• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ДРЭНАЖ (франц. drainage — сцёк, асушэнне) — прыстаса-ванне для адвядзення звонку сакрэту раны, змесціва гнай-нікоў, вадкасцей з поласцей цела.
    ДРЭПАНІДАТЭНІЯ, Drepanidotaenia (грэч. drepor — серп, крывая шабля-j-taenia — стужка) — р. цэстодаў з сям. Hymeno-lepididae. Паразітуе ў вадаплаваючых птушак. Прам. гасп.— рачкі-цыклопы. Выклікае дрэпанідатэніёз, пры якім у гусянят і качанят назіраюцца дрэнны апетыт, паносы, схудненне, па-ралічы. Для лячэння выкарыстоўваюць філіксан, фенасал, на-сенне гарбуза.
    ДУК — дэзінфекцыйная ўстаноўка Н. М. Камарова.
    ДЫАКТАФІМА, Dioctophyme (грэч. dioktes — праследава-цель+phyma—бугарок, вузел, пухліна) —р. нематодаў з п/а Dioctophymata. Паразітуе ў органах брушной поласці млека-кормячых. Від Drenale (лац. renalis—ныркавы)—паразітуе ў нырках, мачавым пузыры, іншых органах брушной поласці са-бак, пушных звяроў, часам — коней, свіней і інш. Прам. гасп.— малашчацінкавыя чарвякі — алігахеты, рэзервн. гасп.— рыбы.
    ДЫВЕРГЕНЦЫЯ (лац. divergere — выяўляць разыходжан-не) — разыходжанне адзнак у працэсе эвалюцыі арганізмаў (вядзе да ўзнікнення новых сістэматычных катэгорый).
    ДЫГЕНЕТЫЧНЫЯ ТРЭМАТОДЫ, Digenea (грэч. dis— двойчы + genea — развіццё, нараджэнне, паходжанне) —кл. Trematoda.
    ДЫГРЭСІЯ (лац. digressio — адхіленне) — пагаршэнне ста-ну біятычных згуртаванняў (экасістэм) у выніку знешніх альбо ўнутраных прычын. Д. можа працягвацца да фазы катацэ-нозу, г. зн. фінальнай мадыфікацыі дыгрэсіруючага згуртавання.
    ДЫЗЕНТЭРЫЯ СВІНЕЙ, dysenteria suum (грэч. dysen-teria — цяжкі панос, ад dys — парушэнне, расстройства-|-еп-teron — кішэчнік) — інфекцыйная хвароба свіней, якая характа-
    94
    рызуецца з’явамі прафузнага паносу з прымешкай крыві і слізі ў фекаліях, катаральна-гемарагічным запаленнем з некратыч-нымі змяненнямі слізістай абалонкі тоўстых кішак. Узбуджаль-нікам дызентэрыі лічыцца Vibrio coli, Balantidium соіі і спірахета Borrelia (Treponema) hyodysenteria. Успрымальныя свінні ўсіх парод і ўзростаў, але часцей хварэе маладняк ад 1 да 6 мес. Крыніца ўзбуджальніка — хворыя і перахварэўшыя жывёлы. Заражэнне адбываецца аліментарным шляхам. Хвароба пра-яўляецца ў форме энзаотыі. Дыягназ ставяць на аснове эпі-зааталагічных даных, клінічнай карціны, патолагаанатамічных змяненняў і мікраскапіі саскробаў са слізістай пашкоджанага кі-шэчніка. Для лячэння выкарыстоўваюць трыхапол, ветдыпасфен, фармазін, ніфулін, асарсол, тылан, фуразалідон і інш. Пры ўзнікненні хваробы ў гаспадарцы ўводзяць абмежаванні. Хво-рых свіней забіваюць, астатніх — апрацоўваюць лячэбнымі прэ-паратамі. Праводзяць старанную ачыстку і дэзінфекцыю сві-нарнікаў.
    ДЫВЕРТЫКУЛ, diverticulum (лац. diverticulum — выпук-ленне, адхіленне) — прыроджанае альбо набытае выпукленне сценкі полага органа. Найбольш частым месцам лакалізацыі Д. з’яўляецца стрававальны тракт, радзей — мачавы і жоўцевы пузыр. Распазнаюць сапраўдны Д., калі ў яго ўтварэнні прад-стаўлены ўсе слаі сценкі органа, і няправільны, пры якім вы-пукліваецца толькі слізістая абалонка. Найбольш часта сустра-каецца Д. стрававода.
    ДЫЗУРЫЯ, dysuria (грэч. dys—замаруджванне-|-йгоп— мача) — расстройванне мочаспускання, якое абумоўлена цяж-касцю вывядзення мачы з мачавога пузыра.
    ДЫЕТАТЭРАПІЯ, diaetotherapia (грэч. diaita — рэжым хар-чавання -|- therapeia — лячэнне) — выкарыстоўванне строга складзенага рацыёну і рэжыму кармлення, найбольш мэтазгод-нага пры канкрэтнай хваробе.
    ДЫКРАНАТЭНІЯ, Dicranotaenia (di—двойчы+taenia— стужка) — р. цэстодаў з сям. Hymenolepididae. Паразітуе ў кішэчніку вадаплаваючых птушак. Біягельмінт. Прам. гасп.— рачкі.
    ДЫКРАЦЭЛІЕЗ, dicrocoeliosis — трэматадозная хвароба жывёл, чалавека, выклікаемая D. lanceatum. Пашкоджваецца печань, часцей — жвачных. Распаўсюджана ўсюды, асабліва на поўдні. Характарызуецца дрэнным апетытам, паносамі, аблысен-нем, ацёкамі падгрудка, грудзей, змардаваннем. Для лячэння выкарыстоўваюць гексіхол, ацэмідафен, бітыянол і інш.
    ДЫКРАЦЭЛІУМ, Dicrocoelium (грэч. dicroos—двойчы, разгалінаваны -|-koilia — поласць) — р. трэматодаў. Паразітуе ў млекакормячых. Від D. lanceatum (лац. Іапсеа — піка, кап’ё, восці) — смактальшчык ланцэтападобны. Прам. гасп. — назем-ныя малюскі, дад. гасп.— мурашкі. Выклікае дыкрацэліёз (гл.).
    ДЫКТЫЯКАЎЛЕЗЫ, dictyocauloses — нематадозная хваро-ба капытных, часцей — буйн. і дробн. par. жыв., выклікаемая паразітаваннем у бронхах, трахеі жывёл прадстаўнікоў р. Dicty-
    95
    ocaulus. Шырока распаўсюджана. Цяжка хварэе маладняк. Назіраюцца кашаль, задышка, вылучэнне з ноздраў выцякан-няў, ацёкі міжсківічнай прасторы, павек, губ, падгрудка. Для лячэння выкарыстоўваюць лаксуран, нілверм, дытразін, дыве-зід, мебендазол, фенбендазол, водны раствор ёду.
    ДЫКТЫЯКАЎЛЫ, Dictyocaulus (грэч. dictyon — сетка + + kaulos — ствол) —р. нематодаў з п/а Strongylata. Геагель-мінты.
    ДЫЛАТАЦЫЯ, dilatatio (лац. dilat — пашыраю) — раўна-мернае пашырэнне поласцевага органа. Напр., з’явы міягеннай Д. жалудачкаў альбо перадсэрдзяў сэрца пры пароках.
    ДЫПЕТАЛАНЕМА, Dipetalonema (грэч. dis — двойчы + -|-petalon—ліст + nema — нітка) —р. нематодаў з сям. Seta-riidae, п/а Filariata. Паразітуе ў жвачных, драпежных, пашко-джвае сэрца, крывяносныя сасуды лёгкіх, семяннікі, матку. Прам, гасп.— камары. Выклікае дыпеталанемоз. Распаўсюджа-ны ў Сярэдняй Азіі і на Далёкім Усходзе.
    ДЫПІЛІДЫЕЗ, dipylidiosis — цэстадозная хвароба дра-пежных, радзей — чалавека, выклікаемая D. caninum. Пашко-джвае тонкі кішэчнік. Распаўсюджана ўсюды. Пры моцнай інвазіі назіраюцца дрэнны апетыт, ваніты, змардаванне, нерво-выя з’явы. Для лячэння выкарыстоўваюць арэкалін броміста-вадародны, фенасал, філіксан.
    ДЫПІЛІДЫУМ, dipylidium (грэч. di — двойчы+pylis— невялікая адтуліна) — р. цэстодаў з сям. Dipylidiidae. Пара-зітуе ў драпежных і чалавека. Від D. caninum (сабачы) — агурковы цэпень. Прам. гасп.— блохі і валасаеды. Выклікае дыпілідыёз (гл.).
    ДЫПЛАЗААНОЗЫ, dipiozoonoses — гельмінтозы прэсна-водных рыб, выклікаемыя паразітаваннем на жабрах смактуноў монагеней р. Diplozoon. Разбурае пялёсткі жабраў.
    ДЫПЛАКАК.ОЗ, diplococcosis, дыплакокавая інфекцыя — інфекцыйнае захворванне ягнят, парасят, цялят, жарабят і пушных звяроў, якое працякае са з’явамі сэпсісу і запалення суставаў, а часам суправаджаецца запаленнем кішэчніка і лёгкіх. У кароў, свінаматак, авечкаматак, кабыл наглядаюцца пасляродавыя мастыты і эндаметрыты, у кароў — аборты. Узбу-джальнік — ланцэтападобны дыплакок Diplococcus septicus, малаўстойлівы ў знешнім асяроддзі і да ўздзеяння дэзінфіцы-руючых рэчываў. Вылучаецца ўзбуджальнік у знешняе ася-роддзе з выцяканнямі, мачой, малаком хворых жывёл. Зара-жэнне адбываецца праз органы дыхання, стрававальны тракт і пупавіну пры нараджэнні. Захворванне працякае ў выглядзе спарадычных выпадкаў і энзаотыі. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных, клінічных, патолагаанатамічных даных і выні-каў бактэрыялагічнага даследавання. Пры лячэнні хворых жывёл выкарыстоўваюць спецыфічную сываратку і антыбіёты-кі, а таксама сульфаніламідныя прэпараты. Для спецыфічнай прафілактыкі нованароджаны маладняк падвяргаюць у першы ж дзень вакцынацыі.
    96
    ДЫПЛЕПЯ, diplegia (грэч. di — двойчы + plege — удар, пашкоджанне) — права- і левабаковы параліч.
    ДЫПТЭРА, Diptera (грэч. dis — двойчы+pteron — крыло) — атр. насякомых.
    ДЫПЛОІДНЫ НАБОР ХРАМАСОМ (грэч. di — двой-чы-J-eidos — від) — падвоены лік храмасом у апладнёнай яйца-клетцы (зігоце) і саматычных клетках дарослага арганізма.
    ДЫПТЭРАЛОГІЯ (грэч. di — два + ptero — крыло-i-logos — вучэнне) — аддзел энтамалогіі, які прысвечаны вывучэнню двухкрылых насякомых.
    ДЫРАФІЛЯРЫЕЗЫ, dirofilarioses — гельмінтозы драпеж-ных, выклікаемыя паразітаваннем нематодаў р. Dirofilaria. Паразітуюць у падскурнай клятчатцы і крывяноснай сістэме.
    ДЫСАЦЫЯЦЫЯ МІКРОБАЎ (лац. dissociatio — раз’яднан-не) — з’яўленне ў папуляцыі мікраарганізмаў асобін, якія адроз-ніваюцца ад зыходнага тыпу знешнім выглядам і структурай калоній, а таксама спадчынна замацаванымі змяненнямі нека-торых марфалагічных, культуральных і біялагічных уласці-васцей.
    ДЫСБАКТЭРЫЕЗ (лац. dis — адхіленне ад нормы, ад-маўленне + bakterion — палачка, бактэрыяф-osis, is — вызна-чае хваробу, хваравіты стан) — парушэнне склаўшыхся суадно-сін паміж рознымі прадстаўнікамі нармальнай мікрафлоры арганізма (галоўным чынам кішэчніка) пад уздзеяннем якіх-небудзь фактараў (антыбіётыкатэрапія, выкарыстоўванне мікро-баў-антаганістаў, ужыванне сапсаванага корму і інш.). Пры гэтым парушаецца дзейнасць нармальнай мікрафлоры кішак — яе антаганістычная актыўнасць да патагенных мікраарганізмаў, вітамінаўтвараючая функцыя, паніжана рэзістэнтнасць арга-нізма.
    ДЫСГЕЎЗІЯ, dysgeusia (грэч. dys-|-geusis— смак) — скажэнне смаку. Д. найбольш часта адзначаецца пры пару-шэннях абмену рэчываў.
    ДЫСГЕНЕЗІЯ, dysgenesia (грэч. dys — расстройванне + + genesis — нараджэнне) — парушэнне развіцця, якое адзна-чаецца пераважна ў якасці прыроджанага пароку.
    ДЫСЕМІНАЦЫЯ (лац. disseminatio — рассейванне, рас-паўсюджванне) — распаўсюджванне мікраарганізмаў і выклі-каемых імі працэсаў з першаснага ачага па ўсім арганізме.
    ДЫСІМІЛЯЦЫЯ, КАТАБАЛІЗМ (лац. dissimilatio — рас-падабненнё) — адзін з бакоў абмену рэчываў, які заключаецца ў адбываючыхся ў арганізмах разбурэннях складаных арганіч-ных рэчываў з пераўтварэннем іх у больш простыя з вызвален-нем энергіі і прадуктаў дысіміляцыі, якія паступаюць у нава-кольнае асяроддзе.
    ДЫСКІНЕЗІЯ, dyskinesia (грэч. dys + kinesis — pyx) — рас-стройванне функцыі руху, якое праяўляецца парушэннем каардынаваных рухомых актаў.
    ДЫСПАНСЕРЫЗАЦЫЯ, dispensarisatio (лац. dispenso — размяркоўваю) — сістэма планавых арганізацыйна-гаспадар-
    4—1263
    97
    чых, заатэхнічных і ветэрынарных мерапрыемстваў, якія накі-раваны на ўтварэнне здаровых высокапрадуктыўных статкаў жывёл.
    ДЫСПЕПСІЯ, dyspepsia (грэч. dys + pepsis — страваван-не) — вострае расстройванне стрававання і абмену рэчываў у нованароджаных жывёл. Распазнаюць аліментарную, фер-ментадэфіцытную і аўтаімунную Д., а ў залежнасці ад цячэн-ня — простую і таксічную. Захворванне мае поліэтыялагічны характар. Пры лячэнні ўжываюць дыетатэрапію, этыятэрапію, замяшчальныя і патагенетычныя сродкі.