• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ■ншшы Itiwi IШШІЙ іівЯІІ ВЕТЭРЫНАРЫІ I ЗААТЖЙ
    ілгчшы СЛОЎНІК-шшік
    ПА
    ВЕТЭРЫНАРЫІ I ЗААТЭХНП
    МІНСК «УРАДЖАЙ» 1992
    ББК 48я2
    Т 49
    УДК 619(035.5)
    Аўтары: A. 1. Ятусевіч, С. С. Абра-маў, В. М. Лемеш, В. П. Ятусевіч, В. М. Капліч
    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і Т 49 заатэхніі / A. I. Ятусевіч, С. С. Абрамаў, В. М. Лемеш і інш.— Мн.: Ураджай, 1992.—318 с.
    ISBN 5-7860-0636-0.
    Ятусевнч A. Н., Абрамов С. С., Лемеш В. М. н др.
    Толковый словарь-справочннк по ветерннарнн н зоотехннн.
    Даведнік уключае каля 4 тысяч тэрмінаў на беларускай мове па ветэрынарыі, заатэхніі, экалогіі. Ен дапаможа ў выкла-данні гэтых прадметаў у вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадар-чых вучэбных установах, а таксама ў рабоце супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў. Даведнік знойдзе свайго чытача сярод спецыялістаў калгасаў, саўгасаў, фермераў.
    Для кіраўнікоў гаспадарак, ветэрынарных, заатэхнічных і іншых спецыялістаў, выкладчыкаў і студэнтаў сельскагаспадарчых вучэбных устаноў.
    3706000000—044
    Т-------------------31—92	ББК 48я2
    М 305(03)—92
    ISBN 5-7860-0636-0
    © Калектыў аўтараў, 1992
    УСТУП
    «Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заа-тэхніі» змяшчае ў сабе каля 4 тыс. тэрмінаў і паняццяў, якія ахопліваюць ветэрынарыю, заатэхнію, экалогію і іншыя навукі. Па большасці тэрмінаў даецца іх грунтоў-нае тлумачэнне. Пры апісанні хвароб жывёл указваюцца асноўныя прычыны ўзнікнення, клінічныя прыметы, су-часныя метады дыягностыкі і лячэння. Апісаны асноўныя паняцці, якія шырока ўжываюцца ў галіне жывёлагадоўлі. Прыводзяцца звесткі аб большасці парод хатніх жывёл і птушак, біялагічных асаблівасцях дзікіх жывёл, якія маюць гаспадарчае ці іншае значэнне для чалавека.
    Заалагічная наменклатура пададзена па бінарнаму прынцыпу, згодна якому назва кожнага віду ўтвараецца з двух слоў.
    Прапаноўваемая чытачам кніга з’яўляецца адной з першых спроб перакладу на беларускую мову шматлікіх тэрмінаў і паняццяў па ветэрынарыі і заатэхніі. Тыя пераклады, што маюцца сёння, не заўсёды цалкам ад-люстроўваюць іх сэнсавы змест. Аўтары будуць удзячныя за каштоўныя заўвагі і пажаданні, якія ўлічаць пры пера-выданнях слоўніка-даведніка.
    Даведнік прызначаны для ветэрынарных і заатэхнічных спецыялістаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ветэрынарных, заатэхнічных, біялагічных і медыцынскіх факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, вучылішч і тэхнікумаў, сярэдніх школ, студэнтаў і навучэнцаў іншых вучэбных устаноў.
    A
    ААФАРЫТ, oophoritis (лац. oophoron — яечнік) — запа-ленне яечніка, якое ўзнікае пры ўскладненнях запалення маткі, труб, брушыны, пры адцісканні жоўтага цела. Распазнаюць гнойны, хранічны парэнхіматозны, хранічны інтэрстыцыяльны А. і перыаафарыт.
    АБАРТЫЎНЫ (лац. abortius — які дачасна нарадзіўся, не-даношаны) — тэрмін выкарыстоўваюць, калі хвароба не дасягае свайго развіцця, абрываецца і надыходзіць ачуньванне.
    АБАРТЫН'—біялагічны прэпарат для алергічнай дыягно-стыкі бруцэлёзу.
    АБАМАЗАТАМІЯ, abomasotomia (лац. abomasum — сы-чуг і грэч. tome — сячэнне) — аператыўнае ўскрыццё сычуга: у авечак для выдалення фіта- і пілабезаараў (гл. Безаары), а ў буйн. par. жыв.— пры заваротах і завалах.
    АБАМАЗІТ, abomasitis — запаленне сычуга. Адзначаецца ў жвачных жывёл пры атручваннях мінеральнымі і арганічнымі рэчывамі, пры кармленні няякаснымі кармамі і інш.
    АБАРОТ СТАТКА — рух пагалоў’я жывёлы ў гаспадарцы за вызначаны перыяд года (за год).
    АБАРЫГЕНЫ (лац. ab origine — ад пачатку) — карэнныя (першапачатковыя) жыхары (людзі, жывёлы, расліны) пэўнай тэрыторыі, дзяржавы (напр., абарыгенная жывёла).
    АБЕРДЫН АНГУСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — выведзена ў Шатландыі, мяснога напрамку. Доб-ра перадае нашчадкам мясныя ўласцівасці. У нашай краіне разводзяць для прамысловага скрыжавання з малочнымі і мяснымі пародамі. Разводзяць галоўным чынам у стэпавых раёнах.
    АБЕРАЦЫЯ (лац. aberratio — адхіленне) — адхіленне ад чаго-небудзь (ад агульнапрынятага, ад тыпавога); структурныя змены храмасом.
    АБІЯГЕНЕЗ (грэч. a — часціца адмоўная + bios — жыццё -|-genesis — зараджэнне) — утварэнне арганічных злучэнняў, распаўсюджаных у жывой прыродзе па-за арганізмам, без удзелу ферментаў.
    АБІЯТЫЧНЫЯ ФАКТАРЫ (грэч. a — часціца адмоўная + біё...+лац. factor — які вырабляе) —неарганічныя фактары навакольнага асяроддзя (вільготнасць, тэмпература, атмасфер-ны ціск і інш.), вызначаючыя разам з біятычнымі фактарамі ўмовы існавання жывёл у пэўным асяроддзі.
    АБЛАЦЫЯ РЭЦІНЬІ (лац. ablatio — адніманне, retina — сятчатка) —адслойванне сятчаткі (частковае або поўнае).
    4
    АБЛІГАТНЫ (лац. obligatus — абавязковы) — абавязковы, пастаянна сустракаючыся.
    АБЛІТЭРАЦЫЯ (лац. obliteratio — знішчэнне) — зарошч-ванне поласці альбо прасвету трубчатага альбо поласцевага органа жывёл з прычыны разрастання тканкі.
    АБЛЕТ ПЧОЛ — вылет пчол у дзень выстаўкі вулляў з зі-моўніка або ў дзень пераводу пчальніка на новае месца, a таксама першыя вылеты маладых пчол летам.
    АБЛЫСЕННЕ, alopecia (грэч. alopekia — выпадзенне вала-соў) — выпадзенне валасоў альбо шэрсці без бачных марфала-гічных змяненняў скуры. А. адзначаецца пры некаторых формах парушэння абмену рэчываў, у асобных біягеахімічных правін-цыях.
    АБМЕЖАВАННІ ВЕТЭРЫНАРНЫЯ — меры па неда-пушчэнню далейшага распаўсюджвання ў гаспадарцы (раёне, вобласці) заразнай хваробы, найбольш строгімі абмежаваннямі з’яўляецца каранцін.
    АБМЕН РЭЧЫВАЎ, МЕТАБАЛІЗМ (грэч. metabole — зме-на, пераўтварэнне) — пераўтварэнне рэчываў (і энергіі) у арга-нізмах, якое забяспечвае іх жыццяздольнасць і сувязь з ася-роддзем.
    Складаецца абмен рэчываў з асіміляцыі і дысіміляцыі.
    АБМЕННАЯ ЭНЕРГІЯ — колькасць энергіі, засвоенай жывё-ламі пасля пераварвання арганічных рэчываў корму (рацыёну). З’яўляецца навукова абгрунтаваным крытэрыем энергетычнай ацэнкі пажыўнасці кармоў і адлюстраваннем энергетычнай патрэбнасці жывёл.
    АБСІНТЫЗМ (грэч. absinthion — палын) — атручванне па-лыном. Узнікае пры працяглым скормліванні раслін або ўжыванні вялікіх доз настояў, асабліва чуллівыя коні, назіраюцца нерво-выя з’явы. Малако атрымлівае горкі смак. Хворым жывёлінам прамываюць страўнік вадой з прымешкай таніну або 0,1%-нага раствору марганцава-кіслага калію.
    АБРАХІЯ, abrachia (a — адмаўленне, brachia — канечна-сці) — від выродлівасці, якая характарызуецца адсутнасцю ў плода пярэдніх канечнасцей.
    АБОРТ, abortus (лац. abortius — нараджаюся дачасна) — дачаснае перарыванне цяжарнасці, выкідыш. Распазнаюць ідыяпатычныя і сімптаматычныя аборты. Ідыяпатычныя А. могуць быць незаразнага, інфекцыйнага і інвазійнага харак-тару. Незаразныя ідыяпатычныя А. з’яўляюцца вынікам непаўна-цэннасці палавых клетак, захворванняў плацэнты і плодных абалонак. Інфекцыйныя і інвазійныя А. бываюць пры такіх захворваннях, як бруцэлёз, вібрыёз, сальманелёз, трыхаманоз, таксаплазмоз. Сімптаматычныя А. незаразнага паходжання з’яўляюцца вынікам захворванняў палавога апарата, сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэм, парушэнняў абмену рэчываў, траўм маткі. Інфекцыйныя і інвазійныя, сімптаматычныя А. могуць адзначацца пры ІНАН коней, сібірскай язве, сапе, Су-ауру і інш. Лячэнне накіравана на хутчэйшае вызваленне маткі
    5
    ад плода і плодных абалонак. 3 гэтай мэтай унутрыматачна ўводзяць гіпертанічныя растворы натрыю хларыду і парэнтэ-ральна ін’ектуюць пітуітрын, сінестрол, аксітацын.
    АБРЭВІЯЦЫЯ (лац brevis — кароткі) — страта арганізмам у працэсе развіцця прыкмет, характэрных для яго продкаў.
    АБСЦЭС, abscessus — гнайнік, нарыў. Можа ўтварацца пры захворванні мытам, бруцэлёзам, туберкулёзам, актынаміко-зам, некрабактэрыёзам і інш.
    АБЯЗВОДЖВАННЕ АРГАНІЗМА, exiccosis (грэч. ех— звонку + siccare— высушваць)—дэгідратацыя, эксікоз, па-мяншэнне агульнага змяшчэння вады ў арганіз.ме, калі яе страты перавышаюць паступленне і ўтварэнне. Такая з’ява адзначаецца пры захворваннях, якія суправаджаюцца паносамі, ванітай; пры хваробах нырак, цукровым дыябеце і г. д.
    АБЯЗРОЖВАННЕ, decornuatio (лац. de — знішчэнне + cornu — рог) — штучнае прадухіленне росту рога альбо выда-ленне, якое выкарыстоўваецца для прафілактыкі траўматызму.
    АБЯСТЛУШЧАНАЕ МАЛАКО, АДГОН — харчовы і кар-мавы прадукт, атрымліваемы пры сепарыраванні неразведзенага малака ў працэсе вытворчасці смятанкі, смятаны і масла. Змя-шчае каля 3,2 % бялкоў, 4,8 % малочнага цукру, 0,05 % тлушчу.
    АВАДНІ — насякомыя з п/а Brachycera (кароткавусыя), а. Diptera. У стадыі імага не харчуюцца, а жывуць за кошт пажыў-ных рэчываў, накопленых у стадыі лічынкі. Паразітуюць у розных унутраных органах млекакормячых. Яйцародныя і жывародзя-чыя. Прадстаўнікі выклікаюць хваробы: падскурна-аваднёвую (гіпадэрматозы), страўнікава аваднёвую (гастрафілёз) і наса-глотачную (эстрыдозы).
    АВАРЫІТ, ovaritis (лац. ovarium — яечнік + грэч. itis—за-паленне) — запаленне яечніка. Гл. Аафарыт.
    АВАРЫЭКТАМІЯ, ovariectomia (лац. ovarium + грэч. ekto-me — выразанне) — выдаленне аператыўным шляхам яечнікаў. Часцей А. праводзіцца з мэтай кастрацыі.
    АВАСКОП (лац. ovum — яйцо + грэч. skopeo — гляджу, разглядваю) — прыбордля ўстанаўлення якасці яек прасвечван-нем электрычнай энергіяй.
    АВЕЧКА—хатняя жвачная парнакапытная жывёла роду бараноў (Ovis). Сям. пустарогіх. Узніклі ад дзікіх горных бара-ноў (муфлонаў і архараў), прыручаных звыш 8 тыс. гадоў назад. Працяг жыцця звыш 12—15 гадоў, гаспадарчага ка-рыстання — 6—8 гадоў. Палавая спеласць наступае у 5—7 мес. Цяжарнасць 145—155 сутак. Нараджаюць у асноўным па 1 ягня-ці, некаторыя — 2—3, раманаўскай пароды — да 5 і болей. Сярэдні настрыг воўны з авечкі танкарунных парод — 5—6 кг, паўтанкарунных — 3—6 кг, грубашэрсных — 1—4 кг. Выхад чыстай воўны — адпаведна 30—35 %, паўтанкарунных — 55— 65 %, грубашэрсных — 55—75 %. Малочнасць — 50—100 кг. Дае цэнную сыравіну (воўну, смушкі, аўчыны) і прадукты (мяса, тлушч, малако).
    6
    АВЕЧКАГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, якая займаец-ца развядзеннем авечак (гл. Авечка).
    АВІРУЛЕНТНЫ — невірулентны, няздольны ўзбуджаць за-хворванне. Выкарыстоўваецца пры вызначэнні штаму мікра-арганізма (мікроба, віруса), у якога паніжана ступень пата-геннасці і ён, размножваючыся ў арганізме жывёлы, зна-ходзіцца ў ім, не абумоўліваючы прыкметных адзнак хва-робы.