• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ГІПАКСЕМІЯ, hypoxaemia (грэч. hypo — ніжэй-j-oxis — кіс-лы-|-haima — кроў) — паніжаная колькасць кіслароду ў крыві.
    ГІПАКСІЯ, hypoxia (грэч. hypo — ніжэй+лац. oxygenium — кісларбд) — стан, які ўзнікае пры недастатковым забеспячэнні тканак арганізма кіслародам альбо парушэнні яго ўтылізацыі ў працэсе акіслення.
    ГІПАПЛАЗІЯ, hypoplasia (грэч. hypo — ніжэй + plasis— утварэнне) — недаразвіццё тканкі, органа альбо ўсяго арга-нізма, якое суправаджаецца змяншэннем іх масы і аб’ёму. Г. час-цей за ўсё з’яўляецца вынікам эмбрыянальнага недаразвіцця.
    ГІПАПРАТЭІНЕМІЯ, hypoproteinaemia (грэч. hypo — ні-жэй+лац. proteinum — бялок + haima — кроў) — памяншэнне колькасці бялку ў крыві.
    ГІПАСАЛІВАЦЫЯ, hyposalivatio (грэч. hypo — ніжэйф-лац. salivatio — слінацячэнне) — памяншэнне функцыі слінных залоз. Г. адзначаецца пры дэкструктыўных працэсах у апошніх, а таксама ў слінных пратоках, пры абязводжванні арганізма.
    ГШАСАКРЭЦЫЯ, hyposecretio (грэч. hypo — ніжэй-f-secre-tio — сакрэцыя) —памяншэнне функцыянальнай здольнасці пэўных залоз.
    ГІПАСТАЗ, hypostasis (грэч. hypo — ніжэй + stasis— аста-ноўка, застой) —застой крыві ў ніжэйразмешчаных аддзелах тулава і органах. Распазнаюць прыжыццёвы, аганальны і па-смяротны Г.
    ГІПАСТЭЗІЯ, hyposthesia (грэч. hypo — ніжэй + aisthesis — адчувальнасць) — паніжэнне адчувальнасці, якое адзначаецца пры захворваннях цэнтральнай нервовай сістэмы, спіннога моз-гу, інтаксікацыях і г. д.
    ГІПАСТЭНУРЫЯ, hyposthenuria (грэч. hypo — ніжэй + ste-nos — сіла-|-йгоп — мача) — вылучэнне мачы нізкай удзельнай вагі з-за змяншэння канцэнтрацыйнай здольнасці нырак.
    ГІПАТЭРМІЯ, hypothermia (грэч. hypo—ніжэй + therme— цеплата) — паніжэнне тэмпературы цела ў выніку перааха-ладжэння.
    ГІПАТЫРЭЕЗ, hypothyreosis (грэч. hypo — ніжэйфлац. hyreodes — шчытападобная залоза + osis — паталагічны
    86
    стан) — эндэмічнае захворванне, якое адзначаецца пры неда-хопе ёду ў арганізме і суправаджаецца гіпафункцыяй шчытапа-добнай залозы.
    ГІПАТАНІЯ, hypotonia (грэч. hypo — ніжэй + tonos— на-пружанне) — паніжэнне тонусу. Распазнаюць Г. мышачную, сасудзістую, унутраных органаў.
    ГІПАТРАФІЯ, hypotrophia (грэч. hypo — ніжэй + trophe— харчаванне) — памяншэнне аб’ёму органаў і тканак, паслаблен-не іх функцый у выніку захворванняў, недастатковага харча-вання, гіпадынаміі і г. д.
    ГІПАТРАФІЯ НОВАНАРОДЖАНЫХ, hypotrophia subolis (грэч. hypo — ніжэй + trophe — харчаванне +лац. suboles — маладняк) — парушэнне росту і развіцця нованароджанага маладняку, якое абумоўлена недастатковым кармленнем маці ў перыяд цяжарнасці і нованароджаных у першы перыяд жыцця.
    ГІПІНОЗ, hypinosis (грэч. hypo — пад + inos — валакно) — змяншэнне ўтрымання фібрынагену ў крыві, якое абумоўлівае паніжэнне згусальнасці крыві. Сустракаецца пры хваробах печані, атручваннях.
    ГІПАФІЗ (грэч. hypophysis — адростак) — залоза ўнутра-най сакрэцыі.
    ГІПАБОСКА (грэч. hyppos — конь + boskein — харчавац-ца) — р. насякомых з сям. Hyppoboscidae, п/а Pupipara (кукал-кародныя) атр. Diptera. Крывасмокі.
    ГІСАРСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — грубашэрсная, курдзюч-ная, мясасальнага напрамку. Выведзена ў Сяр. Азіі. Настрыг воўны з бараноў — 1,3—1,6 кг, матак — 1,4 кг. Пладавітасць — 115—120 %. Разводзяць у Таджыкістане і інш. раёнах краіны.
    ГІСТАГЕНЕЗ (грэч. histos — тканка + genesis — паходжан-не) — працэс утварэння тканак жывёльнага арганізма.
    ГІСТОЛІЗ (грэч. histos — тканка + lysis— растварэнне) — працэс разбурэння тканак жывёльнага арганізма. У насякомых пасля Г. набліжаецца гістагенез, у працэсе якога фарміруюцца органы і тканкі нанова.
    ГІСТАЛОГІЯ (грэч. histos — тканка + logos — вучэнне) — навука аб мікраскапічнай будове, паходжанні і развіцці тканак і органаў жывёл і чалавека.
    ГІСТАМАНАДА (грэч. histos — тканка + monas— асобіна, недзялімае, адзінка) — прасцейшыя з кл. Mastigophora (жгу-цікавыя). Выклікаюць гістаманоз (гл.).
    ГІСТАМАНОЗ, histomonosis — пратазойная хвароба інды-чанят, радзей — куранят, якая выклікаецца Н. meleagridis. Лакалізуецца ў сляпых кішках, печані. Распаўсюджана ўсюды. Назіраецца панос, дрэнны апетыт, у некаторых чарнее скура галавы. Для лячэння выкарыстоўваюць трыхапол, энгепцін, эмтрыл.
    ГІСТРЫХІС (грэч. hystrichis — пуга, прут, усаджаны шыпамі, калючкамі)—род нематодаў з п/а Dioctophimata. Паразітуе ў залозістым страўніку качак. Прам. гасп.— дажджа-выя чарвякі.
    87
    ГІСТРЫХ03, hystrichosis — нематадозная хвароба качак, выклікаемая Н. tricolor. Лакалізуецца паразіт у залозістым страўніку. Распаўсюджаны ачагова. Назіраецца дрэнны апе-тыт, ваніта, парушэнне каардынацыі руху.
    ГЛІСТЫ — гл. Гельмінты.
    ГІСТЭРАТАМІЯ, hysterotomia (грэч. hystera — матка + -|-tome — рассячэнне, разрэз) — аператыўнае рассячэнне маткі пры некаторых паталогіях.
    ГІСТЭРАЭКТАМІЯ, hysteroectomia (грэч. hystera — мат-ка + ectome — выразанне) —аперацыя выдалення маткі пры гніласным распадзе плода, гнойным запаленні органа і інш. Г. часцей праводзяць у дробных жывёл.
    ГЛАУКОМА, glaucoma (грэч. glaukos — светла-блакітны, сіняваты) — захворванне вачэй, асноўным сімптомам якога з’яўляецца павышэнне ўнутрывочнага ціску.
    ГЛАМЕРУЛАНЕФРЫТ, glomerulonephritis (лац. glomeru-los — ныркавы клубочак+ грэч. nephros — нырка +itis — за-паленне) — двухбаковае дыфузнае запаленчае захворванне ны-рак з пераважным пашкоджаннем клубочкаў. Г. бывае вострым і хранічным. Узнікае як ускладненне інфекцый, інтаксікацый, праяўленне алергічных рэакцый. Адрозніваецца хваравітасцю нырак, у мачы з’яўляюцца клеткі крыві, у цяжкіх выпадках — азотэмічная ўрэмія. Пры лячэнні ўжываюць безбялковую дыету, выкарыстоўваюць мачагонныя прэпараты, антыбактэрыяльныя сродкі.
    ГЛАСІНЫ, Glossina (грэч. glossa — язык) — мухі цэцэ — р. насякомых-крывасмокаў атр. Diptera. Распаўсюджаны ў Афрыцы. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў наганы, сумы, судры, соннай хваробы.
    ГЛЮКАЗУРЫЯ, glycosuria (грэч. glykys — салодкі + uron— мача) — вылучэнне з мачой цукру. Г. можа быць фізіялагічнай і паталагічнай.
    ГЛОТКА — участак страваводнага тракта ў хордавых, раз-мешчаны паміж ротавай поласцю і страваводам, у якім разві-ваюцца жаберны апарат і залозы ўнутранай сакрэцыі (шчыта-падобная, парашчытападобная).
    ГЛОБАЦЭФАЛЕЗ, globacephalosis — нематадозная хваро-ба свіней, якая выклікаецца паразітаваннем у тонкім кішэчніку G. urosubulatus. Распаўсюджана ўсюды.
    ГЛУШЭЦ, Tetrao urogallus — птушка сям. цецяруковых. Распаўсюджана ў таёжнай зоне, шыракалістых лясах многіх раёнаў краіны. Вядзе ў асноўным аседлы спосаб жыцця, іншы раз качуе.
    ГНАТАБІЯЛОГІЯ (грэч. gnatos — вядомы, сваячны + bios — жыццё -ф logos — вучэнне) — навука, якая вывучае без-мікробнае жыццё мікраарганізма. Яна дазваляе больш дакладна высветліць ролю нармальнай мікрафлоры ў працэсах сінтэзу, вітамінаў, амінакіслот, праяўленне імунітэту, узаемадзеянне бактэрый і вірусаў і г. д.
    ГНАТАБІЕНТЫ — жывёлы, якія вырашчаны ў стэрыльных
    88
    умовах у перыяд постнатальнага развіцця. Выкарыстоўваюць звычайна пры больш глыбокім вывучэнні ролі мікрафлоры ў механізмах інфекцыйнай паталогіі і імунітэту.
    ГНАТАСОМА, Gnathosoma (грэч. gnathos — сківіца + stoma — рот) — р. нематодаў з п/а Spirurata. Паразіт млекакор-мячых, рыб і паўзуноў. Від G. spinigerum (лац. spiniger — калючы) — паразітуе ў страўніку кошак, сабак, дзікіх драпеж-ных. Прам. гасп.— рачкі-цыклопы, дад. гасп.— прэснаводныя рыбы, жабы, рэптыліі. G. hispidus (лац. hispidus — махнаты, калматы) — паразітуе ў страўніку свіней, часам — у буйн. par. жыв., чалавека. Распаўсюджаны ў Азіі, Азербайджане, на Куба-ні, Волзе.
    ГНІЕННЕ СТРЭЛКІ, putrefactio furcae (лац. putrefactio — гніенне, furca — стрэлка) — форма хранічнага гнойнага пада-дэрматыту, якая характарызуецца гніласным распадам рагавога слою стрэлкі.
    ГНІЕННЕ ПЛОДА, putrefactio fetus (лац. putrefactio — гніенне + fetus — плод) —гніласны распад плода ў выніку пранікнення ў матку і тканкі плода гніласнай мікрафлоры.
    ГНІДЫ — яйцы вошай, валасаедаў і аваднёў, прыклееныя да шэрсці, валасоў альбо вопраткі.
    ГНУС — сукупнасць крывасасучых двухкрылых насякомых (камароў, мошак, макрацоў, сляпнёў, крывасасучых мух і маскі-таў).
    ГАЛУБЫ СВОЙСКІЯ — птушкі атр. голубападобных. Пахо-дзяць ад скалістага Г. (Columbae rupestris). Налічваецца каля 150 парод хатніх Г. Спарванне — з 5-месячнага ўзросту. Робяць 5—7 кладак яек ў год (па 2 у кожную). Тэрмін наседжвання — 18 сутак. Існуюць паштовыя галубы, дэкаратыўныя, мясныя і інш.
    ГОМА... (грэч. homos — роўны, аднолькавы, агульны) — састаўная частка складаных слоў, якая азначае роўнасць, адна-роднасць, адзінства.
    ГОМАГЕНІЗАЦЫЯ МАЛАКА (грэч. homogenos — адна-родны) — механічнае драбленне тлушчавых шарыкаў у малацэ з мэтай раўнамернага размеркавання тлушчу ў агульнай масе прадукту і прадухілення яго адстойвання.
    ГОМАГЕНІТЭТ БІЯЦЭНОЗАЎ (грэч. homos — агульны, аднолькавы + genesis — род, паходжанне) — біятычная і струк-турная аднароднасць цэнозаў на займаемай імі плошчы.
    ГОМАЗІГОТНЫЯ АРГАНІЗМЫ (гома... + zygote — злуча-ная ў пару) — арганізмы, якія ўзніклі ад бацькоў з падобнай спадчынай.
    ГОМАЙТЭРМІЯ (гома...+therme — жар, цяпло)—здоль-насць жывёл падтрымліваць пастаянную тэмпературу цела, практычна незалежна ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.
    ГОН — спецыфічныя паводзіны большасці звяроў у перыяд размнажэння.
    ГОН(А)... (грэч. gone — семя) — частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да размнажэння, палавога працэсу.
    89
    ГАНАДЫ — гл. Залозы палавыя.
    ГОНАМЕРЫЯ (гон (a) ...-|-meros — доля, частка)—пару-шэнне працэсу апладнення ў ніжэйшых ракаў.
    ГОНІАІДЭС, Gonioides (грэч. gonia — вугал+eides— вы-гляд, абрыс) — р. пер’еедаў з сям. Philopteridae, атр. Mallopha-ga. Паразіт птушак.
    ГОРКАЎСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўтанкарунная, мяса-шэрснага напрамку. Выведзена ў 30—40 гг. 20 ст. шляхам скры-жавання мясцовых авечак з пародай гемпшыр. Настрыг воўны з матак — 3—4, бараноў — 5—6 кг. Пладавітасць— да 160 %.
    ГОРКАЎСКІЯ ГУСІ — пародная група гусей. Выведзена ў сярэдзіне 20 ст. у Горкаўскай вобласці шляхам скрыжавання мясцовых гусей з кітайскімі і сонечнагорскімі. Апярэнне белае. Яйцаноскасць — 45—50 яек. Выкарыстоўваецца для атрымання мяснога маладняку.
    ГОРКАЎСКІЯ КОЗЫ — малочныя козы. Па складу цела падобны на зоаненскіх. Надой 400—550 кг, тлустасць малака 4,5—5 %. Пладавітасць — 200—220 %.