• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ВІТАМІНЫ (лац. vita — жыццё) — арганічныя злучэнні рознай будовы, якія сінтэзуюцца раслінамі, мікробамі і часткова жывёламі. У вельмі малых колькасцях вітаміны аказваюць моцнае ўздзеянне на абмен рэчываў. Іх адсутнасць альбо недастатковая колькасць у арганізме выклікае захворванні, названыя А- альбо гіпавітамінозамі.
    ВІТАМІННЫЯ КАРМАВЫЯ ДАБАЎКІ — вітамінныя прэ-параты прамысловай вытворчасці, выкарыстоўваемыя для абагачэння і збалансавання рацыёнаў жывёлы; у выглядзе прэміксаў выкарыстоўваюць пры вытворчасці кармоў.
    ВІШНЯЎСКАСА МЕТАД — метад гельмінтааваскапіі, пра-панаваны А. Вішняўскасам у 1964 г., рэкамендаваны для выяўлення яек фасцыёлаў, странгілятаў і трыхацэфалаў.
    ВОДАЛЯЧЭННЕ — гл. Гідратэрапія.
    ВОДНЫЯ ЖЫВЕЛЫ — жывёлы, якія пражываюць у вадзе і маюць для гэтага спецыяльныя прыстасаванні (напр., жабры).
    ВОЛ — кастрыраваны самец буйн. par. жыв. ва ўзросце звыш 2 гадоў. Кастрацыю праводзяць у 3—5-месячным узросце. Выкарыстоўваюць на мяса і як рабочую жывёлу.
    ВОЛАСАГАЛОВЫ — гл. Трыхацэфалы.
    ВОЛАСАЕДЫ, Trichodectidae (грэч. thrix — волас + decti-cos — кусаючы-1-id — суфікс, які вызначае патомка, сына) — сям. насякомых з атр. Mallophaga. З’яўляюцца паразітамі млекакормячых (Bovicola bovis — у буйн. par. жыв., В. equi —у коней, В. саргае — у коз, Trichodectes canis — у сабак, Felicola sub — у кошак).
    ВАСКОВАЯ МОЛЬ — шэры начны матылёк з сям. агнёвак.
    ВОСПА, variola — вялікая група кантагіёзных хвароб млекакормячых жывёл і птушак. Выклікаюцца яны эпітэліат-
    66
    ропнымі ДНК-змяшчаючымі вірусамі сям. Poxviridae, пра-цякаюць з прыкметамі інтаксікацыі, ліхаманкі і развіцця свое-асаблівай папулёзна-пустулёзнай высыпкі ў эпітэліі скуры (экзантэм) і слізістай абалонкі (энантэм), паслядоўна прахо-дзячай пэўныя стадыі фарміравання ад разэол да струпаў, скурачак. Асобнымі відамі воспы хварэе і чалавек.
    Вірусы воспы авечак, коз, свіней і птушак патагенныя толь-кі для адпавядаючага віду жывёл. Вірусы воспы кароў пата-генныя для буйн. par. жыв., буйвалаў, коней, аслоў, вярблю-даў, трусоў, малпаў і чалавека. Крыніцай узбуджальні-ка хваробы з’яўляюцца хворыя жывёлы і вірусаносьбіты. Вірус вылучаецца з выцяканнямі з носа і вачэй, са слінай і з воспавымі скурачкамі. Шляхі заражэння: кантактны, аліментарны, рэспіраторны. Магчыма перадача віруса крыва-смокчучымі насякомымі, праз малако і плацэнту мацеры. Пра-яўленне хваробы тыпічнае, таму для дыягностыкі зусім дастат-кова аналізу клініка-эпізааталагічных даных. Лячэнне сімптама-тычнае. Пры ўзнікненні воспы авечак, коз, вярблюдаў і птушак на гаспадарку накладваюць каранцін; пры воспе кароў, коней, свіней і інш. уводзяць абмежаванні. Трупы знішчаюць, пра-дукцыю абясшкоджваюць, праводзяць прафілактычную вак-цынацыю.
    ВОСК ПЧАЛІНЫ—тлушчападобнае рэчыва, якое выдзя-ляецца залозамі меданосных пчол. 3 В. пчолы будуюць соты; прадукт ператоплівання васковай сыравіны.
    ВОСТРАЕ ПАШЫРЭННЕ СТРАЎНІКА, dilatatio ventricu-lacuta (лац. dilatatio — пашырэнне, ventriculus — страўнік, acutus — востры) — пілараспазм — захворванне, якое характа-рызуецца адначасовым расстройствам сакраторнай і маторнай функцый страўніка, парушэннем эвакуацыі кармавых мас, значным павелічэннем аб’ёму органа ў выніку расцягвання яго сценак кормам альбо газам. В. п. с. з’яўляецца вынікам памылковасці ва ўтрыманні і кармленні. Адзначаецца пера-важна ў коней. Праяўляецца моцна выяўленымі болямі, выму-шанымі позамі і станамі. Пры лячэнні выкарыстоўваюць супрацьбалявыя сродкі (анальгін, хларалгідрат), зандзіраванне і прамыванне страўніка, сімптаматычную тэрапію.
    ВОЎК, Canis lupus—драпежнае млекакормячае з сям. воўчых. Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Жывуць парамі, зімой іншы раз — стаямі. Цяжарнасць — 62—75 сутак, ваўчанят — 3—13. З’яўляецца роданачальнікам хатняга сабакі.
    ВОЎЧАЯ ЗЯПА, faux lupina (лац. faux — зеў, зяпа + lu-pinus — воўчы) —• від выродлівасці, пры якім злучаюцца рота-вая і насавая поласці з-за адсутнасці цвёрдага паднябення.
    ВОЎНА — 1. Валасяны покрыў млекакормячых, валодаючых прадзільнымі якасцямі альбо звальваннем. 2. Адно з галоўных натуральных тэкстыльных валокнаў, сыравіна для воўнапера-працоўчай прамысловасці. В. атрымліваюць пераважна ад аве-чак, а таксама ад коз, вярблюдаў, якаў, коней, кароў, аленяў, сабак і інш.
    67
    ВУГЛЯВОДЫ — полівоксікарбанільныя злучэнні з агульнай формулай (СН2О), а таксама вытворныя іх. Прысутнічаюць ва ўсіх жывых арганізмах. В.— высокакаларыйныя пажыўныя рэчывы для чалавека і жывёл.
    ВУГЛЯРОД, carboneum, С — хім. элемент IV групы перыя-дычнай сістэмы Мендзялеева. У жывым рэчыве змяшчаецца 18 %, у драўніне — 50 %, каменным вугалі — 80 %, нафце — 85 %. Утварае 112 мінералаў. В.— біягенны элемент, які складае аснову жыцця на зямлі.
    ВУЛЕЙ — жыллё пчол, зробленае чалавекам.
    ВУПРАЖ, ЗБРУЯ — прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вол, вярблюд, сабака і інш.).
    ВУСЕНЬ — лічынка матылька чэрвепадобнай формы.
    ВУХЕРЭРЫЕЗ, wuchereriosis — гельмінтозная хвароба ча-лавека ў трапічных краінах, выклікасмая філярыятамі W. Ьапс-rofti (у гонар ням. вучонага Wucherer і англ. Е. Bancroft). Прам. гасп.— начныя камары. Хвароба суправаджаецца за-паленнем яечніка, перыархітам і інш.
    ВЫВОДЗЯЧЫЯ ПРАТОКІ — каналы, па якіх выводзяцца прадукты жыццядзейнасці органаў.
    ВЫПАРАТАК— выкідыш альбо неданошаны плод з утробы памершай ці прымусова забітай авечкі. Скуркі В. каракульскіх авечак у залежнасці ад ступені развіцця валасянога покрыва і ўтварэння муаравага малюнка ці завіткоў называюць галяк, каракульча ці каракуль-каракульча. Скуркі В. другіх парод авечак— муарэ і клям.
    ВЫХАД ЧЫСТАЙ ВОЎНЫ — працэнтныя адносіны чыстай воўны (свабоднай ад тлушчапоту, раслінных, мінеральных прымешкаў) з папраўкай на кандыцыйную вільготнасць да першапачатковай масы бруднай альбо натуральнай воўны.
    ВЫРОДЛІВАСЦЬ ЯЕК — працэнт выхаду маладняку пту-шак ад ліку апладнёных яек.
    ВЫВАДКА ЖЫВЕЛ — кароткачасовая (часцей — адна-дзённая) выстаўка жывёл, якая арганізуецца для паказу лепшых з іх.
    ВЫВІХ, luxatio — трывалае зрушэнне сустаўных канцоў сучлененых касцей за межы іх фізіялагічнай рухомасці, выклікаючае парушэнні функцыі сустава. Распазнаюць поўныя і няпоўныя В. Пры поўным В. адзначаецца страта сутыкнення сустаўных паверхняў касцей, пры няпоўным — захоўваецца частковае іх сутыкненне, але ў неадпавядаючых месцах.
    ВЫВАРАТ ПАВЕК, ectropium palpebrarum (грэч. ektro-pion — выварочванне звонку + лац. palbera — павека) — выва-рочванне свабодных краёў павек звонку. Часцей адзначаецца на ніжнім павеку. Сустракаецца пераважна ў сабак.
    ВЫВАРАТ I ВЫПАДЗЕННЕ МАТКІ, inversio et prolapsus uteri (лац. inversio — выварат, et-i, prolapsus — выпадзенне, uterus — матка) —захворванне, якое характарызуецца частко-вым альбо поўным ВЫварочваннем маткі слізістай абалонкай звонку альбо нават поўным яе выпадзеннем. В. і в. м. з’яўляецца
    68
    вынікам паталагічных родаў альбо парушэння тэхнікі аддзя-лення паследу.
    ВЫДЗЯЛЕННЕ, ЭКСКРЭЦЫЯ (лац. excretum — вылуча-нае) — працэс выдалення з арганізма канчатковых прадуктаў абмену рэчываў.
    ВЫДРА, ПАРЭШНЯ, Lutra lutra — драпежнае млекакор-мячае з сям. куніцавых. Распаўсюджана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы. Жыве ў асноўным у прэсных вадаёмах у норах. Палавая спеласць наступае ў 2—3 гады, дзіцянят бывае па 3—4 два разы ў год. Корміцца рыбай, жабамі, ракамі, іншы раз — раслі-намі. Маецца невялікая колькасць.
    ВЫГУЛЬНАЕ ЎТРЫМАННЕ ЖЫВЕЛ — спосаб утрыман-ня жывёл, пры якім ім з памяшкання прадастаўляюць выгул ці забяспечваюць свабодны выхад на выгульныя пляцоўкі.
    ВЫЖЫВАЛЬНАСЦЬ — лік асобін (у працэнтах), захаваў-шыхся ў папуляцыі за пэўны прамежак часу.
    ВЫЕЗДКА — прывучэнне коней да выканання работы.
    ВЫМІРАННЕ — працэс, які суправаджаецца павышанай смяротнасцю, а ў некаторых выпадках — затрымкай размна-жэння.
    ВЫМУШАНЫ ЗАБОЙ — забой жывёл хворых альбо пада-зроных у захворванні, які ажыццяўляецца як ветэрынарна-санітарная мера. Mae мэтай недапушчальнасць гібелі жывёл, далейшага распаўсюджвання захворвання альбо праводзіцца для ўдакладнення дыягназу.
    ВЫМЯ, uber — малочная залоза самак млекакормячых.
    ВЫПАДЗЕННЕ ПОХВЫ, prolapsus vaginae (prolapsus — выпадзенне, vagina — похва) — частковае альбо поўнае выпа-дзенне похвы з палавой шчыліны. В. п. часцей рэгіструецца ў 2-й палавіне цяжарнасці ў самак усіх відаў с.-г. жывёл. З’яўляецца вынікам паніжэння тонусу тканак, акаляючых похву, і шырокай матачнай звязкі. Праяўляецца выпукленнем з пала-вой шчыліны тканак похвы чырвонага колеру. 3 лячэбнай мэтай похву ўпраўляюць і для папярэджвання наступнага выпадзення замацоўваюць пры дапамозе спецыяльных петляў альбо накладваюць шоў (валікавы, петлепадобны альбо кісетны).
    ВЫПАДЗЕННЕ ПРАМОЙ КІШКІ, prolapsus recti (лац. prolapsus — выпадзенне4-recti — прамая кішка) — выпадзенне праз анальную адтуліну ўсіх слаёў сценкі альбо толькі слізістай абалонкі прамой кішкі. Часцей адзначаецца ў свіней і сабак. З’яўляецца вынікам паніжэння тонусу прамой кішкі, а таксама недастатковасцю падвешваючага і падтрымліваючага кішку фасцыяльна-звязачнага апарата. Пасля адпавядаючага туа-лету кішку ўпраўляюць і накладваюць кісетны шоў.
    ВЫСЬІЙКІ, efflorescentia (лац. efflorescere — зацвітаць) — разнастайныя марфалагічныя змяненні скуры (экзантэмы) альбо слізістых абалонак (энантэмы), якія з’яўляюцца знешнім аб’ектыўным выяўленнем паталагічнага працэсу. Распазнаюць першасныя і другасныя В. Да першасных В. адносяць пляму,
    69
    папулу, бугарок, вузел, пухір, пузырок, пустулу, кісту. У залеж-насці ад характару першасныя В. могуць быць плямістымі, папулёзнымі, булёзнымі і інш. Другасныя В. уключаюць у сябе пігментацыю, луску, корку, трэшчыну, ранку, язву, рубец.
    ВЯНДЛІННЫ СКУРАЕД, Dermester landarius — жук сям. скураедаў. Харчуецца рэчывамі жывёльнага і расліннага паходжання, пашкоджвае скураную сыравіну, вяндліну, каўба-су, шэрсць, шчаціну і інш.
    ВЯНОЗНЫЯ ЛАКУНЫ (лац. lacuna — паглыбленне) — за-паўненне крывёю прасторы паміж органамі і тканкамі ў жывёл, не маючых замкнутай крывяноснай сістэмы (напр., ніжэйшыя хордавыя).
    ВЯНОЗНЫ СІНУС — камера сэрца ў ніжэйшых пазваночных (рыбы, земнаводныя), у якую паступае кроў з вен і якая ў сваю чаргу выціскае гэтую кроў у правае перадсэрдзе. У некаторых беспазваночных В. с. называюць вянозныя лакуны.