• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    14
    дарках у вясенне-летні перыяд праводзяць сералагічныя даследа-ванні самак, племянных норак — 2 разы ў год. Рэагуючых жывёл выбракоўваюць. Праводзяць мерапрыемствы па знішчэнню ві-русаў у навакольным асяроддзі.
    АЛІБІДНЫ ЦЫКЛ (грэч. a — часціца адмоўная+лац. libido — цяга, сладастраснасць) — адсутнасць фенамена ахвоты пры наяўнасці цечкі і авуляцыі.
    АЛІГАМЕРЫЗАЦЫЯ (грэч. oligo — малы + meros — част-ка, доля) — змяншэнне ў філагенезе ліку гомалагічных і гома-дынамічных утварэнняў у арганізме, звязанае з інтэнсіфіка-цыяй функцый адпаведных сістэм.
    АЛІГАМЕРНЫЯ ФОРМЫ (аліга... + meros— частка) — жывёла, цела якой падзелена на малую колькасць сегментаў.
    АЛІГАСАПРОБЫ (аліга... + грэч. sapros — гнілы-|-bios — жыццё) — арганізмы, якія насяляюць чыстыя, незабруджаныя вадаёмы, змяшчаючыя лішак растворанага кіслароду.
    АЛІГАПНОЭ, oligopnoe (аліга... + рпое — дыханне)—рэд-кае і неглыбокае дыханне, якое адзначаецца пры некаторых паталагічных станах у выніку прыгнятання дыхальнага цэнтра.
    АЛІГАСПЕРМІЯ, oligospermia (аліга...+sperma— семя) — памяншэнне ліку сперміяў у эякуляце. А. адзначаецца пры крыптархізме, празмернай палавой эксплуатацыі, траўмах пала-вых органаў і інш.
    АЛІГАЦЫТАМІЯ, olygocythaemia (аліга... + kytos — клет-ка + haima — кроў)—памяншэнне ў крыві ліку форменных элементаў.
    АЛІГАТРОФЫ (аліга...+ грэч. trophe — харчаванне) — арганізмы (расліны, мікраарганізмы), малапатрабавальныя да ўрадлівасці альбо багацця глебы.
    АЛІГАФАПЯ (аліга... + phagein — есці) —жывёлы, якія харчуюцца біямасай (мортмасай) толькі нямногіх відаў раслін альбо жывёл.
    АЛІГЕМІЯ, oligaemia (аліга...+haima — кроў)—памян-шэнне агульнага аб’ёму як цыркулюючай, так і дэпаніраванай у органах і тканках крыві.
    АЛІГУРЫЯ, oliguria (аліга... + uron — мача) —сімптом, які выяўляецца малой колькасцю мачы. Распазнаюць рэнальную і экстрарэнальную А.
    АЛІМЕНТАРНАЯ АНЕМІЯ — гл. Анемія.
    АЛІМЕНТАРНАЕ ЗМАРДАВАННЕ, inanitio alimentaria (лац. inanitio — знясіленне, alimentarius — узбуджаны ежай) — хвароба, якая ўзбуджаецца недастатковым па агульнай пажыў-насці і асабліва па бялку кармленнем.
    АЛКАЛОІДЫ (ар. al-kali— попел, шчолач+ грэч. iedos — від) — азотазмяшчальныя арганічныя асновы пераважна раслін-нага паходжання. Асабліва багаты імі расліны сям. бабовых, макавых, паслёнавых, люцікавых, складанакветных. Шматлікія А.— моцныя яды, некаторыя ўладаюць лекавым дзеяннем.
    АЛКАЛОЗ, alkalosis (араб. al-kali — шчолач + грэч. osis — паталагічны стан) — парушэнне кіслотна-шчолачнай раўнавагі.
    15
    якое суправаджаецца накапленнем у крыві катыёнаў шчолачы. Распазнаюць А. кампенсаваныя і некампенсаваныя, дыхальныя і метабалічныя. Пры лячэнні выкарыстоўваюць: амонію хларыд, кальцыю хларыд, калію хларыд.
    АЛКАЛОЗ РУБЦА, alkalosis ruminis (араб. al-kali — шчо-лач +лац. rumen — рубец) — захворванне, якое характарызуец-ца рэзкім зрушэннем рэакцыі змесціва рубца ў шчолачны бок. Канцэнтрацыя вадародных іёнаў павышаецца да 8,0—8,4 pH.
    АЛТАЙСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная, шэрсна-мяснога напрамку. Разводзяць у Сібіры, Казахстане і інш.
    АЛЬБІНІЗМ, albinismus (лац. albus — белы -|-грэч. ismos — хваравіты стан) — прыроджаная адсутнасць нармальнай пігмен-тацыі скуры, яе вытворных (валасы, пер'е) і радужнай абалонкі вачэй. А. з’яўляецца вынікам зніжэння актыўнасці ферменту тыразіназы, які пераўтварае тыразін пігментных клетак у ме-ланін.
    АЛЬБУМІНУРЫЯ (лац. albumen — яечны бялок, ад albus — белы + грэч. uron — мача) —вылучэнне з мачой бялку, пера-важна за кошт альбумінавай фракцыі. Распазнаюць фізіяла-гічную А. і паталагічную. Апошняя адзначаецца пры нефрозах, нефрытах і некаторых хваробах печані.
    АЛЬТЭРАТЫЎНАЕ ЗАПАЛЕННЕ, alteratio (лац. altero — змяняю) — паталагічны працэс, які характарызуецца дыстра-фічна-некратычнымі змяненнямі ў тканках пры слабавыяўленай эксудацыі і праліферацыі клетачных элементаў. А. з. з’яўляецца вынікам інтаксікацый, інфекцый, парушэнняў трафічнай функцыі нервовай сістэмы.
    АЛЬТЭРАЦЫЯ, alteratio (лац. alterare — змяняць, па-шкоджваць, рабіць іншым) — змяненне структуры клетак, тка-нак і органаў, якое суправаджаецца парушэннем іх жыцця-дзейнасці.
    АЛЬВЕАКОК (лац. alveolus, змянш. ад alveus — ячэйка-|-грэч. kokkos — зародак, насенне, ягада) —цэстода з п/а Taeniata. Паразітуе ў драпежных. Прам. гасп.— грызуны, чала-век і с.-г. жывёлы. З’яўляецца ўзбуджальнікам лічыначнага альвеакакозу, пашкоджвае печань і іншыя органы чалавека і грызуноў. Распаўсюджана ў Сібіры, Сяр. Азіі, Закаўказзі, Паволжы.
    АЛЬВЕАНАЗУС (лац. alveolus — невялікая ямка -|- nasus — hoc) — р. кляшчоў сям. Argaridae. Паразітуе на млекакормячых у паўднёвых раёнах.
    АЛЬФАРТЫЕЗ, alfortiosis — гельмінтозная хвароба коней, выклікаемая лічынкамі і палаваспелымі нематодамі A. edenta-tus. Хварэе маладняк да года і старыя коні. Пры вострым цячэнні назіраецца прыгнечанасць, слабасць, перыядычныя колікі, схуд-неласць; хранічнае цячэнне характарызуецца прыгнечанасцю, паносамі, анеміяй. Лячэнне пры альфартыёзе брушыны не рас-працавана. Пры А. кішэчніка назначаюць фенатыазін, піперазін, тэтрамізол, мебендазол.
    АЛЮРЫ (франц. allure — паходка) — віды рухаў коней.
    16
    Разлічаюць А. натуральны (крок, рысь, інахадзь, галоп) і штучны (іспанскі крок, іспанская рысь, пасаж, п’яфэ і інш.).
    АЛЯРЫЕЗ, alariosis — гельмінтозная хвароба сабак, пясцоў, лісаў, узбуджаемая трэматодамі Alaria alata. Пашкоджваюцца лёгкія, плеўра, лімфатычныя вузлы, а потым кішэчнік. Прам. гасп.— малюскі, дадатковыя — апалонікі і жабы.
    АМАЗІТ, omasitis (лац. omasum — кніжка-|-itis — запален-не) — запаленне кніжкі ў жвачных жывёл. Самастойна А. су-стракаецца рэдка.
    АМБАРНЫЯ ШКОДНІКІ — насякомыя і кляшчы, якія пра-жываюць у складах і харчуюцца зернем злакаў, сухімі фруктамі і г. д. Найбольш распаўсюджаны вялікі мучны хрушчак, амбарны даўганосік, сурынамскі мухаед, мельнічная агнёўка, зерневая моль, мучны клешч. Выклікаюць псаванне сельскагаспадарчых прадуктаў. Іх скормліванне жывёлам можа прыводзіць да захво-рванняў і смерці.
    АМЕРЫКАНСКІ ГНІЛЕЦ ПЧОЛ, злаякасны гнілец, пячат-ны гнілец — інфекцыйная хвароба пчаліных сем’яў, якая харак-тарызуецца іх паслабленнем і гібеллю ў выніку гніення пча-ліных лічынак з узросту акуклівання. Распаўсюджана ўсюды. Узбуджальнік хваробы — спораўтвараючы мікроб Вас. larvae, высокаўстойлівы ў знешнім асяроддзі, да дэзінфіцыруючых раствораў, высокіх тэмператур. Крыніца ўзбуджальніка інфек-цыі — хворая пчала. Да іншых сем’яў хвароба перадаецца праз зладзейства пчол, незахоўванне санітарных правіл пры рабоце на пчальніку, а таксама праз паразітаў пчол. У па-шкоджанай пчалінай сям’і расплод стракаты, рознаўзроставы. Вечкі ячэек пацямнеўшыя, лейкападобна ўціснутыя. Лічынкі губляюць сегментацыю, іх скурка ўтанчаецца, тканкі распадаюц-ца і пераўтвараюцца ў клейкую, цягучую масу кафейнага колеру, з пахам сталярнага клею. Папярэдні дыягназ ставяць на аснове характэрных адзнак і пацвярджаюць лабараторнымі доследамі па вылучэнню ўзбуджальніка. Пры лячэнні выкарыстоўваюць антыбіётыкі, норсульфазол, сульфантрол і інш. рэчывы, якія даюць пчолам разам з цукровым сіропам. Пчальнік лічаць аздароўленым і знімаюць каранцін пры сканчэнні аднаго года пасля ліквідацыі захворвання пчол.
    АМЕБЫ, Amoebae — клас найбольш проста арганізаваных прасцейшых. Для іх характэрна змяненне формы цела і пера-мяшчэнне пры дапамозе псеўдаподзій. Некаторыя з’яўляюцца паразітамі розных жывёл і чалавека, пашкоджваюць кішэчнік (Entamoeba histolitica і інш.).
    АМІДАСТАМОЗ, amidastamosis — нематадозная хвароба гусей, часам — качак і інш. птушкі, пры якой паразіты лака-лізуюцца пад куцікулай мышачнага страўніка. Распаўсюджана ўсюды. Хварэе маладняк 3—4-месячнага ўзросту. Наглядаецца вяласць, страта апетыту, паходка з хістаннем. Для лячэння выкарыстоўваюць піперазін, чатыроххлорысты вуглярод,
    АМІЛАІДОЗ, amiloidosis (грэч. amylon — крухмал + eido-sis — від) — парушэнне бялковага абмену, якое выяўляецца ў
    17
    адкладанні і збіранні ў тканках бялковых рэчываў з характэр-нымі фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі. А. працякае ў выглядзе агульнага і мясцовага працэсу. Пры агульным А. пашкоджваец-ца печань, селязёнка, ныркі, паднырачнікі, лімфавузлы. Адкла-данні амілоідных часцінак у парэнхіматозных органах вядзе да атрафіі залозістай тканкі апошніх. А.— працэс неабарачальны.
    АМНІЕН (грэч. amnion — калязародкавы пузыр) — адна з зародкавых абалонак. Поласць амніёна запоўнена вадкасцю, у якой знаходзіцца плод. Сустракаецца ў вышэйшых пазваноч-ных, акул і інш.
    АМПУТАЦЫЯ, amputatio (лац. amputo — адразаю) — апе-ратыўнае выдаленне перыферычнага аддзела канечнасці альбо іншага органа (рогі, хвост, вушныя ракавіны).
    АМФАЛІТ, omphalitis (грэч. omphalos — пупок + грэч. itis — запаленне) — запаленне скуры і падскурнай клятчаткі ў вобласці пупка. Адзначаецца ў нованароджанага маладняку пры парушэнні асептыкі пры перавязванні пупавіны.
    АМФІЛІНА, amphilina — р. стужкавых чарвей сям. Amphili-nidae. Паразітуюць у поласці цела асятровых рыб. Прам. гасп. ракападобныя (бакаплавы, мізіды).
    АНАВУЛЯРНЫ ПАЛАВЫ ЦЫКЛ (грэч. an — адмаўлен-не + лац. ovulatio — выхад яйцаклеткі з яечніка + грэч. kyklos— круг) — адсутнасць авуляцыі ў перыяд палавога ўзбуджэння.
    АНАКСІБІЕЗ (грэч. an — часціца адмоўная + okys— кіс-лы-f-bios — жыццё) —здольнасць некаторых жывёл да пра-цяглага кіслароднага голаду.
    АНАКСІЯ — гл. Гіпаксія.
    АНАЛГЕЗІДЫ, analgesoidae — сям. пер’явых кляшчоў. Па-разітуюць у птушак.
    АНАЛГЕЗІЯ, analgesia (грэч. an — адмаўленне+algos — боль) — страта балявой адчувальнасці на якім-небудзь участку цела. Адзін з відаў частковай анестэзіі (гл.).
    АНАЛГЕЗІРУЮЧЫЯ СРОДКІ — сродкі, выбіральна паслаб-ляючыя альбо ўстараняючыя болі ў выніку ўздзеяння пера-важна на цэнтральную нервовую сістэму. Па механізму і асаблівасцях уздзеяння А. с. падзяляюць на наркатычныя і ненаркатычныя.
    АНАМАЛІЯ (грэч. anomalia — няроўнасць) — адхіленне ад нормы.
    АНАМАЛІІ ЯЙЦАЎТВАРЭННЯ, anomaliae oviformationis (грэч. anomalia -|-лац. ovum — яйцо+ formatio — утварэнне) — парушэнне фарміравання яек у птушак. Прычынай з’яўляюцца паталагічныя працэсы ў яечніку і яйцаводзе, абумоўленыя парушэннем абмену рэчываў. Праяўляецца захворванне атры-маннем дробных яек да 30—35 г; ненармальна буйных яек— да 110—120 г; двайных — наяўнасць аднаго яйца ўнутры дру-гога, яек без шкарлупы, дэфармаваных, яек-красюкоў, змесціва якіх уяўляе сабой гамагенную чырвона-жоўтую афарбоўку.