• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Часам сапраўды ствараецца ўражанне, што чалавек проста стаміўся ад рэальнага мноства «ведаў» у розных сферах чалавечага існавання і яго стра-снай марай становіцца вызваленне ад відавочна празмерных «ведаў».
    На пытанне, што такое прырода гуманітарных ведаў, адказвае аўтар навуковай манаграфіі «Уводзіны ў гуманітарную метадалогію» A. Р. Бермус: «Пачнём з прасцейшага пытання: што такое гуманітарныя веды? Першы адказ -відавочны: гэта веды, якія належаць чалавеку. Але варта ўдакладніць гэта пытанне: адкуль бяруцца гуманітарныя веды, з чаго яны складваюцца, у якім сэнсе яны належаць чалавеку, - і мы вымушаны задумацца. I адна толькі спроба даць вызначэнне гуманітарным ведам здольная прымусіць нас змоў-кнуць. Сапраўды, мы не можам даць адназначнага вызначэння гуманітарных ведаў, хоць бы з той прычыны, што вызначэнне фіксуе сукупнасць рысаў або тыпалагічных асаблівасцей, уласцівых пэўнаму аб’екту, якія супрацьстаяць у гэтай якасці ўсім астатнім. Адгэтуль зразумела, што задача вызначэння гуманітарных ведаў роўная трыадзінай задачы апісання ўсяго таго, што мы ведаем; пазнання таго, што застаецца для нас невядомым і вызначэння мяжы паміж гэтымі сферамі. У той жа час мы можам пункцірна абазначыць асноў-
    23
    ныя этапы гісторыі нашай культуры, калі фарміраваліся дастаткова магутныя кангламерацыі гуманітарных уяўленняў (своеасаблівыя гуманітарныя прасторы і сусветы). Зразумела, і тут мы не можам гаварыць пра ўзнаўленне рэальнай гісторыі фарміравання сучасных гуманітарных ведаў...» [13, с. 9].
    У нашым навуковым артыкуле разглядаюцца традыцыйна-класічныя і су-часныя філасофска-літаратуразнаўчыя праблемы, якія ўзнікаюць як унутры самой тэорыі літаратуры, так і пры паглыбленні навуковых ведаў у міжды-сцыплінарны кантэкст і ў кантэкст сацыякультурны.
    Калі гісторыя літаратуры мае прадметам свайго даследавання мінулае, а літаратурная крытыка жыве пераважна ў сучасным літаратурным працэсе, то тэорыя літаратуры, па-першае, вядзе лінію эстэтычнай эвалюцыі з пункту погляду мінулага праз пункт погляду сучаснасці, па-другое, маючы, як міні-мум, два апорныя пункты, здольная правесці прамую лінію ў будучыню. Прынамсі, тэарэтык літаратуры, як і сацыёлаг, абапіраючыся на наяўную сі-стэму ведаў і зазіраючы па прыродзе свайго светапогляду ў наступнае, надзе-лены здольнасцю бачыць будучае. Ён мае магчымасць з пункту погляду сацыялогіі сучасных літаратуразнаўчых ведаў перачытваць нанава класіку і адкрываць новыя сэнсы ў сучаснай літаратуры, а ў выніку ўяўляць далейшыя шляхі духоўнага развіцця сучаснага чалавека, грамадства, чалавецтва.
    Калектыў аўтараў вучэбнага дапаможніка «Філасофія навукі. Метадалогія і гісторыя канкрэтных навук», маючы на ўвазе і тэарэтычныя веды, зрабіў выснову: «Навуку варта разглядаць не толькі як сукупнасць тэарэтычных ведаў аб рэальнай сапраўднасці, але і як асобны від грамадскай духоўнай вытворчасці - вытворчасці аб’ектыўна ісцінных, сістэматызаваных, тэарэты-чна распрацаваных ведаў. Навука паўстае як адзінства пазнаваўчай дзейнасці і яе выніку - навуковых ведаў. Яна павінна быць адкрытай не толькі для эмпірычнай інфармацыі, якая непасрэдна адлюстроўвае ўласцівасці і адносіны прыроднага аб’екта, але і для каштоўнасцей і светапоглядных ведаў як ведаў аб гістарычных умовах, аб прадстаўленых у культуры метадах і спосабах засваення і разумення аб’ектыўнага свету чалавекам. Важна адзначыць, што калі эмпірычныя веды - гэта адлюстраванне вопыту, у вузкім сэнсе, часцей за ўсё як эксперымента, назірання, то прагнастычныя каштоўнасныя і светапо-глядныя веды — квінтэсенцыя вопыту ў шырокім сэнсе, як сацыяльна-гіста-рычнай практыкі, чалавечай дзейнасці ў цэлым» [14, с. 5].
    Аўтары згаданага вучэбнага дапаможніка справядліва высока ацанілі ролю філасофіі ў развіцці паняційнага апарата, у стварэнні высокай культуры лагі-чна-метадалагічных даследаванняў прыродазнаўчых навук. Яны маюць рацыю і тады, калі адзначаюць, што велізарная сфера ведаў, цесна звязаных з культу-рай, да гэтага часу не знаходзіць вартага выяўлення ў катэгорыях і прынцыпах тэорыі і метадалогіі пазнання, сацыялогіі літаратуры. Пры гэтым называюцца адкрыцці гуманітарыяў у наступных сферах: пазнаваўчыя і каштоўнасныя адносіны чалавека да свету; духоўны вопыт чалавека ў спасціжэнні сэнсу жыцця; праблемы жыцця і смерці, свабоды і адказнасці; гістарычныя тыпы
    24
    асобы, яе ўзаемадносіны з культурай, грамадствам у цэлым; культурна-гіста-рычныя змены зместу і формы ментальнасці і інш. Філасофскія і гуманітарныя веды суадносяцца між сабой як універсальна-ўсеагульныя і канкрэтна-спе-цыяльныя веды пра чалавека, яго свет, грамадства і культуру.
    У «Філасофіі навукі» чытаем: «Менавіта сацыяльныя і гуманітарныя навукі надзелены пэўным паняційным апаратам, сістэмай абстракцый, якія дазваляюць фіксаваць каштоўнасныя кампаненты пазнаваўчай дзейнасці, эфе-ктыўна і карэктна ўключаць сістэму каштоўнасных арыентацый суб’екта ў мета-далогію і тэорыю гісторыка-літаратурных, літаратуразнаўчых і іншых блізкіх да іх абласцей ведаў. Асэнсаванне гэтага вопыту можа істотна ўзбагаціць арсенал эпістэмалогіі, філасофіі пазнання ў цэлым, дапамагчы зразумець, што магчымая тэорыя рэальнага пазнання, якое з’яўляецца культурна-гістарычным працэсам. Менавіта гуманітарныя даследаванні даюць матэрыял для філасоф-скага асэнсавання такіх феноменаў, як светапоглядныя і культурна-гістарыч-ныя прадумовы розных тэкстаў. Прычым паняцце «тэкст» у такім метада-лагічным кантэксце выходзіць за межы літаратуры і плённа працуе ў іншых абласцях ведаў, якія маюць справу з тэкстамі культуры ў цэлым» [14, с. 6].
    Мастацтва слова, саступаючы іншым відам мастацтва ў ступені прадмет-насці, рэчыўнасці, відовішчнасці ўзнаўлення рэальнага свету, валодае пры гэтым менавіта словам. Слову даступна ўсё, што даступна думцы, а думцы, у сваю чаргу, даступныя ўсе сферы рэчаіснасці. Нездарма К. Маркс у свой час назваў мову - «непасрэдная рэальнасць думкі». Сусветная мастацкая літара-тура неаднаразова за часы свайго існавання даказала сваю прадказальную моц і сілу ўздзеяння на чалавека і грамадства, а сучасная сацыялогія літара-туры ўпэўнена пацвярджае ісціннасць сказанага.
    Філосаф і сацыёлаг У. Л. Абушэнка ў энцыклапедычным артыкуле «Веды» («Знання»), на нашу думку, невыпадкова згадвае сферы культуры: «...для разу-мення ведаў мае значэнне аналіз узаемадносін спецыялізаванага (навуковага) і штодзённага (звычайнага) узроўняў ведаў, праробленых перш за ўсё фенаме-налагічнай філасофіяй і сацыялогіяй, і механізмаў (усебакова распрацаваных у культурнай антрапалогіі і этнаметадалогіі) узаемаразумення паміж носьбі-тамі розных сістэм ведаў як унутры адной культуры, так і ў міжкультурных узаемадзеяннях» [15, с. 375],
    А ў энцыклапедычным артыкуле «Сацыялогія ведаў» ён жа, узнаўляючы гісторыю ўзнікнення гэтай тэарэтычнай вобласці сацыялогіі, якая вывучае сацыяльную прыроду ведаў, сферу пазнаваўчай дзейнасці грамадства, месца і магчымасці сацыялогіі ў гуманітарных ведах, адзначае, што «ідэі сацыялогіі ведаў актыўна асімілююцца сацыялогіяй адукацыі і шэрагам напрамкаў суча-снай педагогікі, кладуцца ў аснову распрацоўкі канкрэтных навучальных, выхаваўчых, сацыялізацыйных тэхналогій. Сацыялогія ведаў цесна перапля-таецца з праблематыкай, прынцыпамі падыходу і метадалогіяй такога напра-мку сацыялагічнага аналізу, як сацыялогія культуры... Сацыялогія ведаў, ідучы ад аналізу сістэм ведаў, прыходзіць да аналізу канстытуявання рэальнасці
    25
    праз аб’ектывізаванне іх у культуры, а праз апошнюю - таксама і ў схемах, мадэлях, стратэгіях, якія арганізуюць сацыяльнае жыццё. У постструктура-лісцкіх і постмадэрнісцкіх сацыялагічных праектах па сутнасці адбываецца іх сінтэз на аснове ўвядзення ўяўлення аб знакавай (тэкставай) рэальнасці як адзіна сапраўднай або аб сацыяльнай рэальнасці як квазізнакавай... Такім чынам, аб сацыялогіі ведаў варта гаварыць не столькі як аб асобным напрамку або сукупнасці пэўных тэорый, колькі як аб асобнай метатэарэтычнай вобла-сці, якая не ўкладваецца ў традыцыйную сацыялагічную дысцыплінарнасць» [15, с. 1010],
    Як адбываўся ў другой палове XIX - пачатку XX ст. у навуцы выхад на метатэарэтычную сацыялогію ведаў, В. Л. Абушэнка апісвае паслядоўна і даста-ткова падрабязна ў тым жа энцыклапедычным артыкуле. Менавіта ў гэты час, як добра вядома, пачаўся крызіс класічнага еўрапейскага рацыяналізму, які паклаў у сваю аснову гнасеалагічную схему суб’ект-аб’ектных адносін. Пазі-тывізм як адна з першых спроб пераасэнсавання класічнай спадчыны парваў з так званай філасофска-метафізічнай традыцыяй і ўласнай прэтэнзіяй на статус «філасофіі навукі» і супрацьпаставіў ёй менавіта пазітыўныя веды, атрыманыя асобнымі спецыяльнымі навукамі з іх знакава-сімвалічнымі сродкамі навуко-вага мыслення і моўнымі структурамі.
    Спадчына Імануіла Канта, прадстаўнікі Марбургскай школы неаканты-янства, мысляры Бадэнскай школы моцна паўплывалі на станаўленне ідэі сацыялогіі ведаў: грандыёзная па маштабах тэорыя гісторыі і культуры, якая атрымала шырокае распаўсюджванне ў асяродку гуманітарыяў, пастаноўка як першаступеннай задачы трансцэндэнтальнага абгрунтавання ведаў, іх усе-агульнага і неабходнага характару; акцэнт на высвятленні пазнавальных аса-блівасцей гістарычнай навукі; тлумачэнне прадмета філасофіі, у аснове якой ляжыць так званая сусветная праблема, а менавіта мэта «паказаць, якім чынам суб’ект і аб’ект аб’ядноўваюцца ў адзіным разуменні свету, паказаць нам месца, якое мы займаем у сусвеце як цэлым»; распрацоўка канцэпцыі асобнай прыроды і метадалогіі сацыягуманітарных ведаў, якая выводзіць да аналізу прынцыпаў канструявання аб’ектаў пазнавальных сістэм і іх сувязі з пунктам погляду суб’ектаў, якія пазнаюць гэтыя аб’екты.
    На кола ідэй сацыялогіі ведаў у першай трэці XX ст. уздзейнічала «філа-софія жыцця», якая выявіла працэс нарастання ірацыянальнасці грамадскага жыцця, паглыбленне канфліктаў паміж асобай і грамадствам, паглынанне чалавечай індывідуальнасці татальнасцю соцыуму, замах на самую чалавечую прыроду, на яе глыбінныя і адвечныя, «як само жыццё», карані. Супрацьстаў-ляючы «жыццё» і «розум», пратэстуючы супраць гіпертрафіраванай адцягне-насці і абстрактнага рацыяналізму, «філасофія жыцця» паказала іх няслуш-насць перад выклікамі часу і неапраўданасць у звядзенні чалавека толькі да разумнага суб’екта, што выявілася ў тагачаснай сістэме ведаў з выкарыстаннем імператыва ніцшэанскіх «волі да ўлады», «майстэрства падазронасці», узо-раў з пункту погляду сацыялогіі ведаў аналізу такіх феноменаў, як хлусня,