Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ВЕТЭРЫНАРНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ — дакумент на права транспарціроўкі жывёл, мяса, сырых прадуктаў жывёльнага паходжання і перагону жывёл. Выдаецца ў залежнасці ад эпізаатычных абставін і дабраякаснасці прадуктаў.
ВЕТЭРЫНАРНА-САНІТАРНЫ НАДЗОР — сістэма кантро-лю за выкананнем ветэрынарна-санітарных правілаў. Накіра-ваны на ахову жывёл ад заразных хвароб і папярэджванне заражэння людзей узбуджальнікамі хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку.
ВЕТЭРЫНАРНА-САНІТАРНЫ ЎТЫЛІЗАЦЫЙНЫ ЗА-ВОД — прадпрыемства, на якім праводзіцца абясшкоджванне і пераапрацоўка трупаў жывёл, птушкі і канфіскатаў (адыходаў) мясной і скурана-сыравіннай прамысловасці на кармавыя і тэхнічныя прадукты (мясакасцявая мука, тэхнічны тлушч і інш.).
ВЕТЭРЫНАРНА-САНІТАРНЫ ПРАПУСКНІК — спецыяль-нае памяшканне для санітарнай апрацоўкі людзей, дэзінфек-цыі вопраткі, абутку, транспарта і тары. Яго абсталёўваюць пры ўваходзе на тэрыторыю альбо ў памяшканні, дзе право-дзіцца работа з інфекцыйным матэрыялам (біяфабрыка, навуко-вая ўстанова, фермы, небяспечныя па востразаразных хва-робах і інш.).
ВЕТЭРЫНАРНЫ УСТАЎ КРАІНЫ — закон, які вызна-чае задачы ветэрынарнай службы краіны, жывёлагадоўлі,
62
правы і абавязкі ветэрынарных спецыялістаў, абавязкі кіраў-нікоў гаспадарак і ўладальнікаў жывёл па папярэджванню захворванняў жывёл. Рэгламентуе парадак устанаўлення і спы-нення каранціну, прафілактычных мерапрыемстваў, выкарыс-тоўвання біяпрэпаратаў, адказнасць за парушэнне заканадаў-ства па пытаннях ветэрынарыі.
ВІАЛЕНТЫ (лац. violent — шалёны) —віды, найбольш здольныя ўтвараць па магчымасці згуртаванні і трывала ўкараняцца ў іх.
ВІБРАТЭРАПІЯ (лац. vibrare — дрыжаць, калыхацца + -|-грэч. therapeia — лячэнне)—метад фізіятэрапіі, які заклю-чаецца ва ўздзеянні механічнымі калыханнямі нізкай частаты і амплітуды на цела жывёлы.
ВІБРЫЕЗ — гл. Кампілабактэрыёз.
ВІБРЫЕНЫ — група грамадмоўных бактэрый, якія маюць форму кароткіх, тонкіх, спіральна выгнутых альбо прамых рухомых палачак, якія аб’яднаны ў р. Vibrio. Есць віды, якія патагенныя для жывёл і чалавека.
ВІВАРЫЙ (лац. vivarium, ад vivus — жывы) — спецыяль-на абсталяванае памяшканне для ўтрымання падвопытных жывёл.
ВІД — асноўная структурная адзінка ў сістэме жывых арганізмаў. Ад іншых відаў у прыродзе кожны від аддзелены практычна поўнай біялагічнай ізаляцыяй (нескрыжавальнасцю). Від уяўляе сабой таксама сістэму генатыпаў, якія фарміруюць вызначаючую сукупнасць экалагічных нішаў у біягеацэнозах, валодаючую агульным эвалюцыйным лёсам.
ВІКАРНАЯ ГІПЁРТРАФІЯ (лац. vicarius — які замя-шчае) — павелічэнне парнага органа ў аб’ёме, якое дазваляе яму кампенсаваць страчаную альбо паслабленую функцыю аналагічнага органа (ныркі, залозы, мышцы).
ВІКАРНЫЯ ПРАЦЭСЫ (лац. vicarius — які замяшчае) — від прыстасавальных рэакцый, якія выяўляюцца ў анатаміч-ных і функцыянальных змяненнях органаў і тканак, дзякуючы якім захоўваюцца аптымальныя ўмовы жыццядзейнасці арга-нізма пры паталагічных працэсах.
ВІЛАЧКАВАЯ ЗАЛОЗА, ВАЛЛЯКОВАЯ ЗАЛОЗА, ТЫ-МУС — цэнтральны орган імуннай сістэмы.
ВІРУЛЕНТНАСЦЬ (лац. virulentus — ядавіты, вірулент-ны) — мера (ступень) патагеннасці, якая з’яўляецца індыві-дуальнай асаблівасцю кожнага штаму мікраарганізмаў пера-адольваць натуральныя абарончыя сілы мікраарганізма, пранікаць у яго, размнажацца ў ім і ўтвараць таксіны. Страту вірулентнасці называюць авірулентнасцю.
ВІРУС (лац. virus — яд) — унутрыклетачныя паразіты жывёл, насякомых, раслін і інш. жывых істот. Адрозніваюцца малымі памерамі, адсутнасцю клетачнай будовы і аўтаномнага метабалізму, няздольнасцю да росту і бінарнага дзялення, наяўнасцю толькі аднаго тыпу нуклеінавай кіслаты (ДНК альбо РНК). Размнажаецца шляхам раздзельнага сінтэзу кам-
63
панентаў (у клетцы) з наступным іх пабудаваннем у вірыёны.
ВІРУС НЯЙОЎНЫ — вірус, які пазбаўлены нуклеінавай кіслаты, але захаваўшы антыгенныя ўласцівасці.
ВІРУС АНКАГЕННЫ, ВІРУС ПУХЛІННЫ (грэч. onkos — пухліна + genos — нараджэнне, паходжанне) — вірус, які вало-дае анкагеннымі патэнцыяламі шляхам выклікання ў арганізме жывёлы клетачнай праліферацыі, якая вядзе да развіцця пухліны.
ВІРУС ФІКСАВАНЫ — вірус, які зменены пасажамі праз арганізм пэўнага віду жывёлы і выяўляе пастаянства сваіх біялагічных уласцівасцей.
ВІРУСАЛОПЯ (вірусы... + грэч. logos — вучэнне) — навука аб вірусах, якія ўзбуджаюць шматлікія інфекцыі людзей, жывёл, раслін, бактэрый, прасцейшых і плесневых грыбоў.
ВІРУСАНОСЬБІТСТВА — знаходжанне віруса ў арганізме жывёлы без яўных клінічных сімптомаў хваробы.
ВІРУСНАЯ ДЫЯРЭЯ БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ, diarrhea viralis bovum — вострая кантагіёзная хвароба, якая суправаджаецца ліхаманкай, эразійна-язвенным запаленнем слізістых абалонак стрававальнага тракта, крывавай дыярэяй, кан’юнктывітам, рынітам. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус (Bovinae virus diarrhea), устойлівы да нізкіх тэмператур, але адчувальны да цёплага і кіслага асяроддзя. Крыніца ві-руса — хворыя жывёлы і вірусаносьбіты. Хвароба часцей су-стракаецца на жывёлагадоўчых комплексах, працякае ў выгля-дзе эпізаатычных успышак. Папярэдні дыягназ ставіцца на аснове клініка-эпізааталагічных даных, пацвярджаецца лабара-торнымі даследаваннямі: вылучэнне віруса з матэрыялу і пра-вядзенне сералагічных рэакцый. Лячэнне не распрацавана. У прафілактыцы хваробы вялікае значэнне маюць кармленне цялят малодзівам ад імунных кароў, выкарыстоўванне імуннай сывараткі, інтэрферону, вакцыны.
ВІ.РУСНЫ БРАНХІЕНЕКРОЗ РЫБ (ВБН) — інфекцыйнае захворванне карпа, якое характарызуецца паражэннем жабраў. Узбуджальнік — вірус іксаідрычнай формы. Успышкі хваробы адзначаюцца ў вясенне-летні перыяд, часцей — у двухгадовых. У хворых рыб на жабрах гіперэміраваныя ўчасткі з крова-зліццём, некратызаваныя пялёсткі і ўчасткі з адлучанай альбо рэгенерыраванай тканкай жабраў. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных, клінічных даных і вылучэння віруса.
ВІРУСНЫ ГАСТРАЭНТЭРЫТ СВІНЕЙ — вострая канта-гіёзная хвароба, якая характарызуецца катаральна-гемарагіч-ным гастраэнтэрытам, прафузным паносам, ванітай, моцным абязводжваннем арганізма і вялікай смяротнасцю парасят, асабліва ва ўзросце 3—10 дзён жыцця. Узбуджальнік — вірус з р. каранавірусаў, устойлівы да нізкай тэмпературы, хутка гіне на святле. Крыніцай узбуджальніка інфекцыі з’яў-ляюцца хворыя альбо перахварэўшыя жывёлы, а таксама інфіцыраваныя кармы, прадметы догляду. Заражэнне адбы-ваецца праз стрававальны тракт. Дыягназ ставіцца на аснове
64
клініка-эпізааталагічных даных і вынікаў вірусалагічных і сера-лагічных даследаванняў. Лячэнне ў вострых выпадках неэфек-тыўнае. Пры з’яўленні ВТГС у гаспадарцы ўводзяцца абме-жаванні. Матачнае пагалоў’е вакцынуюць. Перахварэўшых жы-вёл утрымліваюць асобна і здаюць на забой, Свінарнікі дэзінфіцыруюць, гной абясшкоджваюць.
ВІРУСНЫ ГЕПАТЫТ КАЧАК, virus hepatitus — востра працякаючая кантагіёзная хвароба качак, якая суправаджаецца пашкоджаннем печані і высокай смярогнасцю. Узбуджальнік адносіцца да сям. Picornaviridae. Крыніцай інфекцыі з’яўляец-ца хворая і перахварэўшая птушка. Заражэнне адбываецца праз органы стрававання і дыхання. Захварэўшыя качкі раптоўна становяцца маларухомымі, санлівымі, апетыт пані-жаны. Хутка праяўляюцца расстройванні каардынацыі руху, сутаргі і гібель. На ўскрыцці выяўляюць павялічаную ў паме-рах печань, друзлай кансістэнцыі, жоўцевы пузыр перапоўнены. Ныркі павялічаны. Дыягназ ставяць па даных клініка-эпізаата-лагічных і патолагаанатамічных даследаванняў. Лячэнне не распрацавана. 3 мэтай прафілактыкі захворвання сутачных качак альбо рамонтны маладняк вакцынуюць вірусвакцынамі.
ВІРУСНЫ ЭНТЭРЫТ HOPAK, enteritis virosa lutreolarum — вострае кантагіёзнае захворванне норак, якое характарызуецца з’явамі энтэрыту. Узбуджальнік — р. парвавірус — Minkenteritis virus, устойлівы да ўздзеянняў знешняга асяроддзя. Кры-ніца інфекцыі — хворыя жывёлы і вірусаносьбіты, якія вылу-чаюць з фекаліямі ў навакольнае асяроддзе вірус. Як правіла, наглядаецца вострае цячэнне хваробы з ахопам вялікай часткі пагалоў’я і высокай смяротнасцю. Хворыя звяры адмаўляюцца ад корму, прыгнечаныя, паяўляюцца паносы, калавыя масы з прымешкай крыві. Дыягназ ставіцца на аснове клінічных, патолагаанатамічных змяненняў і эпізааталагічных даных. Лячэнне сімптаматычнае. У небяспечных і пагражаемых зверагаспадарках праводзяць спецыфічную вакцынапрафі-лактыку.
ВІРЭМІЯ, ВІРУСЭМІЯ (вірус... + грэч. haima — кроў)— наяўнасць віруса ў крыві.
ВІРЫЕН — марфалагічна паўнацэнная пазаклетачная вірус-ная часцінка; заключная форма антагенетычнага развіцця віруса.
ВІСНА-МАЕДЗІ, visna-maedi — хранічна працякаючая хва-роба авечак, якая суправаджаецца нарастаючым пашко-джаннем цэнтральнай нервовай сістэмы з пнеўманіяй і ляталь-ным зыходам. Назва хваробы складаецца з двух ісландскіх слоў: «вісна» — параліч, схудненне авечак і «маедзі» — задышка, характарызуючых дзве формы праяўлення захворвання. Узбуджальнік — visna (maedi) Lentivirus, РНК-змяшчаючы вірус падсямейства Letivirinae, сям. Retroviridae. Ад заражо-ных авечкаматак да ягнят вірус перадаецца з малодзівам і малаком, магчыма, і паветрана-кропельным шляхам. Пры «вісна» сімптомы хваробы з’яўляюцца праз 3—4 гады і болей.
3-1263 65
Адзначаюцца змяненне паводзін, дрыжанне губ, нахіленая ў адзін бок галава. З’яўляюцца парэзы і паралічы. Пры «мае-дзі» паступова нарастае задышка, сухі кашаль, змардаванне і гібель жывёл. У недабрабытных атарах выяўляюць змешанае цячэнне вісна-маедзі. Дыягназ заснаваны на аналізе эпізаата-лагічных і клініка-анатамічных даных і вынікаў сералагічных даследаванняў. Хворых жывёл накіроўваюць на забой, пра-водзяць замену недабрабытнага пагалоў’я статка.
ВІСЦЭРАЛЬНЫЯ РЭФЛЕКСЫ (лац. viscera — вантро-бы) — рэфлексы, якія пачынаюцца альбо заканчваюцца на ўнутраных органах. В. р. могуць быць вісцэра-вісцэральныя (з аднаго ўнутранага органа на іншы), вісцэра-саматычныя (з унутраных органаў на шкілетныя мышцы) і саматычна-вісцэральныя (са скурных рэцэптараў на ўнутраныя органы).
ВІСЦЭРАЛЬНЫ (лац. viscera — вантробы) — які адносіцца да ўнутраных органаў жывёльнага арганізма.
ВІТАМІНАТЭРАПІЯ, vitaminotherapia (лац. vita — жыц-цё + aminum — бялок + грэч. therapia — лячэнне) —адзін з ві-даў замяшчальнай тэрапіі, які прадугледжвае ў курсавым лячэнні выкарыстоўванне вітамінных кармоў альбо вітамінаў у чыстым выглядзе і вітамінных прэпаратаў.