• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ІМУННАЯ СЫВАРАТКА (лац. immunes — неўспрыімлі-вы4*serum—сываратка) —сываратка, якая змяшчае спецы-фічныя антыцелы і атрымана ад імунізаванай (вакцыніраванай) альбо перахварэўшай жывёлы. Выкарыстоўваецца для лячэння альбо прафілактыкі (пасіўная імунізацыя) пры пэўных інфек-цыйных хваробах.
    ІМУННЫ АДКАЗ — сукупнасць рэакцый арганізма, якія ўзнікаюць у выніку спецыфічнага ўзаемадзеяння клетак яго імуннай сістэмы з антыгенам. Характарызуецца марфалагіч-нымі, біяхімічнымі і фізіялагічнымі зрухамі ў імунакампетэнтных тканках, органах і сістэмах.
    ІМУНАПРАФІЛАКТЫКА (лац. prophylaktikos — засцяро-га, папярэджванне) — актыўная альбо пасіўная імунізацыя жывёл з мэтай прадухілення ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыйных хвароб.
    ІМУНАТЭРАПІЯ (лац. therapeia — лячэнне) — метадлячэн-
    118
    ня інфекцыйных хворых жывёл шляхам уздзеяння на імунную сістэму арганізма пры дапамозе імунных сываратак, гама-глабулінаў і ў некаторых выпадках — вакцын.
    ІМУНАФЕРМЕНТНЫ АНАЛІЗ (ІФА), імунаэнзімны метад, рэакцыя энзім-мечаных антыцелаў, elisa — тэст (анг. enzyme linked immunosorbent assay) — група метадаў, якія дазваляюць выяўляць комплекс антыген-антыцела пры дапамозе субстрата, што расшчапляецца ферментам (пераксідазай альбо шчолач-най фасфатазай) са з’яўленнем афарбавання. ІФА валодае высокай адчувальнасцю, пры гэтым магчыма аўтаматычная пастаноўка рэакцыі.
    ІМУНАФЛЮАРЭСЦЭНТНЫ МЕТАД (лац. fluorescens — які свеціцца) — лабараторны метад дыягностыкі інфекцыйных хвароб, які заснаваны на рэакцыі антыген-антыцела. Пры гэтым ён — адзін з кампанентаў, які ўдзельнічае ў рэакцыі, афарбава-ны флюарахромам. Метад дазваляе вызначыць лакалізацыю ан-тыгенаў альбо антыцелаў у клетках даследуемых органаў, а таксама інтэнсіўнасць сінтэзу антыцелаў у органах.
    ІМУНАХІМІЯ — навука аб хімічных працэсах, з якімі звязаны імунагенез. Вывучае хімічную структуру антыгенаў і антыцелаў і іх узаемадзеянне, механізм біясінтэзу і метады вызначэння антыцелаў, антыгенны састаў бактэрый, вірусаў, клетак і тканак, вылучэнне антыцелаў у чыстым выглядзе і г, д.
    ІМУНАЭЛЕКТРОННАЯ МІКРАСКАПІЯ — метад, які за-бяспечвае электронна-мікраскапічнае нагляданне за ўзаема-дзеяннем антыгена з антыцелам.
    ІМУНАЭЛЕКТРАФАРЭЗ — метад аналізу антыгенаў, які заснаваны на электрафарэтычным раздзяленні мешаніны анты-генаў (напр., бялкоў сывараткі) у гелі і наступным выяўленні асобных антыгенаў па іх рэакцыі ў гэтым жа гелі з адпавед-нымі антыцеламі. Дазваляе таксама вызначаць лакалізацыю антыцелаў да антыгенаў у розных фракцыях, напр., сыва-ратачных бялках.
    ІМУНАЦЫТЫ — клеткі, якія ажыццяўляюць імунны адказ.
    ІМПЛАНТАЦЫЯ (лац. in (im)—y+plantare— са-джаць) — 1. Перасадка тканак альбо органаў у адным і тым жа арганізме альбо з аднаго арганізма ў другі. 2. У вышэйшых млекакормячых — пранікненне зародка ў слізістую абалонку маткі.
    ІНАКТЫВАЦЫЯ, інактываванне (лац. in — часціца ад-моўная + activus — дзейсны) —страта мікраарганізмамі, а так-сама спецыфічнымі бялковымі рэчывамі ўласцівай ім актыў-насці пад уплывам розных фактараў, напр., павышэння тэмпературы, уздзеяння кіслаты і г. д.
    ІНАКУЛЯЦЫЯ ЎЗБУДЖАЛЬНІКА (лац. inoculatio — прышчэпка) — увядзенне ўзбуджальніка шляхам ін’екцыі пры штучным заражэнні альбо ўнясенне яго ў арганізм пры пакусах жывёлы насякомымі-пераносчыкамі.
    ІНАПАРАНТНАЯ ІНФЕКЦЫЯ (лац. in — часціца адмоў-ная + apparentis — які праяўляецца, відавочны) — адна з форм
    119
    цячэння інфекцыйнай хваробы, пры якой адсутнічаюць клі-нічныя прыметы.
    ІНБРЫДЗІНГ (анг. іп — унутры + breeding — развядзен-не) — скрыжаванне блізкароднасных асобін са звычайна наступаючым пасля гэтага паніжэннем жыццяздольнасці арганізма.
    ІНВАГІНАЦЫЯ (лац. in — у, унутр + vagina— похва) — 1. Укараненне аднаго органа альбо часткі яго ўнутр другога. 2. Адзін са спосабаў гаструляцыі.
    ІНВАЗІЙНАСЦЬ МІКРААРГАНІЗМАЎ (лац. invasio — на-падзенне) — здольнасць мікраарганізмаў пранікаць у арганізм і распаўсюджвацца ў ім, адзін з паказчыкаў, які характа-рызуе вірулентнасць мікраарганізмаў.
    ІНВАЗІЯ (лац. invasio — нашэсце, уварванне) — 1. Зара-жэнне арганізма паразітамі. 2. Уключэнне ў згуртаванне новых для яго відаў.
    ІНВАЗІЙНЫЯ ХВАРОБЫ — гл. Паразітарныя хваробы.
    ІНВАЛЮЦЫЯ (лац. involutio — скручванне) — адваротнае развіццё органа альбо арганізма (напр., вяртанне пасля родаў да нормы маткі).
    ІНГАЛЯЦЫЯ, inhalatio (лац. inhalo — удыхаю)—метад увядзення лекавых рэчываў у арганізм, які заснаваны на ўдыханні вадзяных пароў альбо медыкаментаў у газападобным альбо парападобным стане.
    ІНГЛЮВІАТАМІЯ, ingluviotomia (лац. ingluvies — вал-ляк + tome — рассячэнне)—аператыўнае ўскрыццё валляка ў птушкі пры цяжкіх формах яго закупоркі.
    ІНГІБІТАРЫ (лац. ingibitor — змяшчаючы) — прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, якія прыгнятаюць актыўнасць фермен-таў, тармозяць якія-небудзь складаныя біялагічныя працэсы; неспецыфічныя фактары імунітэту пры вірусных інфекцыях, якія ёсць у некаторых вадкасцях арганізма.
    ІНГРЭДЫЕНТЬІ (лац. ingrediens — узыходзячы) — пас-таянныя, але не дамініруючыя кампаненты згуртаванняў.
    ІНДЬІВІД, ІНДЫВІДУУМ (лац. individuum — непадзель-нае) —асобны экземпляр (асобіна), элементарная адзінка жыцця.
    ІНДУРАЦЫЯ, induratio (старадаўнелац. induratio — ушчыльненне) — ушчыльненне органа альбо часткі яго, якое вы-клікана разрастаннямі злучальнай тканкі.
    ІНДУРАЦЫЯ ВЫМЯ, induratio uberis (induratio + uber— вымя) — ушчыльненне вымя ў выніку разрастання злучальнай і атрафіі жалёзістай тканак. I. в. можа быць узроставай у старых жывёл і набытай, часцей за усё — як вынік некаторых форм мастытаў.
    ІНДЫКАТАРЫ (лац. indicator — указальнік) — віды альбо згуртаванні, характарызуючыя ўмовы знешняга асяроддзя.
    ІНДЫКІ СВОЙСКІЯ — птушкі атр. курыных. Паходзяць ад дзікага звычайнага індыка, распаўсюджанага ў Цэнтр. Амерыцы. Разводзяць для атрымання мяса. Яйцакладку пачы-
    120
    наюць у 28—34-тыднёвым узросце (да 100—150 яек за адзін цыкл). Тэрмін інкубацыі яек — 28 сутак.
    ІНДЭКСЫ ЦЕЛАСКЛАДУ ЖЫВЕЛ — паказчыкі адносін анатамічна звязаных паміж сабой памераў цела. Выкарыстоў-ваюць пры вывучэнні экстэр’еру і канстытуцыі.
    ІНДЭКС КАНТАГІЕЗНАСЦІ — лікавы выраз колькасці за-хварэўшых да агульнага ліку жывёл, схільных тым альбо іншым шляхам інфіцыравацца якім-небудзь пэўным узбуджаль-нікам і спецыфічна неабароненых.
    ІНДЭКС ЭПІЗААТЫЧНАСЦІ — адносіны ліку гадоў, меся-цаў, на працягу якіх на данай тэрыторыі рэгістравалі ўспышкі хваробы, да ліку гадоў, месяцаў наглядання. Выка-рыстоўваецца пры ацэнцы напружанасці эпізаатычнай сітуацыі.
    ІНДЫКАЦЫЯ ЎЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКЦЫІ (лац. indi-catio — паказванне) — выяўленне і ідэнтыфікацыя патагенных мікраарганізмаў у розных аб’ектах.
    ІН’ЕКЦЫЯ, injectio (лац. упрыскванне) — непасрэднае ўвядзенне лекавых раствораў у тканкі, сасуды, поласці.
    ІНКАПСУЛЯЦЫЯ, ІНКАПСУЛІРАВАННЕ (лац. in —у + + capsula — скрыначка) — 1. Утварэнне злучальна-тканкавай капсулы вакол розных паталагічных утварэнняў (паразітаў, іншародных цел і г. д.). 2. Абарончае прыстасаванне дробных арганізмаў, якое ізалюе іх ад знешняга асяроддзя.
    ІНКРЭТЫ (лац. in — у, унутры+(зе) cretus — вылуча-ны) — тое самае, што і гармоны.
    ІНКУБАЦЫЯ (лац. incubatio — выседжванне яек) — у птушкагадоўлі штучны вывад маладняку з яек сельскагаспа-дарчай птушкі ў інкубатарах; у рыбаводстве — вытрымлі-ванне апладнёнай ікры рыб у вадаёме альбо ў інкубацыйных апаратах; у шаўкаводстве — вывядзенне вусеняў з яек (грэны) тутавага шаўкапрада.
    ІНКУБАТАР (лац. incubo — выседжванне птушанят) — апарат для вывядзення маладняку хатняй птушкі.
    ІНКУБАЦЫЙНЫ ПЕРЫЯД (лац. in — y + cubare— ля-жаць, быць у спакоі) — 1. Прамежак часу з моманту заражэння да з’яўлення першых адзнак захворвання. 2. Час развіцця зародка ў яйцы.
    ІНСАЛЯЦЫЯ (лац. insolatio — выстаўляю на сонца) — большае альбо меншае апрамяненне зямной паверхні сонечнай радыяцыяй.
    ІНСЕКТЫЦЫДЫ (лац. insecto — насякомае + caedere— забіваць) — хімічныя сродкі барацьбы са шкоднымі насяко-мымі.
    ІНСТЫНКТ (лац. instinctur — прымушэнне) — формы па-водзін жывёл у выглядзе складаных прыроджаных рэакцый (безумоўны рэфлекс) у адказ на ўздзеянне знешніх узбуджаль-нікаў.
    ІНСТЫЛЯЦЫЯ, instillatio (лац. instillo — уліваю па кроп-лях) — кропельнае ўвядзенне лекавых рэчываў. Напр., I. ў на-савую поласць, у кан’юнктывальны мяшок.
    121
    1НСПІРАЦЫЯ, inspiratio (лац. inspirare — удыхаю) — фаза ўдыху ў дыхальным цыкле.
    ІНСУЛЬТ, insultus (лац. insulto — ускакваю) — вострае па-рушэнне мазгавога кровазвароту. Распазнаюць цэрэбральны і спінальны I.
    ІНТАКСІКАЦЫЯ (лац. in — y + toxikon — яд) — паталагіч-ны стан, выкліканы агульным уздзеяннем на арганізм ядавітых рэчываў, якія паступаюць звонку альбо ўтвараюцца ў самім арганізме.
    ІНТАКТНЫ (лац. intactus — непашкоджаны, цэлы) — нязменны мікраарганізм альбо жывёла. Часам ужываецца як сінонім «кантрольная жывёла».
    ІНТЭГРАЦЫЯ (лац. integer — суцэльны, integratio — ад-наўленне, злучэнне) — аб’яднанне ў цэлае частак, элементаў (напр., інтэграцыя геномаў клеткі і бактэрыяфагу).
    ІНТЭРКУРЭНТНЫ (лац. intercurrens — дадатковы) — да-датковы, выпадковы, які ўмешваецца.
    ІНТЭРКУРЭНТНАЯ ХВАРОБА — хвароба, якая развіваец-ца на фоне іншай хваробы і ўскладняе яе цячэнне.
    ІНТЭРКІНЕЗ, ІНТЭРФАЗА (лац. inter — паміж + грэч. kinesis — рухомасць) — перыяд паміж двума паслядоўнымі міта-тычнымі дзяленнямі клеткі.
    ІНТЭРАРЭЦЭПТАРЫ, ІНТЭРЦЭПТАРЫ (лац. interior — унутраны + receptor — успрымаючы) —рэцэптары, якія раз-мешчаны ва унутраных органах і раздражняюцца агентамі, узнікшымі ў самім арганізме.
    ІНТЭРФАЗА (лац. inter — паміж + грэч. phasis — праяў-ленне) —тое самае, што і інтэркінез.
    ІНТЭР’ЕР (франц. interi — унутраны) — унутраная будова жывёлы.
    ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ ВІРУСА (лац. inter — паміж + ferens, ferentis — нясучы, які пераносіць) — падаўленне дзеяння аднаго віруса іншым пры змешанай інфекцыі ў выніку ўздзеяння інтэрферону.
    ІНТЭРФЕРОН (лац. inter — паміж+ferio — пашкодж-ваю) — неспецыфічны фактар супрацьвіруснага імунітэту, які ўяўляе сабой бялок нізкай малекулярнай вагі і прадуцыруецца клеткамі розных тканак арганізма ў адказ на пранікненне віруса, падаўляе рэпрадукцыю вірусаў.
    ІНТУБАЦЫЯ, intubatio (лац. in — y+tubus—труба) —увя-дзенне спецыяльных трубак у прасвет звужанай гартані альбо трахеі для ўстанаўлення праходнасці дыхальных шляхоў.