• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    КАМАРЫ, Culicidae — сям. насякомых атр. Diptera. Уклю-чае каля 2500 відаў, у т. л. ў былым СССР больш за 100 відаў. Важнае значэнне маюць р. р. Anopheles (малярыйныя к.), Aedes, Culex і інш. Крывасмокі (самкі). Развіваюцца ў стаячых вадаёмах і вільготнай глебе. Пераносяць узбуджальнікаў многіх інфекцыйных і некаторых інвазійных хвароб.
    КАМЕНСАЛІЗМ (лац. com (cum) —сумесна, разам-|-теп-sa — стол) — сумеснае пражыванне жывёл розных відаў, пры якім адзін з іх харчуецца харчам іншага, не прычыняючы яму шкоды і не канкурыруючы з ім.
    КАМОЛАСЦЬ — прыроджаная адсутнасць рог у скаціны.
    КАМПЕНСАТАРНЬІЯ ПРАЦЭСЫ (лац. compensare — ураўнаважваць, узважваць) — адаптацыйныя рэакцыі арганіз-ма, якія выражаюцца ў тым, што органы і сістэмы, не ўцягнутыя
    130
    ў паталагічны працэс, бяруць на сябе функцыю пашкоджаных структур шляхам замяшчальнай гіперфункцыі альбо якасна зме-ненай функцыі.
    КАМПРЭС, compressa (лац. compressio — сціскаю) — спе-цыяльная лячэбная многаслаёвая павязка. К- могуць быць сухія і вільготныя.
    КАМПІЛАБАКТЭРЫЕЗ (compylobacteriosis), вібрыёз — ін-фекцыйная хвароба буйн. par. жыв. і авечак, якая характа-рызуецца абортамі, затрыманнем паследу, вагінітамі, метрытамі, а таксама часовай бясплоднасцю і частымі перагуламі. Узбу-джальнікі хваробы — Campylobacter fetus subspecies fetus (vene-realis), патагенныя для буйн. par. жыв., i Campy), fetus subspecies intestinalis, які ўзбуджае аборты ў авечак, спара-дычна ў кароў і рэдка інфіцыруе чалавека. Найбольш успры-імлівыя жывёлы злучнага ўзросту, але заражаецца і маладняк да году. Асноўная крыніца ўзбуджальніка — заражоныя быкі-выт-ворнікі, якія вылучаюць мікроб прыжыццёва, а таксама хворыя каровы, якія вылучаюць узбуджальніка з малаком, мачой, выця-каннямі, каляплоднымі водамі, абарціраваным плодам. Заражэн-не адбываецца палавым шляхам, а ў авечак—аліментар-ным. Пры пастаноўцы дыягназу асноўваюцца на характэрных клініка-эпізааталагічных даных (аборты, ялавасць, эндаметры-ты, затрыманне паследаў і інш.) і вылучэнні культуры ўз-буджальніка (абарціраваны плод, страўнік, печань з жоўцевым пузыром, плацэнта; у быкоў — прэпуцыяльная слізь, сперма). Для лячэння выкарыстоўваюць антыбіётыкі. У недабрабытных гаспадарках з мэтай прафілактыкі праз 6—12 ч пасля паўтор-нага асемянення ў поласць маткі каровам уводзяць пеніцылін і стрэптаміцын. Праводзяць ветэрынарна-санітарныя абмежа-вальныя мерапрыемствы.
    КАМБАР— 1. Тып каракульскіх авечак з карычневай па-кроўнай шэрсцю. 2. Каракульскія скуркі карычневатага колеру.
    КАМЕНСАЛ (лац. commensalis — нахлебнік, сатрапез-нік) — мікроб, які пастаянна пражывае ў арганізме жывёлы за яго кошт і не прыносіць ні карысці, ні шкоды. Каменса-ламі з’яўляюцца многія прадстаўнікі мікрафлоры скуры і слі-зістых абалонак.
    КАНВУЛЬСІІ, convulsiones (лац. convulsio — узрушваю) сімптом пашкоджвання нервовай сістэмы, які характарызуецца міжвольнымі перыядычнымі скарачэннямі шкілетнай муску-латуры.
    КАНДЫЛОМА, condyloma (грэч. kondylos — нарасць + ота — пухліна) — дабраякасныя пухліны скуры і слізістых аба-лонак, якія ўзнікаюць у выніку запаленчага працэсу. К. звы-чайна маюць выгляд варсінак.
    КАНДЫДАМІКОЗ (Candidamycosis), малочніца, кандыдоз, маніліяз, аідыямікоз — грыбковая хвароба, да якой успрыімлі-вы ўсе хатнія і дзікія жывёлы, птушка і чалавек. Часцей хварэ-юць хатнія і дзікія птушкі. Характарызуецца ўтварэннем на слізістых абалонках ротавай поласці, валляка, залозістага страў-
    131
    ніка белых тварожыстых адкладаў, агульнай інтаксікацыяй і высокай гібеллю. Узбуджальнік — грыб Candida albicans. Кры-ніца інфекцыі — хворыя жывёлы, фактары перадачы — кармы, нясвежыя малочныя прадукты, адыходы інкубацы.і. Хварэюць, як правіла, жывёлы слабыя, з парушэннем абмену рэ-чываў авітамінозамі, пасля працяглай антыбіётыкатэрапіі. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных і лабара-торных даных. Для лячэння выкарыстоўваюць ёдыстыя прэпара-ты, антыбіётыкі ністатын, трыхаміцын, сульфаніламіды. Жывёл забяспечваюць паўнацэнным кормам і паляпшаюць умовы ўтрымання.
    КАНДЫЦЫІ ЖЫВЕЛ (condicio — умовы.стан) —паказчы-кі фізіялагічнага стану жывёл, якія характарызуюць пэўную ступень іх укормленасці.
    КАНВЕНЦЫЙНЫЯ ХВАРОБЫ — найбольш небяспечныя інфекцыйныя і інвазійныя хваробы жывёл, аб з’яўленні якіх у абавязковым парадку паведамляецца міжнароднаму эпізаатыч-наму бюро і суседнім краінам. Пералік такіх хвароб зацвяр-джаецца МЭБ.
    КАНКРЭМЕНТЫ, concrementa (лац. concrementum — зра-станне, збіранне) — шчыльныя ўтварэнні, якія бываюць у полас-цях альбо выхадных пратоках органаў.
    КАНІБАЛІЗМ, cannibalismus (іспан. cannibal — люда-ед + ismus— хваравіты стан) — з’яданне асобін свайго віду. Найбольшае значэнне мае расклёўванне птушкі ў перыяд яйца-кладкі і лінькі. Прычынамі К. з’яўляюцца дэфіцыт у рацыёнах бялку, незаменных амінакіслот, вітамінаў. Пры масавым К. хворую птушку выбракоўваюць.
    КАНІНА — мяса коней як харч.
    КАНКУРЭНЦЫЯ (лац. concurere — бегчы разам) — адна з форм узаемаадносін паміж папуляцыямі альбо некаторымі асо-бінамі, пры якой абодва партнёры актыўна падаўляюць адзін аднаго. Вылучаюць унутрывідавую, міжвідавую, прамую і ўс-косную К.
    КАНСТЫТУЦЫЯ ЖЫВЕЛ — сукупнасць марфалагічных, біялагічных і гаспадарчых якасцей жывёл, характарызуючых яго як адзінае цэлае. Знешнім праяўленнем К. з’яўляецца экс-тэр'ер (гл.).
    КАНТАГІЕЗНАСЦЬ (лац. contagiosus — заразлівы), зараз-лівасць — здольнасць хваробы распаўсюджвацца ў выніку пера-дачы ўзбуджальніка пры непасрэдным сутыкненні хворых і здаровых жывёл альбо. праз прамежныя аб’екты. Найбольш кантагіёзнымі прынята называць хваробы, якія хутка і шырока распаўсюджваюцца (яшчур, воспа, чума свіней і іншыя хва-робы).
    КАНТАГІЕЗНАЯ ПЛЕЎРАПНЕЎМАНІЯ БУЙНОЙ РАГА-ТАЙ ЖЫВЕЛЫ, pleuropneumonia contagiosa bovum — хра-нічна працякаючая высокакантагіёзная хвароба, якая харак-тарызуецца крупознай пнеўманіяй з утварэннем анемічных нек-розаў, секвестраў і плеўрытам. Узбуджальнік хваробы —
    132
    Mycoplasma mycoides var. mycoides. Хварэюць толькі жвачныя жывёлы. Крыніцай узбуджальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы, якія вылучаюць яго з выцяканнямі, малаком, мачой, калам, каляплоднымі водамі; перадаецца аэра-генным шляхам, не выключаецца аліментарны і трансмісійны шлях перадачы мікаплазмаў. Распазнаюць зверхвострае, вост-рае, падвострае, хранічнае цячэнні хваробы, а таксама аты-пічную і латэнтную формы інфекцыі. Характэрнай клінічнай прыкметай з’яўляецца кашаль, у час якога выкідваюцца гной-ныя камякі, наглядаецца змардаванне, бледнасць слізістых абалонак, у вобласці канечнасцей і бруха ацёкі, павышэнне тэмпературы цела. На ўскрыцці здохлых жывёл адзначаюць характэрныя змяненні ў лёгкіх: лабарная крупозная пнеўманія з рэзкім патаўшчэннем міждолькавай злучальнай тканкі, секвест-ры, мрамарнасць паверхні разрэзу органа. Дыягназ заснаваны на клініка-эпізааталагічных, характэрных патолагаанатамічных даных і выніках лабараторных даследаванняў. Пры з’яўленні хваробы гаспадарку каранцініруюць. Хворых, падазроных у за-хворванні і рэагуючых па РЗК жывёл неадкладна забіваюць, умоўна здаровых вакцынуюць.
    КАНТАГІЕЗНАЯ ЭКТЫМА АВЕЧАК I КОЗ (ecthyma conta-giosum) — інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца ўтва-рэннем папул, везікул, пустул і струпаў пераважна на слізістай абалонцы ротавай поласці і скуры губ, канечнасцей, вымя і ра-дзей — на іншых участках цела. Магчыма захворванне чалавека. Узбуджальнік—воспападобны ДНК-змяшчаючы вірус, які ад-носіцца да сям. поксвірусаў. Больш успрыімлівыя ягняты і казля-няты з 4-дзённага да 10-месячнага ўзросту. Крыніцай узбу-джальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя жывёлы, якія вылучаюць вірус з выцяканнямі з ротавай поласці, з адпаўшымі стру-памі і скурачкамі, а таксама перахварэўшыя жывёлы — віру-саносьбіты. Заражэнне адбываецца праз траўміраваныя ўчасткі скуры і слізістых абалонак. Дыягназ устанаўліваюць на аснове эпізааталагічных даных, клінічнай карціны, вынікаў лабаратор-ных (вірусаскапія, біяпроба, РЗК) даследаванняў. Спецыфіч-нага лячэння не прапанавана. Праводзяць сімптаматычную тэра-пію. Умоўна здаровае пагалоў’е вакцынуюць. Рэгулярна пра-водзяць дэзінфекцыю памяшканняў.
    КАНТРАКТУРА, contractura (лац. сцягванне, скарачэнне) — абмежаванне рухаў сустава. Пры К. застаецца большы альбо меншы, але пэўны аб’ём рухаў.
    КАНТРАПЕРТУРА, contrapertura (лац. contra —супраць + apertura — адтуліна) —дадатковы разрэз раны для лепшага яе дрэнажавання з мэтай адвядзення эксудату.
    КАНТУЗІЯ, contusio (лац. удар) — сіндром, востра ўзнікаю-чы пры аднамомантным уздзеянні на вялікую паверхню цела механічнай траўмы, вібрацыі.
    КАНХІЯЛОГІЯ, КАНХІЛІЯЛОГІЯ (грэч. konchylion, konc-he — ракавіна-f-logos — вучэнне)—галіна малакалогіі, якая вывучае ракавіны малюскаў.
    133
    КАН’ЮГАЦЫЯ (лац. conjugatio — злучэнне) — 1. Палавы прац'эс у большасці інфузорый. 2. Злучэнне гамет і папарнае злучэнне храмасом у міёзе.
    КАН’ЮНКТЫВІТ, conjunctivitis (лац. conjunctivas — злу-чальная абалонка вока) — запаленне кан’юнктывы. Адзначаец-ца пры шматлікіх неінфекцыйных, інфекцыйных і інвазійных за-хворваннях. Праяўляецца гіперэміяй кан’юнктывы, яе ацёчнас-цю, парушэннем празрыстасці, вылучэннямі з вока слізістага, слізіста-гнойнага альбо гнойнага характару. Пры лячэнні выкарыстоўваюць прамыванне вока антысептычнымі растворамі, увядзенне прэпаратаў вітаміну А.
    КАНЧАТКОВЫ, ДЭФІНІТЫЎНЫ ГАСПАДАР — жывёла, у якой ларазіт дасягае палавой спеласці і размнажаецца пала-вым шляхам.
    КАНЦЭНТРАВАНЫЯ КАРМЫ, КАНЦЭНТРАТЫ — кармы з вялікай колькасцю карысных рэчываў (зерне кармавое, камбікармы).
    КАНЮШНЯ — пабудова для ўтрымання коней.
    КАНЫГА — змесціва страўніка жвачных жывёл.
    КАПІЛЯРЫЕЗЫ (capillarioses) — гельмінтозы жывёл, узбу-джаемыя нематодамі р. Capillaria. Паразітуюць ў страўніка-ва-кішачным тракце альбо мачавым пузыры. Распаўсюджаны ўсюды. Назіраюцца сімптомы пашкоджання кішэчніка альбо ма-чавога пузыра.
    КАПІЛЯРЫІ, Capillaria (лац. capillus — волас) — паразіт пазваночных жывёл. Mae ніткападобнае цела.
    КАПІЛЯРЫ (лац. capillaris — валасаты) — найдрабнейшыя крывяносныя і лімфатычныя сасуды жывёльных арганізмаў, састаўляючых пераход ад артэрый да вен. Упершыню былі адкрыты Мальпігі ў 1661 г.