• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    АЦЕК, oedema (грэч. oedema — пухліна) —залішняе збіран-не вадкасці ў тканках арганізма і серозных поласцях, якое праяў-ляецца павелічэннем аб’ёму тканак альбо змяненнем ёмкасці серознай поласці (вадзянка).
    АЦЕК ГАРТАНІ, oedema laryngis (грэч. oidema — пухліна + лац. larynx — гартань) — паталагічны стан, які характары-зуецца інфільтрацыяй серознай вадкасцю рыхлай падслізістай злучальнай тканкі ў вобласці надгартанных складак, чарпалка-падобных храсткоў і няправільных звязак у выглядзе студзя-ністых прыпухласцей, якія звужаюць, а пад канец хваробы закрываюць уваход у галасавую шчыліну. Распазнаюць запа-ленчы, застойны і таксічны А. г.
    АЦЕК ЛЕГКІХ, oedema pulmonum (грэч. oedema — пухлі-на +pulmonis — лёгкае) — паталагічны стан, які характары-зуецца густым выпацяваннем вадкай часткі крыві ў інтэрсты-цыяльную тканку лёгкага, а затым у альвеолы, што клінічна праяўляецца цяжкім удушшам, цыанозам, надрыўнымі хрыпамі. А. л. бывае актыўны, пасіўны і гіпастатычны.
    АЦЕЛ — роды ў кароў, буйваліц, аленіх. Наступаюць адпа-ведна праз 283—285, 306—307 і 225 сутак пасля аплад-нення.
    АЦЫДАФІЛІН — кісла-малочны харчовы прадукт. Як ля-чэбны сродак выкарыстоўваецца пры страўнікава-кішачных хваробах.
    АЦЭТАНЕМІЯ, acetonaemia (ад старадаўнелац. acetonum — ацэтон + грэч. haima — кроў) — кетанемія — павышэнне ў кры-ві колькасці кетонавых (ацэтонавых) целаў. А.— адзін з сімпто-маў ацэтаанемічнага сіндрому пры кетозах, адзначаецца так-
    38
    сама пры цукровым дыябеце, пасляродавым парэзе, дыста-ніях страўнікава-кішачнага тракта і інш.
    АЦЭТОНАВЫЯ ЦЕЛЫ, кетонавыя целы — група арганічных злучэнняў, якая ўключае В-оксімасляную кіслату, ацэтавоцат-ную кіслату і ацэтон. Утвараюцца галоўным чынам у печані. Пры парушэнні абменных працэсаў колькасць А. ц. у крыві (гл. Ацэтанемія), у мачы (ацэтанурыя), у малацэ (ацэталактыя) значна павышаецца.
    АЦЫДОЗ, acidosis (лац. acidum — кіслата-|-osis — патала-гічны стан) — парушэнне кіслотна-шчолачнай раўнавагі ў арга-нізме, якая характарызуецца залішняй колькасцю аніёнаў, лятучых і нелятучых кіслот. А. можа быть кампенсаваным і некампенсаваным: абменным (метабалічным) і газавым (рэспі-раторным).
    АЦЫДОЗ РУБЦА, acidosis rumeni (лац. acidus — кіслы + грэч. osis — паталагічны стан +rumen—рубец) —змяненне рэакцыі змесціва рубца ў кіслы бок, якая суправаджаецца пару-шэннем рубцовага стрававання, мікрафауны рубца.
    АЧАГ ІНФЕКЦЫІ (турэц. осак — месца, адкуль што-не-будзь распаўсюджваецца, сканцэнтраванне чаго-небудзь, крыні-ца) — мясцовае праяўленне інфекцыйнага працэсу ў арганізме жывёлы.
    АЧАГ ЭПІЗААТЫЧНЫ — месца крыніцы ўзбуджальніка ін-фекцыі ў тых межах, у якіх пры данай сітуацыі магчыма пера-дача ўзбуджальніка ўспрыімлівым жывёлам, г. зн. памяшканні і тэрыторыя з жывёламі, дзе выяўлена даная інфекцыя ў той альбо іншай форме.
    АЧАГОВАСЦЬ ПРЫРОДНАЯ — уласцівасць некаторых ін-фекцыйных хвароб утвараць прыродныя ачагі ў пэўных геагра-фічных ландшафтах.
    АЧЫН — каўдальны аддзел стрыжня пер’я птушак.
    АЧЫСТКА БІЯЛАГІЧНАЯ (сцёкавых вод, гнойнай жыжы) — натуральныя біялагічныя працэсы ачышчэння і абеззаражвання, у аснове якіх ляжыць дзейнасць мікраарганізмаў, якія раскла-даюць арганічныя рэчывы на неарганічныя.
    АЧЫСНЫЯ ЗБУДАВАННІ — комплекс збудаванняў і сані-тарна-тэхнічных канструкцый для ачысткі, абеззаражвання сцёкавых вод.
    АЭРОБЫ (грэч. аег — паветра) — арганізмы, якія могуць жыць толькі ў асяроддзі, якое змяшчае кісларод.
    АЭРАГЕННАЯ ІНФЕКЦЫЯ — інфекцыя, якая характары-зуецца перадачай узбуджальніка праз паветра.
    АЭРАЗОЛІ, aerosola (грэч. аег — паветра-|-ням. sole — ка-лоідны раствор)—двухфазная сістэма, якая складаецца з дысперснай газавай фазы, у якой раўнамерна рассеяны дробныя вадкія, цвёрдыя альбо газападобныя часцінкі.
    АЭРАЗОЛЕТЭРАПІЯ — метад увядзення лекавых рэчываў у выглядзе аэразоляў. Выкарыстоўваецца пры лячэнні і прафілактыцы жывёл ў выпадку рэспіраторных захворванняў, а таксама для дэзінфекцыі, дэзінсекцыі.
    39
    АЭРАІЕНЫ, aeroion (грэч. aer — паветра -|-ion — ідучы, які рухаецца) — найдрабнейшыя электрычна зараджаныя часцінкі паветра, якія абумоўліваюць яго электраправоднасць. Адносіны колькасці станоўча зараджаных аэраіёнаў да А. адмоўнага знака называюць каэфіцыентам уніпалярнасці і з’яўляецца важнейшым паказчьжам, які характарызуе паветранае асярод-дзе памяшкання.
    АЭРАІЕНІЗАЦЫЯ — утварэнне ў паветры газавых іёнаў для лячэбных, прафілактычных альбо гігіенічных мэт. Распа-знаюць штучную і натуральную А.
    АЭРАТЭРАПІЯ, aerotherapia (грэч. аег — паветра + the-гаріа — лячэнне) — лячэнне паветранымі ваннамі.
    АЭРАФАГІЯ, aerophagia (грэч. аег — паветра + phagun— есці) — сістэматычнае глытанне паветра і адрыжка ім. Нагля-даецца ў коней, быкоў і свіней. У выніку А. у жывёл развіваецца метэарызм страўніка і кішэчніка.
    АЭРАЦЫСТЫТ, aerocystitis (грэч. аег — паветра + kystos — пузыр + itis — запаленне) —запаленне слізістай абалонкі па-ветранага мяшка. А. у коней ускладняе цячэнне фарынгітаў, ларынгітаў і інш. Адзначаецца слізістае альбо гнойнае аднаба-ковае сцяканне з ноздраў; пухліна ў вобласці калявушной зало-зы. Лячэнне аператыўнае па метаду Вібарга альбо Чубара. А. качанят з’яўляецца вынікам пераахаладжэння, скразнякоў, запыленасці альбо высокай вільготнасці ў памяшканні. У качанят наглядаюцца агульная слабасць, замаруджанае дыханне, хрыпы, панос. Хворых качанят апрацоўваюць аэразолямі антыбіётыкаў, аптымізуюць мікраклімат памяшканняў.
    Б
    БААФІЛЮС, Boophilus (лац. bos — бык + phylos— любі-цель)—р. іксодавых кляшчоў (быкалюб). З’яўляецца пера-носчыкам Р. bigeminum, Fr. colchica і магутным крывасмокам. Распаўсюджаны на поўдні, паразітуе на буйн. par. жыв., авеч-ках, конях.
    БАБЕЗІЕЗЫ, babesioses — пратазойная трансмісійная кро-вапаразітарная хвароба, выклікаемая паразітамі р. Babesia (у буйн. par. жыв.— В. bovis, у авечак і коз — В. ovis). Характа-рызуецца павышэннем тэмпературы цела, гемаглабінурыяй, жаўтушнасцю слізістых абалонак, парушэннем функцыі страў-нікава-кішачнага тракта. Бабезіёз буйн. par. жыв. распаўсю-джаны ў цэнтральнай і паўночна-заходняй зонах еўрапейскай часткі СНД. Пераносчык — кляшчы р. Ixodes. Бабезіёз дробн. par. жыв. сустракаецца ў паўднёвых раёнах. Пераносчыкі — кляшчы рода Rhipicephalus. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць гемаспарыдзін, азідзін (берэніл), сардэчныя сродкі. Строга выконваюць дыету.
    БАБЕЗІЯ, Babesia (ад імя румынскага вучонага Бабеша) — р. прасцейшых, адносіцца да сям. Babesiidae, атр. Piroplasmida. Унутрыэрытрацытарныя паразіты буйн. і дробн. par. жыв. Маюць
    40
    круглую, авальную, адзіночную і парную грушападобную форму.
    БАБЕША-НЕГРЫ ЦЕЛЬЦЫ — спецыфічныя цытаплазма-тычныя ўключэнні, якія выяўляюцца ў нейронах цэнтральнай нервовай сістэмы (ножкі гіпакампа — Амонава рога, у клетках Пуркін’е мазжачка) загінуўшых ад шаленства жывёл і людзей. Маюць круглявўю форму, характарызуюцца палімарфізмам, памерам ад 0,25 да 27 мкм, рэзка абмежаваны ад прылеглай цытаплазмы. Маюць вялікае значэнне для дыягностыкі ша-ленства.
    БАБРОВА АПАРАТ — прыбор для ўнутраных альбо поласце-вых уліванняў вялікай колькасці вадкасці.
    БАЗА ДАНЫХ — арганізаваная сукупнасць інфармацыі (звестак, даных), прыгатаванай і захоўваемай на машынах-носьбітах і прызначанай для апрацоўкі на ЭВМ.
    БАЗАФІЛІЯ, basophilia (грэч. basis — аснаванне + philia— каханне) — мае наступныя значэнні:
    1) здольнасць клетак і тканак моцна афарбоўвацца асноўнымі фарбамі (меціленавым зялёным, азурам і інш.). Б. абумоўлі-ваецца тым, што ў цытаплазме клетак завышана колькасць РНК. Акрамя таго, яна характэрна для інтэнсіўна сінтэзуючых бялкоў клетак; 2) з’яўленне ў эрытрацытах базафільных зярнят; 3) па-велічэнне ў крыві базафільных лейкацытаў.
    БАКТЭРЫЯЛЬНЫЯ ФІЛЬТРЫ — фільтравальныя апараты для вызвалення вадкасцей ад знаходзячыхся ў іх мікробаў. Ужы-ваюць фільтравальныя паверхні керамічныя, асбеставыя, шкля-ныя, мембранныя і інш. Выкарыстоўваюць для спецыялізацыі пажыўных асяроддзяў, лячэбных сываратак, лекавых рэчываў, а таксама для аддзялення вірусаў і таксінаў ад мікробаў.
    БАКТЭРЫЯМІЯ (лац. bacterium — палачка + haima — кроў) — прысутнасць бактэрый у крыві, якія пранікаюць з пер-шаснага ачага інфекцыі і разносяцца па ўсім арганізме. Бактэ-рыямія характэрна для многіх інфекцыйных хвароб пры іх вострым цячэнні.
    БАКТЭРЫІ, bacteria — аднаклетачныя мікраарганізмы рас-ліннага паходжання, разнастайныя па форме і памерах. Па марфалагічных формах падраздзяляюцца на наступныя групы — кокі, бактэрыі, бацылы, кластрыдыі, вібрыёны. спірылы і спіра-хеты. Змяшчаюць ДНК і РНК, маюць неаформленае ядро без абалонкі, пазбаўлены хларафілу, размнажаюцца простым дзя-леннем. Некаторыя бактэрыі маюць жгуцікі, утвараюць капсулы і споры. У вузкім сэнсе тэрмін «бактэрыя» выкарыстоўваецца для назвы палачкападобных форм, не ўтвараючых спораў.
    БАКТЭРЫЕЗЫ — хваробы, якія выклікаюцца бактэрыямі.
    БАКТЭРЫЯЛІЗІНЫ —спецыфічныя антыцелы, якія разбу-раюць абалонкі бактэрыяльнай клеткі пры дапамозе неспецы-фічнага кампанента сывараткі крыві (камплементу).
    БАКТЭРЫЯЛАГІЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ — комплекс ме-тадаў, паслядоўна выкарыстоўваемых для знаходжання бактэ-рый у даследуемым матэрыяле. Складаецца з мікраскапіі, вылу-
    41
    чэння чыстай культуры бактэрый, вызначэння біяхімічных і іму-налагічных уласцівасцей узбуджальніка хваробы.
    БАКТЭРЫЯЛОГІЯ (грэч. bakterion — бактэрыя + logos — вучэнне) — навука аб бактэрыях. Раздзел мікрабіялогіі, які вы-вучае біялогію бактэрый, іх ролю ў паталогіі жывёл і чалавека, а таксама ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
    БАКТЭРЫЯНОСЬБІТСТВА, мікробаносьбітства, вірусанось-бітства — знаходжанне ўзбуджальнікаў хваробы ў арганізме клінічна здаровай жывёлы. Жывёлы-бактэрыяносьбіты ўяўляюць сабой небяспеку як патэнцыяльныя крыніцы ўзбуджальніка інфекцыі.
    БАКТЭРЫЯСКАПІЯ (грэч. bakterion — бактэрыя + sko-рео — бачыць, глядзець) — метад даследавання бактэрый пры дапамозе мікраскопа. Даследаванне мікробаў у жывым стане (напр., метадам «вісячая кропля») дазваляе вызначыць іх рухомасць, размяшчэнне жгуцікаў і інш., а мікраскапія фікса-ваных і афарбаваных прэпаратаў — вывучыць іх марфалагічныя ўласцівасці (форму, памеры, будову, наяўнасць капсул, спораў і інш.), што мае вялікае значэнне пры дыферэнцыяцыі розных відаў мікраарганізмаў.