Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Сацыёлагі нямецкай літаратуры Алейда і Ян Ассманы, маючы на ўвазе ўсвядомлены выхад за межы азначанай сітуацыі, прапануюць адзін з напра-мкаў, а менавіта «ўключанасць літаратуры ў агульны працэс сэнсавытворчасці, які адбываецца ў культуры», уменне «адрозніваць пастаянныя змены ў пры-родзе і культуры з пункту погляду эвалюцыі... фармуляваць іх біялагічныя і сацыялагічныя законы» [1, с. 126-129], Размова ідзе пра існаванне Вялікай Традыцыі, якая ўмацавалася ў гісторыі чалавецтва, як у старажытным Егіпце, канфуцыянскім Кітаі, у індуізме і будызме, так і на гуманістычным захадзе. Пытанне датычыцца не толькі нашых гістарычных ведаў, а таго засвоенага намі далягляду, які мы прызнаём сваім. Тут варта прыслухацца да голасу Т. С. Эліёта, які яшчэ ў 1917 г. гаварыў аб усёй еўрапейскай літаратуры, пачы-наючы з Гамера, і аб неабходнасці «ахоўваць традыцыю - дзе ёсць вартая ўвагі і пагаднення традыцыя», вярнуцца да ўласнага пачатку і асноў культуры [1, с. 126],
Менавіта ў сучаснай сферы культуры, мовы, літаратуры асабліва наглядна назіраецца непрадказальны сваімі вынікамі наступ агрэсіўнай бездухоўнасці, жахлівай няпэўнасці звыклага існавання ў свеце, дзе гінуць былыя ідэалы і каштоўнасці, гучна заяўляюць аб сваіх нялюдзкіх намерах носьбіты тэрору, страчваецца адчуванне пераемнасці пакаленняў.
«Старыя веды», - адзначае стваральнік «Школы дыялогу культур» В. С. Біблер, - уключаюцца ў новыя веды, але не ў працэдуры гегелеўскага «зняцця», а ў структурах дыялагічнага спалучэння старых і новых ідэалізацый
13
(прынцып суадпаведнасці, суадносін прынцыпу дадатковасці і г. д.). У вышэй-шых пунктах свайго развіцця сучаснае мысленне і свядомасць ёсць столькі ж вызначэння ведаў, колькі і тэарэтычна ўсвядомленага вызначэння няведання, інакш кажучы вызначэнне тых праблем і цяжкасцей (прынцыповага хара-ктару), у якіх магчыма дакладна вызначыць, што менавіта не ведае сучасны розум, якія метады і магчымасці ўсведамлення і перафармуліроўкі ўсіх гэтых цяжкасцей» [2, с. 6].
Мы павінны быць асабліва ўдзячныя нашым класікам за тое, што яны, Гамер і Дантэ, Арыстоцель і Шэкспір, Гётэ і Пушкін, Адам Міцкевіч і Янка Купала, Тарас Шаўчэнка і Якуб Колас, пакінулі ў культурнай памяці свае велі-чныя творы. Вышэйшыя дасягненні культуры і літаратуры непазбежна ўвахо-дзяць у дыялог з эпохай Антычнасці, Сярэднявечча, Новага часу. Менавіта сфера мастацкай літаратуры як формы нацыянальнай культуры змяшчае ў сабе момант сустрэчы ўнікальных і непаўторных феноменаў творчай асобы. Формы дыскурсу, якія вызначыліся ў сучасным беларускім літаратуразнаўстве, нягледзячы на досыць шматстайны і нават стракаты выгляд, прыкметна ўзба-гачаюцца за кошт павышанай цікаўнасці да тэарэтычных адкрыццяў, здзей-сненых у літаратуразнаўчых навуках нашых блізкіх (Расія, Украіна, Польшча) і далёкіх (Германія, Францыя, Англія, ЗША) суседзяў. Прынамсі, досыць лёгка заўважаецца імкненне беларускіх вучоных арыентавацца на тэорыю. Раз-мова найперш ідзе не толькі пра пераадоленне так званага пераходнага перы-яду або павышанай цікаўнасці да міждысцыплінарнага абмену і ўзаемаўзба-гачэння, але і пра ўзрослы націск новых літаратурных тэорый. Адбываецца працэс інтэграцыі сучаснага айчыннага літаратуразнаўства ў кантэкст еўра-пейскай культуралогіі з яе новай тэрміналогіяй.
У ХХ-ХХІ стст. «каштоўнасныя і духоўныя спектры розных форм куль-туры (Захад, Усход, Еўропа, Азія, Афрыка, або, у межах самой Заходняй культуры, - Антычнае, Сярэднявечнае, Новачасавае мысленне), - удакладняе аўтар асноў праграмы «Школы дыялогу культур» В. С. Біблер, - сцягваюцца ў адной культурнай прасторы, у адной свядомасці і мысленні, патрабуюць ад чалавека не адназначнага выбару, але пастаяннага духоўнага супастаўлення, узаемапераходу, глыбіннай спрэчкі ў цэнтры нейкіх непераходных пунктаў здзіўлення і «вечных пытанняў быцця». I ў гэтым, - у дыялогу розных куль-турных сэнсаў быцця, — сутнасць сучаснага разумення, сучаснай логікі мы-слення» [2, с. 7], Аб гэтым сведчыць развіццё такога навуковага напрамку, як беларусазнаўства, калі мець на ўвазе яго збліжэнне з акадэмічнай і ўнівер-сітэцкай навукай.
Дыялог, - працягвае В. С. Біблер, - мае ўсеагульны сэнс: першае - «гэта не проста эўрыстычны прыём засваення маналагічных ведаў і ўмення, але вы-значэнне самой сутнасці і сэнсу засвоеных і творча сфарміраваных паняццяў (паняцце - дыялагічнае па сваёй лагічнай прыродзе і па сваёй псіхалагічнай -для свядомасці - сутнасці»; другое - «дыялог, які мае рэальны адукацыйна дзейсны сэнс, - гэта дыялог культур, якія суадносяцца паміж сабой - у кан-
14
тэксце сучаснай культуры, - у цэнтры асноўных пытанняў быцця, асноўных кропак здзіўлення нашага розуму»; трэцяе - «дыялог, які мае на ўвазе «Школа дыялогу культур», - гэта пастаянны дыялог у свядомасці вучня (і настаўніка) галасоў паэта (мастака) і - тэарэтыка, - як аснова рэальнага развіцця творчага (гуманітарнага) мыслення» [2, с. 8],
Вось чаму асаблівае значэнне ў сучасных умовах набывае паняцце «гума-нітарных ведаў», якія яшчэ нядаўна ўспрымаліся як нешта само сабой зра-зумелае і цалкам даступнае. «Пункты здзіўлення», або вузлы, пачынаюцца яшчэ ў школьным узросце, і пачынаюцца з «загадак слова». У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» знаходзім вызначэнне: «грунтоўныя веды... цяга да ведаў і культуры... мець веды, навыкі, умець рабіць што-н., ведаць меру, ведаць не ведаю, знаць не знаю, ведаць, па чым фунт ліха, ведаць, дзе ракі зімуюць, ведай сваё месца, ведаць усе хады-выхады, ведаць, як аблупленага, ліха ведае, хто яго ведае...» [3, т. 1, с. 473].
Паняцце «веды» ўжывалася і тады, калі размова закранала сферу навукі, адукацыі, выхавання, пры гэтым заставалася па-за ўвагай пытанне, а што такое наогул азначаюць «веды», як змянілася іх прырода. На беларускай мове слова «веды» невыпадкова ўжываецца толькі ў множным ліку, як сведчанне рэальна існуючай шматстайнасці відаў гуманітарных ведаў (філасофія, антра-палогія, сацыялогія, гісторыя, культуралогія, лінгвістыка, фалькларыстыка і міфалогія, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, беларусазнаўства, біблеі-стыка, герменеўтыка, рэцэптыўная эстэтыка, сінергетыка, біяпаэтыка і інш.). Веды азначаюць, што любая з’ява навукі, культуры, адукацыі звязана з цэла-сным паняццем непераходнай ісціны гуманізму, чалавеказнаўства. Узорам з’яўляюцца змены ў мове: яны кідаюцца ў вочы, у наш слых, прысутнічаюць не толькі ў традыцыйных сферах, але найперш у штодзённым гаварэнні, у тым ліку і ў творах пісьмовай культуры, без якіх не можа існаваць грамадства.
Традыцыйнае літаратуразнаўства, якое сыходзіла з вывучэння эстэтыкі і паэтыкі мастацкага тэксту як успрымання і дзеяння, сканцэнтравала ўвагу на некранутыя даследчыя магчымасці лінгвістыкі. Усё часцей беларускія літаратуразнаўцы, даследуючы ход і напрамак сучаснага літаратурнага пра-цэсу, абапіраюцца на лінгвістыку мастацкага тэксту, на тэорыю моўных актаў, спалучаючы некалькі навукова-тэарэтычных падыходаў, як гістарычнага літа-ратуразнаўства, так і лінгвістычнага метаду. Тэарэтыка літаратуры цікавіць ужо не толькі моўнае афармленне асобнага сказа, але і ўсяго мастацкага тэксту. Яго літаратурныя веды ўжо не абмяжоўваюцца адной толькі мастацкай літаратурай, але ўключаюць у абсяг свайго навуковага аналізу элементарныя сродкі і формы ўжывання мовы, паэтыкі нараджэння і ўспрыняцця моўнага тэксту. Улічваюцца намеры аўтара і чытача.
Калі гаварыць пра галіну тэорыі літаратуры, то тэорыя вызначае прыроду мастацкай творчасці і прынцыпы яе аналізу. Менавіта глыбінны аналіз сапраў-дных перадумоў узнікнення новых ведаў, усяго кола грамадска-палітыч-ных, эстэтычных і этычных норм свайго часу дае магчымасць вылучыць тры
15
галоўныя тыпы навуковых падыходаў: філасофска-тэарэтычны, мовазнаўча-літаратуразнаўчы, культуралагічна-стратэгічны. У выніку мінімальная нара-тыўная форма і традыцыйны ўзор ператвараюцца ў складаную схему маста-цкага тэксту, якая прадстаўляе магчымасць яго разумення і развагі і абуджае кагнітыўны інтарэс. Інакш кажучы, літаратурны тэкст дэманструе сваю ўла-сную інтэртэкстуальнасць.
Нездарма ў апошняй чвэрці мінулага стагоддзя на Захадзе загаварылі пра «Трыумф тэорыі...» (так называўся навуковы артыкул Дж. Хіліса Мілера). Яго аўтар вызначаў стратэгічны напрамак: «Тэорыя павінна нараджаць новыя прачытанні» [4], Гэту думку варта дапоўніць: «...а ўважлівае прачытанне па-вінна нараджаць новую тэорыю». Калі гісторыка літаратуры называюць «прарокам, які прадказвае назад», а літаратурнага крытыка - «адкрывальнікам, які расчыняе чытачу акно ў сённяшні дзень», то тэарэтыка літаратуры дарэчы называць «прарокам, які прадказвае наперад».
3 аднаго боку, тэорыя сведчыць, што літаратура губляе традыцыйнае зна-чэнне непаўторнасці мастацкага твора, а з другога боку - упэўнена сцвярджае, што літаратура ў выніку гэтай страты адкрываецца насустрач дыскурсам, якія сыходзяць з боку іншых гуманітарных дысцыплін. «Так, - чытаем у скла-дальнікаў анталогіі «Нямецкае філасофскае літаратуразнаўства нашых дзён» Дзірка Уфельмана і Караліны Шрам, - страце безумоўнасці гуманітарнай самасвядомасці спадарожнічае пашырэнне меж прадмета і рост цікаўнасці да літаратуразнаўства» [1, с. 11]. Новая літаратурная тэорыя прапануе новыя парадыгмы літаратуразнаўства, афармленне форм дыскурсу, рост міждысцы-плінарнага абмену, сацыялогію культуры, феміністычнае літаратуразнаўства, яна сапраўды кіруе вытворчасцю эстэтычных каштоўнасцей, уплывае на сацыяльна-культурную эфектыўнасць мастацкай творчасці, і ўрэшце нагадвае пра формулу «эстэтыка сёння - гэта этыка заўтра».
Калі абазначаны два пункты - пачатковы і канечны, тады лёгка вызначаць пункт павароту і акрэсліць мяжу часу, які скончыўся ў 90-х гадах мінулага стагоддзя і саступіў месца новаму этапу, названаму «пераходным перыядам», што завяршыўся ў пачатку новага стагоддзя. Завяршыўся ці завяршаецца? На гэта пытанне як прадмет навукова-гістарычнага аналізу пакуль яшчэ рана адказваць. «Чалавек ведаў» бярэ верх над «чалавекам культуры», без якога і «веды» не маюць сэнсу. Ствараецца ўражанне, што чалавек стаміўся ад мно-ства «ведаў» у розных сферах чалавечага існавання, і яго марай становіцца вызваленне ад відавочна празмерных «ведаў».