• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    БАКТЭРЬІЯСТАТЫЧНЫЯ СРОДКІ — лекі, якія спыняюць альбо замаруджваюць размнажэнне бактэрый: сульфаніла-мідныя прэпараты, антыбіётыкі, хіміятэрапеўтычныя сродкі і інш.
    БАКТЭРЫЯФАГ (грэч. bakterion — бактэрыя +phagos — пажыральнік), фаг, мікробафаг, бактэрыяфагічны вірус, вірус бактэрый, бактэрыяфагічны лізін — субмікраскапічныя агенты віруснай прыроды, якія здольны інфіцыраваць бактэрыяльную клетку, размнажацца ў ёй і лізаваць яе. Паразітуюць на розных відах бактэрый, актынаміцэтаў, водарасцей і некаторых іншых мікраарганізмаў. Дзякуючы спейыфічнасці літычнага дзеяння некаторыя фагі выкарыстоўваюцца ў ветэрынарнай практыцы для фагапрафілактыкі і тэрапіі бактэрыяльных інфекцый альбо для фагадыягностыкі.
    БАКТЭРЫЦЫДНАСЦЬ (грэч. bakterion — бактэрыя-|-лац. caedo — забіваю) — здольнасць розных фізічных, хімічных і біялагічных фактараў выклікаць гібель бактэрый. У залежнасці ад таксічнасці для мікраарганізма хімічныя бактэрыцыдныя рэ-чывы падраздзяляюць на дэзінфіцыруючыя, антысептычныя і хіміяпрэпараты.
    БАЛАНС ЭНЕРГІІ Ў ЖЫВЕЛ — суадносіны колькасці энергіі, паступіўшай у арганізм з кормам, і энергіі, выдзеленай з цела з калам, мачой, кішачнымі газамі, малаком і інш.
    БАЛБАС — парода грубашэрсных тлустахвостых авечак, мяса-шэрсна-малочнага напрамку. Выведзена ў Закаўказзі.
    БАЛАНТЫДЫІ, Balantidium (грэч.— мяшок, кашалёк) — р. прасцейшых кл. Ciliata. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку свіней, чалавека, пацукоў.
    БАЛАНТЫДЫЕЗ, balantidiosis — пратазойная хвароба сві-ней і чалавека. Узбуджальнікі — В. suis, В. соіі. Хварэюць 42
    у асноўным парасяты-адыманцы. Хвароба характарызуецца з’яўленнем дыарэі з прымешкай крыві ў фекаліях, адказам ад корму, схудненнем. Лячэнне: асарсол, фуразалідон, тэтрацыклін, фармазін, трыхапол і інш.
    БАЛАНАГІАСТЫТ, baianopostitis (грэч. balanos — галоўка палавога члена + poste — крайняя плоць) —запаленне галоўкі палавога члена і прэпуцыяльнага мяшка. З’яўляецца вынікам удараў, парушэння гігіены ўтрымання жывёл, пападання ў поласць прэпуцыя раздражняючых рэчываў. Праяўляецца Б. ацёчнасцю, павышэннем тэмпературы, хваравітасцю, цяжкасцю мочаспускання. Для лячэння выкарыстоўваюць дэзінфіцырую-чыя растворы, мазі.
    БАЛЯВАЯ ІРАДЫЯЦЫЯ, irradiatio dolorosa (лац. radius — прамень-f-dolorosus — балявы) — узнікаючыя на пэўных участ-ках цела балявыя адчуванні пры паталогіі ўнутраных орга-наў.
    БАЛЯВЫЯ КРОПКІ, punctum dolorosa (лац. puncta — кропка, dolorosus — балявы) —участкі на паверхні цела, пры ціску на якія альбо перкусіі ўзнікае балявая рэакцыя.
    БАРАЦЬБА ЗА ІСНАВАННЕ — метафарычнае паняцце, уключаючае ўсе ўнутрывідавыя і паміжвідавыя адносіны, a таксама ўзаемаадносіны арганізмаў з абіятычнымі фактарамі. Паняцце ўвёў Ч. Дарвін (1859), які лічыў, што вынікам Б. з. і. служыць натуральны адбор і эвалюцыя відаў.
    БАРБАГАЛА ВАДКАСЦЬ (ад імя італ. вучонага Барба-гала) — кансервуючая вадкасць для нематодаў. Састаў: вада дыстыляваная— 1000,0, фармалін 40%-ны — 20—30 мл, хло-рысты натрый — 7,5 г.
    БАРАН — самец-вытворнік. Палавая спеласць звычайна наступае ў 4—5 мес. Для спарвання выкарыстоўваюць з 1,5-гадовага ўзросту да 7—8 гадоў. Нагрузка на барана ў перыяд злучкі — 2—3 садкі ў суткі.
    БАРАНІНА — мяса авечак як ежа (харч), адзін з асноўных відаў мяса, утрымлівае паўнацэнныя бялкі, тлушчы, мінераль-- ныя солі, вітаміны групы В. Састаў Б. вагаецца ў залежнасці ад укормленасці жывёл, тэхналагічнай апрацоўкі. Норма выхаду бараніны вагаецца ад 36 да 50,1 %.
    БАРАРЭЦЭПТАРЫ (грэч. baros — цяжар+лац. гесіріо — прымаю) — механарэцэптары сасудаў і інш. полых органаў, якія ўспрымаюць ступень механічнага расцяжэння пры павыша-ным ціску.
    БАР’ЕРНЫЯ ФУНКЦЫІ (франц. Ьаггіеге — бар’ер, кра-ты — функцыі, ажыццяўляемыя асобнымі прыстасаваннямі для абароны арганізма ад змяненняў навакольнага асяроддзя і захавання неабходнага для нармальнай жыццядзейнасці ад-носнага пастаянства саставу ўнутранага асяроддзя (крыві, лімфы). Распазнаюць знешнія (скура, дыхальны і стрававальны апарат, печань, ныркі) і ўнутраныя (чыста гематалагічныя) бар’еры.
    БАРОДАЎКА, verruca — дабраякаснае новаўтварэнне з фібраэпітэліяльнай тканкі.
    БАРЭЛІІ, Воггеііа (ад імя франц. вучонага Borrell) — р. барэлій (спірахет, трэпанем). Маюць спіралепадобную форму да 20 мкм, паразітуюць у плазме крыві ў птушак, у тоўстым кішэчніку свіней (Tr. hyodisenteria).
    БАРЭЛІЕЗ ПТУШАК (спірахетоз, трэпанемоз) — хвароба, якую вызывае В. gallinarum. Характарызуецца ліхаманкай, анеміяй, дзіарэяй, парэзам крылаў і ног. Пераносчыкі — кляшчы Argas persicus, р. Dermanissus і клапы. Распаўсюджана на поўдні. Для прафілактыкі ўжываюць вакцыны.
    БАРТАЛІНІТ, bartholinitis — запаленне барталінавых за-лоз. Наглядаецца пры трыхаманозе і інш. хваробах.
    БАТРАХАЛОГІЯ (грэч. batrachos — жаба + logos — наву-ка) — раздзел заалогіі, які вывучае земнаводных.
    БАТАРЭЙНЫ ЦЭХ — птушнік, у якім устаноўлены клетач-ныя батарэі.
    БАТАТ, САЛОДКАЯ БУЛЬБА, ipomola botatas — від шмат-гадовых клубненосных раслін сям. уюнковых. Вілыаце-, святло-і цеплалюбівая культура. У нас вырошчваюць у Туркменіі і Грузіі. Ураджайнасць — 400—600 ц/га. Зялёная маса выкары-стоўваецца на корм жывёлам, клубні — для харчовых мэт і кармлення жывёлы.
    БАТУЛІЗМ, botulismus (лац. botulus — каўбаса) — востра-працякаючае захворванне, якое характарызуецца паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і праяўляецца паралічамі языка, ніжняй сківіцы і глоткі. Часцей хварэюць коні і норкі, але ўспры-мальныя ўсе віды жывёл і птушак. Узбуджальнік хваробы — С1. botulinum — таксіна- і спораўтвараючы анаэроб, устойлівы ў знешнім асяроддзі, падраздзяляецца на 6 тыпаў, якія выраб-ляюць свой спецыфічны таксін. У кармах жывёльнага і раслін-нага паходжання, дзе знаходзяцца мікробы, ва ўмовах анаэра-біёзу і спрыяльнай тэмпературы ўтвараецца і назапашваецца таксін, які, пападаючы ў арганізм з кормам, выбіральна пашко-джвае нервовую сістэму. Дыягназ ставяць на аснове клінічнай карціны і вынікаў лабараторнага даследавання па ідэнты-фікацыі ўзбуджальніка і батуліністычнага таксіну. Лячэнне сімптаматычнае, выкарыстоўваюць таксама гіперімунныя сыва-раткі. 3 прафілактычнай мэтай вакцынуюць толькі норак.
    БАЦВІННЕ— наземная раслінная маса агародных, карма-вых і тэхнічных караняклубняплодаў. Выкарыстоўваюць для кармлення жывёл у свежым і сіласаваным выглязе.
    БАЦЫЛЫ (лац. bacillus) — група бактэрый, для якіх ха-рактэрна развіццё спораў у неспрыяльных для жыццядзейнасці ўмовах. Большасць бацылаў сапрафіты, але некаторыя з’яўляюц-ца ўзбуджальнікамі хвароб, напр. Вас. anthracis.
    БАШКІРСКАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — выкарыстоўваецца для атрымання кумысу і мяса. Паходзіць ад ляснога і стэпавых тыпаў.
    БЕЗАЗОЦІСТЫЯ ЭКСТРАКТЫЎНЫЯ РЭЧЫВЫ — вялікая група безазоцістых рэчываў, прадуктаў вугляводнага абмену ў раслінным і жывёльным арганізмах (цукар, крухмал, геміцэ-
    44
    люлозы, інулін, пектынавыя рэчывы, лігнін, глюказіды і інш.).
    БЕЗААРЫ (перс. badsar — супрацьяддзе) — цвёрдыя целы са шчыльна зблытаных валасоў жывёл (пілабезаары) і раслін (фітабезаары), утвараемыя ў страўнікава-кішачным тракце авечак, коз, коней, радзей — буйн. par. жыв., свіней, сабак. Выводзяць Б. аперацыйным шляхам.
    БЕЗНАІТЫІ, Besnoitia (ад імя франц. вучонага С. Besnoi-te) — паразіт з р. Besnoitia, атр. Coccidia. Лакалізуецца ў перы-ферычных сасудах, злучальнай тканцы, клетках скуры, мышач-ных фасцыях, склеры, серозных абалонках.
    БЕЗНАІТЫЕЗ, besnoitiosis — хранічная хвароба буйн. par. жыв. і іншых відаў жывёл, выклікаемая прасцейшымі з р. Besnoitia. Распаўсюджаны Б. на поўдні Казахстана. Характарызуецца ў буйн. par. жыв. пашкоджаннем скуры (патаўшчэнне, з’яўлен-не складак, выпадзенне шэрснага покрыва, часам—скураныя крывацёкі).
    БЯЗРЭДКІ МЕТАДЫ — прапанаваныя A. М. Бязрэдкай (1870—1940); дэсенсібілізацыі, мясцовай імунізацыі, прыгата-вання сенсібілізаваных вакцын, антывірусатэрапіі.
    БЕКЕРЫ ЯМА — гл. біятэрмічная яма.
    БЕККРОС (англ. boickross — back — назад + cross — скрыжаванне) — зваротнае скрыжаванне, пры якім гібрыд паў-торна скрыжоўваецца з адным з бацькоў (часам — мнага-кратна). Выкарыстоўваюць для вызначэння генатыпу, вылічэння колькасці рэкамбінацый узмацнення ў гібрыда праяўлення пры-мет аднаго з бацькоў і інш.
    БЕЛАМЫШАЧНАЯ ХВАРОБА, morbus leucomuscularis (лац. morbus — хвароба + грэч. leucos — белы + лац. muscu-laris — мышачны) — захворванне маладняку, якое характары-зуецца парушэннем акісляльна-аднаўленчых працэсаў, вядучых да развіцця дыстрафічных змяненняў у сардэчнай і шкілетнай мускулатуры і афарбавання яе ў белы колер. Хварэюць цяляты, ягняты, жарабяты, парасяты, радзей — маладняк пушных звя-роў і птушкі. Сустракаецца ў мясцовасцях, дзе ў 1 кг корму змяшчаецца мікраэлемента селена — меней 0,04 мг. Праяўляец-ца слабасцю мускулатуры, хісткасцю паходкі, абмежаванай рухомасцю, патаўшчэннем суставаў, парэзамі і паралічамі, парушэннем работы сэрца. Для лячэння выкарыстоўваецца 0,1 %-ны раствор натрыю селеніту ў дозе 0,1 мл на 1 кг масы.
    БЕЛАГАЛОВАЯ УКРАІНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГА-ТАЙ ЖЫВЕЛЫ—малочнага напрамку. Выведзена ў 19 ст. Распаўсюджана ў заходніх і паўночных раёнах Украіны.
    БЕЛАРУСКІЯ ВУПРАЖНЫЯ KOH1 — найбольш шматлікая пародная група коней у Беларусі. Сфарміравалася ў 19—20 ста-годдзі на аснове скрыжавання мясцовых нізкарослых коней з заходнееўрапейскімі пародамі (ардэны, гудбрандсдальскія, бра-бансоны і інш.). Масць — буланая, а таксама рыжая, вараная, мышастая. Экстэр’ер і рабочыя ўласцівасці —тыповыя для ву-пражных коней сярэдняй масіўнасці.
    45
    БЕЛАРУСКІ ТЫП БУЙНОЙ БЕЛАЙ ПАРОДЫ СВІНЕЙ — створаны ў Беларусі шляхам замкнутага развядзення «у сабе» з прымяненнем інтэнсіўных метадаў адбору і аднароднага пад-бору па асноўных паказчыках прадуктыўнасці, развіцця, экстер’еру, моцнасці канстытуцыі і жыццяздольнасці. Зацвер-джаны ў 1975 г. Добра спалучаецца пры скрыжаванні з свін-нямі планавых парод Беларусі.
    БЕЛАРУСКАЯ ЧОРНА-ПЯРЭСТАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — выведзена ў Беларусі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясцовых палескіх свіней з буйной белай, беркшырскай, буйной чорнай. Зацверджана ў 1976 г. Свінні гэтай пароды валодаюць высокім генетычным патэнцыялам адксрмачнай і мясной прадуктыўнасці.
    БЕЛЫ ПУХОВЬІ ТРУС — парода трусоў пуховага напрамку. Выведзена ў СССР шляхам паляпшэння мясцовых пуховых трусоў жывёламі ангорскай пароды.