне пра феномен яго жыцця і творчасці.
    Акрамя ўсяго іншага, М. Багдановіч, які рана ведаў свой лёс, цвяроза і рацыянальна распланаваў адпушчаны яму кароткі век. He ашчаджаючы сябе і свае духоўныя і фізічныя сілы, ён рабіў тое, што лічыў сваёй першачарговай задачай. Адсюль унікальны лаканізм і змястоўная глыбіня яго выказванняў на літаратурна-творчыя тэмы. Выдатна ведаючы гісторыю сусветнай літара-туры і «забыты шлях» беларусаў, ён свядома засяродзіў сваю ўвагу на грун-тоўным аглядзе таго, што адбывалася ў маладой беларускай паэзіі. Менавіта ў ёй у нашаніўскі перыяд вызначаўся напрамак эстэтычнага руху. Аддаваў
    41
    належнае і кволым спробам у мастацкай прозе, і сам як апавядальнік дапа-магаў яе росту ў меру сваіх магчымасцей, аднак як тэарэтык літаратуры не шкадаваў сваіх высілкаў, каб спрыяць творчаму росту і маладому Купалу, і Коласу, і Бядулю, і пачынаючым Алесю Гаруну, Альберту Паўловічу, Цішку Гартнаму, Канстанцыі Буйла, Янку Журбе, Вацлаву Ластоўскаму, Андрэю Зязюлю... Як крытык і як чытач быў строгі, нават бескампрамісны ў сваіх ацэнках.
    Аднак М. Багдановіч, як ніхто іншы, востра адчуваў шпаркі рух сучаснай яму цывілізацыі наперад і глыбока перажываў сацыяльна і гістарычна вытлу-мачальнае адставанне беларусаў у гэтым руху. 3 аднаго боку, «прыглядаючыся да навейшай беларускай пісьменнасці», шчыра радаваўся, што «яе аднака-лёрны слой... стаў патроху дзе-нідзе сцясняцца, у ім з’явілася колькі ядзер, сабраўшых у сябе ўсю яго яркасць, з кожным годам усё болей узрастаючых і ў сваім развіцці прымаючых больш-менш асабістыя колеры». He цяжка зразумець значэнне гэтага руху: «Усякі выясніўшыйся, абасобніўшыйся пісьмен-нік хоць бы праз адно гэта стаіць наперадзе... вабіць сваёй яркасцю, як аганёк матылькоў, і, прывабіўшы, гуртуе вакол сябе, творыць літаратурны кірунак» [22, т. 2, с. 185]. Ён з захапленнем удзельніка гэтага руху гаворыць пра «ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі», якія «паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста гадоў» і якія беларуская паэзія прайшла «за восем-дзевяць гадоў свайго праўдзівага існавання», пералічвае як знаўца справы, тэарэтык і гісторык, назвы літаратурных школ, ад якіх дыханне захоплівае («сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсцье, мадэрнізм»),
    А з другога боку - іранізуе, няхай сабе і ў жартоўным вершы: «Чытаю я журнал сучасны: // Кіпіць у ім прагрэсу ход! // Ён у пісьменнасці прэкраснай // Назад уйшоў на сотню год... // П(аўлові)ч сантыменталізмам // Там нас уздумаў частаваць, // А пан К(упал)а рамантызмам // Сімвалістычным дзіваваць. // Прывет ім! Хай налягуць двое, // I мо звярнецца зноў пара, // Калі чыталі «Грамабоя», // «Пастушкн грусть» et cetera» [22, т. 1, с. 251]. А неўзабаве робіць амаль катэгарычную выснову: «Беларускіх вершаў у нас яшчэ не было - былі толькі вершы, пісаныя беларускай мовай». I праз зорачкі, якія адкрываюць наступны раздзел артыкула «Забыты шлях», працягвае ўпэў-нена, пераканана: «Беларускіх вершаў яшчэ не было, але яны павінны быць, і будуць!» [22, т. 2, с. 288].
    He быў бы Багдановіч самім сабой, каб пасля пафаснай заявы не перайшоў да тэарэтычнай пастаноўкі рэальных задач, якія стаяць перад беларускімі пісьменнікамі: «Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны да гэтай душы. Ёсць ён і ў нас, беларусаў, і мы мусіма звярнуцца да яго, каб улажыць што-небудзь сваё ў скарбніцу светавой культуры, каб уліць у нашу паэзію свежыя сокі, каб стаць бліжэй да душы роднага народа, лепі паталіць яе духоўную смагу і запраўды ўзяцца за вялікую працу: развіццё беларускай народнай культуры». Ён жа папярэджвае: «Распачаць гэтую справу ў паэзіі будзе нялёгка: куды
    42
    лягчэй ісці па прабойным дарогам, куды лягчэй пісаць, маючы перад вачыма добрыя прыклады; а тут усё, ад пачатку і да канца, трэба рабіць самому... бярымося ж за гэтую нялёгкую, але вясёлую работу» [22, т. 2, с. 288-289],
    Сам жа Багдановіч і распачынае працу. Як чалавек вялікай культуры, эрудыт, ён адкрывае своеасаблівы лікбез: у кожным літаратурным аглядзе, рэцэнзіі, не зважаючы на асобы, выносіць ацэнкі поспехаў і недахопаў братоў-літаратараў, падказвае выхад з сітуацыі, робіць прагнозы, вызначае стратэгію руху. Найперш звяртае ўвагу на Янку Купалу, які вылучаецца «не толькі велічынёй сваёй здольнасці, але гібкасцю яе, здатнасцю да ўсестаронняга развіцця», а яшчэ ён «бадай адзіны наш пісьменнік, каторы ідзе ўперад, вядзе нейкую ўнутраную працу, і, зрабіўшы ці мала, не супыняецца аж да гэтага часу». Аднак нагадвае і той час, калі Купала пачынаў «з шурпатых вершаў» («пад Бурачка»), «залішне расцягненых, слаба апрацаваных з боку формы і мовы», аднастайнасці тэматыкі, «нейкай нядбаласці» [22, т. 2, с. 185-186], I ён жа, Багдановіч, тады, калі выйшла кніга вершаў Купалы «Шляхам жыцця», вяршыня паэтычнага ўзлёту паэта, піша ў аглядзе-артыкуле «За тры гады»: «3 радасцю бачым, што талент Купалы развіваецца, з’яўляюцца новыя мэты, новыя спосабы творчасці, новыя формы і вобразы... Глаўнае ж тое, што ўсё гэта ў многіх вершах Купалы зроблена надзвычай пекна, з праўдзівым уменнем ды з вялікім пад’ёмам пачуцця. Часта-густа спатыкаецца прыгожая будова верша, цікавая па спляценні строк, расстаноўцы рыфм, ужыванні цэзур; разнастайнасць рытмаў з іх усягдашняй лёгкасцю ды моцным разгонам; краса, свежасць і паўназычнасць рыфм, звінячых не толькі на канцы, але і пасярэдзіне строк; гучнасць слоў, падабраных да верша, і шмат што іншае» [22, т. 2, с. 223-224],
    Той, хто чытаў «тэарэтычна-гістарычны нарыс» М. Багдановіча «Санет», яго «вопыт даследавання» верша Т. Г. Шаўчэнкі «Краса і сіла», творчыя пар-трэты «В. Самійленка», «Грыцько Чупрынка», рэцэнзіі на зборнік перакладаў М. Гумілёва «Тэафіль Гац’е. Эмалі і камеі», зборнік вершаў Міхаіла Аржэн-цкага «Storczyki», артыкулы «За сто год», «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры», «За тры гады», «Беларускае адраджэнне», «Забыты шлях», лёгка пагадзіцца з высновай, што тэарэтыка-гістарычная і літаратурна-крытычная школа, створаная Максімам Багдановічам, якая знаёміла маладых беларускіх пісьменнікаў з навуковымі і мастацкімі набыткамі сусветнай літаратуры, мела свой плённы ўплыў на іх светапогляд і светаадчуванне, вызначала стратэгію эстэтычна-мастацкай эвалюцыі беларускай нацыянальнай культуры.
    Аб тым, што Максім Багдановіч як глыбокі тэарэтык літаратуры разважаў пра блізкую і аддаленую будучыню беларускай нацыі, яе навуку, адукацыю, літаратуру і культуру выразна сведчыць чарнавы накід тэзісаў артыкула пад умоўнай назвай «Стремленне найтн метод научной крнтнкн...». Аўтара хвалявала праблема метада, які дазволіў бы даць ацэнку літаратурнага твора з пункту погляду тэматыкі і «был бы по выработ(анным) прнёмам доступ(ен) н рядов(ым) работннкам». У часы М. Багдановіча такая навуковая крытыка
    43
    мела на ўвазе ўсе з’явы формы літаратурнага тэксту: «не только явлення слога н стнля нлн метра, рнтма, рнфмы, звукопнсн (в сонетах), но все то, что есть modus operandi (лац. - мера майстэрства. - М.Т) пнсателя, т. е. его эпнтеты, об-разы, тнпы, характеры, снтуацнн, архнтектоннка, словарь н т. д.» [22, т. 2, с. 422].
    У будучыні, прарочыць М. Багдановіч, такі метад навуковай крытыкі дасць магчымасць зрабіць аб’ектыўныя высновы, «...обладаюіцне той же сте-пенью достоверностн, как суждення наукн», а навуковая гісторыя «получнт твердую почву под ногамн н не должна будет пребывать ultima ratio (лац. -апошні, канчатковы, самы пераканаўчы аргумент. - М. Т) <нрзб> на лнчном вкусе. Для возннкновення научной крнтнкн необходнмо, чтобы все этн <нрзб> факты былн подобраны, снстем(атнзнрованы) <нрзб> н точные подсчеты. Опнраясь на такне неоспорнмые цнфровые данные, крнтнкн бы нмелн воз-можность делать выводы» [22, т. 2, с. 422],
    Па сутнасці, Максім Багдановіч далёка апярэджваў свой час, калі марыў пра магчымасць перавесці літаратурныя веды на мову матэматыкі, над чым у наш час напружана працуюць тэарэтыкі інфарматыкі, шукаючы грунт для стварэння камп’ютэрных праграм, якія маглі б рэканструяваць у знаках і сім-валах штучны інтэлект і вобразныя функцыі чалавечага мыслення. Прагра-місты ўпэўненыя, што ўсё гэта пытанне часу, а людзі мастацтва лічаць гэта прынцыпова немагчымым і недасягальным.
    Узаемаадносіны беларускага акадэмічнага літаратуразнаўства з іншымі сацыяльнымі і гуманітарнымі навукамі патрабуюць павышанай увагі ў сувязі з відавочнымі навуковымі поспехамі названых адгалінаванняў беларускай гуманітарыстыкі. У даследаванні вылучаюцца найперш адносіны з лінгві-стыкай, фалькларыстыкай, гісторыяй, філасофіяй, сацыялогіяй, эстэтыкай, семіётыкай, культуралогіяй. Менавіта з іх дапамогай літаратуразнаўцы выра-шаюць такія складаныя праблемы, як вызначэнне меж выкарыстання тэарэ-тычных інавацый, засваенне і асэнсаванне найноўшай навуковай тэрміналогіі, якую вучоныя пераймаюць са сферы іншых навук, як гуманітарных, так і прыродазнаўчых, стыхійнага і слаба кіруемага патоку навуковай інфармацыі.
    Акадэмічная тэорыя літаратуры засяродзілася на вывучэнні філасофскіх праблем мастацкай літаратуры і ў цэнтры ўвагі знаходзіцца найперш аналіз мастацкага твора як цэласнасць, калі твор разглядаецца як упарадкаванае, сістэмнае адзінства змястоўных і фармальных кампанентаў, адзінства вобраз-на-мастацкіх сэнсаў і матэрыяльна-знакавых утварэнняў, узаемасувязь і ўза-емазалежнасць частак і цэлага. Маецца на ўвазе не толькі цэласнасць як такая, але і прынцыпы яе стварэння, што, у сваю чаргу, азначае, што тэарэтычнае даследаванне звязана з вырашэннем комплекса задач, якія адносяцца да профілю навуковых дысцыплін гуманітарнага профілю (мадэль катэгорыі sacrum у мастацкай прозе, паняцце cogito ў паэзіі Збігнева Гербарта і Алеся Разанава, апорыі Зянона Элейскага і Алеся Разанава, «філасофія жыцця» ў мастацкай прозе, экзістэнцыяльныя праблемы ў беларускай паэзіі, сучаснай літаратуры non-fiction і інш.).