• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АЙРШЫРСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочнага напрамку, выведзена ў Шатландыі. У нашай краіне разводзяць у паўночна-заходніх абласцях.
    АКАБАЛЬТОЗ, acobaltosis (грэч. a—часціца адмоўная + лац. cobaltum — кобальт + грэч. osis — хвароба) —захворван-не, якое ўзнікае ў выніку недахопу ў арганізме кобальту. Рэгіструецца ў мясцовасцях з недастатковасцю кобальту ў глебах (біягеахімічныя правінцыі). У РБ — у асноўным на Палессі. Суправаджаецца анеміяй, парушэннем функцый страў-нікава-кішачнага тракта, абмену рэчываў. Хварэе пераважна буйн. par. жыв. Для лячэння і прафілактыкі выкарыстоўваюць солі кобальту: кобальт хлорысты, азотна-кіслы.
    АКАНТАР (грэч. acantha — шып, калючка) —лічынка ка-лючагаловых чарвей, якая знаходзіцца ў абалонках яйцаў гэтых гельмінтаў.
    АКАНТАЦЭФАЛЫ (грэч. acantha — шып, kephale — гала-ва) — т. калючагаловых чарвей. Раздзельнаполыя, біягельмінты. Маюць рухомы хабаток з шыпамі. Прамежкавыя гаспадары — ракападобныя, насякомыя. Выклікаюць акантацэфалёзы (мак-ракантарынхоз свіней, палімарфоз качак, філікалёз птушак).
    АКАРАПІДОЗ ПЧОЛ, acaripidosis — акароз, акарыёз, клешчавая хвароба пчол — інвазійная хвароба, выклікаемая кляшчамі.
    АКАРАЛОГІЯ (грэч. akari — клешч +logos— навука) — навука пра кляшчоў.
    АКАРЫЦЫДЫ (грэч. akari — клешч + лац. coedere — забіваць) — сродкі, якія знішчаюць кляшчоў.
    АКАМАДАЦЫЯ вока (лац. accomodatio — прынараўліван-не, прыстасаванне+ oculus— вока) —магчымасць вока ясна бачыць прадметы на розных адлегласцях.
    АКІНЭЗ (грэч. a — часціца адмоўная, kinesis — pyx) — часовая нерухомасць, звязаная з танічным скарачэннем мыш-цаў; у цыталогіі — рост клетак без ядра.
    АКЛІМАТЫЗАЦЫЯ (лац. ad—дляД-грэч. klima — клі-мат) — прыстасаванне жывёл да новых умоў жыхарства (існа-вання).
    АКЛЮЗІЯ, occlusio (лац. occlusus — зачыняць) — закупор-ка поласцевых органаў, утвараючая іх непраходнасць.
    АКОТ — гл. Ягненне.
    АКРАМЕГАЛІЯ, acromegalia (грэч. akron — край, ка-нечнасць + megas, megale — вялікі) —нейраэндакрыннае за-хворванне, абумоўленае пашкоджаннем гіпафізу і гіпаталамусу, якое суправаджаецца павелічэннем памеру галавы, унутраных органаў і парушэннем абмену рэчываў.
    11
    АКРАЦЫЯНОЗ, acrocyanosis (грэч. akron— край, канеч-насць-|-kyanos — цёмна-сіні) —сінюшная афарбоўка дысталь-ных частак цела, абумоўленая павелічэннем колькасці адноў-ленага гемаглабіну ў крыві капіляраў і вен перыферычных частак цела. Адзначаецца пры хваробах сардэчна-сасудзістай сістэмы.
    АКСЕЛЕРАЦЫЯ, АКЦЕЛЕРАЦЫЯ (лац. accelerare — па-скараць) — рэзкае паскарэнне росту і паспявання асобін, a таксама павелічэнне іх памераў.
    АКСІЎРОЗ, oxyurosis — інвазійная хвароба коней, аслоў, мулаў, зебраў, выклікаемая нематодай О. equi. Распаўсюджана ўсюды. Характэрныя прыкметы хваробы — «зачос» хваста, сверб у вобласці ануса, панос. Для лячэння прапаноўваецца фена-тыязін, піперазін і інш.
    АКТЫНІЯ (грэч. aktis (aktinos) — прамень) — сядзячыя жывёлы, якія адносяцца да сям. каралавых паліпаў.
    АКТЫНАМІКСІДЫІ — кл. міксаспарыдый. Паразіты коль-чатых чарвей і сіфункулідаў.
    АКТЬІНАМІЦЭТЫ— (грэч. aktinos — прамень + ту-kes — грыб) — праменныя грыбы. Шырока распаўсюджаны. Сімбіёнты раслін і ўзбуджальнікі хвароб жвачных і чалавека. Шматлікія вырабляюць біялагічна актыўныя рэчывы (анты-біётыкі).
    АКТЫНАМІКОЗ, actinomycosis — хранічная хвароба, якая характарызуецца ўтварэннем грануламатозных ачагоў у розных органах і тканках; фарміраваннем абсцэсаў і свішчоў. Успры-імлівы буйная рагатая жывёла, радзей хварэюць свінні, авечкі, коні, часам — і чалавек. Узбуджальнік — праменны грыб Actinomyces bovis. Крыніца заражэння — аб’екты навакольнага асяроддзя, якія забруджаны патагеннымі актынаміцэтамі. Узбу-джальнік трапляе ў арганізм праз траўмы ротавой поласці, скуры альбо саскоў вымя. Актынамікозныя пашкоджанні ў буйн. par. жыв. лакалізуюцца ў вобласці галавы, пашкоджва-юцца сківіцы, падсківічныя лімфатычныя вузлы і касцявая тканка. З’яўляюцца павялічаныя, шчыльныя, зрошчаныя са скурай пухліны, якія ўскрываюцца звонку праз скуру альбо ў поласць глоткі. Са свішчоў вылучаецца сліўкападобны жаўта-ваты гной, які змяшчае жаўтавата-шэрыя (памерам з прасяное зерне) крупінкі-друзы грыбка. 3 адтуліны раны выступае кроватачывая грануляцыйная тканка, якая мае абрыс каляровай капусты. Дыягназ ставіцца на аснове клінічных даных і лаба-раторных даследаванняў па выяўленню ўзбуджальніка ў гноі, грануламатознай тканцы. Пры лячэнні выкарыстоўваюць ёдзіс-тыя прэпараты, антыбіётыкі.
    АКУКЛІВАННЕ — працэс пераўтварэння лічынкі ў кукалку ў насякомых з поўным метамарфозам.
    АКУМУЛЯЦЫЯ (лац. accumulare — збіраць) — збіранне, сканцэнтраванне, напр. лекавых прэпаратаў, у арганізме.
    АКУЛЫ — падатрад пласцінажаберных рыб. Большасць — драпежнікі. Жывародзячыя, яйцажывародзячыя, яйцародзячыя.
    12
    Пладавітасць—2—100 эмбрыёнаў. Насяляюць усе акіяны. Здольны нападаць на чалавека.
    АКУРЫІДОЗЫ — гельмінтозы, якія выкліканы нематодамі сям. Acuariidae, з п/а Spirurata. Паразітуюць у страваводзе, страўніках птушак. Прам. гасп.— членістаногія. Распаўсю-джаны эхінурыёз, хейласпіруроз, дісфарынксоз і стрэптакароз.
    АКУПРОЗ, acuprosis (грэч. a — часціца адмоўная + лац. cuprum — медзь) — захворванне, уласцівае для пэўных мясцо-васцей, у глебах і кармах якіх змяшчаецца недастатковая колькасць медзі. Хварэе пераважна буйн. par. жыв. з прыкме-тамі змардавання, анеміяй, пашкоджаннем страўнікава-кішач-нага тракта. Для лячэння і прафілактыкі выкарыстоўваюць серна-кіслую медзь.
    АКУПУНКТУРА, acupunctura (лац. acus — ігла + punc-tum — укол, кропка) — лячэнне ўколамі пры дапамозе спецыяль-ных іглаў у пэўных кропках. У коней вядома 843 такія кропкі, у буйн. par. жыв.— 71, у свіней — 643, у курэй — 326.
    АКУШЭРСТВА (франц. accoucher — дапамагаць пры ро-дах) — вобласць клінічнай ветэрынарыі, якая вывучае фізіяла-гічныя і паталагічныя працэсы, звязаныя з зачаццем, цяжар-насцю, родамі і пасляродавым перыядам, а таксама працэсы ў малочнай залозе; займаецца пытаннямі ўзнаўлення статкаў і інш. А. цесна звязана з гінекалогіяй.
    АЛАЙСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўгрубашэрсная, кур-дзючная парода, выведзена ў Кіргізіі.
    АЛАКУРТ — насякомае атр. Блох.
    АЛАТАЎСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ— мясамалочнага напрамку. Выведзена ў Кіргізіі і Казахстане шляхам скрыжавання мясных парод з жывёламі швіцкай і каст-рамской.
    АЛЕЙКІЯ, aleukia (грэч. a — часціца адмоўная + leukos— белы) — агранулацытоз — рэзкае змяншэнне колькасці альбо адсутнасць нейтрафільных гранулацытаў у перыферычнай крыві ў спалучэнні з паніжэннем колькасці трамбацытаў і цяжкім узнаўленнем эрытрацытаў. Распазнаюць аліментарна-таксічную і гемарагічную.
    АЛЕЛАПАТЫЯ (грэч. allelon — узаемна-f-pathos— паку-таванне) — узаемны ўплыў сумесна жывучых арганізмаў розных відаў пры дапамозе выдзялення прадуктаў жыццядзейнасці.
    АЛЕЛЬ (грэч. allelon — ўзаемна, адзін аднаго) — адно з магчымых структурных знаходжанняў гена, вызначае варыянт развіцця адной і той жа прыкметы арганізма.
    АЛЕНЕГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем і выкарыстаннем паўночных і пантавых аленяў (гл. Алені).
    АЛЕНІ, Cervidae — адносяцца да сям. парнакапытных. Рас-паўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Паў-ночнай Амерыцы. У нас — 7 відаў аленяў: высакародны, кабарга, плямісты, казуля, лань, лось. Жывуць ў лясах. Трымаюцца групамі. Палавой спеласці дасягаюць у 1,5 года. Спарваюцца
    13
    восенню або ў канцы лета. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Малоч-насць — 40—85 кг, тлустасць малака— 17—19 %. Аб’ект про-мыслу, разводзяць таксама на фермах.
    АЛЕРГІЧНАЯ ДЫЯГНОСТЫКА — дыягнастычныя рэакцыі, якія выяўляюць павышаную адчувальнасць клетак і тканак арганізма да спецыфічных алергенаў. Выкарыстоўваюцца для выяўлення алергічных станаў, якія ўзнікаюць пры некаторых інфекцыйных і інвазійных хваробах (напр., can, туберкулёз, бруцэлёз, таксаплазмоз і інш.), увядзеннем спецыфічных алергенаў (малеін, туберкулін, бруцэлін і інш.). Алергічныя рэакцыі працякаюць мясцовым (гіперэмія, ацёк, хваравітасць у месцы ўвядзення алергену) альбо агульным (павышэнне тэмпературы цела, прыгнечаны стан, учашчэнне дыхання, пару-шэнне сардэчнай дзейнасці) праяўленнем. Практычная каштоў-насць алергічнай дыягностыкі заключаецца ў высокай адчуваль-насці і спецыфічнасці, а таксама прастаце выконвання пры масавых даследаваннях на жывёлах.
    АЛЕРГЕН (грэч. alios — другі, іншы + ergon—дзеянне) — рэчыва, здольнае ўзбуджаць змяненне рэактыўнасці арганізма— алергію. Усе алергены падзяляюцца на дзве вялікія групы: экзагенныя і эндагенныя. Экзагенныя алергены могуць быць неінфекцыйныя (лекавыя рэчывы, хімічныя злучэнні, харчовыя прадукты, пылок некаторых відаў раслін і інш.) і інфекцыйныя, біялагічныя (мікробы, вірусы, грыбы, гельмінты, вакцынавыя і сываратачныя прэпараты). Эндагенныя алергены, альбо аўта-алергены, утвараюцца ў арганізме пры змяненні бялковай структуры клетак па розных прычынах (радыеактыўнае выпра-меньванне, замарожванне, уплыў мікробаў і інш.).
    АЛЕРПЯ, allergia — павышаная і зменлівая адчувальнасць арганізма да алергену, якая ўзнікае пасля папярэдняга кан-такту з ім. У залежнасці ад часу развіцця алергічныя рэакцыі падраздзяляюцца на неадкладныя (якія з'яўляюцца праз 20— 30 мінут пасля кантакту з алергенам) і запаволеныя (якія ўтва-раюцца праз некалькі часоў) тыпы.
    АЛЕУЦКАЯ ХВАРОБА HOPAK, альбо ВІРУСНЫ ПЛАЗ-МАЦЫТОЗ, morbus aleutica lutreolarum — хранічнае канта-гіёзнае віруснае захворванне, якое характарызуецца прагрэ-сіруючым схудненнем жывёл, з’яўленнем кроватачывых язваў на слізістых абалонках губ і дзёснах, павелічэннем колькасці пра-пуставаўшых самак, нараджэннем нежыццяздольных шчанят і высокай гібеллю звяроў. Узбуджальнік — ДНК-змяшчаючы вірус з сям. парва-вірусаў, устойлівы пры нізкіх тэмпературах. Да хваробы ўспрыімлівы норкі ўсіх парод, незалежна ад ўзросту і полу, і тхары. Крыніца ўзбуджальніка інфекцыі — заражоныя норкі. Інфекцыя перадаецца пры спарванні, унутрывантробна, аліментарным і аэрагенным шляхамі, а таксама праз скуру пры пакусах. Характэрна стацыянарнасць хваробы. Вызна-чаюць дыягназ на аснове клінічных, эпізааталагічных даных, сералагічных і гісталагічных доследаў. Пры лячэнні выкарыстоў-ваюць вітаміны, антыбіётыкі, гармоны. У недабрабытных гаспа-