• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ІНФЕКЦЫЯ (лац. infectio — заражэнне) — з’ява, спецыфіч-най сутнасцю якой з’яўляецца ўкараненне і размнажэнне інфек-цыйнага агента ў макраарганізме з наступным развіццём розных форм іх узаемадзеяння — ад носьбіта ўзбуджальніка да вы-яўленага праяўлення хваробы. Інфекцыйны працэс — комплекс рэакцый, якія ўзнікаюць у макраарганізме пры інфекцыі і накіраваны на забеспячэнне гамеастазу і раўнавагі з нава-кольным асяроддзем. Магчымасць узнікнення і форма цячэння інфекцыйнага працэсу залежаць ад шматлікіх фактараў — патагеннасці і вірулентнасці ўзбуджальніка, стану адаптацыйна-абарончых механізмаў макраарганізма, спосабу пранікнення мікраарганізмаў у арганізм і іх дозы, умоў знешняга асяроддзя і інш. Распазнаюць наступныя формы інфекцый: аліментар-ная (лац. alimentarius — харчовы, які залежыць ад харча-вання); аэрагенная (грэч. аёг — паветра + genes — які адбыў-ся); бессімптомная (грэч. a — часціца адмоўная+лац. sympto-maticus — сімптаматычны); скрытая; латэнтная; нябачная; іна-парантная; дрымотная; інгаляцыйная (лац. inhalativus — удыха-емы); крыптагенная (грэч. kryptos — скрыты, тайны + gen-
    126
    nao — нарадзіць, рабіць); павольная (лац. persistens — захоў-ваючыся; спантанная (лац. spontaneus — самаадвольны); транс-місійная (лац. transmissivus — які перадаецца); экзагенная (лац. exogenus — выкліканы звонку); эндагенная (грэч. endo — унутры); эксперыментальная і інш.
    ІНФІЛЬТРАЦЫЯ, infiltratio (лац. in — у + filtratio — пра-цэжванне) — пранікненне, збіранне і прамочванне тканак клета-чнымі элементамі, вадкасцямі альбо хімічнымі рэчывамі.
    ІНФІЦЫРАВАНАСЦЬ (лац. inficere — заражаць) —наяў-насць патагенных мікробаў у арганізме жывёлы, ужываецца і для вызначэння наяўнасці мікробаў у аб’ектах знешняга ася-роддзя.
    ІНФУЗОРЫІ, Infusoria (лац. infusum — водны настой) — раснічастыя прасцейшыя.
    ІНЦЫДЭНТНАСЦЬ (лац. incidens — які адбываецца) — колькасць зноў выяўленых выпадкаў інфекцыі за пэўны перыяд на 100, 10 тыс. альбо 100 тыс. жывёл. Служыць паказчыкам ча-статы захворванняў.
    ІНЦЫСТЫРАВАННЕ (лац. in — у+грэч. kyste — скрын-ка) — здольнасць прасцейшых у экстрэмальных умовах утвараць цысту, якае забяспечвае выжыванне іх у дрэнных умовах нава-кольнага асяроддзя.
    ІНЭРВАЦЫЯ (лац. in — унутры + nervus — нерв) — сувязь органаў і тканак у жывым арганізме з цэнтральнай нерво-вай сістэмай пры дапамозе нервовых валокнаў.
    ЮМ.УДСКАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — старажытная парода верхавых коней, выведзена ў Туркменіі.
    ІПАДРОМ (грэч. hippodromos-hippos — конь-|-dromos — бег, месца для бегу) — месца правядзення выпрабаванняў коней і коннаспартыўных спаборніцтваў.
    ІПАЛОГІЯ (грэч. hippos — конь, logos — вучэнне) — навука аб конях.
    ІРАДЫЯЦЫЯ ПРЫРОДНЫХ АЧАГОЎ — фарміраванне прыродных ачагоў на раней свабодных ад хваробы тэрыто-рыях за кошт адшчаплення ад асноўнага прыроднага ачага; адбываецца, як правіла, у выніку дзейнасці чалавека.
    ІРЫДАІДЫКЛІТ, iridocyclitis (грэч. iridos — вясёлка + kyk-los — круг + itis — запаленне) — запаленне радужнай абалонкі і цыліарнага целй.
    ІРЫГАЦЫЯ (лац. irrigatio — арашэнне) —лячэбны метад, які заключаецца ў працяглым арашэнні якой-небудзь вадкасцю раны альбо часткі цела, пашкоджанай паталагічным пра-цэсам.
    ІСТОБЕНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочнага напрамку, выведзена ў 19 ст. у Вяцкай губер-ні шляхам адбору мясцовай жывёлы і скрыжавання яе з халма-горскай, швіцкай, яраслаўскай і галандскай пародамі. Масць чорная, чорна-пярэстая, чырвона-пярэстая. Надой — 2400 — 3300 кг, тлустасць малака — 4,1—4,2 %. Разводзяць у Кіраў-скай вобласці.
    127
    ІТАЛЬЯНСКІЯ ГУСІ — парода гусей, выведзена ў Італіі пры скрыжаванні з кітайскімі. Яйцаноскасць — 35—47 яек. Раз-водзяць у многіх краінах свету, у т. л. і ў нас.
    ІХОР, ichor (грэч. ichor — вільгаць, сукравіца, гной) — прадукты распаду тканак пры гнойна-гніласным запаленні.
    ІХТЫЕЗ, ichthyosis (грэч. ichtys — рыба-|-osis — паталагіч-ны стан) — разнастайнасць кератозу, якая характарызуецца генералізаваным парушэннем арагавення скуры.
    ІХТЫЯЛОГІЯ (грэч. ichthys — рыба+logos — вучэнне) — навука, якая вывучае рыб.
    ІХТЫЯПАТАЛОПЯ (грэч. ichthys — рыба +pathos — паку-та, хвароба + logos — слова, вучэнне) —галіна ветэрынарыі, якая вывучае інфекцыйныя, інвазійныя і незаразныя хваро-бы рыб.
    ІХТЫЯФТЫРЫЕЗ, ichtyophthiriosis — хвароба прэснавод-ных і марскіх рыб, пры якой пашкоджваюцца жабры, плаў-нікі і скура. Наглядаецца з’яўленне на ёй дробных бураватых бугаркоў. Рыба хвалюецца, губляе актыўнасць, скура адслой-ваецца касмылямі.
    ІХТЫЯФТЫРЫУСЫ, ichtyophthirius (грэч. ichthys — рыба + phtirus — вош)—р. інфузорый з атр. роўнараснічастых, якія выклікаюць іхтыяфтырыёз рыб. Асабліва шмат у вадаёмах са скучаным утрыманнем.
    ІШЭМІЯ, ischaemia (грэч. ischo — прыпыняю + haima— кроў) — паслабленне кровазвароту ў органе альбо тканцы ў вы-ніку парушэння прытоку крыві.
    ІШУРЫЯ, ischuria (грэч. ischo—прыпыняю-|-uron — ма-ча) — немагчымасць апаражнення мачавога пузыра. I. часцей за ўсё з’яўляецца вынікам закупоркі ўрэтры ў самцоў.
    к
    КААПЕРЫЯ, Соорегіа (у гонар англ. урача A. Р. Cooper) — р. нематодаў з сям. Trichostrongylidae, п/а Strongylata. Паразі-туе ў тонкім кішэчніку, часам — у сычугу жвачных. Выклікаюць ка.аперыёз (гл. Трыхастрангілідозы).
    КАБАН, ДЗІК, ВЯПРУК, Sus scrota — парнакапытная жы-вёла сям. свіней. Распаўсюджана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Жывуць дзікі ў разнастайных месцах (лясах, гарах, пустынях). Вядуць начны склад жыцця невялікім статкам. Працяг цяжар-насці — 130 дзён. Пладавітасць— 4—6 парасят. Палавая спе-ласць у самак — у 8—10 мес, самцоў — 18—20 мес. Усеядныя. Аб’ект промыслу. Роданачальнікі хатніх свіней.
    КАБАРГА, Moschus moschiferus — парнакапытная жывё-ла сям. аленевых. Распаўсюджана ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе.
    КАБАРДЗІНСКАЯ ПАРОДА ВЕРХАВА-УЮЧНЫХ КОНЕЙ. Выведзена ў старажытнасці ў горных раёнах Паўн. Каўказа. Масць гнядая, цёмна-гнядая, вараная. Трывалая ў горных пера-ходах.
    128
    KABEPHA, caverna (лац.—пячора, дзірка) — поласць, якая ўзнікае ў органе ў выніку частковага змярцведня яго тканкі з наступным разрэджваннем некратычных мас і іх адарваннем.
    КАВАННЕ КОНЕЙ — абарона капытоў падковамі для пра-духілення іх ад пашкоджванняў, хваробы і для павелічэння працаздольнасці.
    КАДАСТР — сістэматызаваны звод даных, уключаючы якас-ны і колькасны вопіс аб’ектаў альбо з’яў, у радзе выпад-каў — з іх эканамічнай (эколага-сацыяльна-эканамічнай) адз-накай.
    КАЗАХСКАЯ БЕЛАГАЛОВАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГА-ТАЙ ЖЬІВЕЛЫ — мяснога напрамку. Выведзена ў 20—40-х гг. 20 ст. у Казахстане шляхам скрыжавання мясцовай казахскай і калмыцкай жывёлы з герафордскай пародай. Разводзяць у Паволжы і Казахстане.
    КАЗАХСКАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — адносіцца да групы парод сцяпнога тыпу. Выкарыстоўваюць для гаспадарчай працы, атры-мання кумысу, мяса.
    КАЗАХСКАЯ ТАНКАРУННАЯ ПАРОДА АВЕЧАК - мяса-шэрснага напрамку. Выведзена ў 30—40 гг. 20 ст. у Казах-стане скрыжаваннем казахскіх курдзючных авечак з баранамі пароды прэкас. Прыстасавана да круглагадавога пашавага ўтрымання.
    КАЗАХСКІ АРХАРАМЕРЫНОС — парода танкарунных аве-чак мясашэрснага напрамку. Скараспелыя, пладавітасць — 110—120 %, настрыг воўны з матак — 3,2—3,5 кг, з бараноў 7—8 кг.
    КАЗА, Capra hircus — парнакапытная жвачная жывёла сям. пустарогіх. Адна з першых прыручаных жывёл. У злучку пуска-юць у 14—18 мес., цяжарнасць — 5 мес. Пладавітасць— 1—5 казлянят. Надой 450—550 кг, тлустасць малака—3,8—4,5 %.
    КАЗЛІНА — шкура коз і казлянят, з якой вырабляюць скуру і футра.
    КАЗАГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, развядзенне коз для атрымання прадукцыі (малако, мяса, пух).
    КАЗУЛЯ, дзікая каза, Capreolus copreolus — парнакапыт-ная жывёла сям. аленевых. Пражывае ў разрэджаных лясах і перадгорных стэпах. Распаўсюджана ў Еўразіі. Цяжар-насць — 9 мес, пладавітасць — 2—3 дзіцяняці. Харчуецца раслі-намі. Аб’ект промыслу.
    КАКОННІКІ — апора для завіўкі коканаў вусенямі шаўка-прадаў.
    КАКЦЫДЫІ, Coccidia (лац. coccus — круглы, грэч. kok-kos — ягада) —паразітычныя прасцейшыя з кл. Sporozoa, т. Apicomplexa. К. мае арыгінальную арганелу — апікальны комп-лекс. Маюць тыповы какцыдыйны жыццёвы цыкл (спараганія, шызаганія, гаметаганія).
    КАКЦЫДЫЕЗЫ, coccidioses — пратазойныя хваробы жывёл і чалавека, выклікаемыя прасцейшымі р. Eimeria (гл. Эймеры-ёзы.), Cystoisospora (гл. Цыстаізаспарозы), Toxoplasma (гл.
    5-1263
    129
    Таксаплазмоз), Besnoitia (безнаітыёз), Sarcocystis (саркацыс-тозы).
    КАЛ (faeces, copros) —выпаражненні, экскрэменты, фекаліі.
    КАЛАНТАРАН МЕТАД — метад гельмінтааваскапіі для знаходжання яйцаў аскарыдаў, буйных стужкавых чарвякоў і трэматодаў. Выкарыстоўваюць у якасці флатацыйнай вадкасці насычанага раствору азотна-кіслага натрыю.
    КАЛЬЦЫНОЗ, calcinosis (лац. calcis — вапна+osis — па-талагічны стан) — выпадзенне солей кальцыю з вадкасцей арга-нізма і адкладанне іх у тканках і паталагічных ачагах.
    КАЛЕАПТЭРАЛОГІЯ (грэч. koleopteres — жук + logos— вучэнне) — галіна энтамалогіі, якая вывучае жукоў.
    КАЛОНІІ (лац. соіопіа — пасяленне).— 1. Групы асобін, узнікаючых шляхам бясполага размнажэння, пры якім даччы-ныя пакаленні застаюцца з мацярынскім арганізмам. 2. Групы сумесна пражываючых аселых жывёл, маючых агульнае сховіш-ча альбо блізка размешчаныя гнёзды.
    КАЛІФАРЫДЫ, Kalliphoridae (грэч. kalos — прыгажосць-|-phoros — нясучы + id —суфікс, які вызначае патомка, сына) — сям. мясных (падлавых) мух з п/а Brachicera, атр. Diptera. З’яўляюцца ўзбуджальнікамі міязаў ў жывёл і пераносчыкамі ўзбуджальнікаў заразных хвароб.
    КАЛІЦЫВІРУСЫ (лац. calicis — чаша) — сям., якое аб’яд-ноўвае некалькі відаў вірусаў, вірыёны якіх маюць характэрную марфалогію з чашападобным паглыбленнем на сферычнай па-верхні капсіду. Тыповы прадстаўнік — вірус везікулярнай экзан-тэмы свіней.
    КАЛЬЦАВАННЕ — адзін са спосабаў мечання жывёл — замацаванне маркіраванага, трывалага да акіслення кальца на лапцы альбо шыі птушкі.
    КАЛЮЧАГАЛОВЫЯ ЧАРВЯКІ — гл. Акантацэфалы.
    КАЛЯСАРДЭЧНАЯ СУМКА, ПЕРЫКАРДЫЙ, ПЕРЫ-КАРД — участак другаснай поласці цела, акружаючы сэрца.
    КАЛЯШЧЫТАПАДОБНЫЯ ЗАЛОЗЫ, ПАРАТЫРЭОІД-НЫЯ ЗАЛОЗЫ — органы ўнутранай сакрэцыі пазваночных, якія вырабляюць паратырэоідны гармон (парацырын).