Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур
Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2018
26
самаабман, ілюзія і г. д. Важнае месца ў працэсе станаўлення сацыялогіі ведаў мела канцэпцыя гістарыцызму В. Дыльтэя, які сцвярджаў, што любая пер-спектыва «жыццёвага вопыту» адносная, а чалавечае мысленне, веды і па-знанне непазбежна гістарычныя.
Плённай для сацыялогіі ведаў варта лічыць, акрамя гістарычнай паста-ноўкі Карлам Марксам пытання аб прыродзе мыслення, ведаў і пазнання, марксісцкую ідэю аб «ілжывай свядомасці» і ідэі практычнага выкарыстання ведаў як сродку пераўтварэння сацыяльнага свету, якія парадзілі не толькі рэвалюцыйны актывізм, але і «філасофію практыкі», што стала неад’емнай часткай інтэлектуальнай гісторыі Заходняй Еўропы.
У апошнія часы ў сферы сацыялогіі ведаў вызначыліся новыя перспектывы для яе развіцця: пераінтэрпрэтацыя ідэй герменеўтыкі (найперш - «канфлікту інтэрпрэтацый» Рыкера), археалогія ведаў Фуко, ідэі дэканструктывізму Дэрыда, канцэпцыі чытання-пісьма Р. Барта і інш., рызомны аналіз і шыза-аналіз Дэлёза і Гватары, дыскурсіўныя аналізы (ван Дэйк, розныя іх вары-янты ў постструктуралізме), постструктуралісцкая канцэпцыя гіпертэксту і г. д. Перспектыўнымі філосаф называе спробы інтэграцыі ў сацыялогіі ведаў ідэй СМД (сістэмна-мыследзейнаснай) метадалогіі, тэорыю камунікатыўнага дзеяння Хабермаса, тэорыю поля Бурдз’е, тэорыю рэферэнцый Лумана і інш.
Акрамя вывучэння ведаў як саміх па сабе, структуры, развіцця, неабходна разглядаць іх функцыянаванне ў іншых тыпах чалавечай дзейнасці. Тыпа-логія ведаў становіцца ўсё больш разгалінаванай і дыферэнцыяванай, і гумані-тарныя веды вылучаюцца сярод іншых ведаў сваёй непаўторнай унікальнасцю і змястоўнасцю. Калі прыродазнаўчыя навукі накіраваныя на выпрацоўку аб’ектыўных, сістэмна арганізаваных і абгрунтаваных ведаў пра свет, маста-цкае, міфалагічнае, філасофскае, рэлігійнае спасціжэнне свету адбываецца як ўзаемадзеянне суб’ектыўнага і аб’ектыўнага, і вобразнае ўзнаўленне падзей мае на ўвазе абавязкова эмацыянальныя адносіны да іх і іх маральную ацэнку.
Навуковыя веды ўзаемадзейнічаюць з іншымі відамі пазнаваўчай дзей-насці - рэлігійнымі, міфалагічнымі, філасофскімі, мастацкімі. «Адлюстроў-ваючы свет у яго аб’ектыўнасці, - адзначаў філосаф В. С. Сцёпін, - навука дае толькі адзін са зрэзаў шматстайнасці чалавечага свету. Таму яна не вычэрпвае сабой усёй культуры, а складвае толькі адну са сфер, якая ўзаемадзейнічае з іншымі сферамі культурнай творчасці - мараллю, рэлігіяй, філасофіяй, мастацтвам і г. д. Прыкметы прадметнасці і аб’ектыўнасці ведаў выступаюць важнейшай характарыстыкай навукі, але яна недастатковая для вызначэння яе спецыфікі, паколькі асобныя аб’ектыўныя і прадметныя веды можа даваць і звычайнае пазнанне... У наш час важнае арганічнае злучэнне каштоўнасцей навукова-тэхналагічнага мыслення з тымі сацыяльнымі каштоўнасцямі, якія прапануе мараль, мастацтва, рэлігійнае і філасофскае спасціжэнне свету. Такое злучэнне ўяўляе з сябе новы тып рацыянальнасці... Постнекласічная рэальнасць улічвае суаднесенасць ведаў пра аб’ект не толькі са сродкамі, але і каштоўнасна-мэтавымі структурамі дзейнасці, прадугледжваючы эксплікацыю
27
ўнутрынавуковых каштоўнасцей і іх суаднесенне з сацыяльнымі мэтамі і ка-штоўнасцямі... У сучаснай постнекласічнай навуцы ўсё большае месца займа-юць складаныя, гістарычна развітыя сістэмы, якія ўключаюць у сябе чалавека» [15, с. 673-674],
Фундаментальная навука ў яе акадэмічным і ўніверсітэцкім варыянце ўвесь час імкнецца да пашырэння поля назірання і вывучэння свету, не асабліва звяртаючы ўвагу на сучасныя магчымасці яго масавага практычнага засва-ення. Сюды лёгка і натуральна ўключаецца «поле літаратуры», адкрытае ў наш час сацыёлагам Полем Бурдз’е. «Звычайнае пазнанне, - сцвярджае В. С. Сцёпін, - стварае кангламерат ведаў, звестак, прадпісанняў і вераванняў, толькі асобныя фрагменты якіх звязаны паміж сабой. Ісціннасць ведаў правя-раецца тут непасрэдна ў наяўнай практыцы, бо веды выбудоўваюцца адносна аб’ектаў, уключаных у працэс вытворчасці і наяўнага сацыяльнага вопыту. Але таму, што навука ўвесь час выходзіць за гэтыя рамкі, яна толькі часова можа абаперціся на наяўныя формы масавага практычнага засваення аб’ектаў. Ёй патрэбна асобная практыка, з дапамогай якой правяраецца ісціннасць яе ведаў. Такой практыкай становіцца навуковы эксперымент. Частка ведаў непа-срэдна правяраецца ў эксперыменце. Астатнія звязваюцца паміж сабой лагіч-нымі сувязямі, што забяспечвае перанос ісціннасці з аднаго выказвання на другое. У выніку ўзнікаюць уласцівыя навуцы характарыстыкі: сістэмная арганізацыя, абгрунтаванасць і доказнасць ведаў» [15, с. 673],
Калі мець на ўвазе літаратуразнаўчыя веды, то яны амаль цалкам пра-вяраюцца ў працэсе мастацкай творчасці, у якой творчы эксперымент займае надзвычай прыкметнае месца, знаходзяць прымяненне асобныя сродкі і мета-ды вобразнага мыслення і якая не можа абмяжоўвацца выкарыстаннем адно толькі штодзённай гутарковай мовы і патрабуе спецыяльнай вобразна-метафа-рычнай і г. д. мовы. У гэтым сэнсе меў рацыю Уладзімір Маякоўскі, калі сцвярджаў, што «паэзія - язда ў невядомае».
Для засваення дакладных і аб’ектыўных ведаў пра навакольны свет і свет унутраны недастаткова самога працэсу сацыялізацыі - патрабуецца асобнае спецыяльнае навучанне «чалавека ведаў». Акрамя ўсяго, сістэматычная на-вуковая праца вымагае засваення сістэмы культурных каштоўнасцей, у выніку якой «чалавек ведаў» становіцца «чалавекам культуры», бо менавіта ў дыяло-гу культур нараджаюцца новыя веды, адбываецца паступовае іх нарошчванне, сцвярджаюцца агульначалавечыя ідэалы. «Гэтыя каштоўнасныя ўстаноўкі, -піша В. С. Сцёпін, - ствараюць грунт навуковай этыкі, якая забараняе свядомае скажэнне ісціны ва ўгоду тым ці іншым сацыяльным мэтам і патрабуе пастаяннай інавацыйнай дзейнасці, уводзячы забароны на плагіят» [15, с. 673],
У працэсе гістарычнага развіцця змянялася сацыяльная роля навукі. Працяглы час навука адстойвала сваё права на фарміраванне светапогляду. Ужо ў XIX ст. навука стала вытворчай сілай. А ў XX ст. ператварылася ў сацыяльную сілу і ўплывала на змест, ход і напрамак чалавечай гісторыі.
28
У наш крызісны і пераходны час перад чалавецтвам узнікла праблема выбару далейшых стратэгічных напрамкаў руху і станаўлення новага светапогляду.
Філосаф А. Ю. Бабайцаў, у сваю чаргу, сярод асабліва ўплывовых фактараў сучаснай тэорыі пазнання называе даследаванне семіятычнай структуры ведаў і такіх эпістэмалагічных адзінак, як мовы, бо сучаснае пазнанне не можа абмежавацца мовай паўсядзённасці і яму неабходна спецыяльная мова. Поруч з даследаваннем навуковых ведаў як асноўнай формы сучасных ведаў, філосаф згадвае і асаблівую цікавасць да вывучэння «кагнітыўных комплексаў, звязаных з рознымі гістарычнымі і духоўнымі практыкамі, якія выходзяць за рамкі традыцыйных уяўленняў» [15, с. 1266].
Сацыялогія літаратуры, якая мае працяглую гісторыю і набыла формы самастойнай навуковай дысцыпліны, выяўляе свае інавацыйныя магчымасці не толькі ў існуючай сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў, фарміраванні даслед-чых акадэмічных і ўніверсітэцкіх цэнтраў, школ і напрамкаў, але і ў сцвяр-джэнні статусу ў сацыякультурнай сістэме навукі і ў складанай структуры беларускага грамадства. Сучасная сацыяльна-гістарычная сітуацыя вымагае ад сацыялогіі літаратуры вызначэння функцыянальнай ролі і культурнай каштоўнасці літаратурнага працэсу, змястоўнага асэнсавання і інтэрпрэтацыі ўсяго, што адбываецца ў творчым жыцці рэспублікі рознымі сацыяльнымі групамі, якія па-рознаму ўсведамляюць і ацэньваюць існаванне не толькі двух саюзаў пісьменнікаў, але і відавочнае супрацьстаянне такіх увогуле натураль-ных з’яў, як традыцыі і наватарства, творчыя пошукі і фармальнае эксперымен-татарства, творчы працэс і кніжны рынак, «высокая» літаратура і літаратура «масавая», прадметнае вывучэнне літаратурных тэкстаў і пастаянны маніто-рынг літаратурна-творчага жыцця, праблема літаратурнай сацыялізацыі і сацы-ялізацыя праз літаратуру і г. д. 3 аднаго боку, сацыялагічны аналіз літара-турнага тэксту, а з другога - неабходнасць спалучыць розныя навукова-тэарэ-тычныя мовы і стылі, кампаненты і падыходы, якія валодаюць самастойнай спецыфікай, у адзінае гарманічнае цэлае, вылучыць у рэальным творчым шмат-галоссі голас творцы-саліста.
У 20-я гады XX ст. сацыялагічныя даследаванні літаратуры адбываліся ў межах «сацыялагічнага метаду літаратуры», які ў 1960-я гады атрымаў зла-веснае вызначэнне вульгарнага сацыялагізму і вымушаны быў кампенсаваць недастатковасць тагачаснага літаратуразнаўчага аналізу за кошт чыста ідэала-гічных, пазалітаратурных сродкаў (сацыяльнае паходжанне аўтара, прыналеж-насць да літаратурнай суполкі, палітычныя погляды і г. д.).
Сацыёлаг літаратуры Л. Д. Гудкоў адзначаў: «Прадметам вывучэння ста-роннікаў сацыялагічнага метаду ў літаратуразнаўстве былі сферы значэнняў, з якіх пераймаліся абгрунтаванні розных прычынных дэтэрмінацый літаратур-ным феноменам. Выкарыстанне падобных семантычных феноменаў у працэ-дурах літаратуразнаўства служыла сродкам дыстанцыявання ад каштоўна-сцей, якія прадвызначаюць эстэтычныя «вартасці» твора і яго ацэнку, і забя-спечвала пашырэнне спектра магчымых пунктаў погляду на твор. У найбольшай
29
ступені падобным сродкам нейтралізацыі карпаратыўных каштоўнасцей літа-ратуразнаўства быў зварот да некананічнай літаратуры («нізавой», «масавай», «трывіяльнай»), Лічылася, што на гэтым матэрыяле, неабароненым «высокай» ацэнкай літаратуразнаўства, а значыць, і неадпаведным уяўленням аб арыгі-нальнай творчасці, г. зн. у літаратуры, як быццам неаўтарскай, стэрэатыпнай, клішыраванай (і па «сцёртай» мове, і па «збітых» сюжэтных прынцыпах арганізацыі), можна максімальна адэкватна назіраць масавыя, чыста сацы-яльныя абставіны (напружанні, ілюзіі, жаданні, каштоўнасныя ўяўленні). Хара-ктарыстыка гэтай літаратуры як «неэстэтычнай» або «эстэтычна непаўнавар-таснай», «забаўляльнай» аўтаматычна вяла да прызнання неіндывідуалізава-насці яе вытворчасці, ператварала ў нешта накшталт «калектыўнага прадукта», «міфа» або «гарадскога эпасу» [16, с. 11-12],
Толькі пазней, у 60-70-я гады XX ст., адзначае сацыёлаг літаратуры Л. Д. Гудкоў, сістэматычнае вывучэнне літаратуры 20-х гадоў, апісанне яе форм, тыповых асаблівасцей пабудовы, асяроддзя распаўсюджвання, ідэала-гічных і культурных каштоўнасцей, найперш сістэматычнае ўпарадкаванне і літаратуразнаўчае вывучэнне, выявіла, што «масавая літаратура» - гэта не прадметная вобласць, не літаратура пэўнага эстэтычнага тыпу, якая валодае сваімі ўласнымі канструктыўнымі і стылістычнымі асаблівасцямі, а даследчая праблема, якая патрабуе аналізу ідэалогіі высокай літаратуры, даследавання групавых каштоўнасцей літаратуразнаўцаў, якія маркіруюць яе тэматычную своеасаблівасць як чыста эстэтычнае... He існуе спецыфічных жанравых, канструктыўных і стылістычных асаблівасцей твораў, аднесеных да нізавой славеснасці. Наадварот, нярэдка фіксіруецца парадаксальнасць і адноснасць крытэрыяў ацэнкі твораў: тое, што лічылася «высокім» і «сапраўдным», з ча-сам станавілася збітым і трывіяльным, сыходзіла да дзіцячага і масавага чытання, і наадварот, тое, што прызнавалася сучаснікамі малакаштоўным, -стала адносіцца да сапраўднай літаратуры» [16, с. 12-13],