• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ЖЫВЕЛЫ, ПАДАЗРОНЫЯ Ў ЗАХВОРВАННІ,—жывё-лы, якія маюць невыразныя сімптомы хваробы альбо павы-шаную тэмпературу цела.
    ЖЫВЕЛЫ, ПАДАЗРОНЫЯ Ў ЗАРАЖЭННІ,—жывёлы, якія ўтрымліваліся разам з хворымі (носьбітамі ўзбуджальніка інфекцыі) альбо сутыкаліся з тым альбо іншым фактарам перада-чы ўзбуджальніка.
    ЖЬІВЕЛЬНЫ МОГІЛЬНІК — спецыяльна абсталяваны ўча-стак для захавання трупаў жывёл.
    ЖЫВОЕ РЭЧЫВА — сукупнасць жывых арганізмаў, іх біямасы ў біясферы.
    ЖЫГАЛКІ — мухі-крывасмокі з сям. Muscidae. Уключае роды: Stomoxys (грэч. stoma — рот + oxys — востры), S. саісі-trans — восеньская жыгалка, якая жыве ў памяшканнях і па-за імі, у месцах збірання жывёл; Haematobia (грэч. haima — кроў + bios — жыццё), в. в. Н. stimulans, Н. atripalpis (гл. гема-тобія), Н. irritans (лац. irritator — узбуджальнік, раздраж-няльнік) — малая каровіна жыгалка. Нападае на жывёл на выгане. Жыве ў еўрапейскай частцы былога СССР; Lyperosia (гр. lyperos — сумны), в. L. titillans (лац. titillatio — козыт, узбуджэнне) — паўднёвая каровіна жыгалка.
    ЖЫЛОЎКА МЯСА — выдаленне з мяса (папярэдне аддзе-ленага ад касцей) сухажылляў, храсткоў, крывяносных сасудаў, буйных нервовых спляценняў і дробных костачак, якое выкон-ваюць пры вырабе каўбаснага фаршу і мясных кансерваў.
    ЖЫЎЧЫК — тое самае, што і сперматазоід.
    ЖЫЦЦЕВАСЦЬ (англ. vitality) — больш альбо менш бія-экалагічная ўстойлівасць жывёл, іх здольнасць размнажацца ў згуртаванні пры паміжвідавых узаемаадносінах, прыстаса-ванасць да умоў данага экатопу.
    ЖЫЦЦЕВЫ ЦЫКЛ — цыкл развіцця як сукупнасць пасля-доўных фаз, мінуючы якія арганізм дасягае спеласці і стано-віцца здольным даваць патомства. Ж. ц. бывае як простым
    106
    (прамое развіццё), так і складаным (развіццё з метамарфозам альбо з чаргаваннем пакаленняў).
    ЖЫЦЦЕЗДОЛЬНАСЦЬ — здольнасць цэлай папуляцыі і асобных яе асобін жыць і даваць патомства ў пэўных умовах.
    ЖЭЛАЦІН (франц. gelatine, лац. gelatus — замёрзлы) — застыўшы прадукт частковага гідролізу калагена, які ўтрымлі-ваецца ў храстках і касцях жывёл.
    3
    ЗААЛОГІЯ (грэч. zoon — жывёла + logos — вучэнне) — частка біялогіі, якая вывучае жывёльны свет.
    ЗААНЕНСКАЯ ПАРОДА КОЗ — малочнага напрамку. На-дой 600—700 кг, тлустасць малака 3,5—4,5 %. Распаўсюджана ў Еўропе.
    ЗААТЭХНІЯ (зоа — жывёла + techne — умельства) — на-вука аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні сельскагаспа-дарчых жывёл.
    ЗААПАРК — спалучэнне больш ці менш вялікіх вальераў для ўтрымання і развядзення дзікіх жывёл з культурна-асвет-ніцкай мэтай.
    ЗАБАЙКАЛЬСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная шэрсна-мяснога напрамку. Выведзена ў 1927—1956 гг. у Чыцін-скай вобласці. Настрыг воўны з матак 4,5—11 кг, бараноў — 8—14,5 кг. Разводзяць у Забайкаллі.
    ЗАБОЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЕЛ — умярцвен-не жывёл для выкарыстання на мяса і перапрацоўкі на мяса-прадукты.
    ЗАБОЙНЫ ВЫХАД — адносіны масы тушы да перадзабой-най масы жывёлы, выражаныя ў працэнтах.
    ЗАБРУДЖВАННЕ МІКРОБНАЕ (кантамінацыя) — абсемя-ненне аб’ектаў знешняга асяроддзя, знешніх покрываў жывёлы, харчовых прадуктаў, кармавых сродкаў, біяпрэпаратаў мікра-арганізмамі.
    ЗАВОДСКАЕ СКРЫЖАВАННЕ — гл. Узнаўленчае скры-жаванне.
    ЗАГАР МЯСА — безмікробнае псаванне мяса, узнікаючае пры няправільным ахаладжэнні парнай тушы пад уплывам тканевых ферментаў, якое характарызуецца моцнакіслым па-хам, размякчанай кансістэнцыяй і змяненнем колеру. Тэрмін выкарыстоўваецца ў мясной прамысловасці.
    ЗАГОН — 1. Участак пашы, адведзены пад страўліванне скаціне на вызначаны перыяд. 2. Абгароджаны ўчастак для ўтрымлівання жывёлы.
    ЗАГОРСКІЯ БЕЛАГРУДЫЯ ЦАЦАРКІ — пародная група цацарак. Яйцаноскасць— 120 яек. Выкарыстоўваюць для скры-жавання з другімі цацаркамі для атрымання мясных цацара-нят. Разводзяць у Маскоўскай вобласці, Стаўрапольскім краі, Прыбалтыцы.
    ЗАГОРСКІЯ КУРЬІ — пародная група курэй мясаяечнага
    107
    напрамку. Яйцаноскасць—160—180 яек. Выведзена шляхам скрыжавання курэй рускіх белых, юрлаўскіх, род-айленд і нью-гемпшыраў.
    ЗАЙЦЬІ, Lepus — род пушных звяркоў сям. зайцавых. Існуе 6 відаў, у нас — 3 віды. Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Афры-цы, Паўночнай Амерыцы. Цяжарнасць — 45—51 суткі. У год атрымліваюць 2 памёты па 2—12 зайчанят у кожным. Харчу-ецца раслінамі. Аб’ект промыслу.
    ЗАКАЗНІК — участак, у межах якога (часова альбо паста-янна) забаронены асобныя віды і формы гаспадарчай дзей-насці для забеспячэння аховы аднаго альбо многіх відаў жы-вых істот. У адрозненне ад запаведнікаў мае ў асноўным толькі гаспадарчае значэнне.
    ЗАЛОЗА КОПЧЫКАВАЯ — скурная залоза ў птушак, якая размешчана пад каранём хваста.
    ЗАЛОЗА ПАРАШЧЫТАПАДОБНАЯ — залоза ўнутранай сакрэцыі, якая размешчана ў задняй паверхні шчытападобнай залозы альбо ўнутры яе.
    ЗАЛОЗА ПАДСТРАЎНІКАВАЯ, АСТРАЎКОВАЯ — зало-за змешанай сакрэцыі, якая функцыяніруе як залоза знешняй сакрэцыі (вылучае стрававальны сок), так і ўнутранай сакрэцыі (вылучае інсулін).
    ЗАЛОЗА ШЧЫТАПАДОБНАЯ — залоза ўнутранай сакрэ-цыі, якая вылучае гармон тыраксін. Ен аказвае ўплыў на развіц-цё арганізма.
    ЗАЛОЗЫ — органы, спецыяльнай функцыяй якіх з’яўляецца вылучэнне вырабляемых імі рэчываў — сакрэтаў. Адрозніваюць 3. знешняй сакрэцыі (экзакрынныя), унутранай сакрэцыі (эн-дакрынныя) і змешаныя. 3. бываюць аднаклетачныя і многакле-тачныя. Па будове і форме 3. падраздзяляюць на 2 тыпы: труб-чатыя і альвеалярныя (гронкападобныя). Па способу вылучэння сакрэту распазнаюць 3 тыпы 3.: метакрынавыя, апакрынавыя, голакрынавыя.
    ЗАЛОЗЫ ЗНЕШНЯЙ САКРЭЦЫІ — залозы (маюць вывад-ковыя пратокі), якія вылучаюць свае сакрэты на паверхню цела альбо слізістых абалонак. Напрыклад, слінныя і скурныя.
    ЗАЛОЗЫ ЎНУТРАНАЙ САКРЭЦЫІ—залозы (не маюць вывадковых пратокаў), якія вылучаюць свае сакрэты непасрэдна ў кроў. Напрыклад, шчытападобная і парашчытападобная.
    ЗАЛОЗЬІ СКУРНЫЯ — залозы, якія размешчаны ў скуры пазваночных. Напрыклад, сальныя, малочныя і г. д.
    ЗАЛОЗЫ ЛІМФАТЫЧНЫЯ — тое самае, што і лімфатыч-ныя вузлы.
    ЗАЛОЗЫ МАЛОЧНЫЯ — відазмененыя скурныя потавыя залозы ў млекакормячых, якія вылучаюць малако ў перыяд кармлення дзіцянят. Размяшчэнне і лік 3. вар’іруюць.
    ЗАЛОЗЫ ПАХУЧЫЯ — залозы, якія вылучаюць пахучыя рэчывы. З’яўляюцца вытворнымі потавых, тлушчавых і іншых залоз альбо іх камбінацый.
    ЗАЛОЗЫ СТРАВАВОДНЫЯ — залозы, звязаныя са стра-
    108
    ваводным трактам і прымаючыя ўдзел ў пераварванні ежы.
    ЗАЛОЗЫ ПАЛАВЫЯ, ГАНАДЫ — залозы, якія адносяцца да органаў размнажэння. Поўнасцю аформленыя 3. п. упершы-ню з’яўляюцца ў кішачнаполасцевых. 3. п. у самак прадстаўлены яечнікамі, у самцоў — семяннікамі. У гермафрадытнай жывёлы развіваюцца і мужчынскія і жаночыя 3. п. (гермафрадытная залоза).
    ЗАЛОЗЫ ПОТАВЫЯ — скурныя залозы ў млекакормячых, якія вылучаюць пот.
    ЗАЛОЗЫ ТЛУШЧАВЫЯ — скурныя залозы, якія вылучаюць тлушч.
    ЗАЛОЗЫ ЭКЗАКРЫННЫЯ — гл. Залозы знешняй сакрэцыі.
    ЗАЛОЗЫ ЭНДАКРЫННЫЯ — гл. Залозы ўнутранай са-крэцыі.
    ЗАМОР — гібель водных жывёл, асабліва рыбы, выклікаемая паніжэннем (рэдка — павелічэннем) утрымання растворанага кіслароду ў ваДзе. Часам замор адбываецца ў выніку антра-пагеннага забруджвання вадаёма арганічным забруджвацелем, у тым ліку збіраннем гніючай расліннасці.
    ЗАМЕННІК НЕРАЗВЕДЗЕНАГА МАЛАКА (ЗНМ) — кар-мавыя сумесі, па біялагічнай каштоўнасці максімальна пры-бліжаныя да натуральнага малака. Вырабляюць з абястлушча-нага малака, маслёнкі, малочнай сыроваткі і інш. Прыкладная пажыўнасць 1 кг ЗНМ—2,2 ц к. адз., 260 г пераварымага пратэіну.
    ЗАПАРВАННЕ КАРМОЎ — цеплавая апрацоўка корму пе-рад скормліваннем яго жывёле. У выніку ён размякчаецца, абеззаражваецца ад цвілых грыбоў і бактэрый. Для лепшага размякчэння корм пасля запарвання пакідаюць яшчэ на 3—6 га-дзін. Скормліваюць у цёплым выглядзе.
    ЗАПАВЕДНІК — участак прыроды, поўнасцю і навечна адабраны са сферы гаспадарчага карыстання з-за выключнай карысці біяцэнозаў, флоры і фауны як вынікаў працяглай эвалюцыі. Звычайна акружаны буфернымі зонамі.
    ЗАПАЛЕННЕ, inflammatio (лац. inflammatus — запаль-ваць) — абаронча-прыстасавальная рэакцыя цэласнага арганіз-ма на дзеянні патагеннага раздражняльніка. Распазнаюць 3. альтэратыўнае, эксудатыўнае і прадуктыўнае, а ў залежнасці ад цячэння — вострае і хранічнае.
    ЗАПАЛЕННЕ ВАЛЛЯКА, ingluvitis (лац. ingluvies — вал-ляк-f-itis— запаленне) —запаленне валляка ў птушак. 3. в. рэгіструецца ў дарослай птушкі і маладняку курэй, індычак, цацарак, галубоў і з’яўляецца вынікам кармлення пашкоджа-нымі кармамі, атручванняў. Птушка адказваецца ад прыёму корму, у валляку — вадкасць альбо газы. 3 лячэбнай мэтай прамываюць валляк дэзінфіцыруючымі растворамі, пасля чаго выпойваюць страўнікавы сок (3—5 мл).
    ЗАПУСК КАРОЎ — спыненне даення кароў за 45—60 дзён перад ацёлам. Праводзяць паступова.
    ЗАРОДАК, ЭМБРЫЕН — арганізм у ранні перыяд развіц-
    109
    ця — ад апладнення яйца да з’яўлення здольнасці да сама-стойнага харчавання і актыўнага руху.
    ЗАРАЗНЫЯ ХВАРОБЫ — усе хваробы, звязаныя з пранік-неннем у макраарганізм узбуджальніка — патагеннага паразі-та, што цягне за сабой паталагічныя рэакцыі з боку гаспадара (інфекцыйныя і паразітарныя хваробы, якія могуць перада-вацца ад хворай жывёлы здаровай).
    ЗАРАЖЭННЕ — пранікненне і ўвядзенне патагенных мікро-баў у арганізм успрымальнай жывёлы і пераадоленне абарон-чых прыстасаванняў апошняга.
    ЗАРЫБЛЕННЕ САЖАЛАК — пасадка ў сажалкі рыбы роз-нага ўзросту (лічынак, малькоў, сяголетак, гадавікоў).
    ЗАСВАЯЛЬНАСЦЬ КАРМОЎ — уласцівасць карысных рэ-чываў корму пад уздзеяннем стрававальных сокаў станавіцца да-ступнымі для ўсмоктвання сценкамі стрававальнага тракта.
    ЗАСМЕЧАНАСЦЬ ВОЎНЫ — воўна, засмечаная расліннымі прымесямі.
    ЗАХВОРВАННЕ — паказчык, які характарызуе ступень ахопу пагалоў’я жывёл якой-небудзь хваробай. Вызначаецца як адносіны ліку асобін, захварэўшых пэўнай хваробай, да агульнага ліку ўспрымальных жывёл на пэўнай тэрыторыі. Выражаецца ў працэнтах альбо ў паказальніках на 10 альбо 100 тыс. жывёл.
    ЗАШЧОЧНЫЯ МЯШКІ — мяшкападобныя вырасты слізіс-тай абалонкі перад ротам у шэрагу сумчатых, грызуноў і малпаў. 3. м. служаць для часовага захоўвання корму.
    ЗБРЎЯ —тое самае, што і вупраж. Прылады для запрэжкі коней.
    ЗВЕРАГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем карысных пушных звяроў у клетачна-вальерных умовах.