Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
Ці не лепш у такім выпадку пачытаць апошнюю кнігу Ю. М. Лотмана «Культура і выбух», дзе пра нашу сітуацыю сказана дакладна: «Відавочна, што адбываецца накапленне пэўных негатыўных з’яў, дэструктыўных тэндэнцый, якія вядуць да энтрапіі, да духоўнага крызісу. Культура і літаратура імкнуцца перапрацаваць, пераасэнсаваць, арганізаваць хаос жыцця. Калі не могуць, не паспяваюць, тады незразумелы, варожы, чужы Тэкст Сусвету ўрываецца ў прастору культуры і літаратуры і адбываецца выбух, ланцуговая рэакцыя, некіруемая, спантанная» [8, с. 7]. Гэта можна казаць і пра тэорыю літаратуры, якая мусіць «перапрацаваць, пераасэнсаваць, арганізаваць хаос», але не жыцця наогул, а жыцця літаратуры.
Аднак вернемся да пытання, ці ёсць усё ж літаратурны працэс. Маладая Беларусь, якая знаходзіцца каля самага падножжа населенага музамі, літара-турнага і навуковага Алімпа і з маладой заўзятасцю марыць аб узыходжанні на яго вяршыню, на наш погляд, не прымае сумнеўныя канцэпцыі пра «канец гісторыі», «канец чалавека», «смерць аўтара», «смерць літаратуры» і г. д. Яна памятае заклік М. Гарэцкага: «Смялей і выразней кажыце новую дарогу. Смялей і выразней цвярдзіце і гаварыце, да чаго вы кіруецеся і куды вядзіцё народ. I да паэтаў звярнуся: і ты, дзядзька Янка, і ты, дзядзька Якуб, і вы, усе другія «парнаснікі» нашы, калі вы хочаце папраўдзе быць прарокамі народа нашага, а не толькі хваленымі аўтарамі кніжак у беларускай мове, - смялей і выразней гаварыце сваё новае слова і дбайце, дбайце аб тым, каб у вас слова і дзела было нешта адно, каб у вас слова радзіла дзела, а дзела паддавала духу слову... Скажуць: слова паэта-яго дзела. Так!» [9, с. 184-185].
Наўрад ці Маладая Беларусь зразумее і прыме парадаксальную выснову прафесара Ланкастэрскага ўніверсітэта Г. Ціханава аб тым, што мінуўся «залаты век» тэорыі літаратуры, які выпаў на 60-70-я гады мінулага стагоддзя, час росквіту структуралізму, дэканструктывізму, «новай крытыкі», герменеў-тыкі, рэцэптыўнай эстэтыкі і інш. Непрыняцце гэтай высновы можа выглядаць бяздоказна, калі не ўлічыць аргументацыю Г. Ціханава, часам парадаксальную і, падобна, з прыкметнай доляй англійскага гумару [10, с. 82],
Падставы для руху ў такім напрамку ёсць. Усе прыкметы наяўнасці і раз-вінутасці, шматстайнасці і рознаякаснасці літаратурнага працэсу перад ва-чыма. Але гэта не павінна нас бянтэжыць, бо жаданая цэласнасць літаратурнага працэсу як адна з яго асноўных асаблівасцей ўяўляе з сябе шырокую плынь, дзе ёсць верхаводка, а ёсць глыбіня, і менавіта гэтая глыбіня і вырашае
20
ўрэшце, куды мы рухаемся і да якога берага прыплывём. Літаратурны працэс не зводзіцца да творчасці адных толькі «класікаў».
Літаратурны працэс, акрамя ўсяго іншага, ёсць частка агульнага культур-нага працэсу і абумоўлены не толькі сацыяльна-гістарычнымі зрухамі, але і ўзаемасувязямі з іншымі відамі мастацтва, моўнымі, ідэалагічнымі з’явамі. Гэтыя зрухі, тэктанічныя працэсы ў духоўнай сферы дапаўняюцца і ўзмацня-юцца з дапамогай: вялікай нацыянальна-культурнай традыцыі, магутнага ўздзеяння сусветнай культуры. Усе гэтыя змястоўныя складнікі літаратурна-культурнага працэсу ў наяўнасці. Мастацкі сінтэз «свайго» і «чужога», чуласць да ўласнай існасці (у Янкі Купалы: «сэрца мільёнаў падслухаць біцця») і ўсясветны водгук (у Янкі Купалы: «голасам мільёнаў з светам гаманіці») -галоўныя ўмовы ідэйнага і эстэтычнага багацця, жанравай і стылявой шмат-стайнасці, цэласнага гарманічнага развіцця беларускай літаратуры. Так бела-руская паэзія і проза адказвае на пытанне аб глабалізацыі і аб нацыянальнай спецыфіцы, аб захаванні чалавечай унікальнасці. На жаль, мы вымушаны лічыцца з жорсткім законам несупадзення, неадпаведнасці эстэтычных рэалій з рэаліямі эканамічнымі, фінансавымі, геапалітычнымі.
Раўнадзеючая літаратурнага працэсу складваецца з паралелаграма сіл, нацыянальных, занальных, рэгіянальных, індывідуальных, і выяўляецца яна ў агульных тэндэнцыях да ўстанаўлення новых суадносін з іншымі мастац-твамі, да пераасэнсавання стасункаў са сферай, якая ахопліваецца паняццем «масавая літаратура», да паглыблення дыялагічнага мыслення, што выяўля-ецца ў з’яве пад назвамі «новая шчырасць» і «новая сур’ёзнасць», «камуніка-тыўнасць», «інтэртэкстуальнасць», «інтэрмедыяльнасць», да ўзмацнення акцэнту на асабовым пачатку, да далейшай дыфузіі родаў, відаў і жанраў, што заяўляе аб сабе не толькі ў славутай «драматызацыі эпасу», але і да «ліры-зацыі» і эпасу, і драмы, да пашырэння сферы мастацкай умоўнасці і да паглы-бення інтэлектуальнага пачатку.
Паняцце «сучаснасць» набыло рысы эстэтычнай каштоўнасці. Апошняе слова беларускай літаратуры яшчэ не сказана. Самае цікавае чакае нас напе-радзе - новыя імёны, новыя творы, новае слова. Мастацкая літаратура ўклю-чаецца ў агульны працэс сэнсатворчасці, які адбываецца ў культуры.
Сацыялогія літаратуры як частка сацыялогіі ведаў:
праблема дэмаркацыі меж
Узаемадзеянне і ўзаемаўплывы сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у апошнія дзесяцігоддзі набылі свой асаблівы статус. Несумненна, на гэты прыкметны ў акадэмічнай і ўніверсітэцкай навуцы працэс не ў апошнюю чаргу ўплываюць і новыя навукова-тэарэтычныя веды, якія «змяняюць свет». Сацыялогія літаратуры ўключае літаратуру ў агульны працэс сэнсавытвор-часці, які адбываецца ў культуры, і прадстаўляе сабой навуковы напрамак, адзін з метадаў літаратуразнаўства. Культуролагі і літаратуразнаўцы распра-
21
цоўваюць мадэль, якая тлумачыць, як функцыянуе літаратура і культура ў якасці сацыяльнай сістэмы.
Адзін з напрамкаў сацыялагічнага падыходу да літаратуры мае дачыненне да семіётыкі культуры, якую распрацоўваў Ю. М. Лотман. Сацыяльная сістэма літаратуры ў дадзеным выпадку ўспрымалася даследчыкам як частка куль-турнай памяці, якая ацэньваецца як сістэма бесперапыннасці, устойлівая да ўплываў часу [11, с. 144, 166; 12, с. 200, 202],
Другі з напрамкаў сацыялагічнага падыходу да літаратуры грунтуецца на пункце погляду эстэтыкі вытворчасці тэксту. А менавіта на аснове пытання: якім чынам літаратурныя тэксты адлюстроўваюць сацыяльныя ўмовы, у якіх працякае літаратурны працэс? Выкладчык універсітэта імя Гумбальта ў Бер-ліне Ф. А. Кітлер у якасці даследавання выбраў «самы кананічны з усіх літа-ратурных тэкстаў - «Фаўст» I. В. Гётэ. Яго цікаўнасць засяроджваецца на розных сістэмах запісу і на ўмовах стварэння і ўспрымання знакаў у межах трыяды «Аўтар-Тэкст-Чытач»: якім чынам узнікае сэнс і якая гістарычная розніца ў разуменні розных магчымасцей нараджэння сэнсу? «Фаўст» знаходзіцца на парозе новай сістэмы запісу, - адзначаюць аўтары прадмовы да анталогіі «Нямецкае філасофскае літаратуразнаўства нашых дзён» Дзірк Уфель-ман і Караліна Шрам, які ўжо не падпарадкуецца кантролю філалагічнага, тэалагічнага або рытарычнага дыскурсаў. Значэнне становіцца ў ім задачай самога пісьменніка або перакладчыка, а «дзеянне», г. зн. напісанне, набывае першачарговае значэнне» [1, с. 17-18], Кітлера займае пытанне: як перадаюцца веды і якія аспекты грамадскага самаразумення абумоўліваюць яго перадачу? Ён называе дзве гістарычныя даты ў развіцці перадачы ведаў: зацвярджэнне ўсеагульнай пісьменнасці каля 1800 года і вынаходства тэхнічнага захоўвання даных каля 1900 года. Кітлер ідзе ўслед за М. Мак-Люэнам і яго тэорыяй сродкаў перадачы інфармацыі, і ў цэнтры ўвагі знаходзіцца гісторыя меды-яльных сродкаў, заснаваная на тым, што новыя сродкі з’яўляюцца не толькі інструментамі перадачы даных, але і замяняюць веды, якія перадаюць.
Навідавоку і эвалюцыя тэарэтычных падыходаў у сацыялагічных даследа-ваннях сучаснай беларускай літаратуры. Да глыбока асэнсаванага працэсу ўзаемадзеяння мастацкай літаратуры і грамадскага жыцця далучаецца і ім-кненне асэнсаваць ролю сацыяльнай арганізацыі літаратурнай сістэмы, дзе асаблівае месца займае трыяда «Аўтар-Тэкст-Чытач». Прычым традыцыйнае з часоў еўрапейскага рамантызму ўнікальнае месца ў літаратурна-мастацкім працэсе Аўтара перахоплівае асоба Чытача. I калі раней актуальная сацы-ялагічная праблематыка зводзілася да гучнай формулы «Вялікая Літаратура чакае свайго Вялікага Чытача», то ў наш час яна патрабуе ўдакладнення: «Вялікі Чытач жыве чаканнем Вялікай Літаратуры».
Асаблівае значэнне ў сучасных умовах набываюць менавіта літаратурныя веды, якія яшчэ нядаўна ўспрымаліся як нешта само сабой зразумелае і цал-кам даступнае. Прынамсі, паняцце «веды» ўжывалася шмат разоў, калі раз-мова закранала сферу навукі, культуры, адукацыі, выхавання, пры гэтым
22
няўвагай абміналася пытанне, а што такое наогул азначаюць «веды», якія на беларускай мове невыпадкова ўжываюцца толькі ў множным ліку, як свед-чанне рэальна існуючай шматстайнасці відаў сацыяльных і гуманітарных ведаў. Глыбінны аналіз сапраўдных перадумоў узнікнення новых ведаў у га-ліне сацыялогіі літаратуры дае магчымасць вылучыць тры галоўныя тыпы навуковых падыходаў: філасофска-тэарэтычны, мовазнаўча-літаратуразнаўчы, сацыялагічна-стратэгічны. Сацыялагічны напрамак у сферы літаратуразнаў-ства звязваецца са зменамі ўяўленняў пра грамадства, культуру і цывілізацыю, апасродкаванае значэнне літаратуры і важнасць этычных і эстэтычных яе мастацка-вобразных функцый.
Кожнага з нас, тых, хто заспеў водгук гістарычных падзей трагічнага XX ста-годдзя, і тых, хто адчуў на сабе гарачы подых пачатку XXI стагоддзя, несу-мненна хвалюе, што адбываецца ў наш час з навукай, культурай, адукацыяй. Многія з нас, сучаснікаў новага стагоддзя і тысячагоддзя, перажываюць глы-бокі неспакой пры думцы аб гібелі аграрна-сялянскай цывілізацыі. Калі мець на ўвазе нас, беларусаў, якія востра адчуваюць у сабе наяўнасць «чалавека прыроды», то варта гаварыць пра пачуццё трывогі і прадчуванне магчымай трагедыі, a - галоўнае - моцнай занепакоенасці пры думцы пра абсалютную нявызначанасць шляхоў у блізкую будучыню, дзе сышліся «прагрэс» і «рэ-грэс». Менавіта ў сферы навукі, культуры, мовы, літаратуры асабліва наглядна назіраецца непрадказальны сваімі вынікамі наступ агрэсіўнай бездухоўнасці. Мы рыхтуем да жыцця «чалавека ведаў», надзеленага багатай інфармацыяй у многіх сферах і пры гэтым прыкметна абыякавага да «ведаў духоўнай куль-туры», без якіх усе астатнія «веды» губляюць свой сэнс. Аднак менавіта «чалавек культуры» можа адчуваць сябе свабодным у сучасным свеце і пра-ктычна ў любой эпосе.