Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ГОРНА-АЛТАЙСКАЯ ПАРОДА ПУХОВЫХ КОЗ. Харак-тарызуецца трываласцю і высокай прадуктыўнасцю. Начос ПУХУ — 500—900 г.
ГРАДАЦЫЯ (лац. gradatio — паступовае ўзвышэнне) — паняцце, якое вызначае паступовае ступенчатае ўскладненне арганізацыі жывых істот у ходзе іх гістарычнага развіцця.
ГРАДЫЕНТНАСЦЬ — заканамернае змяненне росту, пра-дуктыўнасці і іншых функцыянальных асаблівасцей арганізмаў і цэнапапуляцый у сувязі са змяншаемым альбо ўзрастаючым уплывам таго ці іншага фактару асяроддзя.
ГРАНУЛЯВАНЫ КОРМ — кармавыя сумесі, сфарміраваныя у шчыльныя кавалачкі — гранулы.
ГРУБЫЯ КАРМЫ — сухія раслінныя кармы з вялікай коль-касцю клятчаткі (25—45 %). Да іх адносяць сена, салому, мякіну і інш.
ГРУЗІНСКАЯ ПАЎТАНКАРУННАЯ ПАРОДА АВЕЧАК -шэрсна-мяснога напрамку. Выведзена ў 30—40-х гг. шляхам скрыжавання авечак тушынскай пароды з рамбулье і прэкас. Настрыг воўны — 3,2—5 кг. Пладавітасць— 110—120 %. Выведзена і распаўсюджана ў Грузіі.
ГРУЗІНСКАЯ ТАНКАРУННАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — тлу-стахвостая, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Грузіі ў 40—60-х гг. скрыжаваннем грубашэрсных авечак тушынскай пароды з баранамі парод савецкі мерынос і каўказскай. Настрыг воўны — 4—7 кг. Прыстасавана да ўмоў адгоннага ўтрымання.
ГРЫЗУНЫ, Rodentia — шматлікі атр. кл. млекакормячых. Каля 1400 відаў (пацукі, мышы, хамякі, суслікі і інш.). Самыя пладавітыя жывёлы. Размнажаюцца круглы год. Многія — шкоднікі с-г. культур. Аб’екты промыслу (вавёркі, андатры, бабры).
ГРЫЖА, hernia — выпукленне ўнутранага органа альбо яго часткі праз адтуліны ў анатамічных утварэннях пад скуру, 90
у міжмышачныя прасторы альбо ўнутраныя кішэні і поласці.
ГРЫП КОНЕЙ, grippus equorum — характарызуецца ка-таральным запаленнем верхніх дыхальных шляхоў, агульным прыгнятаннем, кароткачасовай ліхаманкай і сухім хваравітым кашлем, часам — развіццём пнеўманіі. Узбуджальнік — вірус Influenza — virus Aegui устойлівы пры нізкай тэмпературы, але адчувальны да высокай тэмпературы і дэзінфіцыруючых срод-каў. Хварэюць коні ўсіх узростаў, часцей — вясной і восенню. Эпізаотыя працякае хутка, лятальнасць нізкая. Папярэдні дыягназ устанаўліваюць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, а канчатковы — па выніках лабараторных даследаван-няў. Лячэнне сімптаматычнае. У выпадку ўзнікнення хваробы гаспадарку каранцініруюць, хворых жывёл ізалююць і лечаць, астатніх вакцынуюць.
ГРЫП ПТУШАК, grippus avium •— кантагіёзная вірусная хвароба птушак, якая характарызуецца септыцэміяй, прыгня-таннем, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання і стрававання. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус — Influenza virus, не ўстойлівы да дэзінфекцыі, але працягла захоўваецца пры нізкіх тэмпературах і высушванні. Заражэнне адбываецца аэрагенна і праз ваду. Хварэюць многія віды хатніх і дзікіх птушак. Захвор-ванне дасягае 100 %, смяротнасць— 10—90 %. Для канчатко-вага дыягназу праводзяць лабараторныя даследаванні свежага патматэрыялу і парных сываратак крыві ў розныя перыяды хваробы. Лячэнне не праводзіцца. На гаспадарку накладаюць каранцін, хворую птушку забіваюць і ўтылізуюць, ўмоўна зда-ровую — забіваюць на мяса, яйкі праварваюць, маладняк вакцы-нуюць.
ГРЫП СВІНЕЙ, grippus suum — востра працякаючае за-хворванне, якое характарызуецца ліхаманкай, катаральным запаленнем слізістых абалонак дыхальных шляхоў і пашкоджан-нем лёгкіх. Узбуджальнік — вірус сям. артаміксавірусаў, не ўстойлівы ў знешнім асяроддзі і пры ўздзеянні дэзінфіцыруючых сродкаў. Крыніцай віруса грыпу з’яўляюцца хворыя і перахва-рэўшыя свінні. Шлях заражэння аэрагенны. Папярэдні дыягназ ставіцца па характэрнаму востраму цячэнню хваробы з ахопам значнай колькасці парасят і пашкоджанню дыхальных шляхоў, асабліва пасля парушэння рэжыму ўтрымання, перагрупіроўкі, транспартавання жывёл. Канчатковы дыягназ на грып ставяць па выніках сералагічных даследаванняў і вылучэнню віруса са свежага патматэрыялу. Спецыфічных метадаў лячэння няма. Выкарыстоўваюць антыбіётыкі, аэразольныя лячэбна-прафілак-тычныя апрацоўкі. Пры ўзнікненні грыпу праводзяць лячэбныя ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы.
ГУМУС (лац. humus — зямля, глеба)—утвораныя ў пра-цэсе біяхімічных пераўтварэнняў рэчыва мортмасы (як раслін-нага, так і жывёльнага паходжання) гумінавыя і фульвакіслоты.
ГУРТ (польск. hurt, ад ням. Hiirde — пляцень, загон для скаціны) —статак буйн. par. жыв.
ГУСІ ХАТНІЯ — птушкі сям. качыных. Роданачальнік Г.—
91
шэрая гусь (Anser anser), пражываючая ў тундры і лесатундры Еўразіі. Палавая спеласць наступае ў 34—44 тыдні. Выка-рыстоўваюць 3—4 гады. Яйцаноскасць — 25—50 яек і больш.
д
ДАБРОТНЫ ПУНКТ — населены пункт, гаспадарка, ферма, мясакамбінат і іншыя аб'екты з сумежнымі з імі тэрыторыямі, на якіх пры правядзенні рэгулярных дыягнастычных доследаў, а таксама пры ветсанэкспертызе туш не выяўлена хворых альбо падазроных на захворванне інфекцыйнай ці паразітар-най хваробай жывёл.
ДАВЯНЕЯ, Davainea (у гонар франц, урача і біёлага Da-vaine) — цэстоды п/а Davaineata. Паразітуюць у кішэчніку птушак (курэй, індыкоў, цацарак). Біягельмінты. Прам. гасп.— наземныя малюскі-смаўжы. Выклікаюць давянеёзы (гл.).
ДАВЯНЕЕЗЫ, davaineoses — цэстадозы птушак. Паразі-туюць у тонкім кішэчніку. Распаўсюджаны ўсюды. Часцей хварэе маладняк. Назіраюцца прыгнечанасць, адказ ад корму, парушэн-не каардынацыі руху. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць фі-ліксан, фенасал, экстракт мужчынскага папаратніку, насенне гарбуза.
ДАГЕСТАНСКАЯ ГОРНАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танка-рунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Дагестане шля-хам скрыжавання мясцовых авечак і вюртэмбергскіх бараноў. Добра прыстасаваны да горных раёнаў. Настрыг воўны з ба-раноў 5,5—6 кг, матак — 3,3—3,5 кг. Пладавітасць— 130— 135 %.
ДАЖДЖОЎКІ, haematopota (грэч. haima—кроў) — р. сляп-нёў з сям. Tabanidae. Маюць шэрую афарбоўку. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў трыпаназамозу коней, вярблюдаў і інш., крыва-смокі.
ДАЖДЖАВЫЯ ЧАРВЯКІ, lumbricidae (лац. lumbricus — дажджавы, глебавы чарвяк) — сям. чарвякоў з кл. алігахет. З’яўляецца прам. гасп. метастрангілідаў, капілярый, та-мінксаў і інш.
ДАЗІМЕТРЫЧНЫ КАНТРОЛЬ (грэч. dosis + metreo—ме-раць, вымяраць) — сістэма мерапрыемстваў, якая забяспечвае вымярэнне, ацэнку і рэгістрацыю дозы іанізуючага выпрамень-вання, атрымліваемага чалавекам і жывёламі, а таксама ўзроў-ню забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі паветра, вады, глебы, прадуктаў харчавання, кармоў.
ДАКРЫАЦЬІСТЬІТ, dacryocystitis (dakrion—сляза-|-kys-tis — пузыр-Htis — запаленне)—запаленне слёзнага мяшка. З’яўляецца ўскладненнем запалення кан’юнктывы, слёзна-наса-вога канала, носа. Працякае ў вострай і хранічнай форме. Д. ча-сцей наглядаецца ў коней, сабак і кошак.
ДАМЕСТЫКАЦЫЯ (лац. domesticum — хатні) — працэс прыручэння дзікіх жывёл.
ДАМІНАНТЫ (лац. dominio — паную) — віды, колькасна
92
пераважаючыя ў дадзеным згуртаванні, як правіла, у параўнанні з блізкімі формамі альбо якія ўваходзяць у адзін узровень экалагічнай піраміды.
ДАМІНАВАННЕ ПРЫКМЕТ (лац. dominio — паную) — праяўленне ў 1-м пакаленні гібрыдаў толькі аднаго з асноў-ных адзнак бацькоў.
ДАМІНУЛЕНТЬІ (памяншальны ад дамінанты)—дамінан-ты мікрацэнозаў.
ДАРЗАЛЬНЫ (лац. dorsum — спіна) — спінны, які знахо-дзіцца на спінным баку альбо бліжэй да яго.
ДАРВІНІЗМ— тэорыя эвалюцыі, створаная Ч. Дарвіным. Заснавана на прызнанні натуральнага адбору ў якасці галоўна-га рухаючага і творчага фактару эвалюцыі.
ДАРСАНВАЛІЗАЦЫЯ (ад імя франц. урача 1. A. D’Arson-val) — метад электралячэння пераменным імпульсным токам альбо электрамагнітным полем высокай частаты.
ДАФНІЯ, Daphnia (грэч. Daphe — імя адной з німфаў) — р. рачкоў з атр. Cladocere (галініставусыя рачкі). D. pulex (лац. блыха) — вадзяная блыха.
ДВУХБАКОВАЯ СІМЕТРЫЯ ЦЕЛА — тое самае, што і білатэральная сіметрыя.
ДВУХКРЬІЛЫЯ, Diptera (грэч. dis — двойчы + pteron— крыло) — атр. насякомых. Уключае падскурных аваднёў (Нуро-dermatidae), страўнікавых аваднёў (Gastrophilidae), насагло-тачных аваднёў (Oestridae); мух (Muscidae — сапраўдныя му-хі, Calliphoridae — падальныя мухі, Sarcophagidae — шэрыя мясныя мухі); сляпнёў (Tabanidae); крывасосак (Hippobos-cidae), а таксама мошак (Simuliidae), камароў (Culicidae), макрацоў (Ceratopogonidae) і маскітаў.
ДЖАЙДАРА — парода грубашэрсных курдзючных авечак мясасальнага напрамку. Створана і разводзіцца ва Узбекіста-не. Характарызуецца буйным целам і трываласцю.
ДЖЭРСЕЙСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена на в. Джэрсі (Англія). Масць светла-рыжа-цёмна-бурая. Надой — 3—3,5 т, тлустасць малака — 5—7 %. Распаўсюджана ў многіх краінах. Выкары-стоўваецца для павелічэння тлустамалочнасці.
ДЖЫГІТОЎКА — від коннага спорту, скачкі на кані жвавым галопам, пры якім коннік на поўным ходзе выконвае розныя практыкаванні.
ДЗЯЛЕННЕ — адзін са спосабаў размнажэння клетак і ад-наклетачных арганізмаў (прасцейшых), марфалагічна адпа-вядаючых клетцы. Распазнаюць непрамое дзяленне (мітоз), прамое (амітоз) і рэдукцыйнае (меёз).
ДОЗА, dosis (грэч. dosis — порцыя, частка) — колькасць лекавага прэпарату, які назначаецца хворай жывёле.
ДОРСАВЕНТРАЛЬНЫ (лац. dorsalis — спінны+ ventra-Hs — брушны) — спінна-брушны; тэрмін ужываецца для вызна-чэння напрамку.
ДРАБЛЕННЕ — працэс дзялення аплодненай яйцаклеткі (зі-готы) на бластамеры.
93
ДРАКУНКУЛЕЗ dracunculosis — гельмінтозная хвароба сабак, коней, буйн. par. жыв., чалавека, выклікаемая нематодай D. medinensis. Паразітуе ў падскурнай клятчатцы з далей-шым развіццём фіброзу скуры, мышцаў, сухажылляў, суставаў. Прам. гасп. у паразіта — рачкі-цыклопы. Распаўсюджаны ў паўднёвых краінах.
ДРАШЭЯ, drascheia ( у гонар аўстрыйскага вучонага A. Drasche) —р. нематодаў з сям. Spiruridae п/а Spirurata. Паразітуе ў няпарнакапытных у страўніку. Лічынкі выклікаюць з’яўленне скураных язваў у коней.
ДРОЖДЖЫ — грыбы, якія не ўтвараюць міцэлій і раз-мнажаюцца пачкаваннем, але валодаюць здольнасцю ўтвараць эндаспоры. Некаторыя віды могуць выклікаць інфекцыйныя хваробы, напр., бластамікоз, кандыдамікоз і інш.
ДРЫМОТНАЯ ІНФЕКЦЫЯ (бессімптомная, скрытая, ла-тэнтная) — інфекцыя, пры якой узбуджальнік, што гняздзіцца ў якім-небудзь фокусе, не ўступае ў актыўныя ўзаемаадносіны з арганізмам і не выклікае з яго боку характэрнай рэакцыі.