• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АНТАГЕНЕЗ (грэч. ontos — існуе + genesis— нараджэнне, паходжанне) — індывідуальнае развіццё асобіны ад нараджэння да канца жыцця. Тэрмін «А.» уведзены Э. Гекелем (1866). Выдзяляюць 3 тыпы А. жывёл: лічыначны, яйцародны, унутры-вантробны.
    АНТРАКОЗ, anthracosis (грэч. anthrax, anthrakos — вугаль, карбункул) — адкладанні ў тканках і органах жывёл (часцей —
    22
    сабак) вугальнага пылу. Найбольш часта паражаюцца лёгкія, бранхіяльныя і міжсценневыя лімфатычныя вузлы.
    АНТРАПАЗААНОЗЫ (грэч. anthropos — чалавек + zoon— жывёла +nosos — хвароба), зоаантрапанозы — група інфек-цыйных і інвазійных хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чала-веку, і наадварот—ад чалавека жывёлам.
    АНТРАПАНОЗЫ (грэч. anthropos — чалавек+nosos — хвароба) — хваробы, якія ўласцівы толькі чалавеку, пры якіх крыніцай узбуджальніка з’яўляецца хворы чалавек.
    АНТЫБІЕТЫКІ (грэч. anti — супраць + bios— жыццё) — спецыфічныя хімічныя рэчывы, утвораныя некаторымі грыбамі, бактэрыямі, раслінамі альбо жывёльнымі тканкамі і валодаю-чыя здольнасцю затрымліваць рост мікробаў і таксінаўтварэнне. Антыбіётыкі шырока выкарыстоўваюць у лячэбнай практыцы для падаўлення ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.
    АНТЬІВІТАМІНЬІ, antivitaminum (грэч. anti — супрацьф-vitaminum — вітамін) — рэчывы, падобныя па хімічнай структу-ры на вітаміны. У працэсе абмену рэчываў А. здольны ўступаць у канкурэнтныя адносіны з вітамінамі, выціскаючы іх з біяхіміч-ных рэакцый, што прыводзіць да захворванняў.
    АНТЫГЕНЫ — рэчывы бялковай прыроды, якія нясуць адз-накі генетычна чужароднай інфармацыі, здольныя пры паступ-ленні ў арганізм узбуджаць утварэнне імунных бялкоў — анты-целаў, спецыфічна рэагуючых з антыгенамі.
    АНТЫПЕРЫСТАЛЬТЫКА, antiperistaltica (грэч. anti — супраць + рега — каля + stalsis— сцягванне, скарачэнне) — хвалепадобны рух стрававода, кішэчніка ў адваротным на-прамку.
    АНТЫРАБІЧНЫЯ ВАКЦЫНЫ — біялагічныя прэпараты, выкарыстоўваемыя для ўтварэння неўспрымальнасці арганізма да шаленства.
    АНТЫСЕПТЫКА — спосабы абеззаражвання пры дапамозе хімічных, механічных, біялагічных і фізічных метадаў.
    АНТЫТАКСІНЫ — спецыфічныя антыцелы, вырабляемыя арганізмам пад уздзеяннем адпаведнага антыгену — таксіну і нейтралізуючыя іх ядавітыя ўласцівасці пры таксікаінфекцыях. Выкарыстоўваюць для лячэння і прафілактыкі хвароб, узбу-джальнікі якіх прадуцыруюць экзатаксіны (слупняк, батулізм і інш.).
    АНТЫТАКСІЧНАЯ АДЗІНКА — стандартная адзінка для характарыстыкі актыўнасці антытаксіну.
    АНТЫЦЕЛЫ, ІМУНАЦЕЛЫ, СУПРАЦЬЦЕЛЫ — спецы-фічныя бялкі (імунаглабуліны), якія вырабляюцца імунакампе-тэнтнымі клеткамі лімфаіднай тканкі ў адказ на ўвядзенне ў арганізм антыгену. Яны накопліваюцца ў сываратцы крыві і тканках, уступаюць у спецыфічную сувязь з адпаведнымі анты-генамі і разбураюць альбо абеззаражваюць іх. На спецыфіч-насці рэакцыі антыген-антыцела заснаваны адзін з галоўных су-часных метадаў дыягностыкі інфекцыйных хвароб (імунадыяг-ностыка).
    23
    АНТЫЦЕЛАЎТВАРАЮЧЫЯ КЛЕТКІ — плазматычныя клеткі, канчатковыя звенні дыферэнцыяцыі В-лімфацытаў.
    АНХАЦЭРКІ, Onchocerca (грэч. onkos — нарыў, пухлінаф kerkos — хвост) — р. нематодаў з сям. Filariidae. Паразітуюць у жвачных і коней. Віды O.retikulata (лац. reticulus — сетка-ваты) — паразітуюць у сухажыльнай тканцы згібацеляў, звяз-ках суставаў, падскурнай клятчатцы ў вобласці сухажылляў канечнасцей коней. Прам. гасп.— макрэцы. О. cervicalis (лац. шыйны) — паразітуюць у сухажыльнай тканцы выйнай звязкі коней. Прам. гасп.— макрэцы і камары. О. gutturosa (лац. guttur — горла, глотка) — паразітуюць у злучальнай тканцы выйнай звязкі буйн. par. жыв. Прам. гасп.— мошкі.
    АНХАЦЭРКОЗЫ, onchocercoses — гельмінтозы жывёл, вы-клікаемыя нематодамі р. Onchocerca, паразітуюць у сухажыл-лях, звязках і скуры (лічынкі). Распаўсюджаны ўсюды.
    АНУРЫЯ, anuria (грэч. an — адмаўленне-|-uron — мача) — адзін з сімптомаў мачавога сіндрому пры хваробах нырак, які характарызуецца поўным спыненнем мочавыдзялення ныркамі.
    АНЕРГІЯ (грэч. ana — зваротнае + energia— дзейнасць, энергія) — адсутнасць здольнасці арганізма рэагаваць на анты-гены раздражняльніка. Анергія можа быць станоўчай пры па-ніжэнні рэактыўнасці арганізма да ўзбуджальніка інфекцыйнага захворвання пры ачуньванні і адмоўнай — пры цяжкай інтак-сікацыі і знясіленні арганізма. Напр., цяжкахворыя туберку-лёзам жывёлы часцей губляюць рэакцыю на туберкулін.
    АНЕСТРАЛЬНЫ ПАЛАВЫ ЦЫКЛ (грэч. an — адмаў-ленне + oistros—лютасць, моцная цяга) —адсутнасць цечкі ў перыяд палавога ўзбуджэння.
    АПАДЫЯ, apodia (грэч. a — часціца адмоўная+podos— нага) — выродлівасць, прыроджаная адсутнасць задніх канеч-насцей.
    АПАПЛЕКСІЯ, ароріехіа (грэч.— аглушэнне, удар) — рап-тоўны параліч, які ўзбуджаны кровазліццём у мозг альбо яго абалонку, а таксама з прычыны трамбозу альбо эмбаліі мазга-вых сасудаў. Лячэнне сімптаматычнае.
    АПАФІЗІТ, apophisitis (грэч. apophisis—выраст, адрос-так) — астэахондрапатыя апофізаў, якая праяўляецца дадатко-вымі касцявымі ўтварэннямі ў перыяд росту шкілета. Часцей адзначаецца ў вобласці ўзгорыстасці вялікагалёначнай косці, апофізаў цел пазванкоў, буграпятачнай косці, рэбрах. Праяў-ляецца разнастайнымі функцыянальнымі парушэннямі, абумоў-ленымі болямі, можа быць абмежаваны рух у суставе. Для ля-чэння выкарыстоўваюць вітамінатэрапію, апрамяненне кварца-вымі лямпамі.
    АПЕК, combustio (лац. combustus — згараць) — пашко-джанне тканак арганізма, якое ўзнікае ў выніку мясцовага ўздзеяння высокай тэмпературы, а таксама хімічных рэчываў, электрычнага току, іанізуючых выпраменьванняў. Распазнаюць 4 ступені А. у с.-г. жывёл у залежнасці ад пашкоджання тканак. Лячэнне накіравана на нармалізацыю нервовай рэгуляцыі і
    24
    трофікі, устараненне таксічных з’яў, паскарэнне рэгенерацыі тканак.
    АПІСТАРХІС, Opisthorchis (грэч. opistein — ззаду + orchis— семяннік) — р. трэматодаў з сям. Opisthorchidae. Паразітуе ў жоўцёвых хадах печані, часам — падстраўнікавай залозе ў дра-пежных, свіней, чалавека. Від 0. felineus (лац. felis — кош-ка) — паразітуе ў сабак, кошак, пушных звяроў, чалавека. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі, др. прам. гасп.— рыбы (язь, карп, лешч, плоткі і інш.). Выклікае апістархоз.
    АПІСТАРХОЗ, opisthorchosis — гельмінтоз драпежных, сві-ней і чалавека, выклікаемы паразітаваннем трэматодаў у печані, часам — у падстраўнікавай залозе. Распаўсюджаны ўсюды, ача-гова. Хвароба характарызуецца расстройствам страўнікава-кішачнага тракта, жаўтушнасцю слізістых абалонак, балючасцю ў вобласці печані. Для лячэння выкарыстоўваюць гексіхол і інш.
    АПІРЭКСІЯ, арігехіа (грэч. on-|-pirexis — ліхаманка)—■ зніжэнне тэмпературы цела да нормы паміж прыступамі ліха-манкі.
    АПІСТАТОНУС, opisthotonus (грэч. opisthen — назад-|-tonos — напружанне) — сутаргавая поза, якая выклікана таніч-ным скарачэннем мышцаў спіны і шыі, з закідваннем галавы, выцягваннем канечнасцей.
    АПЛАДНЕННЕ — працэс зліцця мужчынскай палавой клеткі з жаночай, прыводзячы да ўтварэння зіготы, якая дае пачатак новаму арганізму.
    АПЛАЗІЯ, aplasia (грэч. a — часціца адмоўная + plasis— утварэнне, фарміраванне) — адно з праяўленняў прыроджаных заганаў развіцця, якое характарызуецца адсутнасцю ўсяго органа, яго часткі, участка тканкі, часткі цела. Прычынамі А. з’яўляюцца фактары фізічнага, хімічнага альбо біялагічнага паходжання, якія ўздзейнічаюць на эмбрыён непасрэдна альбо апасродкавана праз арганізм мацеры.
    АПЛАТА КОРМУ — колькасць прадукцыі, атрымліваемай ад жывёл у разліку на адзінку з’едзенага корму.
    АПНОЭ, арпое (грэч. a — часціца адмоўная+рпое—ды-ханне) — часовае спыненне дыхання ў выніку недастатковага раздражнення дыхальнага цэнтра.
    АПРАМЯНЕННЕ — уздзеянне іанізуючага выпраменьвання на біялагічныя аб’екты. Распазнаюць А. унутраныя і знешнія. Знешняе А. залежыць ад крыніцы, знаходзячайся па-за арганіз-мамі, яе віду і энергіі. Унутранае А. адбываецца ад крыніцы, якая знаходзіцца ўнутры арганізма. Працэс працягваецца да той пары, пакуль выклікаўшы яе радыеактыўны нуклід не падвергнецца поўнаму распаду альбо не будзе выведзены з арганізма.
    АПРАСНЕННЕ ВАДЫ — змяншэнне ўтрымання раствора-ных у вадзе солей да неабходнай канцэнтрацыі.
    АПРАЦОЎКІ ВЕТЭРЫНАРНЫЯ — агульная назва масавых
    25
    дыягнастычных даследаванняў, супрацьэпізаатычных і лячэбных мерапрыемстваў (вакцынацыя, хіміятэрапія).
    АПСАНІНЬІ (грэч. opson — смачная страва, прыправа) — імунаглабуліны класаў G і М, якія змяшчаюцца ў нармальнай і імуннай сываратцы крыві жывёл і чалавека, аблягчаюць фага-цытоз бактэрый і ўстанаўліваюць узровень супраціўляльнасці арганізма да шкодных агентаў.
    АПТЫМАЛЬНЫ (лац. optimus — найлепшы) — найбольш спрыяльны, найбольш адпавядаючы пажаданым умовам.
    АПТЭРЫЕЗ, apteriosis (грэч. a — часціца адмоўная + pte-ron — nepo-|-osis — хвароба) —захворванне качак і гусянят, якое выяўляецца затрымкай альбо спыненнем росту пер’я. Пры-чынай А. з’яўляецца працяглае ўтрыманне маладняку ў клетках без выгулу. Качаняты і гусяняты пазбаўлены пер’явога покрыва.
    АПЯРЭННЕ — пер’явы пбкрыў птушак. А. складаецца з кон-турных, нітчатых, пуховых пер’яў, пуху і шчацінак. А. перыя-дычна змяняецца пры дапамозе лінькі.
    АРАГАВЕННЕ, keratosis (грэч. keras — рог)—кератоз — працэс утварэння ў арганізме рагавога рэчыва, якое складаецца з кераціну ў выніку пераўтварэння эпітэлію покрыўных тканак.
    АРАБСКАЯ ПАРОДА ВЕРХАВЫХ КОНЕЙ — старажытная парода верхавых коней. Характарызуецца вынослівасцю. Выкарыстоўваюць для паляпшэння мясцовых парод, у конным спорце. Распаўсюджана шырока.
    АРАХНАЛОГІЯ (грэч. arachne — павук + logos— наву-ка) — навука, якая вывучае павукападобных і выклікаемыя імі хваробы — арахнозы.
    АРАХНАІДЫТ, arachnoiditis (грэч. arachnos — павуцінапа-добны) — запаленне павуціннай абалонкі галаўнога мозгу. Гл. Менінгіты.
    АРБАВІРУСЫ — вялікая экалагічная група РНК-змяшчаю-чых вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, камароў і іншых членістаногіх, у арга-нізме якіх яны размнажаюцца. Вядома каля 500 відаў.
    АРБАВІРУСНЫЯ ІНФЕКЦЫІ, трансмісійныя вірусныя ін-фекцыі — інфекцыйныя захворванні, якія ўзбуджаюцца арбаві-русамі. Да іх адносяцца розныя формы энцэфалітаў, жоўтая ліхаманка і інш. Распаўсюджанне інфекцый абмяжоўваецца арэалам пераносчыка віруса, што абумоўлівае іх прыродную ачаговасць.