• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ВЯРБЛЮДЫ, Camelus — род парнакапытных жывёл сям. вярблюдавых. Маецца 2 сучасныя віды: аднагорбы В., альбо драмедар, і двухгорбы В., альбо бакрыён. У прыродзе захаваўся толькі двухгорбы В. Распаўсюджан ў зоне пустынь і паўпустынь. Палавая спеласць наступае ў 2—3 гады. Працяг цяжарнасці — 12,5—14,5 мес. Жывуць да 35—40 гадоў.
    ВЯРЦЯЧКА — гл. Цэнуроз авечак.
    ВЕСЛАНОГІЯ РАКАГІАДОБНЫЯ, Copepoda (грэч. коре — вясло + pus, podos — нага) —атрад ракападобных. Дробныя водныя формы з’яўляюцца харчам для рыб. Некаторыя віды прам. гасп. гельмінтаў (ленцяцоў, дрэпанідатэній).
    ВЯНКАЯ ПАРОДА ЛЕГКАЎПРАЖНЫХ КОНЕЙ — вы-ведзена пры скрыжаванні мясцовых коней з эстонскімі клепе-рамі і інш. Разводзяць у паўночных раёнах Расіі.
    ВЯЦКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная, шэрсна-мяс-нога напрамку. Вмведзена і разводзіцца ў Кіраўскай і Вяцкай абласцях шляхам скрыжавання паўночных караткахвостых аве-чак з баранамі пароды прэкас і помесей прэкаса з мерыносам.
    Г
    ГАБІТУС, habitus (лац. целасклад, знешні выгляд) — вон-кавы выгляд жывёлы, які ўключае склад цела ў прасторы, укорм-ленасць, канстытуцыю і тэмперамент.
    ГАБРАНЕМА (Habronema, грэч. habros — зграбны + пе-та — нітка) — род нематодаў з сям. Spiruridae. Паразітуе у непарнакапытных у страўніку. Найбольш распаўсюджаны Н. muscae, Н. microstoma. Выклікаюць габранематоз (гл.).
    ГАБРАНЕМАТОЗЫ, habronematoses — гельмінтозы непар-накапытных, выклікаемыя нематодамі Н. muscae і Н. microstoma. Прам. гасп.— мухі хатнія і жыгалкі. Лічынкі пашкоджваюць скуру і лёгкія. Дарослыя паразіты лакалізуюцца ў сценцы страў-ніка. Назіраюцца катаральны гастраэнтэрыт, прагрэсіруючае схудненне, слабасць, перыядычныя колікі. Пры скураной форме
    70
    Г. на скуры ўтвараюцца болькі. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоў-ваюць чатыроххлорысты вуглярод, растворы ёду.
    ГАЙМАРЫТ, highmoritis (гаймарава поласць + itis— за-паленне) — запаленне слізістай абалонкі верхнесківічнай пазу-хі, часам — з уцягваннем у працэс яе надкосніцы і касцявой сценкі. Г. можа быць вострым і хранічным.
    ГАЛАМЕТАМАРФОЗ, ГАЛАМЕТАБАЛІЗМ (грэч. holos — увесь + metabole — змена) — поўнае пераўтварэнне пры развіц-ці (у насякомых — поўны метамарфоз).
    ГАЛАФІЛЫ (грэч. hals — соль + phileo— кахаю) — соле-любівыя жывёлы (напр., асобныя жужаліцы — Cicinidela сіг-cumdata).
    ГАЛАФОБ — від, які не церпіць павышанай салёнасці ася-роддзя.
    ГАЛЯК — шкурка заўчасна народжанага каракульскага ягняці або плода ва ўзросце 90—120 сут, выцягнутага з чэрава маці. Выкарыстоўваецца для прыгатавання галаўных убораў.
    ГАЛАНДСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена ў Галандыі шляхам палепшання мясцовай жывёлы. Распаўсюджана шырока. Вы-карыстана пры вывядзенні многіх парод, у т. л. у нас (хал-магорскай, тагільскай, бястужаўскай і інш.). Створаны роднасныя ёй пароды: фрызская (Англія), галштына-фрызская (ЗША, Канада, Японія), чорна-пярэстая дацкая, астфрызская, чорна-пярэстая нямецкая, чорна-пярэстая ў нас і інш. На-дой — 4—5,5 тыс. кг, тлустасць малака — 4—4,2 %.
    ГАМАЗОІДНЫЯ КЛЯШЧЫ, Gamasoidea — кляшчы з п/а Parasitiformes. Уключаюць звыш 20 сям. Есць свабоднажыву-чыя і паразітычныя віды. Распаўсюджаны ўсюды.
    ГАМАЛОГІЯ (грэч. homologia — згода, адпаведнасць+ 4-logos — вучэнне) —падабенства органаў аднолькавага па-ходжання, якія развіваюцца з аднолькавых зачаткаў, але выкон-ваюць розныя функцыі. Такія органы называюцца гамалагіч-нымі.
    ГАМАЛАГІЧНЫХ РАДОЎ ЗАКОН у спадчыннай зменлі-васці — вызначае паралелізм у спадчыннай зменлівасці арганіз-маў. Адкрыты савецкім вучоным М. I. Вавілавым у 1920 г.
    ГАМЕАСТАЗ (грэч. homoios — падобны, аднолькавы + + stasis — стан, нерухомасць) —стан унутранай дынамічнай раўнавагі прыроднай сістэмы, падтрымліваемы рэгулярным абнаўленнем асноўных яе структур, рэчыва-энергетычнага саставу і пастаяннай функцыянальнай самарэгуляцыяй ва ўсіх яе звеннях.
    ГАМЕТАЦЫТЫ (грэч. gametes — муж + kytos — клетка) — няспелыя палавыя клеткі ў прасцейшых, якія ўтвараюцца пры гаметаганіі.
    ГАМЕТЫ (грэч. gametes — муж і gamete — жонка) — па-лавыя клеткі з гаплоідным наборам храмасом. Мужчынскія Г. называюцца сперматазоідамі альбо жыўчыкамі, жаночыя — яйцаклеткамі альбо яйцамі.
    71
    ГАМЕТАГАНІЯ (грэч. gametes — муж + gonta — суфікс, які вызначае развіццё) — палавое размнажэнне ў прасцейшых.
    ГАМАРУСЫ, Gammarus (грэч. kamma — амар) — р. вы-шэйшых ракаў сям. Gammaridae. Многія з’яўляюцца прам. гасп. гельмінтаў.
    ГАМОНТ (грэч. gamos — шлюб + оп, ontos — ад еіпаі — быць) — шмат’ядзерная стадыя развіцця спаравікоў. Па меры паспявання гамонт распадаецца на гаметацыты.
    ГАЛАКТАРЭЯ, galactorrpoe (грэч. gala — малако + rhoe — цячэнне) — самаадвольнае выцяканне малака з вымя з-за сла-басці саска альбо параліча яго сфінктэра. Г.— вынік запалення альбо траўмы.
    ГАЛЬВАНІЗАЦЫЯ, galvanisatio (ад імя італ. урача Galvani) — выкарыстоўванне з лячэбнай мэтай пастаяннага току невысокага (30—80 В) напружання і невялікай (да 50 мА) сілы.
    ГАЛЬВАНАІОНАТЭРАПІЯ, іонагальванізацыя, іонафа-рэз — увядзенне лекавых рэчываў у арганізм праз непашко-джаную скуру альбо слізістыя абалонкі пры дапамозе гальва-нічнага току.
    ГАМА-ГЛАБУЛІНЫ, gammaglobulinum (лац. gamma + -(-globus — глабуліны); імунаглабуліны — група бялкоў крыві, якая змяшчае антыцелы; выкарыстоўваюцца як лячэбна-пра-філактычныя прэпараты пры некаторых захворваннях.
    ГАМА-ВЫПРАМЕНЬВАННЕ — электрамагнітнае выпра-меньванне, якое распаўсюджваецца пры радыеактыўным рас-падзе і ядзерных рэакцыях, г. зн. пры пераходзе ядра атама з аднаго энергетычнага стану ў іншы.
    ГАНГЛІЯНЕУРОМА, ganglioneuroma (лац. ganglion — нервовы вузел + ота — пухліна) — дабраякасная пухліна перы-ферычнай і цэнтральнай нервовай сістэмы з элементаў сімпа-тычных нервовых ганглій.
    ГАНГРЭНА, gangraena (грэч. gangraina — раз’ядаючая язва) — адна з форм змярцвення (некрозу) тканак у жывым арганізме.
    ГАНГРЭНА ЛЕГКІХ, gangraena pulmonum (лац. pulmonis — лёгкае) — гніласны распад лёгачнай тканкі, які ўзнікае як вынік аспірацыённай пнеўманіі, траўматычнага пашкоджван-ня лёгкіх, ускладненняў крупознай пнеўманіі, абсцэсаў лёгкіх і г. д., калі ў лёгкія пранікае гніласная мікрафлора. Характэр-нымі прыкметамі з’яўляюцца гніласны пах выдыхаемага паветра, брудна-бурае смуроднае насавое выцяканне, пры перкусіі груд-ной клеткі — шум трэснуўшага гаршка, хрыпы — пры аўскуль-тацыі. Захворванне працякае пры высокай тэмпературы. Пры лячэнні ўжываюць масіраванае выкарыстоўванне антыбактэ-рыяльных прэпаратаў, сімптаматычнае лячэнне.
    ГАНГУЛЕТЭРАКІДОЗ, ganguleterakidosis — нематадозная хвароба гусей і качак. Паражаюцца сляпыя адросткі тоўстага кішэчніка. Узбуджальнік — G. dispar. Распаўсюджаны ўсюды. Назіраюцца прыгнечанне, слабасць, страта апетыту, паносы,
    72
    адставанне ў развіцці. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць піперазін, нілверм, тэтрамізол, мебендазол.
    ГАНГУЛЕТЭРАКІС, Ganguleterakis — р. нематодаў з п/а Oxyurata, паразітуе ў птушак. Від G. dispar паразітуе ў сляпых адростках гусей і качак. Геагельмінт. Выклікае гангулетэракі-доз (гл.).
    ГАПЛОІДНЫ НАБОР ХРАМАСОМ (грэч. haplos — адзі-ночны, просты; адзінарны 4-eides — від) —палавінны лік хра-масом у гаметах, які ўтвараецца пры рэдукцыйным дзяленні.
    ГАРМОНЫ, ІНКРЭТЫ (грэч. harmonia — прыводзіць у рух, прымушаць) — фізіялагічна актыўныя рэчывы, якія вылучаюцца ў кроў і лімфу залозамі ўнутранай сакрэцыі.
    ГАРНАСТАЙ, Mustela erminea — драпежнае млекакормя-чае сям. куніцавых. Шырока распаўсюджаны. Пражывае ў далінах рэк, азёр, у лясах, на палях, паблізу жылля чалавека. Харчуецца грызунамі. Цяжарнасць — каля 10 мес. У памёце — 4—8 дзіцянят і больш.
    ГАРТНЕРЫТ, gartneritis (канал, ад імя дацкага анатама Н. I. Gartner-|-itis — запаленне) —запаленне канала, які размешчаны ў брыжэйцы матачнай трубы паблізу яе варонкі. Г. часцей адзначаецца ў кароў і свіней і з’яўляецца ўскладненнем вагінітаў і вестыбулітаў. Для лячэння выкарыстоўваюць спрын-цаванне гіпертанічнымі растворамі сярэдніх солей, дэзінфіцы-руючыя мазі.
    ГАСІПОЛ — гліказідападобнае злучэнне, змяшчаецца ў насенні бавоўніку (0,02—1,6 %). Можа выклікаць атручванне буйн. par. жыв. пры скормліванні макухі, шроту. Пры атручванні назіраюцца санлівасць, расстройства функцыі страўніка і кі-шэчніка, мочавыдзялення, ацёк лёгкіх. Для папярэджвання атручвання трэба кармы прапарваць.
    ГАСТР... (грэч. gaster (gastor) —страўнік) —частка скла-даных слоў, якая паказвае на адносіны да страўніка.
    ГАСТРЫТ, gastritis (грэч. gaster — страўнік + itis— запа-ленне) — запаленне слізістай абалонкі страўніка, якое супра-ваджаецца парушэннем яго маторнай і сакратбрнай функцый. Распазнаюць Г. вострыя і хранічныя, па характару змяненняў страўнікавай сакрэцыі — нармацыдныя, гіпацыдныя і гіпера-цыдныя. Пры лячэнні выкарыстоўваюць дыетычнае кармленне і дыетычныя прэпараты, прамыванне страўніка дэзінфіцырую-чымі растворамі, слізістыя адвары і г. д.
    ГАСТРАГРАФІЯ, gastrographia (gaster — страўнік + gra-pho — пішу) — рэгістрацыя маторнай функцыі страўніка пры дапамозе спецыяльнага прыбора — гастрографа.
    ГАСТРАТАМІЯ, gastrotomia (gaster — страўнік-|-tome — разрэз) — аператыўнае ўскрыццё страўніка для выдалення іншароднага цела. Г. праводзяць у сабак, радзей — у кошак.
    ГАСТРАЭНТЭРЫТ, gastroenteritis (грэч. gaster — страў-нік -|- enteron — кішка + itis — запаленне) — запаленне страў-ніка і кішэчніка. Пры Г. у працэс уцягваюцца слізісты, падслі-зісты. мышачны, а часам і серозны слаі сценкі страўнікава-кі-
    73
    шачнага тракта. Часцей за ўсё Г. з’яўляецца вынікам кармлення недабраякаснымі кармамі. Неабходна дыферэнцыраваць Г. не-заразныя ад інфекцыйных і інвазійных.
    ГАСТРАПОДА, Gastropoda (грэч. gaster — страўнік + pus podos — нага) — кл. бруханогіх малюскаў з т. Mollusca. Мно-гія з’яўляюцца прам. гасп. гельмінтаў.
    ГАСТРАТЫЛЯКС, Gastrothylax (грэч. gaster — страўнік + -|-thylus — кішэнь) —р. трэматодаў з п/а Paramphistomatata. Паразітуе ў перадстаўніках, лічынкі — у тонкім кішэчніку. Прам. гасп.— водныя малюскі. Выклікаюць сумесна з інш. паразітамі парамфістамататозы.
    ГАСТРАФІЛЕЗЫ , gastrophiloses — энтамозная хвароба непарнакапытных, выклікаемая лічынкамі аваднёў р. Gastrophi-lus, якія паразітуюць у страўнікава-кішачным тракце. Распаў-сюджаны ўсюды. Назіраюцца парушэнне функцыі страўнікава-кішачнага тракта, схудненне, колікі. Часам бывае перфарацыя сценак страўніка і кішэчніка.