Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Так, вывучэнне малакаштоўнай літаратуры дазволіла пашырыць сферы выкарыстання сацыялагічнага аналізу да твораў класічнай і высокай літара-туры. Сацыялогія літаратуры з часам была арыентавана на праблемы, якія ставіла літаратурная навука, - пазнанне грамадства ў літаратуры. Даныя сацыялагічнага аналізу дапаўняліся пазатэкставай інфармацыяй (біяграфія пісьменніка, творчыя маніфесты, перапіска і г. д.).
Беларускае літаратуразнаўства другой паловы XX ст. досыць хутка і на-дзейна засвоіла эстэтычныя, параўнальна-літаратурны і тыпалагічны метады навуковага аналізу літаратурных тэкстаў. Кантэнт-аналіз - тэарэтычнае па-няцце, якое ўвайшло ва ўжытак толькі ў самым канцы XX ст., прывабіла беларускіх літаратуразнаўцаў сваёй замежнай назвай, бо насамрэч вывучэнне зместу літаратурнага твора заўсёды лічылася галоўным прыярытэтам літара-турнай навукі. Дакладнасць мастацкай літаратуры як індыкатара стану гра-мадства і культуры ў розныя перыяды літаратурнай гісторыі або выклікала захапленне, або, наадварот, падвяргалася сумненню. Сацыялогія літаратуры
30
ў апошнія часы пацвярджае існаванне ўнікальных магчымасцей мастацкай літаратуры не толькі адлюстроўваць рэчаіснасць, але і дакладна выяўляць галоўныя напрамкі і тэндэнцыі грамадскага жыцця, а таксама дастаткова ўпэў-нена прадказваць інавацыйныя стратэгіі руху наперад. Можна сцвярджаць з аднолькавай упэўненасцю, што існуе не толькі небяспека некантралюемага вывядзення «духу часу» з сучаснага літаратурнага твора, але і моцнае спадзя-ванне на прарочую сілу творчага ўяўлення літаратурнага генія, тым больш што час гэта пацвярджае. I, відаць, не для прыгожага слова знакаміты Альберт Эйнштэйн аднойчы, маючы на ўвазе адкрыццё тэорыі адноснасці, выказаўся: «Дастаеўскі мне даў больш, чым Гаўс». Менавіта Фёдар Дастаеўскі з яго прарочым дарам найярчэй выявіў шляхі развіцця чалавечай думкі ў XX ст.
Сацыёлаг М. Эльбрэхт пісаў: «Тэорыя не толькі не бескарысная, але неаб-ходная для больш агульных даследаванняў... Калі літаратура і адлюстроўвае нешта сацыяльнае, то яна ў роўнай ступені ўмацоўвае і сцвярджае культурныя нормы, устаноўкі і вераванні... Інакш кажучы, яна хутчэй адлюстроўвае куль-турныя нормы, як лічыў Піцірым Сарокін, чым грамадства» [17, с. 425-427]. Філосаф Фрыдрых Ніцшэ ў свой час выказаўся афарыстычна: «Эстэтыка -этыка будучыні».
Гістарычны працэс станаўлення тэарэтыка-метадалагічнага аналізу ў сацы-ялагічных даследаваннях літаратуры, пачынаючы з XVIII ст. і заканчваючы пачаткам XXI ст., сведчыць не толькі аб руйнаванні адназначнасці культурных норм, якія прадвызначалі прыроўніванне «літаратурнае» - «сацыяльнаму», але і аб сцвярджэнні «высокай» літаратуры, асабліва калі мець на ўвазе руйнаванне жорсткіх перагародак з «забаўляльнай» літаратурай. Сацыёлагі літаратуры ў выніку сваіх тэарэтычных і эмпірычных даследаванняў прыйшлі да важнай высновы аб недастатковасці прыпісвання мастацкай літаратуры толькі аднаго адзінага свайго функцыянальнага прызначэння ў сацыяльнай сістэме. Нават прапанаваных у свой час сямі функцый сацыялагічнага дасле-давання літаратуры - рэцэптыўная, рэфлексіўная, ідэалагічная, камунікатыў-ная, нарматыўная, актывізуючая, рэвалюцыйная - недастаткова з-за відавоч-най рацыяналізацыі дзеючых культурных норм ідэалогіі літаратуры, якая жорстка акрэслівае мяжу сацыялогіі ў вырашэнні пастаўленых ёю задач.
Менавіта ў такіх памежных класіфікацыях, адзначае Л. Д. Гудкоў, «стано-віцца відавочнай страта прадметнага характара пазнання ў сацыялогіі. У пра-цэсе рацыяналізацыі з апісання «рэальных» абставін існавання літаратуры акцэнт пераносіцца на спосаб яе тлумачэння, дакладней, норму падобнага тлумачэння, фіксіруемую ў яе «ўсеагульнасці» і ўніверсалізме, што можа мець месца толькі пры пастаяннай дыферэнцыяцыі спецыялізаваных груп з пры-знаным культурным аўтарытэтам» [16, с. 28-29],
Тут адбываецца працэс разыходжання паміж сацыялогіяй літаратуры і са-цыяльнай філасофіяй, а таксама яе часткай - сацыяльнай крытыкай літара-туры, якія выяўляюць сацыяльнае значэнне літаратурнага твора, ацэньваюць сацыяльныя абставіны як «прадмет» літаратурнага паказу, так званая сацы-
31
ялагізуючая эстэтыка з яе ацэнкай літаратуры як сацыяльнай рэальнасці і з яе адмаўленнем эстэтычнага значэння творчасці.
Тэарэтычным выхадам з гэтай відавочнай абмежаванасці сацыёлагі літара-туры А. Зільберман, X. Н. Фюген, У. Йегі, К. Эйбл, Р. Эскарпі лічылі ідэю сацыяльнага дзеяння. Прыкладзеная да шматстайных аспектаў сацыяльнага існавання мастацкай літаратуры (вытворчасці, рэцэпцыі, ацэнкі, распаўсю-джвання сярод масавага чытача) названая ідэя прадвызначае магчымасць пераходу да іншых памежных сфер гуманітарыстыкі (сацыяльнай гісторыі, культуралогіі, гісторыі ідэй).
«Толькі пераходзячы да аналізу літаратурнага твора як сістэмы сувязей і адносін індывіда да індывіда, індывіда да групы і групы да грамадства і свайго часу, - адзначаў А. Зільберман, - можна ажыццявіць пераход ад мікрасацыялагічнага падыходу да макрасацыялагічнага, аналізаваць сродкамі сацыялогіі літаратуры ў форме сацыяльнага ўзаемадзеяння як найдрабнейшыя, даступныя назіранню сацыяльныя адзінкі — сацыяльныя ўзаемаадносіны дзвюх асоб, так і самыя буйныя, а менавіта, сацыяльныя сістэмы» [18, с. 111]. Ці не ў гэтым урэшце і заключаецца метадалагічнае значэнне прынцыпу сацыяльнага дзеяння?
Сацыяльнае дзеянне мае на мэце арыентацыю на «Другога» (alter ego) і, натуральна, улічвае яго рэакцыю і чаканні, у выніку чаго ўзнікаюць элементы ўзаемаразумення і множацца элементы агульнай культуры. Аднак толькі аднаго ўзаемаўзгодненага разумення сітуацыі, якую дастаткова ўсвядомлена выбудоўвае і ацэньвае сацыёлаг, абапіраючыся на традыцыйна распрацаваны аўтарам сюжэт мастацкага твора, недастаткова, каб пераадолець ужо надзейна зафіксаваныя межы сацыяльнага дзеяння, а тым больш вызначыць магчымую яго перспектыву.
«Складанасць у тым, - удакладняў Л. Д. Гудкоў, - што вызначэнне эстэ-тычнага дзеяння як афектыўнага, экспрэсіўнага, якое выклікае ў рэцыпіенце перажыванні, г. зн. як унікальнага псіхалагічнага працэсу, перашкаджае ма-гчымасці яго атаясамлення з іншымі дзеяннямі. Тым не менш, суб’ектыўная няпэўнасць і сэнсавая шматзначнасць чытацкага афекта не тоесная ўнікаль-насці і ірацыянальнасці тэксту. Сацыёлага цікавяць найперш сэнсавыя стру-ктуры афектыўных паводзін, лагічныя абгрунтаванні паводзін, якія не павінны быць змешаныя з псіхалагічным працэсам перажывання. Распрацоўкі прабле-матыкі сімвалістычных сістэм сацыяльнага дзеяння ў сацыялогіі паразумення і культуралогіі (ідэі Г. Зіммеля, А. Шуца, К. Бёрка і інш.) адкрылі за эмацы-янальна-псіхалагічнымі станамі лагічныя сэнсавыя канструкцыі ўзаемадзеян-ня, рэдуцыраваныя да генералізаваных каштоўнасных значэнняў» [16, с. 31-32].
Сацыялогія літаратуры другой паловы XX стагоддзя шукала і знаходзіла выхад з тупіковай сітуацыі ў распрацоўках сацыякамунікатыўнай эстэтыкі, заснавальнікам якой быў ідэолаг «постіндустрыяльнай культуры» А. Моль, праца якога «Сацыядынаміка культуры» выкарыстоўвалася ў 1970-я гады ў асяроддзі акадэмічных тэарэтыкаў беларускай літаратуры (I. Ралько, I. Ulna-
32
коўскі, А. Кабаковіч). А. Моль сцвярджаў, што на змену гуманітарнай канцэп-цыі культуры прыйшла канцэпцыя «мазаічнай культуры», якая адпавядае эпосе сродкаў масавай камунікацыі. Згодна з гэтай канцэпцыяй, культура сучаснага чалавека - прадукт хаатычнай плыні выпадковых звестак, рэштаў ведаў, ацэнак і ідэй. Наяўны запас ведаў дзейнічае на працягу 10-15 гадоў (у канцы XX ст. ужо 5 гадоў), рост аб’ёму ведаў падвойваецца на працягу наступнага 5-10-годдзя, у выніку чаго адбываецца «інфармацыйны выбух» (пра які ў пачатку 1990-х гадоў пісаў Ю. М. Лотман у навуковым даследаванні «Культура і выбух»),
Пра «інфармацыйны выбух», калі мець на ўвазе іншыя сферы культуры, а не толькі літаратуразнаўства, пісалі і іншыя даследчыкі. Сацыёлаг М. Ма-клюэн, напрыклад, лічыў, што змест культуры абумоўліваюць СМІ. Сацыя-камунікатыўная канцэпцыя эстэтыкі высока ацэньвае інфарматыўную пры-роду мастацтва, аднак яе абсалютызацыя зацямняе магчымасці эстэтычных і іншых падыходаў.
У 1970-я гады ў асяроддзі беларускіх літаратуразнаўцаў карысталася павы-шанай увагай тэорыя сацыяльных роляў, у выніку чаго ўзнікла і вызначэнне асобнага літаратурнага жанру пад назвай «ролевы верш» (I. Шпакоўскі, А. Кабаковіч і інш.). «Ролевы падыход, - згадваў Л. Д. Гудкоў, - у значнай частцы даследаванняў інтэрпрэтаваў літаратуру ў катэгорыях падтрымкі нарматыўнага парадку, сацыяльнага «статус-кво» або элементаў сістэмы сацыяльнага кантролю» [16, с. 32],
Як частка сацыялогіі літаратуры ў апошняй трэці XX ст. выкарыстоўвалася герменеўтыка, якая грунтоўна вывучала літаратурныя тэксты на фоне гіста-рычнай сітуацыі, у якой яны ўзніклі. Агульная рыса шматстайных навуковых школ герменеўтыкі выяўлялася, паводле слоў эстэтыка і тэарэтыка літаратуры Ю. Борава, у «недаверы да непасрэдных сведчанняў свядомасці, да аб’яўленага Дэкартам прынцыпу непасрэднай праўдзівасці самасвядомасці і зварот да «ўскосных» сведчанняў пра жыццё свядомасці, якія ўвасабляюцца не столькі ў логіцы, колькі ў мове» [19, с. 94],
Выкарыстаны герменеўтыкай даследчы падыход падтрыманы рэцэптыў-най эстэтыкай, якая ў канцы XX і пачатку XXI ст. прыцягнула ўвагу бела-рускіх сацыёлагаў літаратуры. Рэцэптыўная эстэтыка цікавіцца не толькі творчым працэсам узнікнення літаратурнага тэксту, але найперш - працэсам яго мастацкага ўспрымання. Мастацкі твор, паводле разумення Р. Барта, заўсёды роўны самому сабе, у той час як мастацкі тэкст, калі мець на ўвазе яго змест, змяняецца, што з’яўляецца ў выніку актыўнай дзейнасці чытача, які гэты змест інтэрпрэтуе ў адпаведнасці з асабістым жыццёвым вопытам, культурным узроўнем, уяўленнем пра тое, якім павінен быць мастацкі тэкст і як ён мусіць улічваць чытацкія прыярытэты.
«Сэнс твора, - пісаў Ю. Бораў, - нараджаецца ў акце рэцэпцыі і таму гістарычна зменлівы і залежыць ад эпохі, ад індывідуальнасці ўспрымальніка і яго прыналежнасці да той ці іншай рэцэптыўнай групы. Інакш кажучы,
33
вопыт чытача мае тры найважнейшыя характарыстыкі: гістарычную, група-вую і індывідуальную. Імі вызначаецца не толькі сэнс, але і сам анталагічны статус твора. Гістарычная зменлівасць сэнсу і анталагічнага статусу твора -заканамернасць мастацкага працэсу» [19, с. 362].