• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АВІТАМІНОЗ, avitaminosis (лац. a — часціца адмоўная + лац. vita — жыццё + amin — амін + грэч. osis — хвароба) — група захворванняў, абумоўленых працяглым непаступленнем вітамінаў у арганізм альбо іх незасваеннем. Пры недастатковай колькасці вітамінаў захворванне называецца гіпавітамінозам. Пры дэфіцыце ў арганізме аднаго з вітамінаў паталагічны стан называецца монагіпа- альбо монавітамінозам, а пры неда-хопе некалькіх — полігіпа- альбо поліавітамінозам. У залеж-насці ад паходжання распазнаюць першасныя А. (аліментарныя) і другасныя А. (эндагенныя). Хваробы вітаміннай недастатко-васці вызначаюцца таксама, як і віды вітамінаў, літарамі лац. алфавіту: А-авітаміноз, D-гіпавітаміноз і г. д.
    АВІТЭЛІНА (грэч. a — часціца адмоўная+лац. vitellus — жаўток) — р. цэстодаў, паразітуючых у тонкім кішэчніку жвачных, адсутнічаюць жаўточнікі. Цыкл развіцця не вывучаны. Выклікаюць хваробу авітэліноз, якая сустракаецца на поўдні, Далёкім Усходзе.
    АВІЦЫДЬІ (лац. ovum — яйка+грэч. coedo—забіваю) — хімічныя рэчывы, знішчаючыя яйкі насякомых і кляшчоў.
    АВУЛЯЦЫЯ (лац. ovulum (ovum) — яйцо) — выхадспелых яйцаклетак (аацытаў) у млекакормячых з яечніка ў поласць цела.
    АГАЛАКТЫЯ, agalactia (грэч. a —часціца адмоўная+gala, galactos — малако) — поўнае спыненне малакаўтварэння, час-цей адзначаецца пры захворваннях малочнай залозы, магчыма пры некаторых сістэмных пашкоджаннях арганізма.
    АГАМАГЛАБУЛІНЕМІЯ, agammaglobulinaemia (грэч. a — часціца адмоўная + гама-глабуліны + грэч. haima — кроў)— адсутнасць альбо рэзкае зніжэнне біясінтэзу імунаглабулінаў, якое суправаджаецца паслабленнем гумаральных і клетачных механізмаў спецыфічнай абароны.
    АГАР-АГАР — прадукт, атрыманы з марскіх водарасцей (чырвоных, бурых), які дае ў водных растворах трывалы сту-дзень. Ужываецца для прыгатавання пажыўнага асяроддзя для вырошчвання мікраарганізмаў; у харчовай прамысловасці, медыцыне (пры лекавым харчаванні і для ўзмацнення перысталь-тыкі кішэчніка).
    АГЕНЕЗІЯ (грэч. a — часціца адмоўная + genesis— узнік-ненне) — прыроджаная адсутнасць асобных органаў або частак органаў (выродлівасць).
    АГЛАМЕРАЦЫЯ (лац. aglomerare — збірацца разам) — збіранне мікраарганізмаў або дробных утварэнняў.
    7
    АГОНІЯ (грэч. agonia — барацьба) — комплекс рэактыўных функцый арганізма, папярэднічаючы смерці.
    АГЛЮЦІНАЦЫЯ (лац. agglutinatio — склейванне) — склейванне ў камячкі і выпадзенне ў асадак з аднароднай сумесі мікробаў, форменных элементаў крыві і іншых клетак. Метад спецыфічнай аглюцінацыі выкарыстоўваюць для дыяг-ностыкі некаторых інфекцыйных хвароб.
    АГНАТЫЯ, agnatia (грэч. a — часціца адмоўная + gnathos— сківіца) — прыроджаная адсутнасць ніжняй сківіцы.
    АГРАБІЯЦЭНОЗ (грэч. agros — поле + бія... + koinos— агульны) — штучна створаны або моцна пераўтвораны чала-векам паўторны біяцэноз са згуртаваннем лясных, садовых, тэхнічных, агародных, палявых, лугавых і пустазельных раслін. А. не здольны доўга існаваць без пастаяннай падтрымкі чала-века.
    АГРАНУЛАЦЫТЫ (грэч. a — часціца адмоўная, лац. gra-nulum — зерне, грэч. kytos — клетка) лейкацыты, не змяшча-ючыя ў сваёй цытаплазме зярністасць. Да А. адносяць і ма-нацыты.
    АГРАНУЛАЦЫТОЗ — сіндром, які характарызуецца рэзкім зніжэннем колькасці альбо адсутнасцю нейтрафільных грану-лацытаў у перыферычнай крыві. Разпазнаюць міелатаксічны і імунны А.
    АГРАЦЭНОЗ — гл. Аграбіяцэноз.
    АГРЭСІНЫ — рэчывы, утвараемыя спажыўнымі бактэрыямі ў тканках жывёл і падаўляючыя абарончыя функцыі арганізма. Бываюць А. натуральныя і штучныя. Апошнія могуць ужывацца як вакцыны.
    АДАЛЕСКАРЫЙ (лац. adolescere — падрасці) — стадыя развіцця смактуноў, якая ўзнікае з цэркарыя. Трапляючы ў арганізм жывёл з кормам, вадой, пераўтвар'аецца ў палава-спелую трэматоду (фасцыёлы, парамфістамы і інш.).
    АДАНТАБЛАСТЬІ (грэч. odus (odontos) —зуб + blastos — расток) — клеткі пазваночных, якія прымаюць удзел ва ўтва-рэнні дэнціну і ў яго абвапнаванні.
    АДАПТАЦЫЯ (лац. adaptatio — прыладжванне, прыста-соўванне) — эвалюцыйна ўзнікшае прыстасаванне арганізмаў да ўмоў асяроддзя, якое выяўляецца ў змяненні іх знешніх і ўнутраных асаблівасцей.
    АДАПТАЦЫЙНЫ СІНДРОМ, syndromum adaptations (лац. adaptatio — прыладжванне, прыстасоўванне, грэч. syndrome — зліццё) — сукупнасць неспецыфічных змяненняў, узнікшых у арганізме жывёлы пры ўздзеянні любога патагеннага раздраж-няльніка. Тэрмін прапанаваны Селье ў 1936 г., згодна якому А. с. з’яўляецца клінічным праяўленнем стрэс-рэакцыі (гл. Стрэс), узнікаючай пры неспрыяльных для арганізма ўмовах.
    АДВАРЫ, decocta (лац. decoquo — адварваю) — водныя здабыванні дзеючых пачаткаў з лекавай расліннай сыравіны.
    АДВЕНТЫЦЫЯ, tunica externa (лац. adventitius — знеш-ні)—знешняя абалонка трубкападобных органаў (сасудаў,
    8
    стрававода, трахеі і інш.), размешчаных у злучальна-тканка-вых праслойках паміж другімі органамі.
    АДГЕЗІЯ (лац. adhaesio — зліпанне, ad-k + haerere— пры-ліпнуць) — зліпанне, склейванне дзвюх сутыкальных паверхняў на глебе запалення.
    АДГОННАЯ ЖЫВЕЛАГАДОЎЛЯ — форма арганізацыі жывёлагадоўлі, пры якой жывёл на працягу некалькіх месяцаў або года трымаюць на далёкіх пашах.
    АДКОРМ — тэхналагічны працэс, які забяспечвае атрыман-не найбольшай колькасці мяса ў аптымальныя тэрміны.
    АДЛЕРСКІЯ СЕРАБРЫСТЬІЯ КУРЫ — пародная група курэй мясаяечнага напрамку. Выведзена ў СССР. Распаўсю-джана ў асноўным у Краснадарскім краі.
    АДМАРОЖВАННЕ, congelatio (лац. con — разам + gelo— замарожваю) — пашкоджанне тканак, якое ўзбуджана ўздзеян-нем нізкіх тэмператур.
    АДСЛОЙВАННЕ СЯТЧАТКІ, ablatio retinae (лац. ablatus — выкрадзены + retina — сятчатка) — паталагічны стан, пры якім сятчатка вока губляе кантакт з сасудзістай абалонкай і ады-ходзіць ад яе. Распазнаюць частковае і поўнае, першаснае і другаснае А. с.
    АДСОРБЦЫЯ (лац. ad-K + sorbeo— паглынаю) —кан-цэнтраванне і ўтрыманне газаўтворанага або растворанага рэчыва на паверхні цвёрдага цела (адсарбента) альбо вад-касці.
    АДЫМАННЕ МАЛАДНЯКУ ЖЫВЕЛ — адбіўка маладняку ад маці. Парасят адымаюць ва ўзросце 2 мес (на прамысловых комплексах — у 26—42 сутак), цялят малочных парод — адразу альбо праз 12—24 часы пасля нараджэння, мясных парод — не раней чым у 6 мес; ягнят у танкарунных і племянных статках адбіваюць ва ўросце 3,5—4 мес, у грубашэрсных і мяшаных — у 3—3,5 мес; жарабят — у 5—6 мес.
    АДЫНАМІЯ, adynamia (грэч. a — часціца адмоўная-|-dy-namis — сіла) — змяншэнне альбо поўнае спыненне рухомай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервова-мышачнага апарата. А. можа быць вынікам атрафіі мышачнай сістэмы, якая ўзнікае ў сувязі з працяглай нерухомасцю, галаданнем, хранічнымі інфекцыямі, інтаксікацыямі, змардаваннем.
    АДЭНІТ, adenitis (грэч. aden — залоза + it — суфікс, які вы-значае запаленне) — запаленне якой-небудзь залозы.
    АДЭНАВІРУСНЫЯ ХВАРОБЫ, adenovirosis — інфекцый-ныя хваробы людзей і жывёл, якія працякаюць з прыкметамі паражэння слізістай абалонкі дыхальных шляхоў, вачэй, кішэч-ніка, а таксама лімфоіднай тканкі. Узбуджаюцца яны ДНК-змяшчаючымі вірусамі сям. Adenoviridae, якое уключае адэна-вірусы чалавека, буйн. par. жыв., свіней, авечак, коней, сабак, мышэй і птушак.
    АДЭНАВІРУСНАЯ ІНФЕКЦЫЯ БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ, bovine adenovirae infection — востра працякаючая хвароба, пераважна цялят, якая пашкоджвае органы дыхання.
    9
    стрававання і зроку. У дарослых жывёлін хвароба працякае часцей без клінічна выражаных сімптомаў. Узбуджальнік хва-робы — адэнавірус — мае 10 сералагічных тыпаў, валодае вы-сокай устойлівасцю да фізіка-хімічных уздзеянняў. Асноўная крыніца віруса — хворыя жывёлы, якія вылучаюць яго ў нава-кольнае асяроддзе з выцяканнямі з носа і фекаліямі. Жывёлы заражаюцца паветрана-капельным і аліментарным шляхамі. Інфекцыя часцей праяўляецца энзаатычна ў халодны час года. Дыягназ ставіцца на аснове эпізааталагічных і клінічных даных, а таксама многіх даследаванняў (вылучэнне і ідэнтыфікацыя віруса ў культуры клетак, выяўленне прыросту антыцелаў у парных пробах сывараткі крыві, якая ўзята ў пачатку хваробы і праз 2 нядзелі). Для лячэння выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку і сываратку жывёл-рэканвалесцэнтаў. Для спецы-фічнай прафілактыкі распрацоўваюцца адэнавірусныя вакцыны.
    АДЭНАМАТОЗ ЛЕГКІХ АВЕЧАК, adenomatosis ovium — хранічна працякаючая хвароба. Характарызуецца працяглым інкубацыйным перыядам і прагрэсіруючым пашкоджаннем лёгкіх з разрастаннем у іх залозістападобных ачагоў. Узбуджаль-нік — РНК-змяшчаючы вірус сям. Retroviridae. Крыніца віруса — хворая жывёла. якая вылучае яго пры кашлі і з слі-зіста-гнойнымі выцяканнямі з носа. Асноўны шлях заражэння — паветрана-капельны. Пры хваробе, якая ўжо стала яваю, адзна-чаюць прагрэсіруючае схудненне авечак, слізіста-гнойныя насавыя выцяканні, задышку, кашаль. Пры анатаміраванні ў жывёл выяўляюцца ачаговыя альбо дыфузныя зацвярдзенні ў лёгачнай тканцы, якія на разрэзе — салападобныя, гладкія альбо дробназярністыя. Дыягназ заснаваны на аналізе клініка-эпізааталагічных і патамарфалагічных даных і лабараторных даследаванняў (сералагічных і гісталагічных). Пры аздараўлен-ні пашкоджанага статка ўсіх хворых і неінфіцыраваных авечак накіроўваюць на забой альбо праводзяць поўную змену па-галоўя здаровымі жывёламі.
    АД’ЮВАНТЫ (лац. adjuvans — дапаможны) — неспецыфіч-ныя рэчывы рознага паходжання, дапаможныя сродкі, уведзе-ныя ў арганізм разам з антыгенамі,стымулююць і пралангіруюць імунагенез.
    АЗДАРАЎЛЕНЧЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ — сістэма мера-прыемстваў, якія праводзяць у небяспечным пункце з мэтай выяўлення хворых жывёл, устаранення крыніц інфекцыі і знішчэння ўзбуджальнікаў захворвання і іх пераносчыкаў у знешнім асяроддзі.
    АЗЕРБАЙДЖАНСКІ ГОРНЫ МЕРЫНОС — парода танка-рунных авечак воўнавага напрамку.
    АЗАТУРЫЯ, azoturia (франц. azote — азот + грэч. uron — мача) — павышаная колькасць прадуктаў распаду бялкоў у мачы ў выніку парушэння абмену рэчываў, запаленчых пра-цэсаў у нырках, мочавывадковых шляхах, печані і інш.
    АЗАТЭМІЯ, azotaernia (франц. azote — азот+грэч. haima — кроў) — залішняя канцэнтрацыя ў крыві азотазмяш-
    10
    чальных прадуктаў бялковага абмену (мачавіны, крэацініну, крэаціну, мачавой кіслаты і інш.).
    АЗОТАБАКТЭР, Azotobacter — род вольнажывучых аэроб-ных азотфіксаваных бактэрый. Некаторыя з’яўляюцца праду-цэнтамі шэрагу вітамінаў, антыбіётыкаў, роставых рэчываў тыпу аўксінаў.