Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ВАКЦЫНА ІНАКТАВАНАЯ, ЗАБІТАЯ — прэпараты з куль-тур мікраарганізмаў, якія забіты награваннем, гама-промнямі, фенолам, фармалінам і інш. фізічнымі альбо хімічнымі сродкамі, у выніку чаго яны страчваюць здольнасць да раз-мнажэння, але захоўваюць антыгеннасць і імунагеннасць. Перавага такіх вакцын у тым, што яны не ўтвараюць віруса-альбо бактэрыяносьбітства сярод вакцынаваных жывёл.
ВАКЦЫНА МОНАВАЛЕНТНАЯ, МОНАВАКЦЫНА — вак-цына, якая змяшчае антыген узбуджальніка адной інфекцый-най хваробы, напр. вакцына супраць рожы свіней.
ВАКЦЫНА ПОЛІВАЛЕНТНАЯ, ПОЛІВАРЫЯНТНАЯ — біяпрэпарат з розных сералагічных тыпаў данага віду мікра-арганізмаў. Падобныя вакцыны выкарыстоўваюцца пры пастэ-рэлёзе птушак, яшчуры і інш. інфекцыях.
ВАКЦЫНА ЛАПІНІЗАВАНАЯ — прэпарат, для выраблення якога ўжываецца вірус, які размножаны ў арганізме трусоў.
58
ВАКЦЫНА ЗМЕШАНАЯ — вырабляецца з двух альбо болей розных відаў мікраарганізмаў, пасля выкарыстоўвання якой у арганізме вырабляецца імунітэт да гэтых узбуджальнікаў хвароб.
ВАКЦЫНА ТАКСОІДНАЯ, АНАТАКСІН — вакцына, якая змяшчае ў якасці імунізуючага антыгену інактываваны і ачыш-чаны экзатаксін (анатаксін) таксінаўтвараючых мікраарганіз-маў, напр. такіх, як Cl. tetani і інш.
ВАКЦЫНА ХІМІЧНАЯ — біяпрэпарат з асобных фракцый мікробных клетак, якія вылучаны пры дапамозе хімічных мета-даў і забяспечвае ўтварэнне імунітэту.
ВАКЦЫНА СІНТЭТЫЧНАЯ — вакцына, антыгены якой атрыманы шляхам хімічнага сінтэзу, але валодае спецыфіч-насцю адпавядаючых прыродных антыгенаў.
ВАКЦЫНА СУХАЯ — прэпарат, які высушаны ва ўмовах глыбокага вакууму пасля папярэдняга замарожвання (ліафіль-ная сушка) альбо інш. метадам.
ВАКЦЫНА КАНЦЭНТРАВАНАЯ — біяпрэпарат, які змя-шчае антыген у канцэнтраваным выглядзе дзякуючы вызваленню ад баластаў, напр., ад вады.
ВАКЦЬІНАЦЫЯ (лац. vaccinatio — прышчэпліванне) — спосаб утварэння ўстойлівасці арганізма (актыўнага імунітэту) да інфекцый пры дапамозе вакцын. Эфектыўнасць вакцынацыі залежыць ад своечасовасці і месца ўвядзення вакцыны, дозы, кратнасці і інтэрвалаў выкарыстоўвання яе, рэактыўнасці жывёл. У залежнасці ад спосабу і месца ўвядзення вакцыны распазнаюць: падскурны, унутрымышачны, пераральны, унутры-скурны, інтраназальны, аэразольны, групавы, інстылярны (кропельны) і інш. метады вакцынацыі. У залежнасці ад па-казанняў вакцынацыі могуць быць планавыя, прафілактычныя (ажыццяўляюцца для прафілактыкі хвароб жывёл) і выму-шаныя (праводзяцца пры ўзнікненні інфекцыйнай хваробы з мэтай спынення яе распаўсюджвання ў небяспечнай зоне).
ВАЛАСЫ — рагавыя ўтварэнні ў млекакормячых.
ВАЛАСАЦІКІ, Gordiacea (ад імя легендарнага цара Фры-гіі Гардзія (Gordius), завязаўшага вузел, які ніхто не змог развязаць) — кл. чарвякоў з тыпу Nemathelminthes. Паразітамі з’яўляюцца толькі лічынкі (у насякомых). Дарослыя асобіны пражываюць у вадзе, вільготнай глебе. У жывёл і чалавека не паразітуюць.
ВАЛГАГРАДСКАЯ МЯСАШЭРСНАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — парода танкарунных авечак, выведзена ў Валгаградскай воб-ласці шляхам скрыжавання мясцовых курдзючных матак з ба-ранамі пароды прэкас. Распаўсюджана ў Заволжы і на за-хадзе Казахстана.
ВАЛЬЕРА (франц. voliere, от voler —лётаць) — памяшкан-не для ўтрымання пушных звяроў, трусоў, сабак, птушак, дзікіх жывёл.
ВАЛЬТЫЖЫРОУКА (франц. voltiger — пырхаць, лётаць) — гімнастычныя практыкаванні на кані, ідучым на кордзе (доўгай
59
вяроўцы) рыссю ці галопам. Падобны від спорту — джыгітоўка.
ВАЛЬФАРТЫЕЗ, wohlfahrtiosis — энтамозная хвароба аве-чак, якая характарызуецца зачарвівеннем ран, у якіх пара-зітуюць лічынкі мух, павышэннем тэмпературы цела, схуднен-нем, свербам, адставаннем у развіцці жывёл. Распаўсюджана на поўдні. Лячэнне заключаецца ў выдаленні лічынак з ран.
ВАЛЬФАРТАВА МУХА, Wohlfahrtia magnifica (ад імя вучонага Wohlfahrta і лац. magnificus — раскошны) — жыва-родзячыя мухі з сям. Sarcophagidae. Лічынкі мух паразітуюць у ранах жывёл, выклікаючы зачарвівенне (вальфартыёз).
ВАНТРОБЫ — органы, размешчаныя ў поласці цела.
ВАРЫЯЦЫІ (лац. variatio — змяненні) — адрозненне ў адзнаках (афарбоўка, памер і г. д.) у індывідуумаў, якія належаць да аднаго віду.
ВАПАРЫЗАЦЫЯ, vaparisatio (лац. vaporare — выпарвац-ца, напаўняцца парам) —лячэнне вадзяным парам.
ВАРЫЯБЕЛЬНАСЦЬ АНТЫГЕННАЯ — утварэнне новых антыгенаў у мікраарганізмаў у працэсе размнажэння, якое звязана з мутацыяй.
ВАСКУЛЯРЫЗАЦЫЯ, vascularisatio (лац. vasculum — ма-ленькі сасудзік) — прарастанне рэгенерыруючых тканак (гра-нуляцыйных) утварыўшыміся крывяноснымі сасудамі.
ВАСЭРМАНА РЭАКЦЫЯ — сералагічны тэст, які выкары-стоўваецца пры дыягностыцы сіфілісу.
ВАШЧЫНА — тонкія ліставыя пласцінкі з адпрасаванымі на іх шасцівугольнікамі-донцамі ячэек. В. крэпяць у рамкі і ўстанаўліваюць у вуллі. В. паскараюць і аблягчаюць пчолам пабудову сотаў. Робяць В. прамысловым шляхам.
ВЕГЕТАТЫЎНЫ (лац. vegetativus — звязаны з вырастан-нем; vegetare — ажыўляць, вырастаць) — раслінны; які адно-сіцца да працэсаў расліннага жыцця: росту, харчавання.
ВЕДАМАСНАЯ ВЕТЭРЫНАРЫЯ — сукупнасць ветэрынар-ных службаў і ўстаноў, якія сканцэнтраваны ў распараджэнні пэўнага ведамства альбо міністэрства (абароны, унутраных спраў, мясамалочнай прамысловасці, Цэнтрсаюза і інш., а так-сама калгасаў, саўгасаў, птушкафабрык і інш.). Іх функцыі і правы абмежаваны рамкамі ведамства, але ў цэлым сваю дзейнасць яны ажыццяўляюць пад агульным кіраўніцтвам і кантролем Галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі.
ВЕЗІКУЛА (лац. vesicula — пухірок з серозным змесцівам, адна з форм праяўлення інфекцыйнай экзантэмы.
ВЕЗІКУЛЯРНАЕ ДЫХАННЕ (лац. vesicula — пухірок) — дыхальны шум, які выслухваецца ў нармальных умовах над усёй паверхняй лёгкіх у час удыху.
ВЕЗІКУЛЯРНАЯ ЭКЗАНТЭМА СВІНЕЙ, exanthema vesi-cularis suum — вострае высокакантагіёзнае захворванне сві-ней, якое характарызуецца ліхаманкай і ўтварэннем множных везікулаў на розных участках цела жывёлы. Узбуджальнік хваробы — РНК-змяшчаючы вірус сям. Caliciviridae, вядома яго 13 тыпаў, розных па сваіх антыгенных уласцівасцях,
60
валодае выяўленай устойлівасцю. Заражэнне адбываецца пры прамым кантакце хворых свіней са здаровымі, а таксама пры паяданні неабясшкоджаных боенскіх і кухонных адыходаў. У хво-рых жывёл павышаецца тэмпература цела, наглядаецца пры-гнечанасць, а на лычыку і слізістай рота з’яўляюцца везікулы. Пухнуць суставы, з’яўляецца кульгавасць. Калі не адбываюцца ўскладненні, жывёлы праз 1—3 тыдні папраўляюцца. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных, клінічных даных і вынікаў лабараторных сералагічных даследаванняў. Лячэнне сімптама-тычнае, выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку. У пагра-жаемай зоне ўстанаўліваюць павышаны санітарна-ветэрынарны рэжым і абавязкова арганізоўваюць тэрмічнае абеззаражванне боенскіх і кухонных адыходаў, якія ідуць на корм свінням.
ВЕЗІКУЛЯРНЫ СТАМАТЫТ, stomatitis vesicularis — вост-рае інфекцыйнае захворванне, якое суправаджаецца ліха-манкай, везікулярнай высыпкай на слізістай абалонцы ротавой поласці, языку, скуры губ і насавым люстэрку. У натуральных умовах пачынаюць хварэць у першую чаргу коні і мулы, затым — буйн. par. жыв. і свінні. Можа хварэць і чалавек. Узбуджаль-нік — вірус сям. Vesiculovirus — мае некалькі сератыпаў. Заражэнне адбываецца галоўным чынам пры непасрэдным кантакце хворых жывёл са здаровымі. Цячэнне хваробы вострае і звычайна дабраякаснае. Дыягназ ставяць на аснове клінічнай карціны і эпізааталагічных даных. Лячэнне сімптама-тычнае. У небяспечных гаспадарках хворых жывёл каранціні-руюць да поўнага ачуньвання, праводзяць дэзінфекцыю і абяс-шкоджванне гною.
ВЕНТРАЛЬНЫ (лац. venter (ventris) —брушка, жывот) — брушны; размешчаны на брушку, той, які адносіцца да жывата.
ВЕНЬІ (лац. vena) — крывяносныя сасуды, якія нясуць кроў ад органаў і тканак да сэрца. У адрозненне ад артэрый В. забяспечаны клапанамі, якія перашкаджаюць адваротнаму ходу крыві.
ВЕНЕПУНКЦЫЯ, venaepunctio (ад лац. vena — вена + + punctio — пракол) —пракол вены для ўзяцця крыві альбо кровапускання.
ВЕНТРЫКУЛАЭКТАМІЯ, ventriculoectomia (лац. ventriculus — жалудачак + грэч. ektome — выразанне) — аператыў-ны метад лячэння свісцячага ўдушша. Яно заключаецца ў вы-даленні гартанных кішэнькаў, звужаючых прасвет гартані ў коней.
ВЕРМІПСІЛА, Vermipsylla — р. блох.
ВЕСТЫБУЛЯРНЫ АПАРАТ (лац. vestibulare — перад-дзвер’е) —орган раўнавагі, які ўспрымае стан галавы і цела ў прасторы.
ВЕСТЫБУЛІТ, vestibulitis (лац. vestibulum — уваход-|-+ itis — запаленне) — запаленне пераддзвер’я похвы. Звычайна спалучаецца з запаленнем пбхвы.
ВЕТЦЭЛЬ-АРЛОВА МЕТАД — гл. Бермана метад.
ВЕТЭРЫНАРЫЯ (лац. veterinarius — які адносіцца да
61
скаціны; які даглядае скаціну; які лечыць яе); ветэрынарная медыцына — сістэма навук, якія вывучаюць хваробы жывёл, метады папярэджвання і лячэння хвароб, пытанні павышэння прадукцыйнасці жывёл і меры абароны людзей ад хвароб, якія ўласцівы жывёлам і чалавеку. Уключае наступныя дысцып-ліны: нармальную і паталагічную анатомію і фізіялогію, гісталогію, мікрабіялогію, паразіталогію, вірусалогію, клінічную дыягностыку, прыватную паталогію і тэрапію ўнутраных хвароб жывёл, фармакалогію, таксікалогію, хірургію, акушэрства, заа-гігіену, эпізааталогію, ветэрынарна-санітарную экспертызу, судовую ветэрынарыю і інш. навукі.
ВЕТЭРЫНАРНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ — установа ў сістэме дзяржаўнай ветэрынарнай сеткі для ўстанаўлення лабаратор-нага дыягназу хвароб жывёл, выяўлення хворых жывёл, прычын іх гібелі, узнікнення і распаўсюджання хвароб, вызначэння якасці і бясшкоднасці прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання, кармоў і вады. Распрацоўвае і арганізуе мера-прыемствы па папярэджванню і ліквідацыі захворванняў.
ВЕТЭРЫНАРНАЯ МІЛІЦЫЯ — спецыяльнае фарміраванне, асноўнай задачай якога з’яўляецца кантроль за ажыццяўлен-нем ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў каранціннага тыпу ў небяспечных па інфекцыйных хваробах гаспадарках.
ВЕТЭРЫНАРНАЯ СЛУЖБА— сукупнасць арганізацый, устаноў ветэрынарыі ў краіне, у асобных тэрытарыяльных зонах альбо галінах народнай гаспадаркі, на прадпрыемствах, транспарце, дзяржаўных граніцах, ва ўзброеных сілах, якія ажыццяўляюць комплекс ветэрынарных мерапрыемстваў.