• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АРГАЗІДЫ (грэч. argos — бліскучы, белы + id — суфікс, які вызначае патомка, сына) — сям. аргасавых кляшчоў з атр. Parasitiformes. Прадстаўнік Argas persicus — паразітуе на птушках. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў барэліёзу, туберкулёзу, тыфу птушак. Распаўсюджаны на поўдні, пражываюць у птушні-ках, гнёздах дзікай птушкі.
    АРГАНІЧНЫЯ КІСЛОТЫ, карбонавыя кіслоты — арганіч-ныя злучэнні, змяшчаючыя адну або некалькі карбаксільных груп (-СООН). Прысутнічаюць ва ўсіх жывых клетках.
    26
    АРГАНІЗМ (лац. arganismus, грэч. organize — устрой-ваю) — усякая жывая істота, якая разглядваецца як біялагічная сістэма, валодаючая сукупнасцю адзнак і ўласцівасцей, адрозні-ваючых яе ад нежывой прыроды абменам рэчываў, раздражняль-насцю, ростам і развіццём, размнажэннем, зменлівасцю, спад-чыннасцю, прыстасаваннем да ўмоў існавання.
    АРГАНОІДЫ, АРГАНЭЛЬІ (грэч. organon — орган + eidos — від + ella — змяншальны канчатак слова) — пазаядзер-ныя асноўныя элементы клеткі, якія маюць пэўную структуру і функцыю. Напр., арганэлы руху — флагелы, жгуцікі.
    АРГУЛЕЗ, argulosis — хвароба рыб, выклікаемая рачкамі Argulus. Пашкоджвае скуру, плаўнікі, жабры.
    АРЛОЎСКАЯ РЫСІСТАЯ ПАРОДА ЛЕГКАЎПРАЖНЫХ КОНЕЙ— выведзена ў 18—19 ст. у Варонежскай вобласці скрыжаваннем арабскай, дацкай і інш. верхавых коней з галанд-скай, мекленбургскай і інш. пародамі. Масць шэрая, гнядая. Выкарыстоўваецца для паляпшэння конскага пагалоўя ў многіх раёнах краіны.
    АРНІТАЛОГІЯ (грэч. ornis (ornithos) —птушкаЖ logos — вучэнне) — галіна заалогіі, звязаная з даследаваннямі птушак.
    АРНІТАФАУНА, АВІЯФАУНА (грэч. ornis (ornithos) — птушка + фауна) —фауна птушак.
    АРНІТАФІЛІЯ (грэч. ornis (ornithos) —птушка + philio— кахаю) — перакрыжаванае апыленне кветкавых раслін птушка-мі, якія харчуюцца нектарам.
    АРНІТОЗ, ornithosis, psittacosis — заантрапанозная зараз-ная хвароба птушак і чалавека, якая выклікаецца ўнутры-клетачным арганізмам сям. Chlamydiacea, віду Chi. psittaci. Суправаджаецца яна ў птушак пашкоджаннем парэнхіматозных органаў і кішэчніка. Крыніца ўзбуджальніка — хворыя птушкі і хламіданосьбіты. У навакольным асяроддзі ўзбуджальнік рассейваецца з экскрэментамі, сліззю з носа. Заражэнне алімен-тарнае, паветрана-кропельнае, магчыма — праз скуру. У хворай птушкі адзначаюць вяласць, замаруджанае дыханне, панос, выцяканне з вачэй і ноздраў, гіперэмію, магчымы парэзы і паралічы ног і крылаў. Дыягназ заснаваны на аналізе эпіза-аталагічных, клінічных і эпідэміялагічных даных, патолагаана-тамічных змяненняў і вынікаў лабараторных даследаванняў (бактэрыяскапія мазкоў-адбіткаў, сералагічныя і скурна-алергічныя метады). Меры барацьбы заснаваны на выконванні ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў. Хворую птушку зні-шчаюць, а падазронай у заражэнні ўводзяць антыбіётыкі тэтрацыклінавага рада.
    АРТАМІКСАВІРУСЫ, orthomyxoviridae (грэч. orthos — прамы 4~ піуха — слізь)—РНК-вірусы сям. Orthomyxoviridae, род Influenzavirus. Выклікаюць грып у чалавека (A, В, С), коней, свіней і птушак (А). Вірусы грыпу А шырока распаўсю-джаны і маюць вялікае значэнне ў развіцці эпідэмій, так як ім уласціва антыгенная варыябельнасць у выніку рэкамбінацый шматлікіх штамаў і з’яўленне новых узбуджальнікаў.
    27
    АРТАПЕДЫЯ, orthopaedia (грэч. orthos — прамы, правіль-ны + paideia — выхаванне) — раздзел ветэрынарнай хірургіі, які вывучае коўку, дыягностыку, лячэнне і прафілактыку хвароб капытоў.
    АРТАПНОЭ, orthopnoe (грэч. orthos — прамы + рпое— дыханне) — вышэйшая ступень праяўлення задышкі як вынік недастатковасці кровазвароту.
    АРТРОЗ, arthrons (грэч. arthron — сустаў + osis — хваро-ба) — хранічнае захворванне суставаў, якое працякае з дыстра-фічна-дэгенератыўнымі змяненнямі ў сустаўных кампанентах. Прычынай А. могуць быць: парушэнне абменных працэсаў у арганізме, гіпадынамія, статычная нагрузка на суставы, якая пераважвае іх функцыянальныя магчымасці, эндакрынныя рас-стройствы, не выключаны ўплыў інфекцыйных, алергічных і таксічных фактараў. А. працякае хранічна пры сімптомах цяжкасці руху. Жывёлы з цяжкасцю ўстаюць, часта пераступа-юць з нагі на нагу. Пры працяглым цячэнні суставы звычайна дэфармаваны. Адзначаецца прагрэсіруючая кульгавасць. Ля-чэнне неэфектыўнае.
    АРТРАЛІТЫ, arthrolithe (грэч. arthron — сустаў + lithos — камень) — цвёрдыя целы ў сустаўных поласцях, якія складаюц-ца з правапнаваных часцінак фібрыну і адарваных варсінак сінавіяльнага лістка капсулы. Вынік серозна-фібрынознага артрыту. А., пападаючы паміж сустаўнымі паверхнямі, выклі-каюць кульгавасць.
    АРТРАПАТЫЯ, arthropatia (грэч. arthron — сустаў +pathos — пакута, хвароба) — другаснае дыстрафічнае захворван-не суставаў, якое развіваецца пры парушэнні іх інервацыі. Адзначаецца пры паталагічных ачагах у вобласці бакавых рагоў спіннога мозгу, яго задніх карэньчыкаў і слупоў, пара-жэннях перыферычных нерваў і гіпаталамічнай вобласці, якія забяспечваюць вазаматорна-трафічную інервацыю суставаў. Адзначаецца хваравітасць суставаў, ацёчная прыпухласць іх, кульгавасць. У наступным А. суправаджаецца парушэннем каардынацыі руху, ненармальна павольнай рухомасцю суставаў, іх дэфармацыяй. Лячэнне бесперспектыўнае.
    АРТРАПУНКЦЫЯ, arthropunctia (грэч. arthron —сустаў + лац. punctio — укол) — пракол капсулы сустава з мэтай дыягна-зу альбо тэрапіі.
    АРТРАТАМІЯ, arthrotomia (грэч. arthron — сустаў + tome— рассячэнне) — аперыраванне поласці сустава.
    АРТЭРЫІТ, arteriitis (грэч. arteria — артэрыя + itis — запа-ленне) — запаленчае захворванне артэрый. Распазнаюць вост-рыя і хранічныя А., па характару запаленчага працэсу — спецыфічныя і неспецыфічныя. Ва ўзнікненні А. вядучае зна-чэнне мае, напэўна, імунная гіперэргічная рэакцыя неадклад-нага тыпу. Лячэнне не распрацавана.
    АРТЭРЫАЛІТЫ, arteriolithi (arteria — артэрыя + грэч. lithos — камень) — размешчаныя ў прасвеце артэрый камяністыя ўтварэнні, якія ўяўляюць сабой абвапнаваныя тромбы.
    28
    АРТЭРЫЯСКЛЕР03, arteriosclerosis (грэч. arteria — артэ-рыя-|-грэч. sklerosis — сухі, цвёрды) —паражэнне артэрый, якое характарызуецца патаўшчэннем сценак сасудаў са значным звужэннем іх прасвету альбо рубцовай аблітэрацыяй сасудаў з перываскулярным склерозам, са стратай эластычнасці сасудаў.
    АРТРЫТ, arthritis (грэч. arthron — сустаў + itis — запален-не) — запаленне сустава. Распазнаюць А. асептычныя і інфек-цыйныя. Прычынай А. могуць быць мясцовая альбо агульная інфекцыя, алергія, аўтаалергія, мясцовая траўма і інш. Пра-цякае пры з’яўленнях болю ў суставах, іх дэфармацыі, парушэн-ні функцый, павышэнні мясцовай тэмпературы і інш. Лячэнне жывёл з А. праводзяць у залежнасці ад іх формы. У першыя 24—28 гадзін выкарыстоўваюць халадовыя працэдуры, спакой, сціскаючыя павязкі, у наступным — саграваючыя альбо спірта-выя кампрэсы, апрамяненне інфрачырвонымі лямпамі, цырку-лярны навакаінавы блок. Антыбіётыкатэрапія.
    АРХІТ, orchitis (грэч. orchis — яйца + itis — запаленне)— запаленне семянніка. Сустракаецца адна- і двухбаковы архіт. У залежнасці ад этыялогіі распазнаюць траўматычны, урэтраль-ны, метастатычны і інфекцыйны А. Праяўляецца захворванне павелічэннем у аб’ёме і хваравітасцю семянніка і шэрагам агульных сімптомаў. Лячэнне праводзяць у залежнасці ад па-ходжання А. Агульным у лячэнні з’яўляецца выкарыстоўванне болесуцішальных сродкаў. У цяжкіх выпадках — кастрацыя.
    АРЫБАТЫДНЫЯ КЛЯШЧЫ, Oribatei — п/а кляшчоў, атр. Acariformes — панцырныя, пашавыя кляшчы, сапрафіты. Прам. гасп. многіх гельмінтаў (анаплацэфаліды і інш.).
    АРЫЕНТАБІЛ ЬХАРЦЭЕЗ, orientobilharziosis — гельмінтоз-ная хвароба жвачных, выклікаемая трэматодамі О. turcestanica. Паразітуе ў крывяносных сасудах брыжэйкі, печані, падстраў-нікавай залозе, падслізістым слоі сценкі кішэчніка. Распаўсю-джана ачагова ў Казахстане, Сяр. Азіі, на Далёкім Усходзе. Заражэнне перкутаннае. Хвароба характарызуецца прыгнятан-нем, паносам з прымешкай крыві ў фекаліях.
    АРЫЕНТАБІЛ ЬХАРЦЫЯ, Orientobilharzia (грэч. огіеп-thos — усход + ад імя ням. урача Т. Bilharz) —р. трэматодаў з п/а Schistosomata. Паразітуюць у жвачных у крыві. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі.
    АРЫТМІЯ СЭРЦА, arhytmia cordis (грэч. a — часціца ад-моўная+rhymos — рытм, такт) —розныя змяненні асноўных электрафізіялагічных характарыстык міякарда (аўтаматызма, узбуджальнасці і праводнасці), якія прыводзяць да парушэння нармальнай каардынацыі скарачэнняў паміж рознымі ўчасткамі міякарда альбо аддзеламі сэрца, рэзкага ўчашчэння альбо памяншэння сардэчных скарачэнняў.
    АРЭАКТЫЎНЫ ПАЛАВЫ ЦЫКЛ (грэч. a — часціца адмоў-ная+лац. ге — супраць-|-actio — дзеянне, цыкл) — адсутнасць прымет рэакцыі арганізма ў перыяд палавога ўзбуджэння..
    АРЭАЛ (лац. arealis — пляцоўка, прастора) — частка зям-ной паверхні або акваторыі, у межах якой сустракаецца той
    29
    або іншы таксон (род, сямейства і г. д.) або сінтаксон (асацыя-цыя, саюз і г. д.). Пляцоўка і межы А. пастаянна змяняюцца.
    АРЭНБУРГСКАЯ ПАРОДА КОЗ — пуховага напрамку. Вы-ведзена шляхам працяглага адбору мясцовых коз. Настрыг воўны — 0,3—0,4 кг. Надоі за лактацыю — да 120 кг, тлустасць малака — 4,8—5 %. Пладавітасць 125—140 %. Разводзяць у Арэнбургскай, Чэлябінскай абласцях, Башкірскай рэспубліцы, Казахстане.
    АРЭФЛЕКСІЯ, areflexia (грэч. a — часціца адмоўная + лац. reflexus — адлюстроўванне) — адсутнасць рэфлексаў, абу-моўленая парушэннем цэласнасці рэфлекторнай дугі альбо тармозячым уплывам вышэй размешчаных аддзелаў нервовай сістэмы. А. нараўне з мышачнай атаніяй і атрафіяй з’яўляецца адным з асноўных сімптомаў перыферычнага паралічу.
    АСОБІНА, ІНДЫВІД, ІНДЫВІДУУМ (лац. individum— недзялімы) — недзялімая адзінка жыцця. Асноўная адзнака А.— строгая ўзаемазалежнасць асобных частак.
    АСАЦЫЯЦЫЯ МІКРААРГАНІЗМАЎ — згуртаванне роз-ных відаў мікраарганізмаў, якое існуе ў прыродных, лабара-торных альбо вытворчых умовах. Уяўляюць сабой вельмі скла-даныя сістэмы з разнастайнымі ўзаемаадносінамі: сімбіёзам, сінергізмам, антаганізмам і інш. Напр., асацыяцыя вірусных і мікаплазмозных інфекцый мае вялікае значэнне для буйн. par. жыв. ва ўмовах жывёлагадоўчых комплексаў. Выраб полівакцын з культур узбуджальнікаў дзвюх альбо некалькіх інфекцый.
    АСВЯЖЭННЕ КРЫВІ — прыём племянной работы ў завод-скіх статках, накіраванай на ліквідацыю шкодных вынікаў інбрыдынгу або працяглага аднароднага падбору ў межах адной гаспадаркі.